• Часопісы
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    А ты была калі ў доме дзіцяці? — Сяргей зірнуў ёй проста ў вочы.
    He была. А што?
    Шкада. Бачыла б ты, якімі вачыма яны глядзяць на кожнага незнаёмца! Бо ўвесь час, кожную хвілінку думаюць, што гэта іх татка ўрэшце знайшоўся.
    — Мне іх таксама шкада, — яна на хвіліну змоўкла, а пасля спытала: — А каб я перед самай нашай жаніцьбай прывяла незнаёмага хлопчыка? Ты б згадзіўся яго ўсынавіць?
    Згадзіўся б! Раз ён табе спадабаўся.
    Сказаць лёгка. А на самай справе такую б істэрыку закаціў толькі трымайся! Дый сам урэшце падумай: мы ў такія познія гады пачынаем жыццё, а тут адразу ж дадатковыя клопаты. Пасля сваё народзіцца, дзе ж я спраўлюся?
    Я дапамагу! Ася ў садзіку будзе.
    А людзі што скажуць? Будуць смяяцца, быццам з тых дурняў!
    Карацей кажучы, перабіў яе Сяргей, ты супраць Асі, так?
    Сярожа! Зразумей мяне: я проста не змагу! He змагу прывыкнуць да чужога дзіцяці!
    Што ж рабіць? ціха прамовіў ён.
    He ведаю. Мне толькі здаецца, што на цябе навалілася нейкае кароткачасовае насланнё. Я разумею: стала шкада дзяўчынкі, ды яшчэ такой прыгожай. Але дзе ж ты ўсіх пашкадуеш?
    А трэба шкадаваць! У вайну апошнім кавалкам дзяліліся. Чужых дзяцей кармілі, а самі на адной бульбе сядзелі.
    Што ты параўноўваеш?! Тады час такі быў! A цяпер кожны аб сабе дбае. Бо хоча лепш пражыць, што ж тут дрэннага?
    Вось як! He думаў, што і ты такая!
    Пры чым тут я! Ты зірні навокал, прыслухайся, пра што людзі гавораць!
    — Ну што ж, — пасля нядоўгага маўчання прамовіў ён, пайду, заўтра рана ў рэйс.
    Пераначаваў бы...
    — Ад цябе далёка дабірацца. Яшчэ спазнюся. I настрою няма. Такі камень на душы хоць вешайся! Праўду мая бабуля казала: “Усё ў пару трэба рабіць”. А так...
    Наступіла цішыня. Абое моўчкі сядзелі на KaHane. Сяргею хацелася як мага хутчэй выйсці на вуліцу, але ён працягваў сядзець. Hi аб чым такім і не думаў. Ён толькі баяўся, што Галя можа спытаць пра іх далейшы лёс. А што ён мог адказаць? I сам не ведаў. Але, на ягонае шчасце, яна ні аб чым і не спытала.
    Моўчкі праводзіла яго ў прыхожую. Ён хуценька абуў чаравікі, апрануў куртачку.
    — Спакойнай ночы! ціха прамовіў на развітанне.
    Бывай! Яе твар кранула ледзь прыкметная ўсмешка. Hi болю, ні адчаю не было ў яе вачах.
    Сяргей спусціўся на ліфце і выскачыў на вуліцу. He азіраючыся, пашыбаваў да трамвайнага прыпынку.
    Назаўтра Ігар Пятровіч першым сеў за руль. Capreft сядзеў побач, глядзеў на дарогу, на пажоўклыя
    бярозкі і думаў пра сваё недарэчнае жыццё. Да Галі вырашыў пакуль не прыязджаць, нават лістоў не слаць. Добра ведаў, што тая будзе чакаць яго з пакаяннем. Але ён таксама не лыкам шыты!
    I калі спакойна ва ўсім разабрацца, то і яе можна зразумець. Што яна нервовая — гэта факт. I тут ён нават верыў ёй. 3 яе характарам нават на сваё дзіцё можа не хапіць ні сілы, ні цярпення. А чужое будзе яшчэ больш выводзіць з раўнавагі. А калі яшчэ і вучоба не заладзіцца ў Асі, тады што? He ўсе ж вучацца на пяцёркі. Ён сам у школе мучыўся.
    Што ж тады рабіць? Можа, і сапраўды пакінуць Асю? Ад такой думкі ажно жар ударыў яму ў галаву. Ён успомніў, як яна моцна абдымала яго ручкамі за шыю. А колькі даверу і спадзявання было ў яе вачах! Да гэтай пары стаяў у вушах яе пяшчотны галасок: “Я буду цябе чакаць!”
    Маленькі чалавек спадзяецца на яго, чакае, а ён...
    “Здраднік вось хто ты!" у думках аблаяў ён сябе. I Сяргей вырашыў у наступны ж дзень наведаць Асю.
