Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Нават вялікі рускі пісьменнік Дастаеўскі пісаў, што забойца пачынае атрымліваць пакаранне ў момант злачынства.
Такі ж фантом выдзяляецца і ў час аборту, калі вакуумны насос разрывае на часткі цела плода. I ён застаецца ў матцы, як бы старанна ні вычышчалі яе ўрачы. I вось гэты фантом разбурае генетычны апарат жанчыны, а пасля і мужчын, якія будуць мець з ёй сувязь. Больш за тое калі ў такой жанчыны пасля народзіцца яшчэ дзіця, то яно будзе калекам, а то і памрэ. I той фантом ад першага немаўляці будзе ўсё жыццё скардзіцца сваім малодшым братам і сястрычкам пра сваю няшчасную долю.
— Што ж атрымліваецца, Віктар Іосіфавіч? Выходзіць, што навукоўцы сваімі працамі як бы пацвярджаюць, што адзіны тварэц Сусвету Усявышні. I за кожны грэх чалавек нясе пакаранне.
— Так яно і ёсць на самай справе, — адказаў акадэмік. — Я даўно прапаноўваў, каб у аснову ўсёй навукі былі ўзятыя тэксты з Бібліі. Я адкрыў у свой час хранальныя і метрычныя з’явы і ўпэўнены, што Усявышні стварыў Сусвет за сем дзён. Біблію пісалі на працягу 1660 гадоў, з перапынкам у 400 гадоў, паміж Старым і Новым Запаветамі. У ёй немагчыма нават слова пераставіць або дабавіць штосьці сваё.
Тут Сцяпан зірнуў на гадзіннік і схамянуўся амаль дзве гадзіны праляцела ў размове. Ён падняўся з крэсла.
— Вялікі вам дзякуй, Віктар Іосіфавіч. A то пасля сваіх сноў я месца сабе не знаходзіў. Я ж і на споведзі быў. Сорамна прызнацца, але ў маладосці не маліўся, дый у царкве бываў не часта. Падарожнічаў, а гадочкі і праляцелі...
— Нічога, акадэмік таксама падняўся з-за стала. — Думаю, што цяпер у вас усё пойдзе на лад. Толькі памятайце малітва мае вялікую ачышчальную сілу. Жадаю вам усяго найлепшага!
Ён падышоў да Сцяпана і моцна паціснуў на развітанне яму руку.
Частка чацвёртая
Праз якую гадзіну Сцяпан быў у сваёй кватэры. Хуценька пераапрануўся і прылёг на канапу. 3 галавы не выходзіла размова з акадэмікам. Колькі цікавага і павучальнага ён расказаў. Сцяпанава душа канчаткова супакоілася. Цяпер сустрэча са сваім сынком яго не палохала. Дый ці адбудзецца яна на самай справе? Яго ранейшыя сны амаль ніколі не спраўджваліся. Вось летась прыснілася, што сам кіраўнік нашай дзяржавы падарыў яму чорную “Волгу”, на якой Сцяпан раз’язджаў усю ночку. Нават прыехаў у сваю вёску, дзе вельмі здзівіў суседзяў. А пасля дзве ночы запар яго ўзнагароджвалі ў Маскве залатой зоркай героя былога Саюза. Ён да таго быў узрадаваны, што месца сабе не знаходзіў — штохвілінна пазіраў на сваю зорку і днямі шпацыраваў па вуліцах Мінска.
Праўда, калі прачынаўся пасля такіх сноў, то адчуваў сябе ніякавата. А бывала, што ўсю ноч рыбу лавіў, ды такіх шчупакоў выцягваў па метры, а то і больш. Ва ўсіх сонніках напісана, што гэта вельмі файны сон. Але праходзіў дзеньдругі, а нічога такога не здаралася. I Сцяпан, калі шчыра прызнацца, то не вельмі снам і верыў, але спадзяваўся, што і да яго завітае сапраўднае шчасце, бо без надзеі жыць немагчыма.
Але тое, што пры дапамозе гэтых сноў яму працягвае сваю руку сам Усявышні, Сцяпан не сумняваўся. На нябёсах чакаюць ягонага чыстасардэчнага пакаяння, а пасля хто ведае, мо і да яго прыблукае ўдача. А што? Вось возьме Збаўца ды пашле Сцяпану, як узнагароду за пакаянныя малітвы, прыгожую і добрую жанчыну, якая і народзіць яму сыночка. Тады і спраўдзіцца ягоны сон, адбудзецца сустрэча на ўсё жыццё.
Але ж маладая за яго не пойдзе, а аднагодкапенсіянерка толькі пасміхнецца з такой прапановы. Ад такой думкі ў Сцяпана адразу ж спаў ранішні настрой.
