• Часопісы
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    — Яшчэ раскажу, часу хопіць. Можа, што з Мінска прывезці?
    — Пад Новы год што-небудзь папрашу, а цяпер нічога не трэба.
    Ну што ж дабранач! ён падняўся з крэсла.
    Яна праводзіла яго да дзвярэй. 3 якую хвіліну ён моўчкі пазіраў на яе, а пасля імгненна абняў і пацалаваў. I адразу ж выскачыў за дзверы.
    Раздзел шосты
    “I навошта той быў пацалунак?” у думках дакараў ён сябе, варочаючыся на канапе. Можна было б і без яго абысціся. Што цяпер пра яго падумае? Нахабнік! Інакш і не назаве. Можа, на-
    ват дзесьці і пакрыўдзілася. I справа не ў тым, што Валя яму спадабалася. Ён быў упэўнены, што любы хлопец, убачыўшы яе на вуліцы, будзе доўга пазіраць услед.
    Тонкая. 3 бялюткімі валасамі і шэрымі вачыма, якія пазіралі на суразмоўцу з такім даверам і надзеяй, што нельга было ў чым ім адмовіць.
    I чамусьці проста і спакойна было з ёй. I ўвесь час прыцягвала да сябе яе ўсмешка, яе вабны стан. Так і хацелася абняць і не адпускаць. Адно было дрэнна замаладая для яго. Але каб яна згадзілася, то ён адразу ж узяў бы яе за жонку. Hi адной хвілінкі не раздумваў бы.
    А што? Трэба прапанаваць! Праўда, не адразу, а праз які час. Але ж яшчэ невядома, як яна паставіцца да Асі. Пра яе вырашыў пакуль Валі не гаварыць. Ды і што тут наперад загадваць?! Як будзе, так і будзе! Колькі ўжо разоў планаваў адно атрымлівалася другое.
    I ў Асі даўно не быў. Можа, і сапраўды дзесьці не ўспамінае пра яго. Прыехаць можна. А што ёй скажа? He знайшоў другую маму? Пра гэта яна ўжо чула.
    А калі яе хто іншы ўдачарыць? Праўда, загадчыца абяцала, што нікому Асю паказваць не будзе. Але ж як яе схаваеш, калі тым, хто хоча прыдбаць сабе хлопчыка або дзяўчынку, абавязкова дзесьці паказваюць усю групу, бо дзеці там аднолькавага ўзросту. А яна адразу кінецца ў вочы.
    А ёсць жа такія настырныя цёткі, ад якіх і не абаронішся. Спадабаецца дзяўчынка пішы прапала. I што за правілы такія ў гэтых дзіцячых дамах?! Толькі з дзесяці гадоў патрабуецца згода дзіцяці на ўдачарэнне. Цікава, а што ж робяць тады, калі, напрыклад, пяцігадовая дзяўчынка не захоча пайсці жыць да незнаёмых людзей. Няўжо аддаюць сілком? He можа быць! Трэба абавязкова спытаць пра гэта ў загадчыцы.
    I аб чым думае! Ён ажно раззлаваўся на сябе. Галоўнае ж не вырашана. Валя, хутчэй за ўсё, замуж за яго не пойдзе. Гэта ён адчуваў. I не таму,
    што мала з ёй знаёмы. 3 яе дадзенымі можна лёгка маладога хлопца акруціць. I не якога-небудзь выпівоху, а ўрача або інжынера. Самастойнага, з пасадай, які не паглядзіць, што яна з сынам і была замужам.
    I двухпакаёвую кватэру мае з усімі выгодамі. A гэта таксама справа не апошняя.
    Адчуваючы, што ў сваіх думках зайшоў у тупік, з якога няма выйсця, ён вырашыў пакуль да Валі не заходзіць. 3 тым і заснуў.
    А тут і абставіны якраз так склаліся, што прыйшлося яму выехаць з горада. Праз які тыдзень пазванілі яму з вёскі ў дыспетчарскую, што ягоная маці захварэла. Яе хваробу ён ведаў: як знервуецца залішне або пацягае кошыкаў з бульбай, так і пачынае назаўтра сціскаць у грудзях.
    У той жа вечар выехаў у вёску. Маці ляжала на сваім ложку. Толькі ўбачыла яго, адразу ж прыўзнялася і сказала:
    А мне ўжо нічога не баліць! Дарма табе толькі пазванілі.
    Ён прысеў на табурэтку побач з ложкам.
    Мяне не падманеш! Я ўсё бачыў. Зноў у агародчык цягала. А навошта?! У гэтыя выхадныя якраз збіраўся прыехаць.
    Дык я ж маленькім кошыкам насіла!
    Маленькім! Ведаю цябе! Забылася, што ўрач гаварыў!
    Што ж мне — зусім без работы сядзець!
