• Часопісы
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    Там без барады не абысціся. Узімку сагравае, а ўлетку выратоўвае ад камароў. Іх там столькі — света божага не бачна.
    — Бедненькі мой дзядуля, — ціха прамовіла Галя. Без віны загінуў у такой далечы. Я абавязкова пакажу гэтыя здымкі маці.
    Тут з’явілася бабуля.
    — Ну, давайце, маладыя людзі, стол накрываць.
    Лепш на кухні, прапанаваў Сцяпан. Навошта лішнія клопаты.
    Калі так, згадзілася бабуля, то заходзьце, у мяне ўсё гатова.
    Зайшлі на кухню. На стале паблісквала сваім пазалочаным коркам бутэлька сухога віна, а побач стаялі талеркі з салатам і катлетамі. Сцяпан адкаркаваў бутэльку і напоўніў чаркі. Усе паднялі іх і моўчкі сталі ля стала.
    Ну, сцішаным голасам прамовіла бабуля, найперш давайце памянём майго Ванюшу. Няхай яму пухам будзе зямелька ў чужой старане.
    Усе выпілі, селі і пачалі закусваць. Пасля другой чаркі шчокі ў бабулі паружавелі, і яна сказала:
    — Гляджу я на цябе.Сцёпа, і зайздрошчу тваёй будучай жонцы, ці яна ёсць у цябе?
    Няма. У тундры дзяўчат не знойдзеш...
    Я гэта к таму кажу спадабаўся ты мне, бо на твары ў цябе напісана, што ты добры, але залішне сарамлівы. А як табе мая Галінка, мо прыглянулася?
    Бабуля! Гэта ўжо занадта! ускрыкнула Галя. Вось як віно дзейнічае.
    Сцяпан таксама асмялеў, бо і яму крыху ўдарыў хмель у галаву.
    — Вельмі прыгожая. Я нават і не думаў, што такія ёсць на свеце..
    Чуеш, унучка? А раз так, то дадому цябе мы так проста не адпусцім, а запрашаем у Ялту. Пагрэешся на сонейку, а там будзе відаць, што і да чаго.
    А я ўжо яго запрасіла, ды ён не згаджаецца, з усмешкай прамовіла Галя.
    Прыедзе! Разлівай, Спёпа! захмялелым голасам загадала бабуля.
    Але пасля трэцяй чаркі, спаслаўшыся на галаву, яна адправілася ў спальню. Сцяпан дапамог Галі прыбраць са стала, а пасля яны зайшлі ў залу і прыселі на канапу.
    Што скажаш наконт паездкі ў Ялту? спытала Галя.
    Яна сядзела так блізка, што Сцяпан ледзь стрымліваў сябе, бо вельмі хацелася абняць яе...
    Каб я ведаў, што гэта цябе ўзрадуе, то пешам дабраўся б да Ялты.
    Лепш самалётам, яна з якую хвіліну моўчкі пазірала на яго, а пасля нечакана спытала:
    А як завуць тваю маці?
    Таццяна Іванаўна.
    Галя паднялася з канапы, падышла да кніжнай паліцы, узяла альбом і прысела за столік крыху воддаль ад Сцяпана. Доўга яго перагортвала, потым дастала фотакартку і пачала штосьці на ёй пісаць. Пасля паклала яе ў канверт і надзейна заклеіла.
    Вось, гэта для тваёй маці.
    А мне зірнуць можна?
    — Толькі не цяпер, а як будзеш на верхняй паліцы ў цягніку.
    Час ляцеў непрыкметна. I толькі пад вечар Сцяпан адправіўся ў сваю гасцініцу.
    А праз два дні ён праводзіў на вакзале Галю з бабуляй у Ялту. Калі да адпраўкі цягніка заста120
    валася адна хвіліна, Галя нечакана ледзь чутна дакранулася губамі да ягонай шчакі і адразу ж кінулас л да свайго вагона.
    Калі цягнік мякка крануўся з месца, то яна крыкнула:
    Абавязкова прыязджай! Я буду цябе чакаць!
    У наступны дзень Сцяпан самалётам вылецеў у Мінск, бо яму хацелася як мага хутчэй расказаць пра ўсё сваёй маці.
    Калі самалёт набраў вышыню, ён распячатаў канверт. Там была толькі Галіна фотакартка. Яму падалося, што яна пазірала на Сцяпана з дакорам і расчараваннем. Яму да таго зрабілася шкада яе, што ён ледзь не заплакаў.
    На зваротным баку фотакарткі было напісана: “Шаноўная Таццяна Іванаўна! Вельмі прашу адпусціць вашага сына ў Ялту дзён на дзесяць, a калі можна, то і на ўвесь месяц. Галя”.