    Раздзел трэці
    Як толькі прыехалі ў Віцебск, Сяргей хуценька здаў дарожны ліст у дыспетчарскую і накіраваўся ў горад, па гасцінцы для Асі. Бо заўтра цягнік адпраўляўся на Оршу а палове дзевятай нічога не паспееш купіць.
    У дзіцячым магазіне яму спадабалася невялікая зялёная сумачка, на якой была намалявана вясёлая вавёрачка. Пасля купіў белага мядзведзя. Трэба было і аб ласунках падумаць. Купіў яблыкаў, арэхаў і тры кілаграмы цукерак. Бо яму хацелася пачаставаць усіх хлопчыкаў і дзяўчатак з яе групы. У Оршы дарога была яму знаёмая. Толькі ўваліўся са сваімі клункамі ў калідор дома дзяцяці, як сустрэўся з загадчыцай. Ён павітаўся.
    А вы да каго? бліснуўшы шкельцамі акуляраў, спытала яна.
    Да Асі. Я нядаўна прывозіў яе да вас, памятаеце?
    — А-а... Прыгожанькая такая, яна ўсміхнулася.
    Як яна тут у вас?
    Прывыкае. Спачатку сумавала, нават плакала. Але хутка пасябравала з дзяўчаткамі. Зойдзем у кабінет, прапанавала яна.
    Яны прайшлі ў канец калідора і падняліся на другі паверх.
    — Ну, як вашы справы? загадчыца села за стол.
    Рыхтую паперы. Вось толькі з жаніцьбай не ўсё атрымліваецца.
    Гаварылі нявесце пра Асю?
    — Больш за тры гадзіны ўгаворваў, Сяргей уздыхнуў.
    Разумею...
    Але вы не падумайце чаго! перабіў яе Capreft. Я абавязкова забяру Асю! Тут вось прывёз сёе-тое, ён дастаў маленькую сумачку, цукеркі і яблыкі.
    — Ну і цукерак вы набралі! здзівілася загадчыца.
    Дык жа на ўсю групу! Няўжо нельга?
    Па адной можна раздаць. Хадзем, я правяду вас, жанчына паднялася з-за стала, і яны выйшлі з кабінета.
    Калі ўвайшлі ў даволі вялікі пакой, дзе малыя дзяўчаткі і хлопчыкі гулялі з рознымі цацкамі, Сяргей адразу ж спыніўся ля парога. Усе заціхлі і зірнулі на іх.
    Мой татка прыехаў! радасна ўскрыкнула Ася і кінулася да яго. Ён падхапіў яе на рукі і пацалаваў у шчаку.
    А што ты мне прывёз? адразу ж спытала яна.
    Зараз пакажу, ён апусціў яе на падлогу.
    Давайце зробім так, загадчыца ўзяла ў яго мяшочак з цукеркамі: я кожнаму раздам па адной, а пасля вы з Асяй пагаворыце ў нашам прыёмным пакойчыку.
    Яна хуценька раздала цукеркі, а што засталіся, працягнула Сяргею.
    Я ж назад не павязу! Раздайце яшчэ каму.
    Тады хадзем!
    Загадчыца завяла яго з Асяй у невялічкі пакой.
    — Вось тут і пагаварыце, яна выйшла.
    Сяргей сеў на крэсла і ўзяў Асю на калені.
    Ну, расказвай, як тут жывеш?
    Так сабе. А што ты мне яшчэ прывёз?
    Зараз убачыш! ён пасадзіў яе на крэсла, a сам дастаў з сумкі мядзведзя, а пасля надзеў ёй цераз плячо маленькую сумачку.
    Якая прыгожая! ускрыкнула Ася. Давай туды пакладзем арэшкаў і цукерак.
    I яблыкаў прывёз! ён перадаў ёй гасцінцы.
    Як многа! Ася зазірнула ў сумку.
    Пачастуеш імі сваіх сябровак у групе, добра?
    Добра. Толькі ў маю сумачку яшчэ пакладзем, яна з’ела цукерку і ўзялася за яблык.
    Цябе тут ніхто не крыўдзіць? ён пагладзіў яе па галоўцы.
    Не-а... А калі ты мяне забярэш дамоў? Ася зірнула яму ў вочы, нават яблык есці перастала.
    Хутка забяру.
    Доўга чакаць?
    — Як табе сказаць... Аднаму цябе не аддаюць. Спачатку трэба знайсці другую маму.
    Ася задумалася, а пасля сказала:
    — Дык ты хутчэй шукай!
    Якая ты шустрая! ён прыціснуў яе да сябе. He так проста знайсці! Я ж хачу, каб яна добрая была. Цябе любіла, нам смачную вячэру гатавала.
    Каля дзвюх гадзін прабыў Сяргей з Асяй. Неўзабаве прыйшлося развітвацца, бо ў Асінай групе быў абед, а пасля сон.
