Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська

Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Пасля гэтага ўсе пачалі закапваць магілку. Зямліцы тут не было, давялося засыпаць серпанцінавымі асколкамі. Спыніліся толькі тады, калі над пляцоўкаю ўзняўся магільны пагорак.
Крыху моўчкі пастаялі, а пасля паклалі інструмент на санкі, увязалі вяроўкай і адправіліся да сваіх балкоў.
Сцяпан, не спяшаючыся, паабедаў, пасля дастаў з кішэні спражку, прамыў яе ў бензіне і пачаў уважліва разглядаць. На спражцы дробнымі літарамі было напісана: “Кіеў. Дарафееў Іван Антонавіч. 1900 г.”
Больш надпісаў не было. Ён паклаў спражку ў стол і заняўся запаўненнем палявых кніжак. Пасля вячэры ўлёгся ў ложак і пагасіў лямпу.
Сцяпан часта любіў вось так паляжаць у цемры і падумаць пра што-небудзь. Але так было раней. Цяпер яго думкі луналі вакол Івана Дарафеева, які мог жыць нават цяпер, бо яму споўнілася б толькі семдзесят тры гады. А ў яго ж, напэўна, і родзічы засталіся. I дзеці, калі толькі былі, то даўно павырасталі. Магчыма, што ёсць і ўнукі. I не ведаюць яны, дзе магілка іхняга дзеда. I колькі гадоў ён праляжаў у гэтым шурфе?
I кім ён быў да зняволення? Мо ўрачом, настаўнікам, калгаснікам. Урэшце гэта не так і важна. Але за што трапіў за краты?
Сцяпан ведаў, што лагеры зняволеных існавалі на Чукотцы да 1960 года. А з’явіліся яны тут упершыню ў самым пачатку вайны.
Працы ім хапала: будавалі дарогі ад марскога порта да кар’ераў і капальняў, удзельнічалі ў здабычы карысных выкапняў, працавалі нават у геолагаў. Умовы былі тут страшэннымі: у кароткае лета заядалі іх камары, а ў доўгую палярную ноч наскрозь пранізвалі вятрыскі з марозцам. А харчаванне было такое, што і маладыя не ўсе выжывалі.
I тут y Сцяпана мільганула думка: паспрабаваць знайсці ў далёкім Кіеве родзічаў Івана Дарафеева. А што? Магчыма, нават і ў адрасным бюро падкажуць дом і кватэру, дзе ён раней пражываў. Бо не магло такога быць, каб нікога ў яго не было.
Гэтая думка ўзрадавала Сцяпана, і ён моцна заснуў. Назаўтра, як толькі паснедаў, адразу ж узяўся майстраваць крыж на магілку. I матэрыял добры знайшоўся былі завезеныя брусы з сібірскай лістоўніцы для ўмацавання вусця шурфоў пры сушанцах.
Справа на дзіва пайшла хутка, і дзесьці праз дзве гадзіны крыж быў гатовы. Праўда, атрымаўся крыху цяжкаваты, але ж затое і пастаяць павінен не адзін дзесятак гадоў. Захацелася яму зрабіць і невялічкі надпіс. Якраз знайшоў запасную фортку ад акенца ў балку. Выразаў па яе памерах кусок фанеры са скрынкі з-пад сухой бульбы і напісаў: “Тут пахаваньі Дарафееў Іван Антонавіч. Год нар. 1900”.
Давялося яшчэ зрабіць урэзку ў крыжы, куды надзейна змясцілася зашклёная фортка з фанерай.
Паабедаўшы, Сцяпан з Віцем адвезлі крыж на магілку. I як толькі яго ўстанавілі, то адразу ж яна папрыгажэла, а сам крыж быў бачны здалёк, нават ад парога Сцяпанавага балка. Асабліва прыкметна ён выглядаў пад самы вечар, пры заходзе сонца. A кал насоўваліся прыцемкі, то часам здавалася, што ён завіс над вяршынямі сопак.
Цяпер толькі пра адно шкадаваў Сцяпан: што не было ў яго фарбы, каб пафарбаваць крыж, тады ён прастаяў бы ўдвая больш. I нездарма ён так спяшаўся з пахаваннем, бо праз дзень прыбылі два трактары, якія прыцягнулі прамывалку. Прыехаў і сам начальнік, ды яшчэ так падгадаў, што ў той дзень скончылі яны праходку шурфоў на ручаі. За вячэрай Андрэй Іванавіч сказаў:
Апошняя да цябе просьба, Сцёпа. Дапамажы прамыць шурфы на ручаі, бо калі ўдарыць цяплынь, то змые ўвесь грунт.
