Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Ён хуценька пераапрануўся і выйшаў. Пошта была на самым рагу праспекта. Сцяпан паволі
пачаў шпацыраваць па ўнушальных памераў пляцоўцы, якую назваць ганкам і язык не паварочваўся. He сумняваўся, што адразу ж пазнае святара нават у мірскім адзенні. Сцяпан уяўляў яго ў гадах, з сівой бародкай, паўнаватага і з ціхім ласкавым голасам.
Але памыліўся. He прайшло і дзесяці хвілін, як да яго падышоў малады чарнявы хлопец у блакітнай тэнісцы, светлых штанах, з невялікай, але акуратна падстрыжанай бародкай, якія носяць цяпер нават студэнты. У правай руцэ ён трымаў партфель жоўтага колеру. Гэта і быў айцец Сергій.
Павітаўшыся са Сцяпанам, святар хуценька павёў яго ў будынак, што стаяў побач. Тут была даволі вялікая зала і некалькі пакояў. Усюды на падлозе валяліся ашмоткі старых газет, а ля акна ўзвышалася гара з бітых чырвоных цаглін.
— Вось тут і будзе наша часовая царква, — прамовіў айцец Сергій. А праз які час, з Божай дапамогай, пабудуем сапраўдны Храм, месца ўжо ёсць, нават фундамент паспелі заліць. Зараз яшчэ павінны падысці вернікі, а пакуль трэба выносіць усё смецце на вуліцу.
Айцец Сергій паехаў па справах у Епархію, a Сцяпан узяўся за працу. Пасля падышлі дзве жанчыны, малады хлопец і дзядок, якому было дзесьці за семдзесят. Працавалі да змяркання. У сваю кватэру Сцянан прыехаў стомлены, запылены, але шчаслівы. Памыўшыся, ён не спяшаючыся піў гарбату з мёдам.
I калі, вярнуўшыся з Сабора, ён толькі крыху супакоіўся, то цяпер спявала душа і сэрца, Сцяпан адчуваў, што далучыўся да чагосьці святога і робіць патрэбную справу.
Прыгадаўся яму тут выпадак з адным падарожнікам. Убачыў той будаўнікоў на ўскрайку вёскі, падышоў да аднаго і пытае: “I што ты робіш?”
А той у адказ: “Сам не бачыш?! Камяні варочаю!” А другі змахнуў з ілба пот і са шчаслівай усмешкай прамовіў: “Будую Храм Божы!”
Так і ў Сцяпана выйшла, бо радасць не пакідала яго на працягу цэлага тыдня. Праўда, памяшканне яны падрыхтавалі за чатыры дні, але ж пасля перавозілі з цеснага склепа, дзе раней ішло маленне, усю царкоўную маёмасць. I на ягоных вачах зала ператварылася ў сапраўдную царкву.
У апошні дзень айцец Сергій прывёз з Епархіі шмат хрысціянскай літаратуры і іконак. Падзякаваў Сцяпану за працу і падарыў яму іконку Божай Маці, Ісуса Хрыста і Мікалая Цудатворца. Пасля яшчэ ўручыў ладны стос кніжак, былі там і дзіцячыя.
Сцяпан у той дзень вяртаўся ў сваю кватэру ўзрушаны і шчаслівы. Адразу ж адну іконку прымацаваў на кухні, а дзве іншыя ў зале. Яму нават падалося, што сама Божая Маці ласкава пазірае на яго, абяцаючы сваю падтрымку і заступніцтва.
Частка трэцяя
I адразу ж узяўся разглядваць кнігі. Спачатку перагортваў дзіцячыя. Тут было многа малюнкаў і апавядалася пра нараджэнне і дзіцячыя гады Ісуса Хрыста. Цікавай была і “Біблія для дзяцей”. Сцяпан з добрую гадзіну ўсё не мог адарвацца ад гэтых святых старонак. Але ж вельмі карцела і іншыя кніжкі пагартаць.
Асабліва адна ўразіла яго, пад назваю: “Пра веру, маральнасць і вучэнне Праваслаўнай царквы”. Ён адразу ж знайшоў старонку, дзе апавядалася пра пакаянне, бо яму, грэшніку, трэба было рыхтавацца да споведзі.
Аказалася, што Ісус Хрыстос даў апосталам, а праз іх і святарам уладу дараваць грахі: “Дзьмухнуў і кажа ім: прыміце Духа Святога: каму даруеце грахі, з таго здымуцца, на кім пакінеце застануцца”.
Яшчэ прачытаў, што Усявышні не жадае смерці грэшніка, а наадварот, калі хто чыстасардэчна пакаецца, то які б вялікі ні быў грэх, Бог яму даруе.
