Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Ася ў садзік хадзіла б, ціха прамовіў ён.
— Ты яшчэ сваіх дзяцей можаш мець. Малады, здаровы... Давай я цябе з адной настаўніцай пазнаёмлю, га? Трыццаць два гады якраз для цябе.
Пачынаецца... Сяргей уздыхнуў.
А што тут такога! Ды ад яе вачэй не адвесці! Калі б разок убачыў адразу ж закахаўся б!
Няўжо?! ён з усмешкай зірнуў на Ніну.
Праўду табе кажу! Яна ўсім падабаецца: такая добрая, сціплая... Я не раз пра яе думала: такая дзяўчына прападае.
— Ніна! Каб ты толькі ведала, да чаго мне надакучылі такія прапановы! Такія знаёмствы
нічога не даюць! Быў я аднойчы ў разглёдах. Адчуваў сябе, як той бычок на кірмашы. Толькі рукамі не абмацвалі, а ўсё разглядвалі, ды на пытанні не паспяваў адказваць.
Сам ва ўсім вінаваты. Каб ажаніўся ў пару такого б не было!
Каб жа ведаў, дзе ўпадзеш, то саломкі падаслаў бы!
I пра Асю хачу сказаць. Шкада такіх дзяўчатак. Але ўсё-ткі гэта чужое дзіця. I чым яна табе прыглянулася?
He ведаю. Ды ты сама зірні! ён дастаў з кішэні картку.
Ніна ўзяла яе ў рукі і доўга разглядвала.
Якая прыгожая дзяўчынка!
Дзесьці чакае мяне, ён узяў у яе картку і схаваў у кішэню. Хутка паеду да яе, а парадаваць і не будзе чым...
У другой справе дапамагла б табе, а тут... Праз які месяц-другі Ася пра цябе і не ўспомніць! Яна ж маленькая. Новыя абставіны, сяброўкі.
Пра што ты гаворыш! Да іх незнаёмая жанчына зойдзе, дык кожная дзяўчынка думае, што гэта яе маці знайшлася!
3 якую хвіліну сядзелі моўчкі, пасля ён зірнуў на гадзіннік.
Oro! Mary спазніцца! Як тут у вас з білетамі?
Летам цяжэй, а цяпер аніякай чаргі, Ніна паднялася з канапы, прыбрала са стала. Можа, праводзіць цябе?
He трэба! Адпачывай, яны выйшлі ў прыхожую. Ён апрануўся.
Ну, папраўляйся! Галоўнае на мёд налягай! Ад усіх хвароб дапамагае.
Ты толькі не крыўдуй на мяне, добра? яна дакранулася да яго пляча. Праз які час сам зразумееш, што я мела рацыю.
He хвалюйся, бабуля Ніна.
Яны засмяяліся.
Усяго табе найлепшага!
Ён узяўся за ручку дзвярэй.
Шчаслівай дарогі!
Сяргей выйшаў на лесвічную пляцоўку.
Толькі купіў білет, як прыбыў аўтобус з Мікашэвічаў. I зноў ад думак было не абараніцца.
На Ніну не крыўдаваў. I сапраўды навошта ёй такія клопаты?
Можа, толькі пакрыўдзілася, што не прапанаваў ёй па-сапраўднаму выйсці за яго замуж? I такое магчыма. Але ж між імі нічога такога ніколі не было. I калі ўжо на тое пайшло, то застарая яна для яго.
He, не! Аб маладых дзяўчатах ён і не думаў. 3 маладой яму ўжо не ўправіцца. Хацелася б знайсці жанчыну, якой крыху за трыццаць, каб яшчэ нарадзіла яму сына альбо дачку. А ў сорак гадоў не кожная згодзіцца на такое.
Пакінуць Асю?! Пакінуць малога чалавечка, які паверыў у яго? He! Нізашто! Ён заўсёды любіў дзяцей, асабліва малых. Колькі разоў любіў цікаваць за малымі карапузамі. Корпаецца такі ў пясочку альбо гушкаецца на арэлях, а пройдзе час і павядзе той атамаход у акіянскія прасторы або зойме крэсла першага пілота.
А дзяўчаткі? Тыя яшчэ хутчэй уступаюць у жыццё. Але цяпер у яго ўсё так складвалася самосабой, што як бы ён ні хацеў забраць Асю, яна ўсёткі можа назаўсёды застацца ў доме дзіцяці.
3 Мінска да Віцебска дабіраўся цягніком, інакш прыйшлося б усю ноч сядзець на вакзале. Той марудна поўз, быццам чарапаха, спыняўся амаль ля кожнага слупа. Але а палове восьмай усё ж дачапаў да Віцебска.
