Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
3-за Асі? ціха спытаў ён.
He, — яна ўздахнула. — Тут зусім іншае. Прыехаў чалавек, якога я не бачыла амаль дзесяць
гадоў. Мы разам вучыліся ў кансерваторыі. Пасля ён з’ехаў у Ленінград, ажаніўся, развёўся... У Хабараўску працаваў, а цяпер будзе выкладаць у нашай кансерваторыі.
-I ты кахала яго?
— Як табе сказаць... Кахала калісьці, — апусціўшы галаву, адказала яна. Ён на кожны Новы год прысылаў мне віншавальную паштоўку, яна зірнула на яго і вінавата ўсміхнулася. — Старалася яго забыць, але нічога не атрымлівалася. A тут з’явіўся нечакана ды ледзь не ў ногі... Ты не паверыш нават заплакаў... Пакалашмаціла яго жыццё. Я ледзь пазнала. Старэй за цябе выглядае, а ён жа мой аднагодак.
Дык, можа, у чарку заглядвае? з весялосцю ў голасе спытаў ён.
He ведаю... — разгублена адказала яна. A чаго ты адразу ж павесялеў? Рад, што ад мяне пазбавіўся?
А ты хочаш, каб і заплакаў.
Ды не! 3 чаго ты ўзяў?
Успомніліся словы адной песні. Веліканава раней спявала.
Ён змоўк, бо адчуваў сябе ніякавата, хацелася хутчэй з ёй развітацца.
— Апошняя да цябе просьба, ён пачухаў патыліцу.
Гавары. Усё зраблю! Што-небудзь Асі дастаць?
Ды не! Напішы мне ліст.
— Навошта?! здзівілася яна. I што я там напішу?
Напішаш, што адмаўляешся выйсці за мяне замуж. А я твой ліст маці пакажу, каб не дакарала мяне ў кожны прыезд, што я ва ўсім вінаваты, зразумела?
Добра. Я заўтра ж напішу! яна змоўкла, a пасля амаль шэптам спытала: Да Асі ездзіў?
Быў нядаўна.
I як яна там?
Прывыкае да новых абставін ды ўсё пытаецца, калі яе забяру.
Я разумею, што прынесла табе адны непрыемнасці, але ўсё так склалася... Прабач мне за ўсё! Калі што якое, то пішы! яна хуценька павярнулася і пайшла.
Ён крыху пастаяў, а пасля няспешна пасунуўся ў метро. На яго здзіўленне, на душы было лёгка і светла. Застаўся, праўда, невялікі гаркаваты асадак, але ён супакойваў сябе тым, што ўрэшце ўсё вырашылася само сабой. Даўняя думка тачыла яго: з Галяй яму было б не соладка. Ён адчуваў гэта, але абставіны так складваліся, што прыходзілася прымушаць сябе на такую жаніцьбу.
Вось толькі за маці хваляваўся. Рашыў чакаць ліста ад Галі, а пасля ўжо ехаць з ім у вёску. Але цяпер яго даймала другая думка: што рабіць з Асяй? Думаў аб ёй у кожнай паездцы. Думаў вечарамі і ноччу, але ўсё ўпіралася ў жаніцьбу. Здрадзіць дзяўчынцы не мог, бо разумеў, што будзе пасля ўсё жыццё дакараць сябе.
Толькі праз тыдзень атрымаў ліст ад Галі. Адразу ж адправіўся з ім да маці. Прыехаў якраз пад вечар. Нялёгка было пачынаць размову, але нічога не паробіш прыйшлося выкласці ўсё, як ёсць.
Маці спачатку не паверыла, але калі сама перачытала пісьмо, то адразу ж заплакала. I як ні суцяшаў яе, як ні даказваў, што і ў Віцебск Галя не давала згоды пераехаць, і не кахала яго — нічога не дапамагло. Супакоілася толькі тады, калі даў ёй слова, што абавязкова ажэніцца ў наступным годзе.
Ранічкай выехаў у Віцебск. I тут яму пашчасціла. Сядзеў, пазіраў у акно і ні аб чым такім не думаў. Перад ім сядзелі дзве жанчыны і размаўлялі. Ён не прыслухоўваўся да іх гутаркі, але калі адна з іх спытала: “Як жа яму ўдалося ў Мінску без прапіскі кватэру атрымаць?”, то адразу ж навастрыў вушы.
“Распісаўся з адной фіктыўна. А пасля размянялі трохпакаёўку. Вядома ж выкінуў не адну тысячу!” адказала другая.
I тут y яго галаве мільганула думка: “А што, калі б і мне з якой жанчынай заключыць фіктыўны шлюб? Адразу ж і Асю забраў бы. А пасля спакойненька шукаў бы сабе жонку”.
