• Часопісы
  • Апошні сезон  Павел Савоська

    Апошні сезон

    Павел Савоська

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 398с.
    Мінск 2009
    92.91 МБ
    — Пасля вячэры раскажу. Бярыся лепш за рыбу!
    3 карпамі ён управіўся хутка. Пасля пайшоў да Ігарка. Гулялі ў баскетбол і ў жмуркі.
    Вячэра атрымалася лепш не трэба! Гатавала Валя цудоўна. Пасля мульцікаў Ігарок лёг спаць. Пакуль Валя мыла посуд на кухні, ён, седзячы на канапе ў зале, абдумваў сваё становішча. I хаця крыўдна крыху было, што тут паспеў пабываць незнаёмы дзядзька Андрэй, але ж і пацалунак на кухні штосьці азначаў.
    I тут ён успомніў пра шампанскае. Хуценька дастаў з сумкі бутэльку і паставіў на стол. Побач паклаў шакалад і ўсё накрыў газетай. Неўзабаве з’явілася Валя.
    Чаму ў прыцемках сядзіш? яна пстрыкнула выключальнікам. Oro! А што на стале?
    Ён паспеў перахапіць яе руку.
    Сядай! Убачыш яшчэ! Лепш пра дзядзьку Андрэя раскажы.
    Валя прысела на канапу.
    Знаёмы ўрач з абласной бальніцы. Я ж сама там раней працавала.
    I гэта ўсё?
    Трыццаць пяць гадоў. Халасцяк. Mae “Запарожца”.
    I ён у цябе часта бывае?
    — Ды не! Як ты з’ехаў у вёску, пайшла я на Смаленскі рынак бульбы купіць. Набрала вялізную сумку, а тут ён насустрач. Падвёз мяне. Прыйшлося запрасіць на каву. А другі раз сам у нядзелю прыпёрся. Але таксама доўга не быў, бо мы з Ігарком у кіно збіраліся.
    I што ж яму трэба? ён не спускаў з яе вачэй.
    Прапанову мне зрабіў.
    — Няўжо?! А як жа я?! з роспаччу ў голасе ўскрыкнуў ён.
    I да таго, напэўна ж, быў у яго разгублены выгляд, што Валя не стрымалася і зарагатала.
    I толькі тут зразумеў усё... Няёмка стала, хоць з кватэры ўцякай.
    Урэшце яна супакоілася і сказала:
    Ты быў падобны на хлапчука, якога маці не бярэ з сабой у кіно.
    Прабач мне! ён уздыхнуў, а пасля спытаў: Пойдзеш за яго?
    He ведаю. Так-то ён нічога, але ж вельмі складаны для жыцця.
    Як гэта?! здзівіўся ён.
    Усё па пальцах раскладвае: гэта сёння, тое заўтра... Прастаты ў ім няма ці яшчэ чаго сама не ведаю. Ен нават з Ігарком ні разу ў баскетбол не згуляў. А той так яго ўпрошваў!
    А я кожны дзень буду гуляць!
    Маніш, галубок! яна засмяялася.
    А ў яго чамусьці прапаў настрой.
    Чаго ты насупіўся?
    Ды так... у задуменні прмовіў ён. Ведаю, чым гэта ўсё скончыцца.
    Чым?
    Замуж выйдзеш.
    Абавязкова выйду! He векаваць жа адной, з весялосцю ў голасе прамовіла яна.
    Вось за гэта вып’ем! ён падняўся з канапы, падышоў да стала і падняў газету.
    Шампанскае?! яна пляснула ў далоні, пасля падхапілася з канапы і падалася на кухню.
    А ён перанёс невялічкі столік да канапы. Тут жа з’явілася Валя з двума бакаламі. Ён асцярожна адкаркаваў бутэльку і напоўніў бакалы.
    За цябе, ціха прамовіў ён. За тваё шчаслівае замужжа!!
    Яны выпілі.
    Пасля зняў абгортку з шакаладкі.
    Каштуй!
    Такая весялосць наляцела, быццам смяшынку з’ела, сказала Валя.
    Ведаеш што, ён даліў у бакалы шампанскага, будзе да цябе апошняя просьба.
    Якая?
    — Давай з табой сустрэнем Новы год. Толькі больш нікога: ты, я і Ігарок, добра?
    Трэба падумаць! яна з хітрынкай у вачах пазірала на яго.
    Усё смяешся...
    Ты вельмі пацешны, калі не ў гуморы! яна палажыла яму руку на плячо. Абавязкова сустрэнем. I ёлку паставім. Ты толькі не знікай.
    Тут ён не стрымаўся, моцна абняў яе і пацалаваў. I ў тую ж хвіліну нечакана пачаўся грукат у прыхожай. Яна порстка адхінулася ад яго, падхапілася з канапы і выйшла. З’явілася хвілін праз пяць.
