Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
— I пра гэта расказаў?! здзівілася жанчына. Ну, Ігарок?
— А што тут такога? У нас жа і праўда таткі няма, адказаў той.
Дык кожнаму сустрэчнаму аб гэтым трэба расказваць?! накінулася на яго маці.
Ды не крычыце вы на яго, заступіўся ён за Ігарка.
Папрашайнічае, а маці разлічвайся! А на якія шышы?!
Ды вы што?! Гэта ж падарунак! адказаў Сяргей.
Вы такі багаты? яна зірнула на яго і ўсміхнулася.
Думаю, што багацейшага за мяне ў Віцебску няма, з сур’ёзнай мінай на твары адказаў ён.
Вось як! Ну што ж вялікі вам дзякуй. Давайце знаёміцца: Валя, — яна працягнула яму РУКУ.
Ён асцярожна дакрануўся да яе маленькай далонькі.
Заходзьце калі да нас. Мы ў дваццаць першай кватэры жывем.
Як зломіцца ровар, тады і завітаю, з усмешкай адказаў ён.
— Гэта ён можа, — яна з дакорам зірнула на сына. Вы думаеце, у яго цацак няма?
— Старыя ўсе, — сцішаным голасам адказаў Ігарок. У Сашкі яшчэ і баскетбол ёсць.
— Ну, ведаеш! — яна ўзяла яго за ручку. — Знайшоў з кім раўняцца! Ягоны бацька на легкавушцы раз’язджае!
Паеду я. Вунь ужо Сашка на сваім носіцца.
На вуліцу не выязджай! Вушы абарву! яна паправіла на ім шапачку.
А вы, напэўна ж, з новага дома? звярнулася яна да Сяргея.
3 новага. Трыццаць пятая кватэра. Уважылі ўрэшце старога халасцяка.
Цяпер ад нявест адбою не будзе!
Якое там... ён махнуў рукой.
Мама! пачуўся голас Ігарка.
Пайду. Бывайце! яна подбегам кінулася да сына.
Сяргей зірнуў ёй услед, а пасля накіраваўся да трамвайнага прыпынку. Вось дык маці ў Ігарка! A муж? Напэўна ж разышліся ці зусім не было? Ды не. Тут штосьці іншае.
Ён сеў у трамвай, даехаў да Смаленскага рынка, а пасля паволі дайшоў да кінатэатра “Мір”. Паказвалі “Вяселле ў Малінаўцы”. Бачыў не раз, але рашыў схадзіць. Пасля кіно пешкі вяртаўся дамоў.
Кастрычнік даўно гаспадарыў у горадзе. Здаецца ж, нядаўна вясна была, а праз які месяц і зіма завітае. Але ў яго чамусьці радасна было на душы. Што там гаварыць спадабалася яму маці Ігарка. I да сябе ж яна запрашала. Няўжо і ён ёй прыглянуўся? He, такога не можа быць! Скінуць бы з дзесятак гадоў іншая справа. А так...
А калі б сёння вечарам завітаць да яе на чай? Сам ведаў няёмка. Дый прычына патрэбна. Але ж да таго захацелася яе ўбачыць, што ён ажно раззлаваўся на сябе. Спрабаваў у думках супакоіцца, ды нічога не атрымлівалася.
Зайсці то можна было б. А калі хто іншы будзе? Вось каб дамовіўся з ёй іншая справа. Але ж не дапетрыў пра гэта сказаць у час размовы.
Між тым ён і сам не прыкмеціў, як апынуўся ля свайго дома. I тут убачыў Ігарка. Той гушкаўся на арэлях, а ровар ляжаў на траве. Ён падышоў да яго.
He баішся?
Не-а! крыкнуў ён і яшчэ мацней пачаў разгойдвацца. Праз якую хвіліну-другую прытаміўся і на хаду спрытна саскочыў з арэляў.
Так і нос можаш расквасіць! Сяргей падхапіў яго на рукі і падкінуў угору. Пасля злавіў і асцярожна апусціў на зямлю.
— Што я ў цябе хацеў спытаць, ён пачухаў патыліцу. А-а... Успомніў! Пра баскетбол. Гэта што мячык такі ёсць у Сашкі?
Ды не! Гульня такая! Націскаеш, а маленькі мячык падскоквае — і ў кошычак. Хто хутчэй націсне той выйграе! Там прадаецца, дзе і ровары, у жоўтых каробках.
— Ігарок, абедаць! — пачуўся з форткі голас Валі.
— Мама кліча, пабягу! — ён падняў ровар і паімчаўся да свайго пад’езда.
I толькі тут Сяргей успомніў, што ён і сам забыўся паабедаць у сталоўцы. Самому гатаваць марудна, ды і не было з чаго. Прыйшлося вяртацца.