Настрою ў Сяргея не было. I адкуль было яму ўзяцца? Як толькі ўваліўся ў кватэру, папіў чаю ды заваліўся спаць.
Раздзел пяты
Кастрычнік выдаўся на дзіва цёплым і сонечным. Зранку, праўда, там-сям браўся нават невялікі марозік, але пасля, праз якую гадзіну-другую, сонца ўбіралася ў сілу, і такая была цяплынь хоць распранайся і загарай.
Здавалася, што прырода задобрыла людзей за даждлівае і халоднае лета. Упершыню за сваё жыццё Сяргей так і не скупануўся ў Дзвіне. А з якімі цяжкасцямі даводзілася ўбіраць ураджай! Камбайны буксавалі, асабліва ў нізкіх месцах.
У адзін з такіх дзён Сяргей вяртаўся з магазіна. I тут убачыў хлапчука, які сядзеў на лавачцы ўглыбіні двара і моўчкі плакаў. Непадалёку бегалі дзеці, бо толькі што іх прывялі з дзіцячага садзіка. Хто гушкаўся на арэлях, хто ганяў мячык, a дзяўчаткі завіхаліся ля пясочніцы. Хлапчуку было гады тры, а то і менш. Кідаліся ў вочы яго бялюткія валасы. Сяргей падышоў да яго, моўчкі прысеў no634 на лавачку і, асцярожна дакрануўшыся да пляча, ціха спытаў:
Пакрыўдзіў хто?
Той ускінуў на яго заплаканыя вочы, а пасля сказаў:
Ды не. Сашка на ровары не дае пакатацца.
Было б з-за чаго плакаць! працягваў Capreft.
Я ж даваў яму на сваім катацца! Але пасля ён зламаўся. А Сашку нядаўна новенькі купілі. Каб быў у мяне татка, то таксама купіў бы, а ў мамы грошай няма.
I столькі адчаю і болю было ў ягоных вачах, што Сяргей не вытрымаў і сказаў:
Я куплю табе ровар!
Калі?! хлапчук запытальна зірнуў на яго і выцер слёзы.
Заўтра. Прыходзь пасля садзіка на гэтую ж лавачку. А цяпер пакажы, як выглядае твой ровар.
Хадзем, хлапчук узяў яго за руку. Вунь Сашка носіцца!
Яны падышлі да арэляў. Неўзабаве побач праімчаўся на ровары чарнявы хлапчук.
Два колы, бачыце!
Бачу. А цябе як зваць? ён прысеў ля яго на кукішкі.
Ігар.
А я дзядзя Сярожа, — ён паціснуў хлапчуку ручку. Бывай! Да заўтра!
Тут да Ігара падышоў другі хлапчук, і яны пабеглі па дарожцы ля вялізнага цаглянага гмаха, які цягнуўся на добрую сотню метраў уздоўж вуліцы.
Сяргей крыху пастаяў, а пасля накіраваўся да свайго дома, які стаяў побач.
Грошы ў яго вадзіліся, бо зарабляў няблага — да трохсот выходзіла, а ў якія месяцы набягала і болып. Ніколі не курыў, а ў чарку нават і не заглядваў. I не таму, што стрымліваў сябе, а проста не хацелася... Мог у якое свята прыняць крыху, але ніколі не напіваўся. Бо яшчэ са школы пасябраваў са спортам. Някепска бегаў, а пасля захапіўся футболам. Каманда іхняга калгаса, за якую ён выступаў, нават заваявала бронзавыя медалі — першынство рэспублікі па “Ураджаі”. Праводзіліся ў той час такія спаборніцтвы.
Дый колькі ўжо там будзе каштаваць дзіцячы ровар? He болып за трыццаць рублёў. Адна смехата. А колькі радасці для хлапчука!
Успомнілася яму, як у дзяцінстве самому хацелася прыдбаць канькі-снегуры. Але ж хто купіць. Бацькі не было, бо той памёр, калі Сяргею і двух не было. Дачакалася яго маці з вайны. Хаця і пакалечаны, але ўсё-ткі вярнуўся. Вельмі сына хацеў, быццам прадчуваў, што нядоўга самому жыць засталося. Праз які год з лёгкімі нелады пачаліся. Так і не ўратавалі яго ўрачы.
Маці ў калгасе, не да канькоў было. Што там гаварыць галадалі. Добра яшчэ, што яна ў дзявоцтве на швачку вывучылася. Шыла вечарамі. Так і жылі ледзь канцы стачвалі.
А канькі яму падарыла іхняя суседка цётка Сарафіна. Дзяцей у яе сваіх не было, а жылі спраўна, больш за дваццаць калодаў пчол мелі. Яе бацька, стары Вінцук, часцяком частаваў Сяргея мядком.
