Апошні сезон
Павел Савоська
Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
Перад самым ад’ездам паціснуў Сцяпану руку і сказаў:
- У камбінаце прэмію табе выпісалі, амаль на палову “Жыгулёў”. А як паспяхова здасі даліну, то галоўны абяцаў яшчэ падкінуць. А на мяне не крыўдуй, бо самога таксама шкамутаюць за такі перарасход выбухоўкі.
- Ды я і не крыўдую. Служба ў вас такая, што тут паробіш...
Начальнік паехаў, Сцяпан на гэты раз рызыкнуў і пакінуў скрынку каньяку ў шурфоўшчыкаў, a сабе ўзяў толькі некалькі бутэлек піва і шампанскае. Тыя далі слова, што больш за два дні гудзець не будуць, бо каньяк не вельмі паважаюць. Дауно ўзялі сабе ў галаву, што аддае той клапамі.
Але ім пашчасціла: ноччу такая ўсчалася пурга, што ў першы дзень Сцяпан не змог да іх дабрацца. 3 такою сілаю накідвалася яна на балок, што той жаласліва парыпваў, быццам скардзіўся на сваё гаротнае жыццё. А як высвіствала ў трубе грубкі немагчыма нават апісаць. Вельмі хацелася ёй трапіць цераз тую трубу ў грубку.
I калі ёй гэта ўдавалася, то вугаль да таго разгараўся, што даводзілася адчыняць у грубцы дзверцы.
Толькі на другі дзень, дзесьці так пад вечар, крыху ўсцішылася ўрэшце пурга. I хаця яна яшчэ і не думала заканчваць сваё шалёнае вяселле, але ўжо адчувалася паслабела паненка.
Сцяпан апрануўся, выбраў зручны момант, і выскачыў з балка. Галоўнае было, каб не згубіць кірунак да балка шурфоўшчыкаў, бо калі што якое, то пасля можаш гадзіну кружыць побач з ім ды так і не дабярэшся да выратавальнай клямкі ў дзвярах. Бывалі выпадкі, што шурфоўшчыкі пасля падпітку замярзалі ў пургу літаральна за некалькі метраў ад свайго балка.
Сцяпан быў цвярозы. I хаця да балка было метраў сорак, ён прабег гэты адрэзак на адным дыханні. Добра яшчэ, што кручок ад дзвярэй у іхнім тамбуры можна было праз шчыліну адкінуць адным пальцам.
Спачатку падумаў, што зноў будуць усе ў поўным адкідоне, але на гэты раз памыліўся. Калі адчыніў дзверы, то ў балку было цёпла, ярка гарэлі дзве лямпы, шурфоўшчыкі гулялі ў карты. Толькі Міхаіл Пятровіч чытаў кнігу.
Прывітанне! з радасцю ў голасе прамовіў ён. Як вы тут?
Што, спалохаўся? прамовіў Валянцін. Напэўна ж падумаў, што як і ў мінулы раз усе Ў аўце!
Было такое! смеючыся, адказаў Сцяпан, страсаючы снег з шапкі.
На гэты раз мы ў поўным парадку, — сказаў Міхаіл Пятровіч, адкладваючы кніжку на ложак. Каньячок у нас не ў пашане, бо калі яго перап’еш, то галава баліць — спасу няма, быццам хтосьці сціскае яе жалезнымі абцугамі. Праўда, у першы дзень ледзь не перабралі з галадухі. Добра, што піўка падкінулі, яно нас і ўратавала. Можа, сам цяпнеш шклянку, яно ў нас халоднае, стаіць ля парога.
А што? Давай бутэльку, згадзіўся Сцяпан. Я ўжо сваё даўно асушыў.
— Бо мала ўзяў, — прамовіў Валянцін і, пад агульны рогат, павесіў вальтовыя пагоны на плечы падрыўніку Віцю. Той пачырванеў, падняўся з-за стала і пачаў выстаўляць бутэлькі з півам. Кузьма іх тут жа порстка адкаркоўваў.
Усе выпілі. Сцяпан таксама перакуліў дзве шклянкі.
— Ну, што там начальнік сказаў, бо вельмі ж хутка даў ад нас дзёру? спытаў Аляксей.
— Нічога асаблівага. Тэмпамі праходкі задаволены. Падаўся на другі ўчастак, а нам загадаў яшчэ і ручай “Каварны” прашурфаваць.
— Сцёпа! Калі толькі тэхніка не падвядзе, то пройдзем і яго, — з упэўненасцю ў голасе адказаў Валянцін. Я так прыкінуў, што валуноў там не павінна быць.