Ён ажно павесялеў. Прыехаў у Віцебск, забег у магазін, купіў таго-сяго з харчу, а сам перабіраў у памяці знаёмых жанчын. Пасля вячэры прылёг на канапе і пачаў думаць.
Адразу ж успомніў Нінку Канапацкую. Прыкмеціў яе даўно, калі яшчэ вучыўся ў дзесятым класе, а яна ў восьмым была. Перад арміяй крыху загульваў з ёй. Аднаго разу нават дахаты яго праводзіла.
А сама ж у суседняй вёсцы жыла. He так, праўда, і далёка, але ж праз сасновы барок трэба было прайсці. Памкнуўся назад праводзіць, а яна ані блізка! 3 характарам была дзяўчына!
Бацька ў яе рана памёр, жыла з маці. Пасля універсытэт у Гомелі скончыла, адразу ж замуж выскачыла, неўзабаве і дзяўчынка нарадзілася. Пасля кватэру ў Маладзечне атрымала, а тут бяда памёр муж. Малады хлопец, працаваў галоўным інжынерам на заводзе. Сяргей бачыў яго некалькі разоў.
Пасля Нінка з маці і дачкой перабраліся ў Салігорск. Але амаль кожнае лета прыязджаюць у сваю вёсачку. Цягне ў родныя мясціны. I ў кожны свой прыезд распытвае яна ў суседзяў пра яго. A што тыя могуць сказаць? Халасцякуе ў Віцебску. Вось і ўвесь адказ.
I сама Нінка чамусьці другі раз замуж так і не выйшла. Вось толькі адраса яе не ведаў. Можна было б пад’ехаць у вёску і спытаць у старой Сымоніхі, але пачнуцца размовы, яшчэ да ягонай маці дойдзе.
Салігорск не такі ўжо вялікі горад. He больш за дзесяць школ будзе, паспее ўсе абысці.
Паездку рашыў не адкладваць. Праз два дні ў яго выхадныя, якія прыпадалі якраз на сераду і чацвер.
Раздзел чацвёрты
У Салігорск Сяргей дабіраўся аўтобусам. Той, праўда, ішоў далей, ажно да самых Мікашэвічаў, а пасля вяртаўся зноў у Мінск. Выходзіла, што ён меў на ўсе свае справы больш за тры гадзіны часу.
Гарадок і сапраўды быў невялічкі. Крыху пастаяў ля гасцініцы, а пасля няспешна пасунуўся далей, бо непадалёку ўбачыў школу. I тут успомніў, што не ведае прозвішча Нінкі. I якая там Нінка?! Так цяпер яе ніхто і не кліча. Даўно Нінай Паўлаўнай стала. У школе была Канапацкая. А ў замужжы, напэўна ж, змяніла прозвішча.
У настаўніцкую заходзіць не хацелася. I ён спыніўся ў калідоры ля акна. I тут ўбачыў, як па лесвіцы спускалася з другога паверха маладая дзяўчына ў чырвоным гальштуку. “Піянерважатая, мільганула думка, трэба спытаць!”
Нясмела зрабіў некалькі крокаў насустрач.
Прабачце! Ці працуе ў вас Ніна Паўлаўна?
Працуе, — спакойна адказала дзяўчына і зірнула на гадзіннік.
— Вы крыху пачакайце, хвілін праз сем скончыцца ўрок, і яна будзе ў настаўніцкай.
А вы б не змаглі яе паклікаць сюды?
Добра, дзяўчына загадкава ўсміхнулася і пайшла.
Хвіліны цягнуліся марудна. Урэшце празвінеў званок. I адразу ж пачуўся тупат ног і той своеасаблівы гул, які нагадваў яму далёкія школьныя гады.
Малыя бегалі па калідоры, выбягалі на вуліцу. Сяргей стаяў спінаю да акна, паглядваў туды-сюды, бо вельмі хацелася ўбачыць Ніну здалёк. Зноў празвінеў званок. Вось табе і на! Хацеў ужо выйсці на вуліцу, як убачыў Ніну. Яна ішла па калідоры. У карычневай вязанай сукенцы і з журналам у руках.
Убачыўшы яго, заўсміхалася і, падыходзячы, сказала:
Ну і госць! Дзень добры, Сярожа!
Ён адказаў на прывітанне і не мог адвесці ад яе вачэй.
Ты так цудоўна выглядаеш, урэшце сказаў ён, што хоць заўтра жаніцца з табою!
За цябе згодна хоць сёння!
Яны засмяяліся.
Ты тут праездам, ці як? працягвала яна.
Да цябе прыехаў. Ёсць адна справа... А праз тры гадзіны мой аўтобус на Мінск.
Тады хадзем да мяне. Ты пачакай хвілінку, я толькі пакладу журнал і апрануся.