А куды падзеліся нашы прамывалыпчыкі?
— Яны заўтра павінны прыехаць з суседняга ўчастка і будуць працаваць у тваёй даліне, а вось твой “Каварны” прамыць не паспеюць. Прамывалку я ў геолагаў узяў, яна новенькая, люба працаваць. Даводчыкам у цябе будзе Кузьма, ён з латком абыходзіцца ўмее.
-	Так я ніколі не выберуся з Чукоткі, сказаў Сцяпан і ўздыхнуў.
-	Слова даю у пачатку ліпеня будзеш вольны як птаха. А з шурфоўшчыкамі я дамовіўся будуць атрымліваць заробак па зімовых расцэнках. Трэба толькі паспець, бо ручай вынасны, тут багата павінна быць касітэрыту. Заўтра і пачынайце. Харчы я прывёз, а гарэлку пасля, як скончыце прамыўку.
3	самага ранку, калі яшчэ прыцемкі і не думалі саступаць месца чарговаму сонечнаму дню, начальнік з’ехаў на базу. Прамыўку пачалі ў той жа дзень. Тут шурфоўшчыкам была лафа, бо значна лягчэй стала працаваць. Але ж затое Сцяпану турбот прыбавілася — трэба было пастаянна знаходзіцца на прамывалцы, кантраляваць, колькі грунту браць з той ці іншай праходкі, падпісваць пакецікі, у якіх былі пробы з металам.
Ручай “Каварны” і сапраўды аказаўся багацеем: столькі касітэрыту з адной праходкі Сцяпану яшчэ не даводзілася бачыць. Ён прыкінуў на вока атрымлівалася дзесьці па шэсцьсот грамаў з аднаго кубічнага метра грунту. Старацелі тут змогуць адным прашывачным прыборам выканаць гадавы план.
Непрыкметна ўсе ўцягнуліся ў новую працу, і справа пайшла да таго хутка, што Сцяпан ледзь паспяваў афармляць дакументацыю.
А тут яшчэ ў другой палове мая ўдарыла ўрэшце сапраўдная цяплынь. Працавалі без перадыху па пятнаццаць гадзін, бо ўсе разумелі вось-вось можа так адпусціць, што пабягуць сапраўдныя ручаі з сопак.
Пачынаюць непрыкметна збірацца з малюсенькіх ручаінак і паціху прасочваюцца між
серпанціну, збягаючы ў даліну. Але так вольна яны сябе адчуваюць толькі ў самы поўдзень, калі добра прыпякае сонейка. Пад вечар запавольваюць свой бег, а пасля і зусім заміраюць, бо марозік яшчэ прыціскае і ноччу ваўсю гаспадарыць у тундры. Але ў паветры ўжо лунае вясна. Кожны дзень былі чутны крыкі канадскіх гусей, якія спяшаліся заняць найлепшыя месцы ды пачаць адкладваць яйкі.
Начальнік цяпер тры разы на дзень выходзіў на сувязь і цікавіўся, як ідзе прамыўка. Сцяпан добра разумеў, што да сапраўднай паводкі яны запраста “Каварны” прамыюць, але ж душою адчуваў, што давядзецца яшчэ і ў даліне папрацаваць.
Так яно і здарылася: начальнік па рацыі аддаў загад працягваць прамыўку ў даліне. Дый сам Сцяпан разумеў, што трэба дапамагчы сваім прамывальшчыкам, якія толькі ўчора пачалі працаваць у іхняй даліне.
Сцяпанава брыгада пачала прамыўку рэчышчавых шурфоў з самага вярхоўя даліны. Урэшце і сам начальнік прыімчаў на ўсюдыходзе. Прывёз дзве скрынкі гарэлкі і дзесяць піва. Гарэлку адразу ж прыхавалі, а піва выдалі па тры скрынкі на кожную брыгаду. Узрадавала Сцяпана яшчэ і тое, што начальнік прывёз на ягоную просьбу і фарбу чырвонага колеру.
Цяпер Андрэй Іванавіч з тундры не выязджаў, a сноўдаў ад адной прамывалкі да іншай, бо вельмі хваляваўся, каб паспець усё прамыць да вялікай вады.
Да таго ж ён быў яшчэ заўзятым фотааматарам. Здымкі ў яго атрымліваліся як у сапраўднага майстра. Меў дзве асабістыя выставы сваіх работ, адна з якіх была ў самім Магадане. Ягоныя здымкі даволі часта змяшчаў на сваіх старонках часопіс “Вакол свету”. Грэх было не скарыстаць такі выпадак.
I аднойчы, калі перацягвалі прамывалку на іншае месца, Сцяпан пабываў з начальнікам ля магілкі.