— Але заплыў ён грунтам, — працягваў Сцяпан. Думаю, што асабліва ў вусці ручая глыбіня шурфоў можа быць да пятнаццаці метраў.
Ну і што, прамовіў Кузьма. Памятаеш, на Ергувейме глыбіня даходзіла да дваццаці метраў, але прайшлі на ўсе сто.
Што вы ўсё пра шурфы, урэшпе падаў голас падрыўнік Віця. Я тут вычытаў, што на востраве Врангеля жывых мамантаў знайшлі.
Сам ты мамант! са смехам адказаў Валянцін. Яны з мільён гадоў як вымерлі. Вось толькі калі-нікалі іхнія біўні знаходзім.
Так, — у задуменні прамовіў Сцяпан. I сапраўды, калісьці тут выгульваліся маманты, раслі пальмы, была цяплынь... А на востраў Врангеля прывезлі з Канады авечкабыкоў. Бачыў я іх на здымку вельмі падобныя на нашых зуброў з Белавежскай пушчы, але крыху большыя па памерах. Поўсць у іх даўжэзная, а падшэрстак да таго густы, што вятрыску з марозам да іх не дабрацца. Капытамі здабываюць сабе ягельнік не горш за тундровых аленяў. I ваўка з мядзведзем не баяцца. Пры нападзе на іх увесь статак становіцца ў круг, і паспрабуй узяць.
Барон Врангель ваяваў у Крыме, чаму ж яго імя носіць востраў у Ледавітым акіяне? спытаў Кузьма.
Гэта не той Врангель, адказаў Спяпан. Тут у свой час гойсаў па ўзбярэжжы палярны даследчык Врангель: навуковец, акадэмік... Дарэчы, на тым востраве яму так і не ўдалося пабываць, хаця ён не адзін раз рабіў такія спробы. Бо калі тут быў, то чукчы яму расказвалі, што ў ясную пагоду, калі на сваіх байдарках адплывалі далёка ад берага па нерпаў, то калі-нікалі бачылі зямлю.
Да 1930 года англічане прэтэндавалі на гэты востраў. Яны трубілі ва ўсіх газетах, што яго ўпершыню адкрыў кітабойны капітан Лонг. Цяпер яго імя носіць праліў, што аддзяляе востраў Врангеля ад узбярэжжа Чукоткі. I да таго надакучыла ўсім такая хлусня, што Сталін аддаў загад адправіць да вострава ледакол з палярнікамі. Тыя ўмацавалі на адной з вяршынь сцяг нашай краіны, а пасля кінуліся вылоўліваць па ўсім узбярэжжы замежных паляўнічых. Яны адчувалі сябе там як дома: палявалі на белых мядзведзяў, пасткамі вылоўлівалі пясцоў, дый марскім промыслам займаліся. Вось іх саміх адлавілі ды пасадзілі Ў кутузку.
А на востраве з цягам часу пачалі працаваць навукоўцы, пабудавалі метэастанцыю, а цяпер там ёсць некалькі паселішчаў. Белыя мядзведзі любяць там праводзіць доўгую палярную ноч.
— Мне чукчы расказвалі, што яшчэ да вайны да іх патаемна наведваліся амерыканцы, сказаў Валянцін. Прывозілі ім муку, порах, вінчэстэры, адзенне, віскі, ды яшчэ якую драбязу, а забіралі пясцовыя шкуркі. Гэта цяпер тут зверасаўхозы, пасуць аленяў а па ўсім узбярэжжы ў іх свае паляўнічыя. У кожнага дваццацікіламетровы ўчастак. Але абдурваюць іх да немагчымага! I паляўнічыя больш пясцоў збываюць налева, бо ў дзяржавы проста смешныя цэны. Самі лічыце: ад сарака і да сямідзесяці рублёў ім плацяць у залежнасці ад гатунку, так? А ў Маскве, я бачыў у краме, прадаюць за чатырыста рублікаў, а калі блакітны, то і ўсе семсот трэба выкінуць!
— Але, Сцяпан зірнуў на гадзіннік, — заседзеўся я ў вас. Трымайцеся, а галоўнае — не напівайцеся!
— Вазьмі піўка ў дарогу! прапанаваў Валянцін.
— Гэта можна! — Сцяпан узяў дзве бутэлькі, уключыў у сенцах ліхтарык і выскачыў з балка.
Частка сёмая
У красавіку зіма на Чукотцы ў поўным разгары. Праўда, сонейка ўсё вышэй і вышэй узнімаецца на небе, ужо ваўсю пануе сапраўдны дзень. Пурга яшчэ наведваецца, але не такая злосная, спадае ў ёй ранейшы імпэт. I цяпер яна больш двух-трох дзён не гойсае па далінах і распадках. Хаця бывалі і такія гады, што на цэлы тыдзень заганяла паляўнічых, рыбакоў і геолагаў у свае балкі і старожкі.
Дый мароз пачынае паволі адступаць. Вось толькі вятрыскі надакучваюць. Але бываюць такія дзянёчкі, што проста цуд нябесны: навокал цішыня, прыпякае сонейка, а на снег без чорных акуляраў глядзець немагчыма.
Якраз у другой палове красавіка скончылі ўрэшце праходку шурфоў у даліне і перабраліся на ручай “Каварны”. Хто і калі даў такую назву гэтаму ручаю аднаму Богу вядома. Але, напэўна ж, не здарма. Сцяпан уважліва агледзеў яго яшчэ раз, бо як толькі сюды перабраліся, то незразумелая трывога пасялілася ў ягонай душы.
Было такое прадчуванне штосьці павінна здарыцца. Але што? I валуноў, дзякуй Богу, пакуль не было. Яны да таго надакучылі, што ў канцы сезона кожны марыў пра тое, каб з імі больш не сустракацца. Сцяпан нават ноччу не мог нармальна заснуць.
Ён нікому нічога не расказваў, але ўзмацніў кантроль за падрыўнымі работамі. Тут усё можа быць. Загінуць у шурфе зусім проста: то добры асколак адваліцца з бакавіны шурфа і ўпадзе на шурфоўшчыка, які шчыруе ломікам на дзесяціметровай глыбіні, або адарвецца вялізная бодня з грунтам пры адкачцы, ды мала яшчэ што можа здарыцца.
Можна запраста і падарваць сябе, калі пры забурванні адбойным малатком нечакана трапіш у старую бурку, дзе амаль заўсёды застаецца крыху аманіту ад папярэдняга ўзрыву. Тут паратунку можа і не быць, а калі толькі падраніць, то можаш не паспець выбрацца па лесвіцы, бо задыхнешся ад атрутных газаў.
I яму часам думалася, што ўвесь гэты неспакой ідзе ад вялізнай уранавай сопкі, з яе штольнямі, дзе калісьці працавалі зняволеныя.
Але праходзілі дні, нічога такога не здаралася, усё было будзённым, як і заўсёды, але прадчуванне бяды не праходзіла.
А ў канцы красавіка, якраз напярэдадні майскіх святаў, прайшлі ўсе шурфы на періпай лініі ручая. Як і прыкідваў Сцяпан, так яно і аказалася: глыбіня шурфоў даходзіла да семнаццаці метраў.
Праўда, і камянёў амаль не было. А сонейка спраўна рабіла сваё паднімалася ўсё вышэй, ды так прыгравала ў асобныя дні, што можна было
распрануцца да пояса і з якую гадзіну пазагараць. I хаця яшчэ скрозь ляжаў снег, але ў паветры ўжо адчуваўся ледзь прыкметны подых вясны.
Сцяпан нават ля сцяны свайго балка змайстраваў палок, на якім і прыладзіўся загараць на кажушку. Паціху абуджаўся і жывёльны свет. Першымі нагадалі пра надыход вясны пуначкі. Прыляталі яны з поўдня ў сярэдзіне мая. Калі, бывала, крыху паспяшаюць, а тут нечакана прыцісне марозік, то гэтыя малыя істоты замярзалі проста ў паветры і падалі на снег. Сцяпан кожную вясну знаходзіў такіх небарак, прыносіў у балок, і яны ажывалі. Весела шчабяталі, паглядвалі на яго сваімі маленькімі чорнымі вочкамі і жылі ў балку да прыходу сапраўднага цяпла.
У такія дні ён прымацоўваў кармушку на сцяне балка і насыпаў туды розных крошак. Чукчы не адзін раз яму расказвалі, што гэтыя пуначкі зімуюць тут, нікуды не адлятаюць, а хаваюцца ў пясчаных норах ля берагоў рэк і азёраў. Калі яны іх адтуль даставалі, то тыя былі быццам замерзлыя, але ў сапраўднасці спалі.
Павесялеўшымі адчувалі сябе і курапаткі. PaHeft іх было на Чукотцы вельмі многа, бо чукчы на іх не палявалі, і тыя вякамі да таго ўвайшлі ў давер да чалавека, што нават калі хтосьці і цяпер бабахне са стрэльбы, то яны адлятуць з дзесятак метраў і зноў садзяцца на зямлю. I да таго іх пазнішчалі, што могуць запраста трапіць у Чырвоную кнігу.