Якраз перад самым Новым годам гэта было. Ён тады ў другі клас хадзіў. Упершыню яны з
маці рашылі паставіць ёлку. Праўда, цацак у іх не было. Але маці рабіла іх з паперы і размалёўвала алоўкамі. У той вечар і завітала да іх цётка Сарафіна. Прынесла тры бліскучыя шарыкі і, загадкава ўсміхаючыся, паставіла на лаву невялічкую каробачку.
Шарыкі яны тут жа павесілі на ёлку. Забрала яна ў маці сукенку і ўжо ля самага парога сказала: “А ў каробцы падарунак для Сярожкі”. Развіталася і выйшла.
Спачатку ён падумаў, што ў каробцы новыя бацінкі. Але ж у яго яшчэ свае спраўныя. Зняў крышку і аслупянеў. Там ляжалі, пабліскваючы нікеліроўкай, новенькія снегуры.
Ад радасці ноччу не мог заснуць. Канькі ляжалі побач, на невялічкім зэдліку. Ледзь раніцы дачакаўся. Прыкруціў іх вяровачкамі да старых валёнак і падаўся на рэчку.
Цяпер, праўда, не тыя часы. Людзі спраўней пачалі жыць, але ж не ўсе. У наступны дзень Сяргей у дзесяць гадзін быў ужо ва універмагу. Дзіцячых ровараў было розных фасонаў, але такога, які паказаў яму Ігарок, якраз не было. Былі крыху большыя. I ён купіў блакітнага прыгажуна за трыццаць два рублі. Прывёз яго ў кватэру і пачаў даводзіць да парадку. Прымацаваў два невялічкія люстэркі, фару, падцягнуў ключыкамі ўсе гайкі.
Пасля ўзяўся за бялізну. Калі са сняданнем або вячэрай ён вялікіх клопатаў не меў, то бялізну мыць так і не навучыўся. Такая дурная праца ворагу не пажадаеш. У інтэрнаце бялізну мянялі, a з сарочкамі сам упраўляўся. А тут усе пасцельныя прычандалы даводзілася абнаўляць.
Усё-ткі да вечара ўправіўся. Зірнуў на гадзіннік, а там палова шостай. Даўно дзяцей з садзіка папрыводзілі. Падбег да акна. Так і ёсць! Ігарок сядзеў на тым жа месцы. Ён схапіў ровар і падаўся на двор.
Даўно чакаеш?
Ды не, Ігарок падняўся з лаўкі.
Толькі такія былі, Сяргей апусціў ровар на зямлю. Пракаціся. Можа, сядло давядзецца апусціць.
Гэты лепшы за Сашкаў! ускрыкнуў хлапчук. Ён асцярожна вывеў ровар на асфальтавую дарожку, усеўся на яго, спрытна разы са два адштурхнуўся нагой і паехаў.
Завярнуў па дарожцы ўлева і паімчаўся ўздоўж свайго дома, пасля развярнуўся і пад’ехаў да яго.
Як машына? спытаў Сяргей.
Добрая! I ззаду ў люстэрка ўсё відаць!
Вось і цудоўна. Катайся! Толькі на вуліцу не выязджай, бо пад машыну трапіш!
Я ведаю, дзядзя Сярожа! Гэта ўжо мой ровар?
Твой. Як пойдзеш дамоў забірай з сабой.
А што я маме скажу?
Скажаш дзядзя Сярожа падарыў. Бывай! ён накіраваўся да свайго пад’езда.
Зайшоў у кватэру і ўзяўся гатаваць вячэру. Пасля адразу ж заваліўся спаць, бо заўтра раніцой чарговы рэйс на Мінск.
Дні так праз тры, была якраз нядзеля, толькі ён выйшаў з пад’езда, як пачуўся голас Ігарка.
Дзядзя Сярожа, пачакайце!
Ён спыніўся. Хлапчук імчаўся да яго на ровары.
Як справы? замест прывітання спытаў ён. Ровар не зламаўся?
He. Мая мама хоча з табой пагаварьіць.
Тут да іх падышла маладая жанчына ў белай куртачцы і джынсах.
Дзень добры!
Ён адказаў на прывітанне і зірнуў на Ігарка.
Скажыце, гэта вы дзядзя Сярожа?
Я, а што?
Навошта ж вы такое зрабілі? Я так напалохалася ў той вечар. Прыходзіць мой шалапут з новенькім роварам. Спачатку падумала, што так чыйсьці ўзяў. А ён у адказ: “Дзядзя Сярожа падарыў!”
Правільна, Сяргей пагладзіў хлапчука па галоўцы. Нядаўна ён тут сядзеў на лавачцы і плакаў, бо Сашка на сваім не даваў пракаціцца. Я сам без бацькі вырас.