• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    Хлапчук набліжаўся. Толькі цяпер Сцяпан прыкмеціў, што да ягонай шыі прывязаны нейкі матуз, ён цягнуўся нават па зямлі і перашкаджаў яму бегчы. Сцяпан крыху нахіліўся і падхапіў хлапчука на рукі.
    He плач. Што здарылася?
    Там мамка мая. Яна мяне лупцавала, а пасля хацела павесіць на бярозцы, прамовіў хлапчук і заплакаў.
    He бойся. Я цябе абараню, ён апусціў хлапчука на зямлю. Пасля пачаў адвязваць з шыі вузкі шаўкавісты жаночы пояс, завязаны на пятлюўдаўку. Дастаў насоўку, выцер яму вочы і пагладзіў па бялюткіх ускудлачаных валасах.
    Дзядзечка! Вы толькі не аддавайце мяне маці, бо дома яна ўтопіць мяне ў рэчцы, сказаў хлапчук і зноў заплакаў.
    He аддам! Ты толькі не плач! ён зноўку выцер яму слёзы.
    Яна вунь ідзе па мяне! хлапчук схаваўся за Сцяпана.
    I сапраўды, да іх набліжалася жанчына з невялікай карычневай торбай у руцэ. Калі яна яшчэ толькі падыходзіла, то Сцяпан прыкмеціў, што гэта была зусім яшчэ маладая дзяўчына з бялюткімі, як і ў сына, валасамі, якія рассыпаліся па яе плячах.
    Метраў за пяць ад Сцяпана яна спынілася і, нават не павітаўшыся, выкрыкнула:
    Андрэйка! Марш дадому!
    He пайду з табой! адказаў хлапчук.
    I толькі тут Сцяпан прыкмеціў, што яна на добрым падпітку.
    Можа, урэшце свайго татку знайшоў, га?! яна сплюнула і засмяялася.
    Знайшоў, а з табою жыць не буду! тут Андрэйка асмялеў і стаў побач са Сцяпанам.
    Няўжо вы сапраўды хацелі павесіць свайго сыночка? спытаў Сцяпан.
    Ён мой! Што захачу тое і зраблю! Указчык мне знайшоўся!
    Але што здарылася? болып спакойным голасам спытаў ён, каб вызваць жанчыну на даверлівую размову.
    — Што здарылася? — яна са злосцю ў вачах зірнула на Сцяпана. Нам жраць няма чаго! Вазіла свайго байструка, каб здаць у дзетдом, то не
    ўзялі, сабачыя морды! Адной паперыны не хапіла. А ў калгасе трэці месяц грошы не плацяць, хлеба няма за што купіць. Прыехала ў райвыканкам, а там сядзяць накрашаныя лялі, ды яшчэ пасміхаюцца, прахадзімкі, толькі і глядзяць, каб кінула на лапу! А што я магу даць?! Сама два дні не жраўшы! А яго, яна кіўнула на Андрэйку, можаш забіраць, калі свайго няма. Бо раз нікуды не бяруць, то ўсё адно прыдушу, дый сама павешуся. Навошта такія мукі цярпець! Давялі народ да галечы са сваім рынкам!
    Дык яго ж з лёгкасцю прымуць без аніякіх папер, — узрадаваўшыся, прамовіў Сцяпан, што ўдалося ўступіць з ёй у гутарку.
    Я ж прыводзіла за вароты выставілі!
    Бо трэба было схітрыць: напісаць у кішэню запіску ды адправіць аднаго ў міліцыю прыёмны дзіцячы пакой, або адразу ў дзіцячы дом. A то такі смяротны грэх хочаце на душу ўзяць стаць забойцай свайго сыночка. Вось вырасце ён, стане капітанам карабля, а мо і лётчыкам...
    — Ты мне лапшу на вушы не вешай! А кажы наўпрост забіраеш яго ці не?
    Забіраю! Сцяпан прытуліў Андрэйку да сябе.
    Вось і ладушкі. Мне гара з плеч. Пайду, a то яшчэ перадумаеш. А гэта вазьмі, мо спатрэбіцца, яна шпурлянула вялікі канверт, з якога выпала некалькі аркушыкаў.
    Потым павярнулася і, хістаючыся, нетаропка пайшла па лясной сцяжыне. Сцяпан стаяў з Андрэйкам да тае пары, пакуль яе постаць не знікла ў густым ельніку.
    А куды яна пайшла? спытаў Сцяпан.
    Ды ў нашу вёску, у Загор’е. Тут трэба лесам доўга ісці, быццам дарослы, адказаў ён. А мне ножкі забалелі, бо есці захацелася, сказаў маці, a тая і накінулася з кулакамі... А пасля хацела прыдушыць.
    Сцяпан пагладзіў Андрэйку па галоўцы і прытуліў да сябе.
    Цяпер яе не бойся. У цябе пачнецца новае жыццё.
    Толькі тут ён прыкмеціў, што на хлопчыку былі залатаныя ў многіх месцах спартыўныя штонікі блакітнага колеру і жоўтая бруднаватая сарочка з кароткімі рукаўцамі. Сцяпан узяў Андрэйку за руку, і яны падышлі да ровара.
