Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська

Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
А як жа! Нават зайздрасць брала ў абдымкі, але пасля прыйшоў да высновы, што шанцуе яму з
далінамі: безвалуністыя, з ледзянымі лінзамі. Калі ж казаць пра шурфоўшчыкаў, то мае ягоным не саступяць, хаця і старэйшыя па ўзросце, але ж болып вопытныя.
Так... Дык вось што я табе скажу: наш перадавік Каваленка на самай справе аказаўся хабарнікам і махляром, якіх свет не бачыў! Палова шурфоў у яго недабітыя па пяць-шэсць метраў, а праходкі выкладзеныя як і трэба. Летась так усю даліну запароў, а прэміі атрымліваў. А ты, я тут падняў дакументацыю ў твайго начальніка, толькі вымовы меў ды пазбаўляўся прэміяльных, так?
Было такое. У асноўным за перарасход аманіту, але ўсе шурфы ў поўным парадку праведзены да карэнных парод.
Што на гэта скажаш, Андрэй Іванавіч? звярнуўся галоўны да начальніка.
Віну сваю прызнаю. Але Каваленка такі хітры ліс, што проста дзіву даюся! Бывала, знянацку наскочу, усе шурфы асабіста аблажу нічога такога. А дапамагала яму махляваць сама прырода: даліны трапляліся з сушанцамі, вось... Вусце кожнага шурфа трэба было мацаваць бярвеннямі. А пасля, як іх здымалі, то шурфы і прысыпаліся.
Вось так спрацоўвае наша сацыялістычная сістэма, у роспачы прамовіў галоўны інжынер. Махляры атрымліваюць прэміі, а чэсныя працаўнікі вымовы і пакаранні. He! 3 такім падыходам нам капіталіста ўзяць за шчэлепы не скора давядзецца! Пабываў я ў іх, нагледзеўся... Працуюць як тыя мурашы, але ж і атрымліваюць што нам і не снілася. Але пройдзе час навядзем і мы парадак на камбінаце!
Бачачы, што госці пачалі збірацца ў дарогу, Сцяпан сказаў:
Але ж да кампрэсара нам і бульдозер патрэбен.
На кар’еры іх навалам. Прыгонім вам спраўны, вы толькі яго не глушыце, бо ў маразы цяжка завесці. А цяпер, ён моцна паціснуў Сця-
пану руку, — трымайся! А наконт прэміяльных, то Андрэй Іванавіч сваю памылку выправіць, дый камбінат не пакрыўдзіць. Галоўнае для нас здаць гэтую даліну старацелям. А тыя тут метал возьмуць, хаця і з валунамі паваяваць давядзецца.
Урэшце ўсе выйшлі з балка.
Заўтра раніцай выходзь на сувязь! — паспеў выкрыкнуць з ўсюдыхода Андрэй Іванавіч.
Дзверцы ляпнулі і ўсюдыход паімчаў па даліне. Сцяпан крыху пастаяў, а пасля вырашыў зайсці зноў да шурфоўшчыкаў. Тыя якраз заканчвалі вячэру.
Адправіў гасцей? — адразу ж спытаў Валянцін.
— Паехалі. Выпрасіў яшчэ і бульдозер, бо кампрэсар давядзецца перацягвань туды-сюды.
Калі нас толькі галоўны не падвядзе, то справа пойдзе, сказаў Кузьма. Думаю, што да двух тысяч будзем выганяць за месяц.
Гэта яшчэ як Бог дасць! Праўда, Сцёпа? уступіў у гутарку Аляксей.
— Будзем спадзявацца на лепшае, — адказаў Сцяпан.
Можа, штосьці расказалі сакрэтнае пра брыгаду Каваленкі? спытаў Міхаіл Пятровіч.
— Нічога асаблівага. Але прагноз Валянціна поўнасцю спраўдзіўся: махлявалі яны ўсім кагалам. Нават у мінулы сезон палову шурфоў запаролі. Тую даліну будуць перашурфоўваць.