Вось толькі дажываць аднаму да старасці было страшна. Наступяць некалі такія дзянёчкі, што на-
ват з ложка ўстаць не зможа. Што тады? I грошай цяперашнім часам на чорны дзень не наскладаеш, бо змены кожны дзень, нават дзяржаўныя банкі пачалі ашукваць сваіх укладчыкаў. А пра дом для састарэлых і думаць не хацеў. Лепш у поўнай адзіноце памерці або ў манастыры. Чамусьці апошнімі днямі такая думка ўсё часцей наведвалася да Сцяпана. Што ж, магчыма, і на гэта ёсць Божая воля.
Але пакуль трэба маліцца штодня і з ранку, і вечарам, як калісьці рабіла ягоная бабуля.
Многа яшчэ пра што перадумаў Сцяпан у той цёплы летні вечар. Спачатку хацеў пад’ехаць на ровары ў парк і пагуляць у валейбол, але другая думка настойліва прапаноўвала яму заўтра зранку выехаць у сваё Зарэчча. I сапраўды: паласавацца парэчкамі, агрэстам і смародзінамі справа добрая. А там і белы наліў на падыходзе.
I тут імгненна ўзнікла пытанне: хто ўсё-ткі дасылае кожнаму чалавеку ў галаву розныя думкіпрапановы? Вось ён толькі што хацеў падацца ў парк, але перадумаў. Выходзіць хтосьці з нябёсаў аддае загады што рабіць, калі і куды ехаць. Цікава, што б на гэта адказаў акадэмік Вейнік?
Сцяпан падняўся з канапы, выйшаў на балкон і пачаў рыхтаваць ровар у дарогу. Восьмы год служыў яму ягоны “Турыст”. Праўда, сякія-такія дэталі ён мяняў на новыя, бо толькі летась праехаў на ім тры з паловай тысячы кіламетраў. Ён не спяшаючыся праверыў спіцы ў колах, падцягнуў гайкі на педалях і крыху змазаў ланцуг. Выглядаў ровар цудоўна, быццам толькі з магазіна.
Ехаць улетку на электрычцы адна маркота. Спякота, людзей бітком, дый часцяком даводзіцца стаяць у тамбуры амаль да Маладзечна. А на ровары, ды яшчэ са спадарожным ветрыкам, ехаць адна асалода: побач то рэчка, то лес, то сенажаць з кветкамі, ад якіх падымаецца настрой і думкі лунаюць дзесьці высока, у нябёсах. Хочацца жыць і радавацца гэтай святой прыгажосці нашай зямелькі.
Пасля, як ровар быў падрыхтаваны, успомніў пра ежу. Так то ён у дарозе не палуднаваў, але пра ссабойку не забываўся, бо ўсё можа здарыцца. Вось і на гэты раз узяў ладны акраец хлеба, пачку пячэння, сервелатнай каўбасы і тры гуркі. Заўсёды браў з сабою літровы слоік гарбаты, настоенай на шыпшыне, бо ў спякоту хацелася піць.
Ваду прывозіў з Вяснянкі, там многія мінчукі бяруць святую крынічную ваду, бо з крана піць сябе загубіць.
Падхапіўся раніцай а пятай гадзіне, зірнуў у акно, а там лупцуе цёплы дожджык. Што ж, няхай асвяжыць дарогу і паветра, гэта яшчэ лепш, вось толькі каб хутчэй скончыўся.
Сцяпан прывык выязджаць уранку, каб не пячыся на сонейку. Бывала, а восьмай гадзіне быў у Маладзечне, а там заставалася нішто трыццаць кіламетраў. Але сёння нябесная канцылярыя вырашыла чамусьці затрымаць Сцяпанаў выезд. Ён выпіў гарбаты з мёдам, пасля ўзяўся за салат з памідораў, а напаследак ўплёў патэльню яечні з каўбасой. Вось цяпер можна было круціць педалі да самага вечара.
Тым часам і дожджык уціхамірыўся. Аблокі няспешна рассоўваліся, і вось ужо першыя промні сонейка ласкава пачалі асушваць наваколле. Сцяпан вырашыў яшчэ крыху пачакаць, каб падсохла дарога, бо сустрэчныя машыны могуць вымачыць да ніткі.
Ён прылёг на канапу. I зноўку думкі не давалі яму спакою. Душа адчувала незразумелую трывогу.
3 чаго б гэта? Мо якая машына шваркне сёння яго ў кювет? А што? Усё можа здарыцца. Вунь колькі за адзін дзень ловяць супрацоўнікі ДАІ п’яных хлопцаў за рулём “Опеляў” і “Мерседэсаў” за сотню. А іх жа на самай справе яшчэ больш раз’язджае ў такім выглядзе, але ўсіх не праверыш.