    Далей быў дробным почыркам напісаны Галін адрас у Ялце.
    Як толькі нрыляцеў Сцяпан у Мінск, то адразу ж заказаў білет да Сімферопаля. Вылятаў ён туды толькі праз дзесяць дзён бліжэй білетаў не было.
    Калі прыехаў дадому і пра ўсё расказаў сваёй маці, то тая да таго ўзрадавалася, што нават заплакала.
    Я ж прадчувала, дарагі мой сынок, што так яно і будзе. Вось і паслаў табе Бог узнагароду за твае клопаты, турботы і гаротнае жыццё. А ў Ялце пабудзь колькі трэба. Я тут упраўлюся, дасць Бог шчэ і ўнука буду няньчыць.
    Спяпан толькі пасміхнуўся і нічога не адказаў. Пасля выйшаў на падворышча і падышоў да веснічак.
    Летняя ноч павісла над вёскаю. Адпачывала зямля, убірала ў расу травы. Раптам дзесьці там, за рэчкай, зайграў гармонік, але праз якую хвіліну змоўк, быццам зразумеў гарманіст, што не трэба парушаць спакою гэтай цудоўнай і такой кароткай летняй ночкі.
    Фіктыўны шлюб
    Наташы Цвятаевай
    Раздзел першы
    Да пачатку кінасеанса заставалася добрая гадзіна. I, каб неяк збавіць час, Сяргей падаўся на вакзал, які быў побач, за невялічкім скверыкам. Можна было і так куды пайсці, але зранку церусіў нудны дожджык. I хаця яшчэ не закончыўся жнівень, у горад няпрошанай госцяй падкрадвалася восень.
    На лянівы дожджык ён не звярнуў увагі, бо ў апошнія дні ў яго быў прыўзняты настрой. 3 які месяц назад ён урэшце атрымаў аднапакаёвую кватэру. Амаль дзесяць гадоў прастаяў у чарзе. Каб быў жанаты, то намнога раней выбраўся б з інтэрната. Але не шэнціла яму з дзяўчатамі яшчэ з маладых гадоў, а цяпер ён на іх і не аглядаўся, бо меў сорак два гадочкі за плячыма.
    Праўда, калі сумленна прызнацца, то да Новага года павінна быць урэшце пакончана і з яго халасцяцтвам. У мінулым годзе выпадкова пазнаёміўся з Галінай Мікалаеўнай, якая жыла ў Мінску і выкладала ў музычнай школе. Гэта далекавата ад ягонага Віцебска, у які яна так і не згадзілася пераехаць, але такой бяды — можна жыць і ў Мінску.
    Яму толькі было шкада сваёй маці жыла ў невялічкай вёсачцы непадалёку ад Віцебска. Але тая была згодна на ўсё, абы ён урэшце ачалавечыўся ды распачаў жыццё, бо даўно выбалела па ім сэрца. А колькі слёз яна выплакала, калі прыязджала да яго ў інтэрнат!
    Сяргей падняўся на другі паверх, зайшоў у залу і сеў у першым радзе, амаль ля самага акна. Непадалёку сядзела старэнькая бабулька са сваімі клункамі, а за ёй весела шчабяталі ў стракатым адзенні маладыя дзяўчаты, быццам тыя ластаўкі пасля цёплага дожджыку.
    Па радыё аб’явілі аб прыбыцці чарговага цягніка. Адразу ж заварушыліся людзі ў зале і няспешна пачалі выходзіць на пасадачную пляцоўку цераз перакідны мосцік.
    Бабулька, што сядзела побач з ім, таксама спехам увязала свае клункі і хуценька падалася на перон.
    I тут у залу ўвайшла маладая жанчына. Яна вяла за ручку маленькую чарнявую дзяўчынку. Сяргей зірнуў на дзяўчынку, і тая нечакана ўсміхнулася яму, быццам старому знаёмаму, нават крок запаволіла.
    Жанчына тузанула яе за ручку, акінула позіркам залу і накіравалася да яго.
    Прабачце, прамовіла яна, ці не маглі б вы пабыць з ёй хвілінак пяць, пакуль я па чамаданы збегаю? A то ад цягніка можам адстаць.
    — Канечне, пабуду з такой прыгажуняй, — адказаў ён і ўзяў дзяўчынку за ручку.
    Жанчына адразу ж заспяшалася да выхаду.
    Ну, давай знаёміцца, Сяргей усадзіў дзяўчынку побач з сабой. Як цябе зваць?
    Ася, дзяўчынка ўважліва разглядвала яго.
    А я дзядзька Сяргей, ён дакрануўся да яе маленькай ручкі. Напэўна ж, хутка ў школу пойдзеш? Колькі табе годзікаў?
