Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Больш за год правёў у таёжнай глухамані. A зарабіў не так і многа — дзесьці каля трохсот пяцідзесяці мільёнаў нашых “зайцоў”. I гэта яшчэ добра атрымалася, бо былі ў Сцяпана такія прамывачныя сезоны, што прагаралі ўшчэнт, нават на зваротны білет грошай не хапала. Так што да восені ён вырашыў адпачыпь, а там заняцца пошукамі працы.
Была якраз сярэдзіна чэрвеня макаўка лета. У вёску Сцяпан пакуль не збіраўся, бо дзве дзялкі сенакосу для бабулі Агаты даўно скасіў і высушыў. Вечарамі, калі не было дажджу, прападаў на валейбольных пляцоўках у парку Чэлюскінцаў.
Але ў гэты вечар ён вырашыў застацца дома. 3 ягонай галавы не выходзіў учарашні сон. Што б гэта магло азначаць? На такое пытанне пакуль не знаходзіў адказу. I тут успомніў, што ў яго павінна дзесьці быць кніжка, у якой давалася тлумачэнне сноў. Хуценька яе знайшоў і, крыху пагартаўшы, прачытаў: “Хто ўбачыць у сне немаўлятка, таго чакае дабрабыт, вялікі дастатак, а то і нечаканае шчасце можа прываліць”.
Магчыма, што так яно і ёсць для іншых людзей, але ж не для яго, бо ўбачанае ім немаўлятка ягоны сыночак, які сказаў яму, хто ёсць Сцяпан на самай справе...
Так што думкі пра дастатак і шчасце трэба адкінуць, а рыхтавацца да найгоршых падзей.
I тут Сцяпан спыніў свой позірк на іконе з выявай Ісуса Хрыста. Невялікая памерам іконка
ў цёмна-карычневай драўлянай рамцы вісела ў пакоі ў самым куце. Было ёй больш за сотню гадоў. Бабуля расказвала, што яе прывёз дзед з Першай сусветнай вайны. Раней не звяртаў на яе ўвагі, але вось цяпер уважліва разглядваў лік нашага Збаўцы. Сцяпан нават падняўся з канапы, бо пад Ягоным позіркам пачаў адчуваць сябе няёмка, нават крыху разгубіўся.
Ці не з далёкіх нябёсаў нагадвае яму Усявышні пра ягоны грэх? Але чаму цяпер? Каб неяк перабіць думкі, прайшоўся туды-сюды па пакоі, а пасля ўключыў тэлевізар. I хаця да праграмы “Час” заставалася добрая палова гадзіны, ён вырашыў паглядзець хоць што.
А тут якраз пачалася перадача пра здароўе, прысвечаная цяжарным жанчынам. Сцяпан хацеў пераключыць на іншы канал, але ў гэты момант вядучая прамовіла: “А зараз мы пакажам, што робіць немаўлятка ў жываце сваёй маці”.
Пасля гэтых слоў Сцяпан здранцвеў і тут жа адчуў, як непрыемны халадок прабег па спіне.
Ён не зводзіў вачэй з экрана, а там пачалі паказваць бальнічную палату, а пасля ў цьмянаватым водбліску святла з’явілася немаўлятка. Яно пазірала вялікімі спалоханымі вачыма туды-сюды, нават паварочвала сваю галоўку, пасля пачало штурхаць ножкамі і ручкамі ў жывот сваёй маці.
I тут данесліся словы вядучай: “Штосьці не падабаецца немаўляці. Вось так яно выказвае свой пратэст”.
Сцяпан адчуў, як горача зрабілася ў грудзях. Праз якую хвіліну немаўлятка суцішылася, пачало прыслухоўвацца, а пасля нечакана ўсміхнулася і тут жа закрыла вочы.
Пасля ўрач пачала расказваць, як павінна сябе паводзіць цяжарная жанчына, але Сцяпана гэта ўжо не цікавіла. Ён выключыў тэлевізар і паволі сеў на канапу. Самы звычайны страх ахапіў яго, бо ў сне ён бачыў амаль тое ж самае, толькі там немаўлятка размаўляла з ім.
Ягонаму сыночку тады было амаль тры месяцы. Ён быў жывы, калі на Сцяпанаў загад урачы забілі яго...
Ён падняўся з канапы і пачаў паволі хадзіць па пакоі, зрэдку кідаючы вінаваты позірк на ікону. Збаўца пазіраў на яго сурова, Ён быццам дакараў Сцяпана, што за мінулыя трыццаць гадоў ён так і не пакаяўся на споведзі за свой цяжкі грэх...