    Вяртаючыся прыгарадным цягніком у Віцебск, ён усю дарогу думаў пра тое, што ж рабіць далей. I як ні стараўся нічога не прыдумаў. Адно рашыў цвёрда: да Галі пакуль не ехаць. Але што сказаць сваёй маці? Праз які тыдзень паедзе дамоў, каб дапамагчы выкінуць гной ды заараць на зіму агарод.
    Так чакала яна ягонай жаніцьбы, а тут... He, пакуль і маці нічога гаварыць не трэба. Можа, і Галя яшчэ адумаецца. А што? Усякае бывае. А калі не, то такой бяды. Хаця і падабалася яна, але адчуваў ён жыць з ёй было б нялёгка. I не таму, што яна нервовая ці яшчэ там якая... У кожнага ёсць свае недахопы. Тут другое: прыйшлося б падстрайвацца пад яе. А ў яго ўзросце зрабіць такое няпроста. I чагосьці не хапала ў іх адносінах. Заўсёды адчувалася нейкая мяжа...
    Прыехаўшы дамоў, ён хуценька прыбраў у кватэры, наварыў бульбы ў лупінах і пачаў упісваць з селядцом. А пасля ўлёгся на канапе, хацеў падрамаць, але ад думак было не адчапіцца.
    Вось табе і аднапакаёвая кватэра! Як жыў у інтэрнаце, то не так адчуваў адзіноту. А тут цішыня пачынала дзейнічаць на нервы. I хаця ў думках суцяшаў сябе, што з Галяй жылося б не соладка, усё-ткі ў глыбіні душы было шкада з ёй развітвацца. Але нічога не паробіш трэба пакуль што чакаць.
    Праз два дні пабываў у маці. Вывез з хлева гной, узараў агарод. Стараўся быць вясёлым, бо калі б маці даведалася пра ўсё, то адразу ж злягла б у ложак. Яна ні аб чым такім і не пыталася. Праўда, вечарам, якраз перад самым ад’ездам, сказала:
    Прывёз бы ты калі сваю Галю. Я б паглядзела, і суседзі перасталі б языкамі часаць. Уся ж вёска чакае тваёй жаніцьбы.
    Ім што няма чым болып заняцца?
    Чаму ж няма. У кожнага свае клопаты.
    Я не раз гаварыў ёй. Ды дзе ж ты яе з Мінска выцягнеш!
    А калі ж распісвацца намецілі?
    Думалі на Кастрычніцкія святы, а цяпер перанеслі на Новы год. Якія паўтара месяца нічога не рашаюць.
    Ну што ж няхай і на Каляды, таксама някепска.
    Трэба збірацца, ён зірнуў на гадзіннік. На апошні аўтобус магу спазніцца.
    Хуценька выбраўся з-за стала, паклаў у вялізную сумку яблыкаў, некалькі слоікаў перацертых з цукрам журавін ды, пацалаваўшы маці ў шчаку, падаўся на аўтобусны прыпынак.
    Праз якіх сорак хвілін быў ужо ля свайго дома. Зайшоў у пад’езд, выцягнуў з паштовай скрынкі газету, а з яе выпала паштоўка.
    На чыстым баку было напісана: “Сярожа! Як будзеш у Мінску, то пазвані. Трэба пагаварыць. Галя”.
    Ён подбегам кінуўся на свой трэці паверх. Адамкнуў дзверы, аднёс сумку на кухню і зноў перачытаў паштоўку.
    Адумалася ўсё-ткі! Ён адчуваў, як шуганула ў грудзях гарачая хваля радасці.
    Зноў узяў у рукі паштоўку. Доўга разглядваў, а пасля весела падміргнуў Асі, якая з надзеяй пазірала на яго з фотакарткі ў невялічкай рамачцы, якую прымацаваў на сцяне. Заўтра ў яго чарговы рэйс. Там усё і вырашыцца.
    Як толькі назаўтра прыехаліў Мінск, ён адразу ж пазваніў Галі на работу. На яго здзіўленне, на кватэру да сябе яна не запрасіла, а прызначыла спатканне ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі ў васемнаццаць гадзін.
    Ён прыехаў крыху раней і паволі прагульваўся там, а пасля спыніўся каля тэлефона-аўтамата і стаў чакаць. I да таго задумаўся, што нават не прыкмеціў, як перад ім нечанака з’явілася Галя. У кароценькім белым плашчыку, з новай прычоскай, уся такая ўзнёсла-радасная, яна пазірала на яго з весялосцю, хаця ён прыкмеціў нейкую разгубленасць у яе вачах.
    Яны павіталіся.
    Прабач, што не запрасіла на кватэру, але там нашы прыехалі з Крыма. Ды не ў гэтым справа... яна на хвіліну змоўкла, а пасля акінула яго збянтэжаным позіркам і дадала: Так атрымліваецца, што не змагу я выйсці за цябе замуж...