Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Іхні выкладчык, прафесар Махно, якому было ўжо за семдзесят, як толькі за Галяй зачыняліся дзверы, заўсёды, усміхаючыся, казаў: “Хороша Маша, да не ваша!”
Сцяпану так спадабалася Галя, што ён пачаў бачыць яе ў сне. Але каб падысці і загаварыць з ёй, такога яму і ў галаву не магло прыйсці баяўся яе асляпляльнай прыгажосці. I да таго ж трэба было вучыцца, бегаць на трэніроўкі, ды яшчэ начамі разгружаць вагоны, бо на адну стыпендыю не пратрымацца.
А з дому дапамагаць не было каму: бацька загінуў у Берліне, а маці надарвалася ў калгасе і памерла зусім маладой, калі Сцяпану не было і дзесяці гадоў. Выхоўваўся ён у бабулі, але і яна адышла ў іншы свет, якраз пасля яго прыходу з войска.
Былі, праўда, у Сцяпана два дзядзькі, але абодва да таго няўдала ў свой час ажаніліся, што на іхнюю дапамогу ён ніколі не спадзяваўся.
Тым часам нечакана прамільгнула первая сесія, непрыкметна скончылася зіма, і сонейка пачало прыграваць усё мацней прыспешваючы паненку вясну.
У адзін з такіх дзён, якраз перад майскімі святамі, калі ўсе рыхтаваліся да дэманстрацыі, Галя сама падышла да яго, з усмешкай уважліва зірнула ў вочы. I прымацавала да ягонага старэнькага пінжака невялікую чырвоную стужку. “Каб не згубіўся! з усмешкай прамовіла яна. А то я буду сумаваць”.
Вось з таго ўсё і пачалося. Чаму яна выбрала менавіта яго, ён і сам не ведаў. Магчыма, што ў аўдыторыі сядзеў на першай парце, і калі яна ўваходзіла, то ягоны твар заўсёды заліваўся чырванню ён глядзеў на яе як на грэчаскую багіню.
А пасля летняй сесіі ў іх пачалася геадэзічная практыка ў гарах. Разам з выкладчыкам ехала і Галя, што вельмі ўзрадвала Сцяпана. Усе хлопцы з групы былі разбітыя на брыгады. I хто першы выконваў заданне адразу ж адпраўляліся на летнія канікулы.
Ля падножжа Уральскіх гор былі пабудаваныя невялікія домікі. I калі праз тры тыдні практыка скончылася, то Галя папрасіла Сцяпана застацца, каб дапамагчы вартаваць маёмасць да прыезду новай групы.
Няёмка сябе адчуваў Сцяпан пад насмешлівымі позіркамі аднакурснікаў, але такі ўжо шчаслівы лёс яму выпаў...
У першы вечар яны смачна павячэралі, пагаварылі пра ўсё і ўся, а дзесьці а дванаццатай гадзіне ночы Сцяпан падняўся і пачаў развітвацца. Але Галя яго не пусціла.
Ты што?! Ды я адна тут здубянею ад страху! Спусціцца з гор які ваўкалака, або снежны чалавек зацягне ў сваю пячору! Хіба ты не чытаў, што яго не раз тут бачылі?!
Ён нічога на гэта не адказаў, а толькі сарамліва ўсміхнуўся і застаўся. I хаця Галя яму падабалася, але ён і пабойваўся яе ў той час. Бо смех цяпер прызнацца, але ў свае дваццаць чатыры гады яшчэ не быў ні з адной з жанчын...
Між тым Галя патушыла святло і пачала распранацца, бо шырокі ложак быў даўно падрыхтаваны. Пасля хуценька дала нырца пад коўдру, а ён усё яшчэ працягваў сядзець за сталом.
Чаго ты баішся? спытала Галя. Хадзі да мяне!
Ён падняўся, падышоў да ложка і прысеў побач. Цяпер Сцяпан бачыў яе твар, вялікія вочы, якія паблісквалі ў змроку летняй ночы і з насмешкай і нецярпеннем пазіралі на яго.
А-а, разумею... У цябе яшчэ нікога не было, так? яна прыўзнялася, абняла яго і прашаптала: А я хачу быць тваёй...
Пасля спехам пачала расшпільваць гузікі на ягонай сарочцы. А ў яго і сапраўды нікога не было. I вось надышоў момант, калі гэтае патаемнае павінна здарыцца. Ён марыў пра такое даўно, як і ўсе хлопцы, але вось цяпер апанаваў страх...
Тая кароткая летняя ночка ля падножжа гары Белай стала самай шчаслівай у ягоным жыцці.