    Вот колькі! дзяўчынка паказала тры пальчыкі.
    А ў садзік ходзіш? працягваў дапытвацца ён.
    He. Я з бабай Насцяй жыла, — дзяўчынка ўздыхнула. Але аднаго разу яна так моцна заснула, што ніхто не змог разбудзіць...
    — Так... — Сяргей моўчкі пагладзіў яе па галоўцы. А цяпер з кім жывеш?
    3 мамай. А таткі ў нас ніколі не было, вот...
    А куды вы ехалі з мамай?
    — He ведаю. Мама казала, што паедзем да самага мора. Там караблікі плаваюць... А ты быў на моры? у сваю чаргу спытала дзяўчынка.
    Быў. Нават не адзін раз.
    Дзяўчынка змоўкла. Па ўсім было відаць, што яна прытамілася.
    Толькі цяпер Сяргей угледзеў, што на ёй даволітакі зношаныя сандалікі, кароценькая, блакітнага колеру сукеначка, паверх якой быў зялёны світэрок.
    Ён зірнуў на гадзіннік. Болып за дзесяць хвілін прайшло, а жанчыны ўсё не было.
    I тут у яго галаве мільганула думка: “А што, калі яна зусім не прыйдзе?” На якое імгненне ён нават спалохаўся. Але адразу ж супакоіў сябе тым, што такога не можа быць.
    Магчыма, з ёй што-небудзь там здарылася? Сардэчны прыступ ці яшчэ што. Трэба чакаць. Вось толькі ў кіно ён ужо не паспяваў. “Адзінокая жанчына жадае пазнаёміцца”. У галоўнай ролі яго любімая акторка Ірына Купчанка.
    Але такой бяды. Можна будзе і заўтра схадзіць. Наперадзе пяць вольных дзён: два выхадныя з трыма адгуламі.
    Мне піць хочацца, урэшце прамовіла дзяўчынка і ўзяла яго за руку.
    Буфет быў побач, якраз насупраць лесвіцы. Калі што, то маці Асі яны не павінны прапусціць.
    Ну што ж хадзем!
    Яны падняліся і накіраваліся да буфета. Чарга была невялікая. Ён узяў бутэльку напітку і маленькую шакаладку. Ася выпіла амаль цэлую шклянку. Вярнуліся назад.
    Прайшла амаль гадзіна, а жанчына быццам скрозь зямлю правалілася. Ён зірнуў на Асю. Дзяўчынка сядзела спакойна, быццам нічога такога і не здарылася.
    А ён думаў пра тое, што рабіць далей. He сядзець жа ўсю ноч на вакзале. Можна было б пайсці ў 124
    міліцыю ды ўсё там расказаць. Але ж яны забяруць Асю, а яму чамусьці не хацелася з ёй развітвацца. Рашыў яшчэ з ёй паразмаўляць.
    — Можа, адправімся на пошукі тваёй мамы? Штосьці доўга яе няма, звярнуўся ён да Асі.
    Я не хачу да мамы! адразу ж адказала дзяўчынка.
    Чаму?! здзівіўся ён.
    Яна мяне б’е.
    За што?
    He ведаю. Я гуляць хачу на вуліцы, а яна замыкае на цэлы дзень. Аднаго разу я нават усю ноч адна прасядзела. Так страшна было, бо я ваўкоў баюся.
    Ваўкі ў лесе жывуць, далёка, супакоіў яе Сяргей.
    А як сцямнее, то ў хату прыходзяць...
    Так-так... ён прытуліў яе да сябе. А дзе ж мы будзем начаваць?
    А ў цябе ёсць свая хатка?
    У мяне ёсць, усміхаючыся, адказаў ён.
    — Тады пойдзем да цябе.
    А калі мама прыедзе, а нас няма?
    Я лепш з табой застануся! яна дакранулася да яго рукі.
    Вось табе і паразмаўляў! У яго ажно дыханне перахапіла ад такой прапановы. I хаця ўжо добратакі ўцямнела, ён рашыў крыху пачакаць.
    А тут яшчэ краем вока прыкмеціў, што дзяўчаты ўсё часцей і часцей з усмешкай пазіраюць на яго. “Напэўна ж, усё бачылі”, падумаў ён. I хоць бы куды пайшлі, дык як хто прывязаў да крэслаў.
    Дзядзька Сярожа, ледзь чутна прамовіла Ася, я пісаць хачу.
    Складаная справа, ён усміхнуўся. Хадзем, ён узяў яе за ручку, і яны пайшлі.
    Хвілін пяць давялося пастаяць ля жаночага туалета, бо, як на тое ліха, ніхто туды не заходзіў. Урэшце давялося падкаравуліць адну жанчыну.