Пасля абеду рашыў падысці да універмага. У нядзелю там выхадны, але ж канец месяца, магчыма, і працуе. Яму пашчаслівіла: універмаг быў адкрыты.
Адразу ж зайшоў у аддзел цацак. I амаль ля самага ўвахода ўбачыў складзеныя адна на адну жоўтыя каробкі. На іх было напісана: “БАСКЕТБОЛ”.
Грошы ў яго заўсёды былі з сабою. I не рубельдва, як у гэтых шчаслівых жанацікаў, якім выдавалі жонкі толькі на абед, а больш за сто рублёў. Баскетбол каштаваў дванаццаць з паловай.
Маладая прадаўшчыца адкрыла каробку, і ён убачыў мініяцюрную баскетбольную пляцоўку. Дзяўчына спрытна націснула на адну клавішу. I адразу ж угору весела падскочыў маленькі мячык. Тады і ён націснуў на такую ж клавішу, толькі з другога канца. Мячьік зноў падскочыў. He паспеў убачыць нумар лункі, у якой апынўўся мячык, як той зноў падскочыў і ўпаў у карзіну.
Адзін нуль у вашу карысць! усклікнуў ён.
Што, так і будзем гуляць? яна зірнула на яго і ўсміхнулася. Спраўны! Забірайце!
Прыехаў на кватэру і пачаў чакаць, пакуль крыху пацямнее, бо неяк няёмка было адразу ж перціся з такой каробкай цераз увесь двор.
Паспрабаваў падрамаць на канапе, але які там сон, калі ў грудзях гарачай хваляй шугала, як і ў маладыя гады, незразумелая радасць. Урэшце пачало шарэць. Запальваліся агні ў вокнах. I тут яго апанаваў страх. I гэта ў такія гады?!
3 якую гадзіну яшчэ пратрымаўся, а пасля схапіў каробку і падаўся на двор. Дваццаць першая кватэра была на трэцім паверсе. Адразу ж націснуў на кнопку званка. За дзвярыма ледзь чутна цілікнула, а пасля пачуўся знаёмы голас: “Заходзьце! Там адчынена”.
Толькі ўвайшоў у прыхожую, як з пакоя выбег Ігарок.
Дзядзя Сярожа! Ух ты! Новенькі баскетбол!
I тут з кухні выйшла Валя.
Навошта ж вы купілі?! яна падышла да яго і ўзяла каробку ў рукі.
Мама! Давай адкрыем!
Паспееш яшчэ! Вячэра на стале. I дзядзю Сярожу запрашай, — яна аднесла каробку ў пакой.
— Хадзем, дзядзя Сярожа! — хлапчук узяў яго за руку.
Пачакай! ён зняў красоўкі.
Тут зноў з’явілася Валя. Яна зашчоўкнула дзверы і сказала:
Мыйце рукі і за стол!
— Ды я ні кропелькі не хачу! Ужо вячэраў! — зманіў ён.
Ведаю, якая бывае вячэра ў халасцякоў! Нават слухаць нічога не жадаю.
Яны з Ігарком памылі рукі і зайшлі на кухню. На вячэру былі сырнікі са смятанай. I да таго ж смачныя, што Сяргей не вытрымаў і сказаў:
Ніколі такіх не каштаваў! Цудоўная ў цябе мама, ён зірнуў на Ігарка.
Яна яшчэ і аладкі ўмее, і зацірку! адказаў той.
Хопіць расхвальваць! яна злёгку кранула сына за вуха. Сырнікі стынуць.
Пасля чаю яны з Ігарком зайшлі ў залу. Сяргей дастаў са скрынкі баскетбол, і пачалося
спаборніцтва. Аказалася, што Ігарок нядрэнна гуляе. Так спрытна націскаў на клавішы, што Сяргей ледзь паспяваў за ім. Яны да таго захапіліся гульнёй, што і не прыкмецілі Валю, якая даўно стаяла ля дзвярэй і з усмешкай назірала за імі.
Урэшце Ігарок выйграў.
Мама! Я абыграў дзядзю Сярожу! з радасцю выкрыкнуў ён.
А цяпер давай са мной!
I з такім імпэтам яны ўзяліся, што Сяргей ажно рассмяяўся. Перамагла Валя. Ігарок не стрымаўся і заплакаў.
— Чаго нюні распусціў?! — накінулася на яго маці. Мужчына называецца!
Сяргей пагладзіў Ігарка па галоўцы і прытуліў да сябе.
He плач. Яшчэ разок згуляй.
I зноў пачалося спаборнітва. Слёзы ў Ігарка высахлі імгненна. Сяргей непрыкметна дакрануўся да пляча Валянціны. Тая кінула на яго запытальны позірк, а ён падмігнуў ёй і паказаў вачыма на Ігарка. Паддайся, маўляў, малому. Яна зразумела і са смехам коратка кінула:
I не падумаю!