А я пра што вам казаў? з усмешкай прамовіў Валянцін. I наконт Ігара магу дабавіць — наўмысля падарвалі яго...
Ну, тут ты ўжо хапіў залішне! ускрыкнуў Сцяпан.
Ніколечкі! Ведаю я хахлоў з ягонай брыгады. 3-за якой сотні могуць горла перарэзаць, а там хаўтурнымі тысячамі варочалі. 3-за грошай яго ўхайдохалі, бо не маглі спраўна іх падзяліць. Адно за другое, вось і да турмы дакаціліся. А Каваленка будзе яшчэ гадоў пяць пасля адсідкі выплачваць дзяржаве за сваю хаўтуру.
-	Табе б у следчыя падацца з такой інтуіцыяй, сказаў Віця.
-	Вось праз які месяц расколюць іх на допытах, тады скажаце, хто з нас меў рацыю, дадаў Валянцін.
-	А ўсё гэта з-за таго здарылася, што без веры ў душы жывуць на гэтым свеце, — сказаў Сцяпан. У сувязі з гэтым хачу расказаць вам адну прытчу. Быў аднойчы Ісус Хрыстос з вучнямі ў Храме і назіраў, як людзі клалі грошы ў скарбонку. Адны клалі многа, другія крыху менш... I вось падыходзіць адна бедна апранутая жанчына і кладзе ўсяго дзве лепты, што азначае кандрант, самыя дробныя манеты на той час.
Ісус убачыў гэта і кажа: ‘Тэтая бедная ўдава палажыла больш за ўсіх, бо багацеі клалі многа ад свайго лішку, а яна паклала ўсё, што мела, усё харчаванне сваё”.
-	Каб жа ўсе жылі па сумленні, дык чалавецтва і бяды ніколі б не спазнала, сказаў Кузьма.
-	А наконт галоўнага інжынера, сказаў Сцяпан, магу вас запэўніць слова сваё ён стрымае. Вось толькі б тэхніку спраўную даставілі, a то будзем паўдня кампрэсар запускаць.
-	Яго ж, па-мойму, дзесьці гадоў пяць таму ў ссылку адпраўлялі,сказаў Валянцін.
-	Было такое, Сцяпан усміхнуўся. Мне начальнік расказваў, што давёў ён былое кіраўніцтва камбіната да белай гарачкі са сваімі праектамі і прапановамі. Думалі-гадалі, куды б сплавіць такога надакучлівага кадра. А тут, як старацелі кажуць, ім падфарціла: прыйшла папера з Масквы, каб адправілі спецыяліста экстра-класа па россыпах у адну з краін такой далёкай і спякотнай Афрыкі. Былы дырэктар камбіната задаволена паціраў рукі: “Няхай пагрэе свае костачкі пасля Чукоткі, а там мо леў які з галадухі злопае”.
I як толькі прыехаў туды наш выгнаннік, то выдзелілі яму двухпавярховы катэдж, шыкоўны аўтамабіль і асабістага шафёра, які быў заадно і служкам: чаравікі чысціў, мяняў бялізну, ну і ўсё астатняе.
I так працаваў там наш Сызганаў, што прэзыдэнт той краіны не адпускаў яго дадому, а пасля заканчэння кантракту прасіў наша пасольства пакінуць яго яшчэ, але ўжо на пасадзе міністра горнай прамысловасці. Вось так!
Але ж Масква не дазволіла. Вярнуўся ён зноў на Чукотку, але з павышэннем на пасаду галоўнага інжынера, але ходзяць чуткі, што хутка будзе дырэктарам камбіната.
— А цяпер, — Сцяпан падняўся з лавы, — уладкоўвайцеся на бакавую, дый я адпачну, бо дасць Бог, ужо нікога чорт не прынясе.
Толькі праз тыдзень прабіліся да іх два трактары з санямі. На адных быў кампрэсар, абстаўлены з усіх бакоў бочкамі з саляркай, а на другіх: вугаль і бярвенне для ўмацавання шурфоў. Старшыня арцелі прыслаў ім на некалькі дзён і свайго кампрэсаршчыка, каб паказаў, як апарат абслугоўваць. Але назаўтра ж той з’ехаў, бо інакш прасядзеў бы тут тыдні два.