Праўда, пакуль Усявышні яго падтрымліваў. Тут Сцяпан порстка падхапіўся з канапы, бо забыўся
памаліцца пасля сняданку. Да вялікай сваёй радасці, упершыню пераказаў і малітву МікалаюЦудатворцу.
Цяпер можна было адпраўляцца ў дарогу. Праверыў напаследак ключы ад хаты ў вёсцы, перахрысціўся і са словамі: “Блаславі, Божа, даехаць у сваё Зарэчча”, узяў ровар і выйшаў на вуліцу.
Дарога Сцяпану была добра знаёмая: дзесяць кіламетраў па кальцавой, а там, пачынаючы са Ждановічаў, напрамкі да Маладзечна. Пакуль навокал стаяла цішыня, Сцяпан адразу ж узяў высокі тэмп, бо калі нечакана наляціць ветрык, то гэты жартаўнік можа да таго выматаць дзесятаму закажаш.
Сонейка між тым паднімалася ўсё вышэй, і ранішняя прахалода з неахвотаю адступала. Непрыкметна праехаў Ждановічы, Мінскае мора, з разгону ўзабраўся на невялікі пагорак, і перад ім раскінулася Ратамка. Кожны раз, калі Сцяпан яе праязджаў, то ўспамінаў сваю бабулю.
У чатырнаццатым годзе, калі пачалася вайна, была яна тут са сваёй сям’ёй у бежанцах. Маладая зусім, але мела на той час два класы царскай школы, вось і пісала на фронт мясцовым сялянам лісты. Почырк у яе быў цудоўны, кожную літару выпісвала як мае быць. Яна не раз расказвала Сцяпану, што хоць сяляне казалі, пра што напісаць свайму сыночку, але ж яна яшчэ і сама дабаўляла. Пасля перачытвала ім увесь ліст, і тыя былі вельмі задаволеныя. I тут заўсёды з гонарам распавядала, што ёй было вельмі дзівосна, калі пры выпадковай сустрэчы на вуліцы тыя спыняліся, здымалі з галавы шапку і кланяліся, бо вельмі яе паважалі.
I калі толькі мінуў Радашковічы, то адчуў ледзь прыкметны подых ветрыку, які з цягам часу пачаў узмацняцца, але на ягонае шчасце не быў сустрэчным, а нават спрабаваў дапамагаць Сцяпану хутчэй дабрацца да свайго Зарэчча.
У вёсцы суседзі здзіўляліся, што ён у такія гады прыязджае на ровары з самога Мінска. A 212
што здзіўляцца? Яму бабуля расказвала, што яшчэ нядаўна, ці не за палякамі, хадзілі яны пешшу хрэсным ходам з мясцовым святаром на маленне ажно ў саму Вільню. А гэта ж таксама сотня кіламетраў ад Зарэчча. Нават старэнькія бабулі адважваліся на такое падарожжа. Рабілі прыпынкі, але прайсці такую адлегласць сапраўдны святы подзвіг.
I калі за Радашковічамі ён з цяжкасцю ўзабраўся на даволі высачэзны пагорак, то далей ровар каціў амаль сам, бо быў невялікі ўхіл ажно да Краснага. На чатыры кіламетры ўздоўж гасцінца расцягнулася гэтая вёска. Праязджаючы каля мясцовай царквы, Сцяпан перахрысціўся. А за вёскай раскінулася невялікае азярцо, дзе амаль заўсёды плавалі прыгажуны лебедзі.
Адсюль рукою падаць да Маладзечна. Было ўжо а палове дванаццатай дня, сонейка ўбіралася ў сілу, прыгравала, але пакуль піць не хацелася, і Сцяпан вырашыў імчаць без перапынку да самога горада.
Тут ехаць было зацішней, бо з абодвух бакоў да гасцінца падступаў сасновы бор. Сцяпан паволі круціў педалі, з прыемнасцю ўдыхаў смаляністае паветра, як раптам пачуў дзіцячы крык:
Мамачка! He забівай мяне! Я хачу жыць! Пусці!
Сцяпан азірнуўся і ўбачыў справа добра ўтаптаную сцяжынку, якая вяла ад гасцінца ў сасновы бор. Менавіта адтуль даносіўся дзіцячы крык. Ён хуценька звярнуў на яе, крыху праехаў і ўбачыў хлапчука, які з усяе моцы бег да яго. Сцяпан саскочыў з ровара, прыставіў да сасны і пабег яму насустрач. Той, заўважыўшы Сцяпана, яшчэ шпарчэй рвануў да яго. I тут убачыў крыху воддаль жанчыну ў блакітнай сукенцы, што стаяла ля маладой бярозкі.