Крыж быў пафарбаваны і ажно зіхацеў на сонейку. Андрэй Іванавіч спачатку зняў адну палку на фоне вяршынь двух сопак, а пасля шчоўкнуў і Сцяпана, які стаяў побач з крыжом.
Тым часам непрыкметна, як гэта заўсёды бывае ў прыродзе, насоўваўся ў тундру палярны дзень. Бо раз тут такое кароткае і халоднае лета, то прырода вырашыла ноч ліквідаваць, каб людзі, расліны і жывёльны свет маглі нацешыцца сонечнымі промнямі.
Летам, асабліва ў ліпені, тут здараліся даволі спякотныя дзянёчкі, але ж распрануцца было нельга, бо заядалі камары. Праўда, ля самага ўзбярэжжа акіяна камары трымаліся ўсяго з які месяц, бо тут іх адганяў прахалодны вецярок, якога яны не пераносяць. А вось калі ад’ехаць кіламетраў на пяцьдзесят, то там яны надакучваюць месяцы два, a то і больш.
Урэшце наступіў той доўгачаканы дзень, калі дзве прамывалкі стаялі побач — прамыўка руславых шурфоў была скончана. Адразу ж кожная брыгада атрымала сваю долю гарэлкі, піва, і ўсе пачалі замачваць заканчэнне шурфовачнага сезона.
Сам начальнік крыху дзербалызнуў, а пасля падаўся на ўсюдыходзе на базу, бо трэба было тэрмінова высылаць у тундру два трактары: адзін з санямі, для перавозкі рэшткаў аманіту, а другі з невялічкім балком для перавозкі людзей.
Брыгада прамывальшчыкаў заставалася тут на ўсё лета, а Сцяпанавы шурфоўшчыкі выязджалі на базу.
Міхаіл Пятровіч збіраўся звальняцца, Валянцін з Аляксеем адпраўляліся па пуцёўцы ў Сочы, a Кузьма з Віцем заставаліся для рамонту балкоў, бо летась сваё адгулялі.
Два дні прагудзелі, а на трэці апахмяляліся халодным піўком. А тут якраз і паводка пачалася. Даліну было не пазнаць імгненна ператварылася ў сапраўдную раку, перайсці якую было немагчыма. Навокал круглыя суткі стаяў, з кожнай гадзінай узмацняючыся, пастаянны гул ад збягаючай па серпанціне вады.
Свой балок з рацыяй Сцяпан перадаў майстру з прамывалкі. Цяпер ён упакоўваў папкі з дакументацыяй, а рукзак быў ужо даўно падрыхтаваны ў дарогу.
Толькі на чацвёрты дзень дабраліся да іх трактары з базы. Спачатку пагрузілі скрынкі з выбухоўкай. Сцяпан сам іх акуратна ўхутаў брызентам і надзейна замацаваў вяроўкамі. Гэты трактар ён вырашыў пусціць першым, а сам сеў у кабіну да Генкі, які павінен быў везці шурфоўшчыкаў.
Генка быў, як і заўсёды, вясёлы і пад “мухай”. Прывёз ён і па бутэльцы шурфоўшчыкам. Тыя да таго ўзрадаваліся, што ледзь яго не расцалавалі, бо піва даўно выпілі.
Добра яшчэ, што ў балку былі матрацы. Шурфоўшчыкі ледзь ногі перастаўлялі, і Сцяпан з Генкам дапамаглі ім пазаносіць свае клункі, a пасля і саміх з цяжкасцю пазапіхвалі ў балок ды закрылі дзверы на замок, каб не павывальваліся на перавале.
Перад самым ад’ездам Сцяпан зняў з галавы шапку, зірнуў у апошні раз на вяршыні сопак, на крыж, бо ўсё-ткі чагосьці зашчымела сэрца, а пасля махнуў рукою і першы трактар рушыў у дарогу. Ён хутка ўзабраўся ў кабіну, і Генка тут жа рвануў трактар з месца.
Да акіяна дабраліся без асаблівых прыгод, a першы прыпынак зрабілі праз пяць гадзін. Сцяпан адкрыў дзверы балка, але шурфоўшчыкі ляжалі пластом, і толькі ў другі раз, калі да базы заставалася не больш за пяцьдзесят кіламетраў, яны як ачмурэлыя павыскаквалі з балка, ды не адразу ўцямілі, дзе знаходзяцца.
Дабраліся хутка. Галава ў Сцяпана раскалвалася ад надакучлівага гулу рухавіка і вельмі хацелася спаць, але давялося адразу ж адвезці выбухоўку на склад, які быў за тры кіламетры ад базы.