    Што там? шэптам спытаў ён.
    Ігарок піць захацеў, яна прысела побач.
    Ты купі яму яблычны сок, у маленькіх такіх слоічках. Ён разведзены, спецыяльна для малых.
    Куплю. I сокі розныя, і малако. Сёння ўкладваю спаць, а ён гаворыць: “Давай дзядзю Сярожу за тату возьмем”. А я пытаюся: “А што, спадабаўся табе?” “Вельмі, адказвае, ён такі добры...”
    Я згодзен! хуценька адказаў Сяргей. Але ж што ягоная маці скажа?
    Маці падумае, Валя ўсміхнулася.
    Ён хацеў тут жа зрабіць ёй прапанову і расказаць пра Асю, але не паспеў, бо Валя зірнула на гадзіннік і з жахам ускрыкнула:
    Замежная эстрада? Італьянцы выступаюць!
    Яна паднялася з канапы і ўключыла тэлевізар.
    Італьянцы і сапраўды добра выступалі, але ж сапсавалі, як той казаў, усю абедню.
    Канцэрт скончыўся далёка за поўнач тут было не да размоў.
    Прыйшоў у кватэру, улёгся ў ложак, а ад думак было не адчапіцца. He проста ж так перадала яму Валя словы Ігарка. Тут быў, як калісці казаў стары дзед Сымон, тонкі намёк на тоўстыя абставіны. Валя, магчыма, і пайшла б за яго. Але ён адчуваў, што яе стрымлівае ягоны ўзрост. A калі яшчэ і пра Асю даведаецца пішы прапала знікне апошні шанц. Вырашыў пра ўсё расказаць на Новы год.
    Снежань выдаўся, як у даўнія гады, калі ён яшчэ хадзіў у школу. Адразу ж прыціснуў добры марозік, наваліла снегу сапраўдная зіма. A то, бывала, асабліва ў апошнія гады, лупцавалі дажджы да самых Каляд.
    I зноў так атрымалася, што ён амаль два тыдні не бачыў Валю. Бо ў яго якраз пачаліся такія змены, што вяртаўся з работы позна. А ў выхадныя ездзіў да маці, бо чамусьці пасяліўся ў душы страх за яе здароўе.
    У гэту суботу прыехаў з вёскі крыху раней. Адразу ж уключыў тэлевізар. Паспеў якраз на спартыўныя навіны. Заканчвалася праграма “Час”. Толькі спаласнуўся, як у прыгожай падаў голас званок. Ён ажно прысеў ад нечаканасці, бо яшчэ ніхто яму ні разу не званіў. Стрымгалоў кінуўся да дзвярэй і адразу ж адкрыў. На лесвічнай пляцоўцы ўбачыў Валю. У карычневым футрыку і такога ж колеру шапцы, з пачырванелымі ад марозу шчокамі, яна стаяла і ўсміхалася.. Яны павіталіся.
    Праходзь, распранайся.
    Ён дапамог ёй зняць футра, а пасля адразу ж абняў.
    Такі пах ад тваіх валасоў, прашаптаў ён, здурнець можна!
    А куды ты зноў прапаў? яна выслабанілася з яго рук.
    — Зараз раскажу, — яны зайшлі ў залу. — A Ігарок з кім?
    Спіць. Ды я на хвілінку! Убачыла святло ў тваім акне рашыла зазірнуць.
    Да мне яшчэ ніхто не заходзіў, нават не званіў. Ты самая першая.
    Праўда?! здзівілася Валя.
    Я ж зусім нядаўна тут.
    — А што — файная кватэра, яна прайшлася туды-сюды. I грукату трамваяў амаль не чутно. Дык што здарылася? яна прысела на крэсла ля стала. Я падумала ці не захварэў?
    Ды не, ён прысеў побач. Позна з работы вяртаюся, а ў выхадныя да маці ездзіў. Са здароўем у яе нелады.
    Хварэе на нешта?
    Неўроз. Расхвалюецца сціскае ў грудзях. A ўсё з-за мяне. Узяла ў галаву, што застануся адзін ды буду дажываць у доме састарэлых.
    Бо трэба жаніцца! Валя засмяялася. А хто гэта такая? Яна паказала на фотакартку.
    Ася, ён уздыхнуў.
    Твая дачка?
    Бадай што так.
    А гаварыў, што не быў жанаты.
    Жанаты не быў, ён змоўк, а пасля расказаў пра сустрэчу на вакзале.
    Дай зірнуць на яе.
    Ён падаў ёй фотакартку.
    Сімпатычная. Няйначай артысткай будзе.
    Сяргей узяў у яе фотакартку і павесіў на сцяну. Пасля моўчкі апусціўся на крэсла і амаль шэптам прамовіў:
    — Вось такія ў мяне справы: маці хварэе, Асю аднаму не аддаюць, замуж ахвотніц за мяне няма.