I тут успомніў, што, пераехаўшы ў Мінск, ні разу не быў у царкве. А тут жа ёсць нават Сабор, дзе вялікія святы служыць сам мітрапаліт, уладыка Філарэт, якога Сцяпан не раз бачыў па тэлевізары.
У вёсцы, калі няма вялікага свята, то толькі ў нядзельку праходзіць маленне. А як у горадзе? Бо ў гэтую хвіліну ён вырашыў, што абавязкова сходзіць не ў царкву, а менавіта ў Сабор. Яму падалося, што толькі там зможа адмаліць свой грэх. Ад такой думкі адразу ж адчуў палёгку, знайшоў у даведніку патрэбны нумар і патэлефанаваў. Пры гэтым быў упэўнены, што яму ніхто не адкажа ў такі позні час, але памыліўся, бо адразу ж пачуў: “Слухаю вас!”
Ад нечаканасці ён нават разгубіўся, але пасля спытаў:
Ці не падкажаце, калі праходзіць служба ў Саборы?
Кожны дзень з дзевяці раніцы і з шасці гадзін увечары. Прыходзьце. Блаславі вас Гасподзь!
Сцяпан падзякаваў і паклаў трубку. У ягоных вушах усё яшчэ працягваў гучаць мяккі, запрашальны голас. Напэўна ж яму адказваў сам святар.
Вось так, шаноўны мой, самы вялікі грэшнік у гэтым горадзе, чамусьці ўслых прамовіў Сцяпан, два разы на дзень праходзіць служба.
I ён вырашыў назаўтра ж наведаць Сабор, каб там даведацца, калі можна прыйсці да споведзі.
Ужо ў ложку пачаў успамінаць калі апошні раз спавядаўся. Доўга думаў. Толькі пасля прыпомніў, што спавядаўся ў далёкія школьныя гады, калі
вучыўся ў пятым класе. I прыводзіла тады яго ў царкву бабуля. Яна была вельмі набожная, малілася да самых апошніх дзён свайго жыцця. I хаця ў тыя часы школьнікам забаранялася хадзіць у Храм, бабулю і Сцяпана гэта не палохала.
“Калі з-за гэтага цябе не прымуць у той чортаў камсамол, не раз казала яна, то не сумуй, a радуйся! Будзеш з Богам не прападзеш. Уратуе ў цяжкія хвіліны твайго жыцця!”
Гэтыя бабуліны словы чамусьці цяпер усплылі ў ягонай памяці. А ў той час многія цэрквы былі закрытыя, а то і разбураныя. Іхняя цудам уцалела, бо была вельмі прыгожая: белакаменная, пад цынкавым дахам. Разбураць яе не збіраліся, але мясцоваму брыгадзіру вельмі карцела зрабіць там склад пад зерне. 3 вернікаў ён насміхаўся: “Будзеце скардзіцца, то не склад будзе ў царкве, а авечак туды пазаганяю!”
Але не паспеў здзейсніць сваю чорную справу. Праз які тыдзень схапіла яго запаленне лёгкіх, і памёр імгненна.
Пасля такога здарэння царква была ўратавана, толькі на які час забаранілі званіць.
Сцяпан яшчэ доўга варочаўся, думаў, бо неяк боязна было засынаць...
Пасля не вытрымаў, падняўся з ложка, падышоў да іконы, перахрысціўся і прашаптаў: “Дапамажы, Божа, вялікаму грэшніку спакойна ночку пераспаць!”
Моўчкі крыху пастаяў, углядваючыся ў святы лік Збаўцы, пасля вярнуўся у ложак. Павярнуўся да сцяны, заплюшчыў вочы і непрыкметна сон адолеў яго...
Частка другая
Прачнуўся Сцяпан а дзесятай гадзіне, калі сонечныя промні ваўсю гаспадарылі ў пакоі. Такое з ім здарылася ўпершыню. Адчуваў сябе цудоўна. На зарадку бегчы было сорамна, і ён вырашыў зрабіць уборку ў кватэры і памыць бялізну.
За доўгія халасцяцкія гады да таго набіў руку на такіх справах, што не кожная жанчына магла б з ім спаборнічаць.
Спачатку замачыў бялізну ў ванне, а пасля ўзяўся за ўборку. I тут успомніў, што сёння вечарам павінен быць у Саборы. Гэта яго крыху збянтэжыла. Палезлі ў галаву розныя думкі. Яму нават падалося, быццам хтосьці зверху нашэптваў у самае вуха: “Чаго туды паедзеш? Ты ж страшэнны грэшнік забойца. Такога сам Усявышні не даРУе”.
У роспачы прысеў на канапу і выпусціў з рук анучу.
Праз дзве гадзіны кватэру было не пазнаць ніводнай пылінкі. А вось з бялізнай давялося павалэндацца.
Пасля вырашыў крыху адпачыць. Прылёг на канапе і ўключыў радыё. А там прагучала: “Перадачу вядзе выкладчык нядзельнай школы Барыс Аляксандравіч Ганага”.
Невядомы прамоўца з лёгкім смуткам расказваў пра жыццё і пакутніцкую смерць Ісуса Хрыста. Запалі Сцяпану ў душу ягоныя словы: “Вера, калі не падмацавана добрымі справамі, мёртвая, ад яе аніякай карысці”. Спадабаліся і дзве прытчы, якія калісьці Хрыстос расказваў сваім вучням.
Асабліва адна з іх узрадавала Сцяпана, бо ў ёй прагучаў адказ на пытанне, якое мучыла яго доўгія гады. Апавядалася там пра фарысеяў, якія аднойчы спыталі ў Ісуса Хрыста: “Сёння субота, святы дзень, а ты дзяўчынку ўратаваў ад смерці”. А Хрыстос ім у адказ: “А калі ў вас асёл у суботу ўпадзе ў калодзеж, то будзеце чакаць панядзелка, ці адразу ж кінецеся ратаваць? Вядома будзеце выцягваць”.
Гэтым наш Збаўца даў зразумець, што працаваць можна і ў святочныя дні, калі ёсць тэрміновая патрэба: сена перад навальніцай у копны скласці або штосьці іншае...
Цікавая была перадача. I тут Сцяпан пачаў здагадвацца, што нездарма апошнімі днямі адбы188
ваюцца з ім гэтыя падзеі: убачыў немаўлятка ў сне, пасля ў тэлевізары, і вось цяпер гэтая перадача.
Калі пачаць іх складваць звяно да звяна, то ў хуткім часе і невялікі ланцужок можа атрымацца.
Ён падняўся з канапы і вырашыў адпрасаваць штаны, бо час было збірацца ў Сабор. I тут з радыё дыктар прамовіў: “Паслухайце кароткае паведамленне”.
Сцяпан паспеў падумаць зноўку будуць распавядаць, што хтосьці загадкава знік, але памыліўся. 3 якую хвіліну прыёмнік маўчаў, а пасля мужчынскі голас прамовіў: “Шаноўныя вернікі! Да вас звяртаецца айцец Сергій. Буду вельмі ўдзячны ўсім, хто дапаможа ў рамонце памяшкання, дзе будзе часова Свята-Праабражэнская царква. Тэлефануйце ў Епархію”.
Сцяпан ледзь паспеў запісаць нумар тэлефона. I адразу ж патэлефанаваў. У Епархіі падзякавалі і папярэдзілі, што праз дзень-другі скажуць, куды пад’ехаць.
Ён хуценька адпрасаваў штаны і выйшаў на вуліцу. Часу яшчэ хапала, але яму хацелася прыехаць да Сабора крыху раней. Цяпер ён быў канчаткова перакананы, што гэтыя загадкавыя падзеі будуць працягвацца, вось толькі да чаго яны прывядуць?
Мо сам нябесны Анёл пасылае іх на загад Усявышняга, каб уратаваць грэшную Сцяпанаву душу. А калі гэта толькі выпадковы збег акалічнасцей, тады што?
Як бы там ні было, а тут ён нічога не можа зрабіць. Заставалася толькі чакаць і дзейнічаць па сумленні, як падказвае душа і сэрца.
Выйшаў з аўтобуса і ўбачыў перад сабою Кафедральны Сабор, які велічна ўзвышаўся над горадам. Сцяпан крыху адышоў ад аўтобуснага прыпынку і спыніўся. Усё-ткі было чамусьці крыху боязна. Ён пазіраў навокал і зайздросціў у душы гэтым людзям, якія, напэўна ж, не былі такімі грэшнікамі.
Урэшце, не спяшаючыся, пачаў падымацца на пагорак. I калі ўжо быў побач з Храмам, нечакана ўдарылі званы. Ён уздрыгнуў, зірнуў на званіцу і ўбачыў там двух маладых хлопцаў у навушніках, якія тузалі за шматлікія вяроўкі.
Перад самым уваходам у Сабор ён тры разы перахрысціўся і нізка пакланіўся. Пасля гэтага з хваляваннем у душы падняўся на прыступкі і зайшоў у Храм.
Тут адразу ж асмялеў, бо ўбачыў людзей, якія сноўдалі туды-сюды, пісалі запіскі, куплялі свечкі, крыжыкі і нават кнігі пра жыццё святых.