А раніцай Галя з радаснай усмешкай на твары прашаптала, пакрываючы яго пацалункамі:
— Нястомны мой працаўнік! Такога нават я і не чакала. Дзесяць заходаў гэта суперклас...
А калі прыехалі ў горад, ён праз два дні развітаўся з Галяй і адправіўся на канікулы ў родныя мясціны. Там чакала яго бабуліна хаціна, якая мясцілася непадалёку ад рачулкі, на самым ускрайку іхняга Зарэчча.
За ёй на працягу многіх гадоў наглядала суседка, бабуля Агата. Летнія канікулы праляцелі хутка. Цяжка было развітвацца з роднымі мясцінамі. 3 вялікай неахвотаю адпраўляўся ў далёкі ўральскі горад. Але ж іншага выйсця не было.
На пероне яго сустракала Галя. Яна ўсміхалася, але Сцяпан заўважыў патаемную трывогу ў яе вачах. Ён хацеў пра гэта спытаць, але Галя сама апярэдзіла яго. Хуценька цмокнула ў шчаку, прытулілася і прашаптала:
Сцёпа! Я зацяжарыла!
Ён спачатку не паверыў, але тут жа зразумеў, што яна не жартуе. I адразу ж да таго разгубіўся, што не знаходзіў слоў, а толькі пазіраў на яе спалоханымі вачыма. Галя, убачыўшы ягоны разгублены выгляд, не вытрымала і, смеючыся, прамовіла:
Зайка ты мой шэранькі! Ды чаго ж спалохаўся! He бойся, навязвацца не буду. Але спачатку паедзем да мяне, пакармлю з дарогі, а там пагаворым.
3 такім настроеім яму не хацелася да яе ехаць, каб не сустракацца з маці, якая, напэўна ж, усё ведае. Але Галя, быццам згадаўшы ягоныя думкі, сказала:
Маці няма. Яна паехала ў Сочы да сваёй франтавой сяброўкі. Прыедзе толькі ў канцы верасня.
Гэтая навіна яго ўзрадавала, і яны паехалі да яе на кватэру. Памыўшыся, ён пасвяжэў, а пасля смачнага абеду нават крыху супакоіўся. Галя хуценька памыла посуд, і яны прыселі на канапу.
Ён маўчаў, збіраючыся з думкамі, не ведаючы, з чаго пачаць. Галя акінула яго ласкавым позіркам і сказала:
— Ты можаш мне не паверыць, Сцёпа, але я пакахала цябе з першага позірку, як толькі ўбачыла. Такога са мною ніколі не было. Ты здолеў распаліць агеньчык надзеі ў маім сэрцы. Стаў тым праменьчыкам, які пачаў асвятляць маю дарогу ў будучыню. Толькі не ўсміхайся, бо пра мяне нічога не ведаеш. Я працяглы час працавала ў геалагічных партыях і сустракалася з рознымі мужчынамі. Жудасна і неахвота пра тое жыццё ўспамінаць. Чаму так атрымалася, і сама не ведаю. Але ўсе яны былі для мяне на адзіны твар, разумееш? Я іх не кахала, яны нават мне не падабаліся. Напэўна, ад гэтага ні разу не зацяжарыла, павер мне. I абортаў не рабіла, бо пасля іх можаш не мець дзяцей, а то і памерці. Мне дваццаць чатыры — самая пара стаць маці. Я і цябе разумею: хочаш скончыць інстытут, прыдбаць кватэру, машыну, а пасля і пра жаніцьбу падумаць. Усё гэта правільна, але спачатку падумай, каб пасля не давялося шкадаваць, што зрабіў памылку ў свой час.
I тут Галя апярэдзіла яго, бо і сапраўды былі такія планы. Гэта другія хлопцы могуць дазволіць сабе ажаніцца на першым курсе, бо калі што бацькі падтрымаюць.
Ведаеш, — урэшце прамовіў ён, — толькі не думай чаго такога, вось... Ты мне падабаешся, але мець дзіця на пачатку вучобы... Мо ўсё-ткі пазбавіцца ад яго...
А пасля што? спытала Галя.
Там будзе відаць, а гады праз два-тры штосьці прыдумаем...
I цяпер, праз трыццаць гадоў, успамінаючы тую размову, калі ўпрошваў забіць іхняга сыночка, яму было да таго сорамна, што не знаходзіў сабе месца.