Гэтыя словы ўзрадавалі Сцяпана, але яму зноўку, у які ўжо раз, было адно незразумела чаму менавіта цяпер, праз трыццаць гадоў, Усявышні нагадаў пра ягоны грэх? Што Ён гэтым хоча сказаць?
Асабліва ўразілі Сцяпана ў кніжцы словы прападобнага Антонія Вялікага, які калісьці сказаў: “He думай пастаянна пра свае грахі, старайся выкінуць іх са сваёй галавы, інакш зноўку можаш награшыць. Будзь упэўненьі, што яны дарованы табе ў той час, калі ты поўнасцю аддаў сябе Усявышняму, і ніколькі ў гэтым не сумнявайся”.
Чытаў Сцяпан яшчэ доўга, пакуль трывалі вочы. Пасля, лежачы ў ложку, калі ўзяліся прыцемкі, пачаў думаць...
Гэта ж нездарма ён пачуў па радыё тую аб’яву. Ён пачаў разумець, што Усявышні дае шанц, працягвае грэшніку святую руку, хоча выцягнуць з грахоўнай багны...
I яму трэба не ўпарціцца, а скарыстаць такія абставіны ды з Божай дапамогай пачаць новае жыццё. Цяпер Сцяпан быў упэўнены, што і гэтыя кнігі перадаў яму праз святара сам Хрыстос, каб ён набраўся больш ведаў і падрыхтаваўся да споведзі.
А тут і заснуць не мог. Упершыню захацелася, каб хутчэй наступіла раніца, ды зноўку ўзяцца за кніжкі. Ён нават усміхнуўся, бо ўсплыла ў галаве прымаўка: “Хутчэй бы раніца ды на працу!”
Во! Трэба ж яму і сапраўды падумаць пра працу. Грошы пакуль ёсць, бо жыве ён ашчадна, як той манах-пустэльнік, але ж і яны некалі скончацца. Што ж, калі на тое пайшло, то ён і грузчыкам можа папрацаваць. Здароўем, дзякуй Богу, пакуль не пакрыўджаны.
I вось так ён сябе супакойваў да тае пары, пакуль не заснуў. I прысніўся яму цудоўны сон. Быццам паволі ідзе ён шырокім лугам, навокал шчабечуць птушкі, павявае ветрык, ад шматлікіх кветак ідзе адурманьвальны мядовы пах. На небе адна сінеча, сонейка лагоднымі промнямі сагравае наваколле. Побач цячэ іхняя Вялля, ад якой цягне
выратавальнай прахалодай. Па яе берагах стаяць, быццам тыя вартаўнікі, волаты-дубы, а за імі, на ўзвышшы, ледзь чутна гамоніць сасновы бор.
Вось і невялікі пагорак. Сцяпан разбягаецца, моцна адштурхоўваецца нагамі, ускідвае ўгору рукі і... цуда паволі ўзнімаецца ў паветра. Ягоныя рукі быццам тыя чароўныя рулі: падніме узлятае ў нябесную сінечу, а крыху апусціць зніжаецца.
Палятаў так над рэчкай, верхавінамі дубоў і сасновага бору. Пасля мякка прызямліўся на лузе. I яму было вельмі радасна, што вынайшаў такі лёгкі спосаб паднімацца ў паветра. Для гэтага патрабавалася толькі знайсці невялікі пагорак, разбегчыся і ты становішся вольнай Божай птушкай.
Якое ж расчараванне чакала яго, калі ён толькі расплюшчыў вочы, бо зразумеў, што лятаў у сне. Пра такія сны кажуць, што чалавек у іх падрастае. Але ж Сцяпану было за пяцьдзесят.
3 раніцы ў добрым настроі зноўку ўзяўся за кніжкі. Перабраў усе ўважліва і знайшоў там малітоўнік. Як гэта яго ўчора не прыкмеціў? 3 усіх малітваў Сцяпан ведаў на памяць толькі “Ойча наш”. А ў малітоўніку былі малітвы на ўсе выпадкі нашага грахоўнага жыцця.
Але гэта яшчэ што? Аказалася, што маліцца трэба адразу ж раніцай, як паднімешся з ложка, і абавязкова перад пачаткам якой-небудзь сур’ёзнай справы.
Былі тут малітвы свайму Анёлу-Выратавальніку, Божай Маці, святому Мікалаю Цудатворцу, які аберагае ўсіх падарожнікаў, а таксама святому Панцеляймону, які ратуе ад хваробаў.
Сцяпану стала сорамна, што ён пражыў столькі гадоў без малітвы. Колькі разоў у сваіх вандроўках ён трапляў у такія абставіны, што здавалася, няма выйсця, але заўжды хтосьці нябачны ў самы апошні момант яго ўратоўваў. У той час яму думалася, што зноўку пашчасціла. Але цяпер зразумеў, што толькі малітвы бабулі і матулі падтрымлівалі яго ў час вандровак.
Магчыма, нават і цяпер, калі яны на тым свеце, то ўсё яшчэ працягваюць маліцца за яго.
Але ж і ён павінен прасіць за іх у Ісуса Хрыста і Божай Маці, каб іхнім душам была палёгка на нябёсах.
Малітваў было многа, але Сцяпан вырашыў паступова вывучыць на памяць асноўныя, без якіх немагчыма пражыць і дня.
Дзесьці праз тыдзень, калі вывучыў пяць малітваў, ён адправіўся ў Сабор да споведзі. I хаця была серада, звычайны дзень, але спавядальнікаў сабралася даволі шмат. Недзе а палове дзевятай яны запоўнілі амаль усё невялікае паўпадвальнае памяшканне.
Неўзабаве выйшаў малады бацюшка з густой чорнай барадой і пачаў чытаць спавядальныя малітвы. Пасля звярнуўся да прысутных са словам Божым. Ён сказаў, што сёння ў спавядальнікаў самы адказны момант у іх жыцці. Сябе святар назваў толькі пасярэднікам паміж людзьмі і Усявышнім.
Пасля пачалося само спавяданне. Тут з’явіўся яшчэ адзін бацюшка, ужо ў гадах, з кароткай бародкай.
Кожны расказваў цішком пра свае грахі, пасля святар пакрываў спавядальніка краем расы, хрысціў і адпускаў. Чарга паволі пасоўвалася. Сцяпан трапіў якраз да таго святара, што прыйшоў пазней. У яго чамусьці надоўга затрымліваліся, і гэта наганяла на Сцяпанаву душу яшчэ болыпага страху.
Калі ён апынуўся зусім блізка ад бацюшкі, то пачуў, як ён многа задаваў пытанняў маладой дзяўчыне. Урэшце Сцяпан як мог супакоіў сябе, рашуча ступіў і прамовіў:
-	Спавядаецца вялікі грэшнік, раб Божы Сцяпан.
-	Слухаю вас, ласкава-суцяшальным голасам прамовіў святар.
I тут Сцяпан расказаў пра свайго сыночка і пра свой сон. Ён нават не прыкмеціў, як пасля сказанага ў яго на вачах з’явіліся слёзы.
Гэта добры знак з нябёсаў, супакойвальным голасам прамовіў бацюшка. I вельмі добра, што вы ўрэшце каецеся перад Усявышнім, каб Ён дараваў вам гэты цяжкі грэх. Адчуваю ваша чыстасардэчнае пакаянне, а таму, тут ён ахінуў Сцяпанаву галаву расай, даруюцца рабу Божаму Сцяпану яго грахі.
Пасля Сцяпан перахрысціўся, пацалаваў вокладку ў Бібліі і выйшаў праз дзверы ў вялікую залу Сабора, дзе ішло маленне. Дзесьці праз гадзіну ўсе спавядальнікі прычасціліся, і на гэтым служба ў Саборы скончылася. Але яму не хацелася выходзіць на вуліцу. Сцянан паклаў грошы ў адну скарбонку, пасля яшчэ на рамонт Храма, пастаяў моўчкі перад іконай Божай Маці і Ісуса Хрыста. Сонечныя промні праз вокны траплялі у Сабор, і Сцяпан адчуў такую ўзнёсла-радасную палёгку, што нават сам здзівіўся.
Едучы дадому ў аутобусе, ён толькі пра адно шкадаваў не расказаў святару, што ягоны сынок абяцаў яму хуткую сустрэчу. Але што святар мог бы на гэта сказаць? Сцяпан супакоіў сябе тым, што яшчэ паспее пра гэта спытаць, бо на споведзі трэба хадзіць як мага часцей.
Па дарозе ў сваю кватэру вырашыў зазірнуць у газетны кіёск. Купіў праязных талонаў, хацеў адыходзіць, як у вочы кінулася назва: “Царкоўнае слова”. Адразу ж набыў. Ён і не ведаў, што ўжо трэці год выходзіць такое цікавае выданне для вернікаў. На адным дыханні прачытаў артыкул акадэміка Віктара Вейніка.
Вось бы з кім пагутарыць яму пра ягоны сон! Сцяпан падняўся з-за стала і пачаў паволі праходжвацца па пакоі.