    Так ужо і няма?! А я? усмешка не сыходзіла з яе твару.
    Ты, магчыма, і пайшла б за мяне, каб быў маладзейшы ды без Асі. А так...
    Што так?! Рабі прапанову, пакуль не перадумала! Бо самой няёмка ў жонкі набівацца!
    Але ён толькі пазіраў на яе і ўсміхаўся, бо добра ведаў, што яна жартуе.
    А Валю было ўжо не стрымаць.
    Вось толькі дзе мы жыць будзем? У мяне ўсе не змесцімся.
    Размяняем дзве кватэры на чатырохпакаёвую! урэшце не стрымаўся ён.
    Тры пакоі на чатыры?! здзівілася яна. Які ж дурань згодзіцца?
    Даплоцім! ён пачаў ёй падыгрываць. А што заставалася рабіць.
    Так-так... Я ж зусім забылася, што маю справу з самым багатым чалавекам Віцебска! — яна пляснула ў далоні.
    Багаты не багаты, а ў будучым годзе бяру новенькія “Жыгулі”.
    Ну! Тады заўтра ж падаем заяву! A то яшчэ якая нахабніца перахопіць жаніха з машынай!
    Пасля чаю ён праводзіў яе, бо Валя хвалявалася за Ігарка. Але той моцна спаў на сваім ложку.
    Заяву яны падалі перад Новым годам. Даўно ў яго не было так радасна на душы, як у той памятны дзень. Пасля паехалі да ягонай маці. Вось толькі Ігарка Валя не згадзілася ўзяць з сабой. I як яе ні ўпрошваў нічога не атрымалася. Саромелася. А чаго? Засталася з ім яе сяброўка.
    Валя спадабался ягонай маці. А калі яна даведалася пра заяву, то адразу ж заплакала. Дый, па праўдзе кажучы, яму і самому не верылася, што ў яго будзе такая жонка.
    Пабывалі яны і ў Асі. Тая спачатку насцярожана пазірала на незнаёмую цётку, а пасля ўсміхнулася і сказала: “Няхай будзе нашай мамай”.
    Грэшнік
    Таццяне Канстанцінаўне
    “Еслй говорйм, чпю не ймеем греха обманываем самйх себя, й йстйны нет в нас”.
    /Евангелне от Ноанна, гл. 1, стнх 8/
    Частка першая
    Упершыню ў сваім жыцці Сцяпан убачыў у сне немаўлятка. Яму чамусьці падалося, што гэта быў менавіта хлопчык. Ён уважліва пазіраў на Сцяпана і ўсміхаўся.
    Здавалася б, нічога такога, але Сцяпану адразу ж стала ніякавата. Хлопчык між тым перастаў усміхацца, ягоны тварык крыху пасуровеў, урэшце ён насупіўся, а пасля прамовіў: “Я твой сынок, якога ты калісьці загубіў. Памятаеш?”
    Сцяпана ахапіў такі жах, што ён не мог і слова вымавіць. Пасля, крыху ачомаўшыся, ціха прамовіў са слязьмі на вачах: “Прабач, калі можаш. Я быў тады маладым першакурснікам, жыў надгаладзь толькі на стыпендыю і не змог бы пракарміць цябе і маці...”
    Ён хацеў яшчэ штосьці сказаць, але хлопчык імгненна знік і... Сцяпан прачнуўся. Адразу ж уключыў настольную лямпу і прыўзняўся з ложка. Дзве слязінкі паволі спаўзлі па ягоных шчоках і капнулі на падушку. Гадзіннік паказваў палову чацвёртага. Сцяпан не спяшаючыся выцер насоўкаю вочы, крыху пасядзеў, пасля патушыў святло і з асцярогай прылёг, падклаўшы рукі пад галаву.
    I адразу ж усплылі ў ягонай памяці падзеі трыццацігадовай даўніцы. Пасля службы ў войску ён падаўся паступаць у Магнітагорскі горнаметалургічны інстытут. Выправіўся ў такую далячынь таму, што туды заманілі хлопцы, з якімі Сцяпан гуляў за зборную арміі па валейболе. Экзамены здаў паспяхова і стаў шчаслівым уладальнікам студэнцкага білета.
    I вось тут ён пазнаёміўся з Галяй Галдобінай, прыгожай чарнявай дзяўчынай, якая працавала лабаранткай на кафедры мінералогіі. Калі прыносіла шуфляду з узорамі мінералаў, то заўсёды адорвала ўсіх абяцальна-прыцягальнай усмешкай і, выходзячы з аўдыторыі, да таго заманліва віхляла азадкам, што ва ўсіх хлопцаў ад хвалявання перахоплівала дыханне.
    А якія ўяе былі ножкі! Такіх Сцяпан пасля не сустракаў ні ў адной з жанчын.