Дзве ночы раздумваў, не спаў, а пасля з цяжкасцю ўзяў акадэмічную даведку з адзнакамі і цішком збег, як той злодзей ці нашкодзіўшы кот. Праўда, Галя пра ўсё даведалася, але не бегала за ім, не ўпрошвала. I хаця ён не хацеў, але яна прыйшла праводзіць яго на вакзал. Ніколі ў жыцці не было яму так цяжка і маркотна, як у тыя развітальныя хвіліны.
Цягнік мякка крануўся, а Галя стаяла на пероне ў блакітнай сукенцы, лёгкі ветрык развяваў яе доўгія чорныя валасы. Яна з сумам у вачах пазірала на яго.
I няхай бы ў той момант сам Усявышні ці ягоны Анёл наставіў на розум Сцяпана, не даў здзейсніць такі вялікі грэх...
Але ў той момант ён толькі баяўся, што Галя вырашыць стаць маці, і яму давядзецца плаціць аліменты. I каб такое здарылася, то гэта б было на той час адзіным выратаваннем для ягонай грэшнай душы.
Сцяпан паспеў уладкавацца на другі курс Ленінградскага горнага інстытута. А праз тры месяцы, якраз перад Новым годам, ягоны сябра даслаў ліст з Магнітагорска. 3 яго Сцяпан пра ўсё і даведаўся...
Гэтая навіна яго ўзрадвала, і ён перастаў думаць пра Галю. Але ў жыцці за здзейснены грэх трэба калісьці трымаць адказ перад Усявышнім і прымаць пакаранне.
Так у яго атрымалася, што, скончыўіры інстытут, ён бадзяжнічаў з рукзаком не адзін дзеся-.
так гадоў. Пачынаў з Чукоткі, працаваў у Сібіры, Казахстане і Латвіі. Пабываў нават на востраве Шпіцберген.
Але пасля пацягнула ў родныя мясціны, і ён правёў апошнія гады ў Віцебску. Пабудаваў тут двухпакаёвую кватэру. Праўда, да ягонага Зарэчча было далекавата. Тады махнуў на ўсё рукой і перабраўся ў сталіцу. Крыху прагадаў, бо памяняўся на аднапакаёўку, але гэта яго не засмуціла.
Кватэра была ў Малінаўцы. 3 акна чацвёртага паверха было бачна поле, удалечы зелянеў лес. А злева, крыху воддаль, нават віднеўся калгасны кароўнік, пасвіліся коні. Такое відовішча хвалявала Сцяпанава сэрца.
I ўсе гэтыя гады ён марыў пра шчаслівае каханне. Сустракаліся на ягоным шляху і дзяўчаты, і жанчыны... Але ўсё так складвалася, што да жаніцьбы справа не даходзіла. А гадочкі не драмалі — непрыкметна міналі. I, каб трымаць сябе ў форме, ён актыўна займаўся спортам: бегаў, плаваў, працягваў гуляць у валейбол. На ровары, а ў яго быў “Турыст”, з лёгкасцю даязджаў да свайго Зарэчча. А гэта, як ні кажы, сто шэсць кіламетраў. Сёлета нават устанавіў асабісты рэкорд, праімчаўшы гэтую адлегласць за тры гадзіны і дваццаць пяць хвілін.
He кожны малады здольны на такое, а Сцяпану ўжо было пяцьдзесят пяць гадоў. I ўсё спадзяваўся, не разумеючы таго, што ўжо даўно нясе пакаранне за здзейснены грэх у маладосці.
А тут яшчэ і з працай нелады пачаліся, бо перабраўся Сцяпан у Мінск у самы разгар перабудовы. Беларусь стала незалежнай, нясмела спрабавала сунуцца ў рынак са сваім прэзідэнтам і нечаканым беспрацоўем.
Ён адразу ж кінуўся шукаць працу, але дарэмнымі былі намаганні. Бо калі кадравікі бралі ў рукі ягоную працоўную кніжку, то толькі цяжка ўздыхалі ды адмоўна пакачвалі галовамі.
I было ад чаго здзівіцца сорак чатыры запісы! Тут, як той казаў, ні даць, ні ўзяць. А што
паробіш?! У свой час прыйшліся яму да спадобы вялікія вандроўкі. Малады быў, дужы, цягнула пабываць у розных мясцінах. А пасля і не прыкмеціў, як паціху пачала падкрадвацца старасць...
I хаця сваіх гадоў не адчуваў, але іншым разам самотна станавілася на душы... I тут яму пашчасціла: фірма набірала рабочых на прамыўку золата ў Сібіры.Тут была вялікая рызыка, але іншага выйсця ў яго не было. Справа яму знаёмая, бо ў арцелях і раней працаваў.