    Які прыгожы велік! усклікнуў ён. Ніколі такога не бачыў. А куды мы паедзем?
    Да мяне, у вёску. Я за Маладзечнам жыву.
    А ў тваёй сумцы яды няма?
    Ёсць. Толькі давай крыху праедзем да ручая, памыем рукі і будзем палуднаваць, — адказаў Сцяпан.
    Ён дастаў з сумкі турысцкую штармоўку, абкруціў яе вакол рамы і прывязаў шнурком.
    Вось цяпер можна ехаць! ён развярнуў ровар, а Андрэйка сам усеўся на раме.
    Толькі мацней трымайся ручкамі і сачы, каб ножка ў спіцы не трапіла, папярэдзіў Сцяпан.
    Выехалі на гасцінец, і Сцяпан націснуў на педалі.
    Як мы хутка імчымся! выкрыкнуў Андрэйка.
    Хвілін праз дзесяць яны пад’ехалі да невялікага ручая і спыніліся. Прайшлі крыху ад гасцінца да адзінокай бярозы, што стаяла ў задуменні на самым беражку ручая.
    Вось тут у цянёчку і перакусім з табой! — з весялосцю ў голасе прамовіў Сцяпан. Ён прыставіў ровар да бярозы, і яны пачалі мыць рукі.
    Пасля Сцяпан рассцяліў белую хусцінку, хуценька нарэзаў скрылёчкамі каўбасу, гуркі і хлеб. Пасля дастаў слоік з гарбатай, пячэнне і два вараныя яйкі.
    Андрэйка ўплятаў за абедзве шчакі. Напэўна ж, сёння і не снедаў.
    He спяшайся. Калі адразу многа з’ясі, то можа жывоцік забалець. Бяры яйка, паглядзім, у каго мацак.
    Андрэйка ўдарыў і разбіў Сцяпанава.
    У мяне! з радасцю ўскрыкнуў ён.
    He пакінуў Андрэйка без увагі і пячэнне амаль усю пачку ўмалаціў. Пасля Сцяпан сабраў рэшткі ежы ў сумку, перахрысціўся і памаліўся.
    Што ты робіш? спытаў Андрэйка.
    Падзякаваў Божаньку, што накарміў нас зямнымі пладамі.
    А дзе ён жыве?
    — Там, высока, на нябёсах. Вось прыедзем у вёску, я пра Яго табе многа чаго раскажу. А цяпер паехалі, каб нас дожджык не застаў, штосьці хмаркі напаўзаюць.
    У Маладзечне Сцяпан купіў Андрэйку бутэльку напітку і марожанае, якое яму вельмі спадабалася. Ён прызнаўся, што ніколі не каштаваў такой смакаты.
    Прыгарадным цягніком яны без асаблівых прыгод даехалі да Сцяпанавай станцыі. А там праехалі крыху лесам і неўзабаве за рэчкай убачылі ягонае Зарэчча. Сцяпанава хата стаяла на самым ускрайку вёскі, побач з царквой.
    Толькі заехалі на падворышча, як у весніцах паказалася бабуля Агата.
    Дзень добры, Сцёпа! Я ўжо тут чаго не перадумала, бо штосьці ты загуляў у горадзе. А мне яшчэ далі дзялку сенакосу на цялушку.
    Скосім! з весялосцю ў голасе прамовіў Сцяпан.
    А што ж гэта за хлопчык з табой?
    Пазнаёмцеся, бабуля Агата.
    Яна падышла да Андрэйкі і працягнула яму руку. Той адразу ж падаў сваю і прамовіў:
    Андрэйка.
    А я бабуля Агата. А чый ты будзеш?
    Вось мой татка, тут Андрэйка падышоў да Сцяпана і ўзяў яго за руку.
    — Вось як! здзівілася бабуля. — А што; — працягвала яна, вельмі падобны. А дзе ж цвая маці?
    Андрэйка апусціў галаву і нічога не адказаў.
    Я пасля ўсё раскажу, прамовіў Сцяпан. А пакуль ёсць час, то мы затопім лазню і памыемся з дарогі.
    To можа перакусіце чаго? Я зараз таго-сяго прынясу...
    Гэта можна,адказаў Сцяпан.
    Бабуля пайшла, а Сцяпан з Андрэйкам зайшлі Ў хату.
    Вось тут і будзем з табою жыць, прамовіў ён. Спаць будзеш на канапе, а я на ложку.
    Толькі яны прыгатавалі пасцелі, як з’явілася бабуля Агата. Прынесла сыр, малако і смятану. Крыху падмацаваўшыся, яны выйшлі на падворышча.
    Бачыш, колькі ў агародзе парэчак. Вось табе вялікі кубак, ідзі і збірай, толькі не еш, бо іх трэба памыць у вадзіцы. А я лазню затаплю, прамовіў Сцяпан.