I ўсё-ткі перамог Ігарок. Ад радасці ажно запляскаў у далоні.
Пасля вячэрняй казкі Валя паклала яго спаць. Хвілін праз пяць выйшла са спальні ў залу.
Заснуў? шэптам спытаў Сяргей.
Ён у мяне адразу ж засынае.
Магла б першы раз і паддацца, a то давяла малога да слёз! з дакорам прамовіў ён.
Яшчэ чаго! Я і ў другі раз гуляла ўсур’ёз. Абаронца мне знайшоўся, яна ўсміхнулася і дадала: Ужо і на “ты” перайшла, во даю!
Я не супраць. Вось толькі баюся, што хтосьці зараз зойдзе, а я так і не паспею ўсё сказаць.
Ніхто да нас не заходзіць. Сяброўка, бывае, заляціць, а так...
Да такой маладой і прыгожай?! Нізашто не паверу!
Была маладая, а цяпер... Мне хутка дваццаць сем споўніцца!
Валя, я адразу ж хачу табе сказаць... Адным словам, каб ты не падумала чаго такога. Я знікну і больш надакучваць не буду. Я б і сёння не зайшоў, баскетбол і на вуліцы перадаў бы Ігарку, але да таго захацелася зірнуць на цябе, што ледзь вечара дачакаўся. Напэўна ж, цяпер падумала, што стары халасцяк не ў сваім розуме?
Ды не, яна з усмешкай пазірала на яго.
I яшчэ: праз які тыдзень-другі раскажу табе аб адной просьбе.
А чаму не сёння?
Ранавата яшчэ, ён уздыхнуў. Ты лепш пра сябе раскажы: чаму адна, дзе працуеш?
Працую медсястрой у паліклініцы. А мужа няма. Разбіўся на матацыкле.
Даўно?
— Два гады летам споўнілася. Ён на будоўлі працаваў. Спачатку майстрам, пасля прарабам. А пазнаёмілася я з ім, калі ён яшчэ ў тэхнікуме вучыўся. Два гады з войска чакала. 3 які год добра жылі, а пасля пачаў выпіваць. Спачатку патроху, а пасля суткамі дзесьці прападаў. На лячэнне яго здавала. 3 якога паўгода ў рот не браў. Усё матацыкл хацелася яму купіць. Я і не супраць была, бо думала, што той дапаможа ад чаркі засцерагчыся. Правы ж могуць адабраць. Вясной купілі “Яву”, а летам ён разбіўся. Ноччу на павароце ў машыну ўрэзаўся. Ігарку годзік быў, нічога не памятае. A як падрос, то пытаўся не раз: “Чаму ў нас таткі няма?” Ягоныя родзічы мяне ўвесь час папракаюць, што я ва ўсім вінавата. А што я магла зрабіць?!
Яна змоўкла, а праз якую хвіліну дадала:
— Адным словам, не склалася ў мяне жыццё. Адна радасць з сына.
У такія гады бедаваць рана, сказаў Capreft. Трэба замуж выходзіць.
Лёгка сказаць... Мне з самага дзяцінства не шчасціла ў жыцці.
Здарылася што?
Маці мая рана памерла. Мне і трох годзікаў не было. Цётка, маміна сятра, да сябе забрала. A бацька з’ехаў у Сібір на лесанарыхтоўкі. Грошы спачатку высылаў, а праз год загінуў у тайзе. Пасля чацвёртага класа завезлі мяне ў інтэрнат. Бо ў цёткі свае дзеці пайшлі, а кватэра малая. Там і дзесяцігодку скончыла, а пасля ў медвучылішча паступіла. Вось і расце ў мяне Ігарок без бацькі і дзядулі. А яму ж так хочацца, каб побач мужчына быў! Вось і сёння ўкладваю ў ложак, а ён гаворыць: “Перадай дзядзю Сярожу, каб заўтра прыйшоў”.
Праўда?! здзівіўся Сяргей.
Некалькі разоў паўтарыў.
Гэта добра, — ён з хітрынкай у вачах зірнуў на Валю і дадаў: Вось каб яшчэ і маці ягоная запрасіла...
Ну і хітрун! яна засмяялася. Заходзь, я не супраць. Будзем на высадку ў баскетбол гуляць.
Заўтра не змагу. Чарговы рэйс на Мінск.
На якой машыне працуеш?
— На аўтобусе, Сяргей зірнуў на гадзіннік. Пайду. Пасля выхадных магу і праспаць.
I пра сябе не расказаў, і пра сваю просьбу, у голасе Валі пачуліся крыўдлівыя ноткі.