    Корпайся паціхеньку. I цяпер не спрабуй уставаць! Я ўсё сам параблю. Бо з заўтрашняга дня ў мяне адпачынак.
    Ты ж, здаецца, у снежні збіраўся.
    Начальнік цяпер адпусціў.
    Ну і добра! Агародчык якраз ускапаеш, ды і яблыні трэба абрэзаць. I брыкету не шкодзіла б якую машыну выпісаць.
    Усё зраблю, не хвалюйся. Я тут слоік мёду прывёз і пылок з кветак. Будзеш перамешваць яго з мёдам і піць з чаем. Дзве лыжачкі раніцай і ве-
    чарам. Так урач мне сказаў. У пчаліным мёдзе да шасцідзесяці кампанентаў. Ён сардэчную мышцу ўмацоўвае.
    Мой ты сынок! Як нямашака здароўя, то і мёд не дапаможа. Матку маю вазьмі, тваю бабулю, дзевяноста восем гадоў пражыла. Яшчэ ў тую вайну царскія казакі здзіўляліся, як яна ўзімку басанож хадзіла па снезе да студні, а то і да рэчкі бялізну паласкаць.
    Няўжо на ногі не было чаго ўсчапіць?
    Чаму ж не было! Клумбы былі, ды і буркі шылі. У лапцях не хадзілі. Але ж ленавалася абувацца. Маладая была, фарсістая! А елі што? Я ж памятаю: натаўчэ яна кашы, наробіць саладухі і ўплятаем вечарам. Булкі пяклі толькі на Вялікдзень і Каляды. I здаровыя былі.
    Што параўноўваць! Цяпер іншы час!
    Во-во, іншы! Нервовы нейкі! А ад нерваў і ўсе хваробы. Загаварыла цябе, а ты нябось галодны?
    Толькі не ўставай. Я сам усё зраблю і падагрэю!
    Катлеты ў халадзільніку. Яйка да іх ускінь!
    Усё зраблю, ён падняўся з табурэткі. He першы год замужам!
    Маці ўсміхнулася і дадала:
    Колькі гадочкаў сабе сам гатуеш! А была б жонка...
    — Закруціла старую пласцінку, перабіў ён маці. Сказаў жа табе: ажанюся! На першай сустрэчнай. I каб пасля аніякіх размоў!
    I слова не скажу! Буду толькі радавацца.
    Раніцай яго пабудзіў прыемны пах бліноў. Маці завіхалася ля пліты. Бліны з мачанкай ён любіў з дзяцінства, яна ведала аб гэтым.
    I пачалося ў яго вясковае жыццё. Спачатку перакапаў агародчык, пасля ўзяўся за яблыні. Работы хапала на кожны дзень. Трэба было і на гарышчы парадак навесці, і за дровы ўзяцца, і сечкі нарэзаць.
    Маці ўсё яшчэ трымала карову. Цяжкавата было адной з ёй упраўляцца, але збываць не хацела. Ён,
    праўда, улетку займаўся сенам, бо калгас выдзяляў маці дзялянку як пенсіянерцы і за здадзенае малако. Але ж работы было з тым сенам! I скасіць, і высушыць, і прывезці з поля. Гэтым летам ён ледзь управіўся.
    “Без кароўкі ж хлеў апусцее”, любіла паўтараць маці.
    Вечарам глядзеў тэлевізар, а пасля крыху чытаў перад сном. Дзесьці так праз тыдзень толькі яны павячэралі, як маці сказала:
    Ты б з’ездзіў куды, Сярожа. Амаль жа ўсё парабіў!
    А што ужо надакучыў? ён усміхнуўся. Вось сечкі ўрэжам, тады і паеду. Але куды?
    Мора ўжо дзесьці халоднае, у задуменні прамовіла яна. Хаця б у які дом адпачынку. Новыя людзі. Глядзіш і пазнаёміўся б з якой...
    Так... ён насупіўся.
    Ведаю, што надакучыла табе такімі размовамі, але паслухай у апошні раз! Я тут вось што ўдумала: можа, ты на маладых там заглядваешся, то гэта дарма!
    Хто табе сказаў? Ды я на іх глядзець не хачу! Патрэбны мне, як зайцу стоп-сігнал!
    Ды не злуйся, я ж дабра табе жадаю. Ты можаш нават з дзіцем якую ўзяць. Абы добрая была ды гаспадыня дбайная. He трэба баяцца развадных. Бо многія разводзяцца, каб ад сваіх п’яніц пазбавіцца.
    Буду наглядаць, не хвалюйся! Навяду чужых унукаў малака не хопіць!
    Я буду толькі рада! Абы ты ўрэшце ачалавечыўся.