    Носячы ваду, ён вырашыў памыць усё Андрэйкава адзенне. Але ж у што пасля пераапрануць? Успомніў, што ў бабулі гадаваліся калісьці двое ўнукаў, то можа і засталася якая адзежына. Яна якраз завіхалася ля газавай пліты. Давялося расказаць ёй пра сустрэчу з Андрэйкам.
    I што цяпер будзеш з ім рабіць? — спытала яна.
    — Пакуль пажыве ў мяне, а пасля давядзецца перадаць у дзіцячы дом.
    Ён не хацеў расказваць пра свае прарочыя сны.
    — Адзення ў мяне многа, знойдзем і на яго. Я асобна дзіцячае складвала, то шукаць не давядзецца.
    Яны зайшлі ў залу, і бабуля пачала ўсё выкладваць з ніжняй шуфляды. Чаго тут толькі не было: штонікі розных фасонаў, сарочкі, спартыўнае трыко, майкі з малюнкамі ваўка і зайца, сандалікі і дзве бялюткія шапачкі ад сонца.
    Сцяпан пачаў выбіраць, але бабуля запярэчыла:
    Бяры ўсё і прымярай! А што не падыдзе, то прынясеш, мо сам калі ажэнішся, га? яна засмяялася.
    Што гэта вы ўдумалі? Хутка на пенсію, — з усмешкай адказаў ён.
    Да пенсіі табе яшчэ тарабаніць, як таму меднаму кацялку. Ты ж і не выглядаеш на свае гады.
    Ну, я пабег. Як памыемся, то і вы прыходзьце, добра?
    Прыйду з Войціхай. Яна даўно пытала пра лазню. А заўтра з раніцы да мяне і на бліны. Я мачанку зраблю з маладога пеўніка.
    Сцяпан аднёс адзенне ў хату, а адтуль у лазню. Падкінуў дроў, а тут і Андрэйка падышоў з поўным кубкам чырвоных парэчак. Вось, татка, колькі назбіраў.
    Малайчына! Сцяпан іх памыў, адсыпаў у міску і падаў Андрэйку. Яны прыселі на лаўку пад хатай. Андрэйка адразу ж узяўся ўплятаць ягады.
    Праз гадзіну лазня была гатова. Сцяпан не стаў яе моцна качагарыць, бо Андрэйка можа і на падлозе не вытрымаць. Узялі бялізну, венік і пайшлі мыцца. Сцяпан наліў цёплай вадзіцы ў вялізныя начоўкі, усадзіў туды Андрэйку, а сам пачаў парыцца. Пасля і Андрэйка залез на палок, і Сцяпан крыху яго пахвастаў.
    Памыўшыся, яны пілі гарбату з варэннем. A неўзабаве бабуля прынесла трохлітровы слоік яблычнага соку і патэльню амлету.
    Андрэйку ў новай майцы і спартыўных штанах было не пазнаць. Пасля вячэры ён ўмасціўся Сцяпану на калені, абняў ручкамі і прашаптаў:
    Як добра з табой. Давай разам жыць. Я буду дапамагаць табе. У мяне ж ніколі таткі не было. Дзеці заўсёды смяяліся, як толькі выходзіў на вуліцу, a то і лупцавалі. А хто абароніць? Маці штодня п’яная, есці не было чаго. Цяпер ты мяне абароніш, праўда?
    Абараню. У нашай вёсцы цябе дзеці крыўдзіць не будуць. Заўтра паедзем з табою на сенажаць. Скосім дзялку для бабы Агаты і будзем сена сушыць. А ты будзеш ягады збіраць. Суніцы павінны яшчэ быць, а мо і маліны прыспелі.
    Пасля Сцяпан уключыў тэлевізар, бо якраз пачалася “Калыханка”. Яны сядзелі на канапе,
    прытуліўшыся адзін да аднаго і накрыўшыся коўдрай. Мульцік спадабаўся Андрэйку, бо быў пра ваўка, які ў каторы раз не мог злавіць кемлівага зайку. Паглядзелі яшчэ невялікі канцэрт, але Андрэйка пачаў пазяхаць, і Сцяпан выключыў тэлевізар.
    Хлопчык сам распрануўся і ўлёгся на канапе. Сцяпан накрыў яго і пачаў занавешваць вокны. Пасля заслаў свой ложак, ціхенька падышоў да канапы і прысеў на табурэтку.
    Андрэйка паспеў заснуць. Ён ляжаў на спіне, яго загарэлыя ручкі ляжалі паверх коўдры. Шчокі крыху пачырванелі, а тварык быў чысты і прыгожы, быццам у таго Анёла, якога Сцяпан бачыў на абразах. Колькі яму давялося перажыць за свае дзіцячыя гады аднаму Богу вядома. А яму ж, як прыкмеціў Сцяпан, было не больш за пяць гадоў. Бедны і гаротны хлопчык! Ён адразу ж назваў яго сваім таткам. Сцяпан ведаў, што калі адна маці выхоўвае хлопчыка і нават ні ў чым не адмаўляе, то ўсё адно той сумуе па бацьку. Андрэйка, напэўна ж, жыў у самых жахлівых умовах. А сённяшні дзень ледзь не стаў для яго апошнім...