Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Загадчыца аддзяленнем расказала яму, што за тры гады “асірацелі” ў бальніцы 72 дзіцяці. Адны маці адмовіліся ад іх, іншыя збеглі...
У Сяргея ажно зашчыпала ў вачах, калі ён убачыў пакой для гульняў. Бетонная падлога, пустыя сцены... Праўда, загадчыца супакоіла, што ў хуткім часе тут засцелюць дываны, маляўніча распішуць сцены. А пакуль...
Скрануць такую справу было цяжка. Сяргею давялося некалькі разоў пабываць у аддзеле народнай асветы, але ўсё дарэмна.
Урэшце трапіў на другога сакратара абкома. I адразу ж знайшоўся чалавек, які пачаў займацца афармленнем неабходных дакументаў.
Асю накіравалі ў Оршу. Разам з жанчынай, якая яе суправаджала, паехаў і ён.
Дом дзіцяці быў у самым центры горада. Ён не пуставаў. I неяк шчымліва стала на душы, калі глядзеў на зусім маленькіх карапузаў, якія ніколі не ўбачаць сваіх бацькоў.
Загадчыцы гэтага сумнага дома было за пяцьдзесят. Хударлявая, з коратка падстрыжанымі валасамі, яна халодным позіркам акінула Сяргея, бо, напэўна, адразу прыняла яго за бацьку, які прывёз сваю дачку.
Але, даведаўшыся, у чым справа, твар у яе пасвятлеў, нават у голасе стала больш цеплыні і пяшчоты.
Вы толькі яе нікому не аддавайце, — Сяргей прытуліў да сябе Асю, бо пакуль я ўсё ўладжу, пройдзе не адзін месяц.
А я да анікога і не пайду, прамовіла Ася. Я цябе буду чакаць.
Мы нават паказваць яе нікому не будзем, загадчыца ўсміхнулася.
А якія трэба дакументы, каб удачарыць Асю? спытаў ён.
— Даведак многа. Я зараз вам напішу, — яна ўзяла са стала чысты ліст паперы і пачала пісаць. Вось, здаецца, усё напісала, яна падала Сяргею лісток. Ён мелькам зірнуў на яго і схаваў у запісную кніжку.
Калі прыйшла пара развітвацца, Сяргей узяў Асю на рукі.
He сумуй тут, добра? Я буду да цябе прыязджаць. А як толькі дастану ўсе паперы, то адразу ж па цябе прыеду.
А ты хутчэй даставай! Ася ўсміхнулася.
Я пастараюся, ён пацалаваў яе ў шчочку і апусціў на падлогу.
Раздзел другі
Прыгарадны цягнік марудна поўз да Віцебска. I ўвесь гэты час Сяргей у задуменні глядзеў у акно і думаў пра Асю. Ён і сам здзіўляўся: мінуў месяц, як з ёй пазнаёміўся, а ў душы было такое пачуццё, нібыта ведаў яе даўно. Да Оршы не так і далёка, у думках суцяшаў ён сябе, трэба будзе часцей да яе наведвацца.
Пасля дастаў лісток з запісной кніжкі. 3 усіх дзесяці даведак, што былі там напісаны, толькі адну ён не мог узяць: копію аб шлюбе. 3 яе трэба і пачынаць. Праз два месяцы ён будзе жанаты. Можа, пакуль не гаварыць Галіне Мікалаеўне пра Асю? Распісацца, а пасля ўжо і расказаць.
Але ён адразу ж адхіліў такі варыянт. А калі яна не дасць згоды? Тады што? Развод?! He, трэба сказаць ёй адразу, так будзе лепш. Паслязаўтра ў яго чарговы рэйс на Мінск. Трэба абавязкова пабываць у яе.
Так то ён не вельмі часта бываў у сваёй будучай жонкі, бо жыла яна з бацькамі, а тыя халаднавата да яго ставіліся. Лепшага жаніха хацелі для сваёй Галіны, гэта ён у першую ж сустрэчу зразумеў. Яе маці працавала ў гарвыканкаме, а бацька таксама быў шышка: генеральны дырэктар аб’яднання. I каб ні Галіны гады, яны б і размаўляць з ім не сталі. Але як той сказаў: “На бязрыб’е і рак рыба!” 3 болем у душы згадзіліся на яго кандыдатуру. A што паробіш: не чакаць жа, пакуль дачцэ споўніцца сорак!
Урэшце цягнік прыбыў у Віцебск. Ён купіў у кіёску газет, а пасля чагосьці пацягнула на другі паверх вакзала. Падняўся, зазірнуў у залу. Людна было тут: ні аднаго свабоднага месца. Крыху пастаяў у задумнені ды падаўся дадому. Спаласнуўся ў ванне, выпіў чаю, бо гатаваць сапраўдную вячэру не было настрою, ды прылёг на канапу.
Праз акно, хаваючыся па кутах, запаўзаў у пакой змрок. Стаяла цішыня. Раней яна яму падабалася, а цяпер маркотна было на душы. Так і стаяў у вушах звонкі Асін галасок.
I чым яна цяпер займаецца? Дзесьці знаёміцца з такімі ж няшчаснымі і пакінутымі сяброўкамі. Можа, і пакрыўдзіць хто паспеў. Плача бедненькая, а заступіцца і няма каму.
А тут яшчэ адна думка не давала спакою: як угаварыць Галіну Мікалаеўну? Было ў яго такое прадчуванне, што не дасць яна згоды, каб Ася жыла з імі. I што ж тады рабіць? Ён жа і маці даўно расказаў пра сваю жаніцьбу. Тая ўзрадвалася, нават на болі ў грудзях перастала скардзіцца. Трэба паказаць Галі фотакартку Асі.
Ён падхапіўся з канапы, уключыў святло і пачаў шукаць канверт з фотакарткамі. Урэшце знайшоў яго ў шкатулцы, што стаяла на тэлевізары.
Ася выйшла лепш і не трэба! На яе тварыку была такая сціплая, крыху здзіўлена-вінаватая ўсмешка, што ў яго нават вочы набрынялі слязьмі.
Болып за пяць гадзін ідзе аўтобус да Мінска. Там начоўка, а ранічкай зноў у Віцебск. Палову дарогі ён за рулём, другую — яго напарнік Ігар Пятровіч. Яму даўно за пяцьдзесят. Маўклівы і пільны на трасе. Хутка будзе ўнучку замуж выдаваць, бо сам ажаніўся ў семнаццаць. Вось так! Бацька нават адлупцаваў сынка, калі даведаўся пра яго намеры.
“Такое каханне навалілася, што думаў, не вытрымаю!” аднаго разу, смеючыся, прызнаўся ён.
Вось так пашчасціла чалавеку! Першы і апошні раз пакахаў і на ўсё жыццё.
Сяргей усе гэтыя пяць гадзін абдумваў сваю будучую размову з Галяй. Прыехаўшы ў Мінск, ён купіў за пяць рублёў тры чырвоныя ружы, якія яна вельмі любіла, ды паехаў на вуліцу Чарвякова. Вось і знаёмы прыпынак.
Выйшаў з трамвая і нетаропка пашыбаваў да вялізных гмахаў, што стаялі воддаль ад вуліцы. Зірнуў на гадзіннік. Была палова сёмай — павінна быць дома. Ліфт імгненна ўзнёс на восьмы паверх. Дзверы адчыніла сама Галя.
— Прывітанне! — з усмешкай прамовіла яна, забіраючы ў яго ружы. — Зусім прапаў! Хоць бы пазваніў!
He выпадала, замест прывітання адказаў ён. Ты адна?
Адна. Нашы другі тыдзень на моры адпачываюць.
Ад такой навіны ён адразу ж павесялеў. Хуценька зняў куртачку, скінуў чаравікі, і яны зайшлі ў залу.
Зараз павячэраем. Толькі катлеты падагрэю, Галя выйшла на кухню, а ён адразу ж у ванную. Спаласнуўся пад душам адразу ж лягчэй стала. Пасля вячэры зноў зайшлі ў залу. Сяргей сеў на канапу, а Галя ўключыла тэлевізар. Якраз ішла праграма “Час”.
Ты можаш сёння пераначаваць у нас, сказала яна, а заўтра ранічкай паедзеш.
У яе чамусьці быў прыўзняты настрой. Ён пазіраў на яе і ўсміхаўся. Усё-такі яна яму падабалася. Чысты твар ды коратка падстрыжаныя валасы намнога маладзілі яе. I калі разабрацца, то і яе лёсу не пазайздросціш. У маладыя гады марылася ёй стаць знакамітай піяністкай. I ўсё спачатку добра ішло: яе хвалілі, асабліва на першых курсах, a пасля быццам надламілася штосьці ў душы. Дайшла да сваёй мяжы, а далей ні паўкрока.
Сама ўсё разумела, ды сэрцам не магла змірыцца. Начамі плакала. А тут яшчэ і асабістае жыццё не склалася, як таго хацелася. А з гадамі і нервы пачалі здаваць.