    Калі ўлягліся і патушылі святло, яму адразу ж успомнілася Валя. “Вось табе і маці, — усміхаючыся, думаў ён, быццам у ваду глядзіць, усё наперад прадчувае”.
    Пад’ехаць куды і сапраўды было б добра, каб крыху развеяцца і ні аб чым не думаць. Але ж восень на двары. Дый настрою не было.
    А ноччу яму прыснілася Валя. Быццам ішоў ён па вуліцы, а насустрач яна з незнаёмым хлопцам. Убачыла яго, заўсміхалася, задаволеная ажно свеціцца ўся.
    I да таго балюча і прыкра стала на душы, што ён адразу ж прачнуўся. Пасля, праўда, крыху задрамаў пад самую ранічку, але ж які гэта быў сон?! Так, адны ўспаміны.
    I да таго захацелася ў Віцебск ратунку няма! Мог бы маці наплесці што-небудзь ды падскочыць на які дзень-другі, але ж дамовіўся з Лявонам Казакевічам сечкі нарэзаць. Калісьці разам з ім вучыліся да сёмага класа. Пасля доўгі час Лявон на будоўлі працаваў, распіўся. А гадоў пяць таму ўпаў з рыштаванняў, бо з пахмелля быў. Пакалечыла не пазнаць. Без вока застаўся і з галавой нелады пачаліся. Інваліднасць далі. Жонка даўно кінула. I жыў ён са сваёй старэнькай маці.
    Летась Сяргей дапамог ёй пасадзіць бульбу, бо Лявон якраз у бальніцы ляжаў. I вось цяпер той рашыў яму аддзячыць.
    Два дні рэзалі. Лявон падаваў, а ён круціў. Сячкарня была невялічкая, з кароценькім дронкам толькі аднаму ўзяцца. Даўно ў іх была. Нарэзалі на паўзімы. Маці як убачыла вялізныя мяшкі за галаву схапілася.
    А тут якраз раптоўна пацяплела, і ўзяўся сыпаць нудны дожджык.
    I Сяргей застаўся дома. Чаго ўжо ляцець у той Віцебск. Валя пра яго дзесьці ні разу і не ўспомніла. I няма чаго пра яе думаць. Падумаеш прыснілася! Думаў аб ёй цэлы вечар, чаго ж тут здзіўляцца.
    I з маці трэба пабыць. Неяк раптоўна яна пастарэла. Перажывае з-за ягонага няўдалага жыцця. Але ж што зробіш? Ці лёс ягоны такі, ці яшчэ што? Як бы там ні было, а з сябе віны не здымаў.
    У Віцебск прыехаў за тыдзень да заканчэння адпачынку. Прыбраў у кватэры, а пасля падаўся ў магазін. I тут ледзь не сутыкнуўся з Валяй.
    Сярожа?! Дзе ж ты прападаў? замест прывітання спытала яна.
    Маці нечакана прыхварэла. Прыйшлося браць адпачынак.
    А мы з Ігарком хацелі на пошукі падацца!
    Няўжо?!! здзівіўся ён.
    А як ты думаў! Пацалаваў і ў кусты?!
    I так проста было аб гэтым сказана, што ён нават не зразумеў жартуе яна ці гаворыць усур’ёз.
    А як Ігарок пажывае?
    Нічога. Так у твой баскетбол навучыўся нават у мяне выйграе. Заходзь праз гадзінку. Сёння карпаў жывых удалося купіць. Падсмажу ў смятанцы ды з гарачай бульбай.
    — Я зараз прыйду, добра? і ён кінуўся ў магазін.
    Купіў хлеба, кефіру і тры пліткі шакаладу. Хуценька ўсё аднёс дамоў, пасля набраў у сумку антонавак, дастаў з рукзака бутэльку шампанскага, палажыў шакалад і падаўся да Валі.
    Толькі зайшоў у прыхожую, як адразу ж убачыў Ігарка.
    Дзядзя Сярожа?! з радасцю ўсклікнуў ён. Як добра, што ты прыйшоў! Зараз у баскетбол згуляем!!
    Канечне. Я табе яблыкаў прывёз.
    Яны зайшлі на кухню. Валя рыхтавалася чысціць карпаў.
    Давай лепш я, ён дакрануўся да яе пляча. А ты бульбай займіся.
    — А баскетбол?! — Ігарок узяў яго за руку. — Хадзем! Дзядзя Андрэй не гуляў са мной, і ты не хочаш!
    — Рыбку пачышчу адразу ж згуляем! Я ўмомант! Трэба ж маме дапамагчы. А пакуль ідзі і патрэніруйся.
    Незадаволены Ігарок адправіўся ў залу.
    Так, ён прыхінуў да сябе Валю. Расказвай пра дзядзьку Андрэя!
    Яна гарэзліва ўсміхнулася, а пасля імгненна пацалавала яго ў шчаку і прашаптала: