Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська

Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Зараз разбярэмся, супакоіў яго Сцяпан. Думаецца мне, што ты адкапаў былога зэка. Яны тут працавалі калісьці, маглі і шурфаваць. Вось і скінулі небараку ў шурф, каб магілку не дзяўбсці ў векавой мерзлаце.
Ён апрануўся, і яны хуценька падаліся да шурфа Кузьмы. Сцяпан узяў кайло, уключыў ліхтарык і пачаў спускацпа ў шурф.
I сапраўды, з левай бакавіны вывалілася даволі вялізная ледзяная камлыга, у якой, быццам у ледзяной труне, ляжаў чалавек. Адпачываў той на правым баку, адна нага была падкурчана, а другая выпрастана. Сцяпану стала крыху жуткавата, бо чалавек і сапраўды, хаця і быў у пашкамутаным адзенні, але пазіраў проста на яго...
Ён крыху пастаяў, а пасля пачаў з асцярогаю адбіваць кайлом ад глыбы невялічкія асколкі ільду, бо трэба ж было падняць бедалагу на паверхню. Кузьма пазіраў на яго зверху, але ў шурф не спускаўся.
Стаўляй на шурф вараток і спускай адзін тросік без бодні,падаў каманду Сцяпан.
Зараз зробім, адазваўся зверху Кузьма і ўсцягнуў вараток на дзве лагі, што ляжалі на шурфе.
Праз якую хвіліну Сцяпан трымаў у сваіх руках тросік, на канцы якога быў спецыяльны карабін, каб зашчоўкваць на дужку бодні. Ён асцярожна засунуў тросік пад ледзянога нябожчыка і ўзяў таго на пятлю-ўдаўку.
Нацягні тросік! гукнуў Сцяпан.
I ў той жа момант зварухнулася ледзяная труна, крыху прыўзнялася, ледзь не прыціснуўшы Сцяпана да процілеглай сценкі шурфа.
Хопіць! ён хуценька выбраўся з шурфа.
3 вялікай перасцярогаю яны ўдвух выцягнулі незнаёмца на паверхню.
Дзякуй Богу! прамовіў Сцяпан. Цяпер мы з ім управімся. Тут да іх падышоў Валянцін, які паспеў ужо забурыцца, а пасля і Аляксей з Міхаілам Пятровічам.
-	Ого! ускрыкнуў Валянцін. Ну і знаходачка ў вас!
3	якую хвіліну ўсе моўчкі стаялі ля нябожчыка. Пасля Сцяпан зняў шапку і ціха прамовіў:
-	Вечная табе памяць, дарагі чалавеча. Прабач, што давялося цябе патрывожыць, але цяпер пахаваем па-людску.
Тым часам пачало цямнець.
-	Раз такая справа, то на сёння ўсё шабаш! сказаў Валянцін.
А цяпер бярыце рыдлёўкі, бо трэба прыхаваць яго ў снезе, каб расамахі з пясцамі не накінуліся.
Надзейна прыхаваўшы ледзяную труну, яны адправіліся да сваіх балкоў.
Сцяпан павячэраў, пагаварыў з базай, а пасля накіраваўся да шурфоўшчыкаў.
— Заўтра спакойна працуйце, а я буду капаць магілку, сказаў Сцяпан.
Вось табе і ручай “Каварны”, сцішаным голасам прамовіў Міхаіл Пятровіч. — Пачаў падкідваць нам нябожчыкаў.
Тут тысячы зняволеных загінулі ў свой час, прамовіў Сцяпан.
Іхнія душы дзесьці далёка, сказаў Кузьма.
А мо ягоная якраз i вярнулася да свайго цела, каб пабыць крыху побач, выдаў сваё прадказанне Валянцін.
Такога не можа быць, адказаў Сцяпан.
Чаму? спытаў Віця.
У царкоўным паданні я чытаў, што ў першыя два дні душа нябожчыка знаходзіцца на зямлі, і ў суправаджэнні анёла блукае па розных мясцінах. Асабліва бывае там, дзе пры зямным жыцці той рабіў добрыя і дрэнныя справы і ўчынкі. Але пасля хуценька вяртаецца да свайго цела. I толькі на трэці дзень душа ўзносіцца да Прастола Госпада, каб пакланіцца яму. Пачынаючы з трэцяга і па дзевяты дзень душа знаёміцца з раем і бачыць, якой прыгажосці сябе пазбавіла, бо вяла грахоўнае зямное жыццё.
У канцы дзевятага дня душа зноў з паклонам у Прастола Госпада. А з дзевятага і па саракавы дзень яна знаёміцца з пеклам і добра разумее, што ўсе гэтыя мучэнні яна заслужыла па сваіх зямных справах. На саракавы дзень душа зноў узносіцца да Прастола Усявышняга, дзе і адбываецца над ёй Суд. Тут адразу ж вырашаецца, дзе будзе знаходзіцца душа да Страшнага Суда. Вось чаму так неабходны малітвы па нябожчыку ў першыя сорак дзён. Наша малітва згладжвае яго грахі і палягчае замагільную долю. Вось так! Пытанні будуць?
I адкуль ты ўсё ведаеш, Сцёпа? спытаў Міхаіл Пятровіч.
— Чытаў у свой час патаемна ў інстытуце царкоўныя кнігі. Нам усім гэта трэба ведаць і старацца пры зямным жыцці зрабіць пабольш добрых спраў, каб не атрымалася пасля, як у той Акуліны...
А што з ёй здарылася? спытаў Віця.
— Памерла яна. Узняслася яе душа да Усявышняга, а там апостал Пётр адкрыў кнігу і прачытаў: “Дала суседцы Груні дзве цыбуліны”. I гэта за ўсё жыццё! Вось і будзе пакутаваць яе душа ў гарачай смале, a то яшчэ і ў горшым месцы...
-	Устрашыў ты нас, Сцёпа, да немагчымага, ціха прамовіў Кузьма.
-	Нічога, гэта вам толькі на карысць пойдзе, адказаў Сцяпан. Нам усім не баяцца трэба, а пакаяцца. Толькі пакаянне выратуе нашы грэшныя душы. I тут няма нічога асаблівага толькі кожны павінен жыць сумленна. Я разумею гэта цяжка, бо д’ябал расстаўляе такія спакусныя сілкі, што не трапіць у іх вельмі цяжка... Але ж трэба змагацца і маліцца. Бо малітва гэта размова з Усявышнім.
-	Яно так, пачухаў патыліцу Валянцін, але ж няхай бы з неба хоць раз з’явіўся хто са святых ды стварыў які цуд, вось тады іншая справа, нават нявернікі ў царкву падаліся б.
-	Такіх прыкладаў, як казаў калісьці дзед Мажуль, колькі хочаш, яшчэ і больш. Так і быць раскажу вам, грэшнікам, адну гісторыю.
Дык вось, здарылася гэта ў Францыі, у горадзе Гаўры. У адной сям’і паміраў ад белакроўя хлопчык. Урачы казалі, што праз два тыдні ён памрэ. Бацька з маці таго хлопчыка былі веруючымі і маліліся за сына днём і ноччу. I вось аднойчы ўранку бацька хацеў зрабіць на памяць некалькі здымкаў свайго сына. Калі падыходзіў да ягонага пакоя, то выразна пачуў чыйсьці голас...
Голас быў нізкі, глыбокі, праніклівы. Муж хуценька паклікаў жонку, і яны зайшлі ў пакой, дзе ляжаў іх Патрык. Там яны ўбачылі высокага сівавалосага старца ў белым убранні. Ягоная постаць была як бы нерэальнай, паўпразрыстай, выпраменьвала цёплае святло. Бацькі застылі ў ашаламленні. А старац павярнуўся да іх і сказаў: “Я прыйшоў з дапамогай, ваш сын не памрэ”.
Стары стаяў ля Патрыка, пасля ўзняў над ім рукі. I адразу ж хлопчык расплюшчыў вочы і пачаў усміхацца. Пасля стары прамовіў: “Маліцеся і дзякуйце Богу, што мяне прыслаў. Раскажыце ўсяму свету, што божы анёл выратаваў ваша дзіця”.
I тут постаць знікла, як бы растварылася ў паветры. Пасля яе ў пакоі засталося фосфарнае святло і пах палявых кветак. Хлопчык паправіўся. Ад
белакроўя не засталося і следу. Доктар, які лячыў хлопчыка, пасля казаў, што медыцына не можа растлумачыць такой раптоўнай змены ў арганізме чалавека.
To пра гэта, мабыць, французы маглі і прыдумаць, падаў голас Аляксей. Вось каб штосьці такое ў нас магло здарыцца.
— Што ж, Сцяпан уздыхнуў, раз вы такія няверуючыя, як той біблейскі Фама, то раскажу вам пра выпадак, які здарыўся ў Брэсцкай вобласці, у вёсцы Ражноўка, у далёкім 1942 годзе.
Нашы парашутысты непадалёку ад той вёскі забілі з дзесятак немцаў. Нямецкае камандаванне вырашыла, што гэта ўчынілі партызаны, і загадала за кожнага нямецкага салдата расстраляць па дваццаць мясцовых жыхароў. I вось калі ўсе былі ля ямы, над імі нечакана закружыў лёгкі нямецкі самалёт, а пасля апусціўся непадалёку на палянцы.
3	самалёта выйшаў нямецкі генерал і адмяніў пакаранне — усіх загадаў адпусціць па хатах. A дзесьці так праз два тыдні ён зноў завітаў у іхнюю вёску і прывёз абраз Божай Маці з немаўляткам на руках і сказаў вяскоўцам: “Беражыце гэты абраз ён ваш выратавальнік”. Пасля малебну ў царкве той генерал пры развітанні сказаў: “Калі мой самалёт ляцеў над полем, то на небе з’явілася Боская Маці і паказала рукою ўніз, вось чаму Яна ваша выратавальніца, а я толькі выканаў яе загад”.
Сведкі тых падзей і цяпер жывуць у той вёсцы. Што на гэта скажаце?
-	А калі ўсё гэта робяць пад маркай Усявышняга іншапланецяне, якія апярэдзілі нас на тысячу гадоў у сваім развіцці, сказаў падрыўнік Віця, які захапляўся фантастычнымі раманамі.
-	Дый хто паверыць, што душа пасля смерці чалавека ўзносіцца на нябёсы да Усявышняга, дадаў Аляксей.
-	I на гэта магу вам прывесці пераканаўчы прыклад. У Мінску і цяпер жыве адна мастачка, душа якой пабывала на тым свеце. А здарылася з ёй вось што: у бальніцы яна памірала ад заражэння
крыві. Медсястра ёй сказала, што жыць засталося менш за тры гадзіны. I яна не апусціла рукі, пачала маліцца, бо вельмі было шкада сваіх дзетак: малодшай дачушцы ішоў усяго другі годзік. I яна расказвала, што пасля празмерна цяжкіх пакут ёй раптоўна стала лёгка. Невядомая сіла панесла яе па даўжэзным і цёмным тунэлі, па баках якога стаялі статуі незнаёмых людзей.
I раптам здалёку ярка засвяціў прамень, які біў у паднябессе. I тут яна, быццам тая пушынка, пачала паднімацца да таго промня, адчуваючы вялікую палёгку і радасць...
Раптам штуршок, боль і ранейшае недамаганне. Урачы ёй пасля сказалі, што клінічная смерць працягвалася болып за дзве хвіліны. Праз тыдзень мастачка паправілася і адразу ж пачала сваёй працай дзячыць Усявышняму за выратаванне. А занялася яна аб’ёмнай вышыўкай з прымяненнем аплікацый, дывановага і габеленавага ткацтва.
Яна стварыла абразы Божай Маці, Ісуса Хрыста, а таксама Еўфрасінні Полацкай, гэта святая з нашай Беларусі. Людзі кажуць, што калі стаяць ля яе абразоў на выставах, то лёгка і светла становіцца на душы, а многія нават і пазбаўляюцца ад розных хвароб.
I калі вы не стаміліся, то паслухайце яшчэ адну гісторыю, якая здарылася на маёй Смаргоншчыне, у раённай бальніцы.
Чатыры гады таму, калі я вучыўся на апошнім курсе інстытута, прыехаў на канікулы ў сваю вёску. I вось за тыдзень да Каляд, на другім паверсе бальніцы, дзесьці так апоўначы, з’явіўся на шыбе акна выразны вобраз Ісуса Хрыста з кнігаю ў руках.
Усе, хто мог, кінуліся ў тую вялікую залу, дзе звычайна глядзелі тэлевізар, і сталі на калені. Расказвалі, што нават урачы з медсёстрамі стаялі. Дзве гадзіны быў яскрава бачны вобраз Ісуса Хрыста, а пасля ён знік і з’явілася Божая Маці са сваім сыночкам. Яна трымала яго на руках, а Ён увесь час паварочваўся. I толькі а палове пятай раніцы знік яе вобраз...
Цікава яшчэ тое, што шафёр, які ў тую ноч дзяжурыў на “хуткай дапамозе” ды быў якраз у кабіне, бо збіраўся здрамнуць, раптам убачыў яркі прамень з аблокаў падаў проста на тое бальнічнае акно.
Што ж тое відовішча магло азначаць? спытаў Валянцін.
Загадка для ўсіх, адказаў Сцяпан. Але я думаю, што Ісус Хрыстос з Божай Маці прызывалі нас да пакаяння. Бо людзі ў сваіх грахах пераступілі мяжу дазволенага. Настае пара, як той казаў, не раскідваць, а збіраць камяні.