Сяргею і раней даводзілася сустракацца з дзяўчатамі і жанчынамі, якім далёка за трыццаць. I амаль усе неслі ў сваёй душы такое нервовае напружанне, што зрываліся нават з-за дробязі, імгненна. I ён іх разумеў. Сам і то не мог да адзіноты прывыкнуць. А што ж пра іх гаварыць?
Яму хацелася як мага хутчэй пачаць размову пра Асю, але па тэлевізары пачалася кінакамедыя. Прыйшлося чакаць. Як толькі яна скончылася, Галя выключыла тэлевізар і сказала:
Кавы не хочаш?
Пасля вып’ем. Мне трэба з табой пагаварыць.
Яна прысела на канапу, але крыху воддаль ад яго.
Тут такая справа... Нават не ведаю, з чаго пачынаць.
Ён пачухаў патыліцу.
Сустрэў жанчыну?! з усмешкай прамовіла Галя.
— Што ты?! — ён адчуваў, як чырванню заліваецца твар. Але доля праўды ёсць: дзяўчынку сустрэў, зусім маленькую. Ёй тры годзікі.
I ён расказаў пра Асю.
Ну што ж, Галя ўздыхнула, добрую справу зрабіў. Магчыма, яе мама знойдзецца, а калі не, то і ў доме дзіцяці не прападзе.
Яно так... — Сяргей уздыхнуў, а пасля зірнуў ёй у вочы і дадаў: Давай яе да сябе возьмем!
Як гэта?! здзівілся Галя.
Распішамся з табой, а пасля і яе ўдачарым. Яна такая прыгожая вачэй не адвесці!
Сярожа! Ты што! Ды ў нас свае будуць дзеці! Я табе колькі хочаш нараджаю! Мне ўрач сказаў, што тэрмінова трэба радзіць.
Ну і добра! Раджай на здароўе! Будуць у Асі брацікі і сястрычкі.
— Ну і ну! яна ўсміхнулася. He чакала ад цябе такога...
У мяне фотакартка Асі ёсць, ён хуценька дастаў з пінжака канверт. Ты толькі зірні разочак адразу ж табе спадабаецца!
Галя ўзяла картачку, доўга яе разглядала.
Сімпатычная. Але ж, можа, хварэе на што?
Яе правяралі ў абласной бальніцы. Доктар сказаў, што з яе здароўем хоць у космас!
— I як ты да такога дадумаўся? яна паклала фотакартку на столік.
Разумееш... У яе ніколі не было бацькі. Жыла з бабуляй, пасля тая памерла, а маці — Бог ведае якая... I так усё здарылася, што я і сябе не разумею: увайшла ў сэрца, як першае каханне. Дні і ночы аб ёй думаю. Дзесьці чакае мяне, нават таткам называе...
Вось як?! Галя зноў узяла ў рукі фотакартку. Дык ці не твая гэта дачушка, галубок?! Так бы адразу і сказаў! A то вешаеш лапшу на вушы! Гэта ж трэба не паспеў ажаніцца, а ўжо дачку ў хату прыводзіць!
Ды не дачка яна мне! Ты ж у пашпарт зірні!
Дзяцей без пашпарта робяць! ускрыкнула Галя і шпурлянула ў яго фотакарткай, якая тут жа ўпала на падлогу.
Ён асцярожна падняў яе і схаваў у кішэню. Галя порстка падхапілася з канапы і падышла да акна. Хвілін з пяць моўчкі прастаяла там, пасля азірнулася і ціха прамовіла:
Толькі не думай, што я зусім бессардэчная. Я люблю дзяцей не менш, чым ты. Але ж Ася чужая... I што я сваім скажу? Вось каб мы пражылі не адзін год ды ў нас не было дзяцей -
іншая справа. А так... Гэта ж трэба — спадабалася дзяўчынка. А калі пасля збрыдае, тады што? Павязеш назад?
Сяргей маўчаў. Што ён мог сказаць? 3 самага пачатку ведаў нічога не атрымаецца. I ў той жа час адчуваў, што і яго губляць яна не хоча.
— Ты вось мне скажы, — урэшце прамовіў ён, — чаму так атрымліваецца: з кожным годам людзі лепш жывуць, а ў душы чарсцвеюць? Знікае з сэрцаў дабрыня. Суседзяў не ведаюць па лесвічнай пляцоўцы. Толькі разлік, пасада, прэстыж! Вось прызнайся: не аб такім ты мужы марыла, праўда?! Маўчыш? Вось так! Бо не з твайго я асяроддзя!
Пры чым тут гэта? Галя паволі прайшлася па пакоі і зноў села на канапу.
Пры тым... Сяргей уздыхнуў.
Гэта ж дзіцё, працягвала яна. — Твая Ася дзесьці ўжо забылася пра цябе.