Яна хуценька адправілася ў другі канец калідора.
Калі выйшлі на вуліцу, ён спытаў:
А ўрокаў у цябе больш няма?
He хвалюйся няма. Яна зірнула на яго і ўсміхнулася.
Можа, дзе так пагаворым? ён залаволіў крок. У цябе там маці, дачка...
Нікога няма! яна ўзяла яго пад руку. Баязлівец! Якім быў, такім і застаўся!
А дзе ж яны?
Мая Света даўно замужам. А я болып за год у бабулях хаджу!
— Няўжо?! здзівіўся ён. Я ж думаў яна дзесяты заканчвае.
— На другім курсе ва універсітэце займаецца... А вось і мой дом.
Яны падняліся на другі паверх. У прыхожай распрануліся.
Значыць, так: я зараз што-небудзь згатую, a пасля пагаворым.
He, не! ён дакрануўся да яе пляча. Нічога не хачу, дый часу няма! Пастаў лепш чаю.
Добра, яна падалася на кухню, а ён зайшоў У залу.
Утульна было тут, прыбрана... Кожна рэч займала сваё месца. He тое што ў яго.
Чай быў духмяны, ды яшчэ з малінавым варэннем.
Колькі ж гэта мы з табой не бачыліся? спытала Ніна.
Гадоў дзесяць, калі не болып. З’ехала з нашай Віцебшчыны ў такую далячынь, дзе ж тут сустрэнешся?
Так атрымалася... Яна ўздыхнула, а пасля спытала: Чаму ты ўсё халасцякуеш?
Ніхто замуж не ідзе.
Бо не прапаноўваў!
А чаму сама ў другі раз не выйшла? Ці яшчэ збіраешся?
3 дзіцём не так проста было выйсці. А пасля і хвароба прыбілася.
А што ў цябе?
Хранічны бранхіт. Так што цяпер аб замужжы і не думаю.
Чаму? Табе ж яшчэ і сарака няма.
Якраз у гэтым годзе споўнілася.
— А выглядаеш на трыццаць.
He ў гэтым справа... Сваталіся тут да мяне, і не адзін раз. Але што з таго?
He падабаліся жаніхі? працягваў дапытвацца ён.
Па-рознаму было. Гадоў з пяць таму ледзь за ўрача аднаго не выйшла. На моры пазнаёміліся. Усё халасцяком прыкідваўся. А на самай справе даўно жанаты. Як даведалася, што збіраецца кідаць дзвюх маленькіх дачок, то адразу ж выкінула яго з галавы. На чужым горы сваё шчасце не збудуеш. I прывыклі мы з маці жыць удзвюх. Яна цяпер у Светы за няньку.
Ну што ж, Сяргей паставіў пустую шклянку на стол, прыйдзецца табе за мяне выходзіць.
Хопіць шуткаваць, Ніна ўсміхнулася. Лепш раскажы чаго прыехаў?
Я не шуткую! з якое імгненне ён загадкава пазіраў на яе, а пасля расказаў пра Асю.
I што ж ты хочаш рабіць далей?
Хачу забраць яе да сябе, ды толькі нічога не атрымліваецца аднаму не аддаюць.
— Бо трэба спачатку ажаніцца, а пасля Асю забіраць!
Так і было задумана. Хацеў распісацца тут з адной, ды ў апошні момант яна адмовіла.
3-за Асі?
Ды не. Вярнуўся да яе былы ўхажор, якога ў маладосці кахала.
Вось як?! здзівілася Ніна і рассмяялася. Чым жа я табе дапамагу?
Давай заключым з табой фіктыўны шлюб.
Як гэта?! У Ніны раптоўна прапаў смех.
Аднясем заяву ў загс, праз месяц распішамся. Ты будзеш тут жыць, я ў Віцебску. Буду жанаты мне і Асю аддадуць. Вось і ўсё. Ты ж усё адно замуж не збіраешся, так?
Ну, Сярожа! Такога ад цябе не чакала!
Ты што пакрыўдзілася?
3 чаго ты ўзяў? Я і сапраўды не збіраюся замуж. А ты пра сябе падумаў?!
— А што тут думаць?
А як сам надумаеш жаніцца, тады што? Заява ў суд, развод. А ты ведаеш, што за фіктыўны шлюб можаш і ў турму загрымець!
Хто пра гэта даведаецца?
Нават калі і не даведаюцца — я на такое не пайду! Стаяць у судзе ды штосьці там плесці, што ў такім узросце не сышліся характарам — гэта не для мяне. Дый маці сваёй што скажаш?! I з Асяй адзін не ўправішся! Тут жаночыя рукі патрэбны: і абмыць, і адзенне купіць...