Кампрэсар быў новенькі. Праўда, перад запускам давялося яго падагрэць, але затое пасля ён працаваў спраўна.
Першым узяўся за адбойны малаток былы шахцёр Міхаіл Пятровіч. За якую палову гадзіны прабурыў у Валянцінавым валуне дзве буркі на добрыя сорак сантыметраў.
Пасля ўзрыву ад валуна засталіся адны асколкі. I адразу ж павесялелі шурфоўшчыкі. Дый было ад чаго. За першы дзень кожны паглыбіў свой шурф на паўтара метра.
А праз які тыдзень ужо без асаблівых намаганняў перакрывалі дзённую норму ў два разы. Сцяпан не паспяваў апісваць у палявую кніжку пароду ў шурфах. Яны спяшаліся, бо заканчваўся студзень, а тут яшчэ атрымалі загад прайсці шурфы і на ручаі “Каварны”. Бо там, па прагнозах геолагаў, павінен быць асноўны вынас рассыпнога касітэрыту ў даліну.
Сцяпан пабываў на тым ручаі. Калывешкі былі ў парадку: стаялі, быццам тыя вартаўнікі, ля
сваіх шурфоў. Справа пагрозліва падступалася да ручая вялізная сопка, у якой былі уранавыя штольні.
Але спачатку трэба было прашурфаваць даліну. Сцяпан не толькі сам прымаў шурфы, але і закрываў нарады на заробак. Справа гэта была мутарная, памыляцца было нельга, але ж затое ў канцы месяца кожны ведаў, колькі зарабіў грошай. Іх пераводзілі на ашчадную кніжку, толькі вылічвалі на базе за харчаванне.
Люты выдаўся на здзіў ціхі і марозны. Сама прырода, быццам злітаваўшыся над людзьмі, якія не вылазілі з шурфоў па дванаццаць гадзін у суткі, давала ім магчымасць урэшце па-сапраўднаму разбагацець. Яны паступова перасоўваліся ў вярхоўе даліны. I хаця там валуны пачалі сустракацца часцей, але ж затое паменшала і колькасць шурфоў. У канцы месяца запуржыла на пяць дзён, але настрой быў, бо план перакрылі ўдвая, дый урэшце скончылася доўгая палярная ноч.
Праўда, сонейка выглянула спачатку на якія паўгадзіны, але ж пасля з кожным днём усё больш і болып заставалася на небасхіле. Уранку пачало віднець значна раней. Хаця і без асаблівай ахвоты, але цемра адступала, хавалася ў распадках за грабяні сопак. Надакучвалі толькі вятрыскі, якія нават пры невялікім марозіку праціналі наскрозь. Але ў шурфе, асабліва на дзесяціметровай глыбіні, было ціха і нават утульна. У кожнага шурфоўшчыка гарэла свечка іх завозілі з базы цэлымі скрынкамі.
Кожны раз, калі Сцяпан спускаўся ў шурф з горным компасам, каб апісаць заляганне карэнных парод, то з замілаваннем глядзеў, як ціха гарыць, толькі зрэдку патрэскваючы, свечка. Ён заўсёды ў такія хвіліны ўспамінаў сваю царкву ў вёсцы. Стаяла тая на самым ускрайку: белакаменная, пад цынкавым дахам. Ён любаваўся ёю з самага дзяцінства, у любую пару года. А якім меладычным і задушэўным звонам яна валодала!
У святы ці то з самага ранку, а то і пад вечар, велічна плыў ён па-над вёскаю, садамі, агародамі і паміраў дзесьці за Вяллёй, над лесам, высока ў нябёсах...
I гэты святы звон заўсёды вярэдзіў ягоную душу і сэрца, прымушаў спыніцца, забыць на хвіліну пра свае турботы і няўдачы. Сцяпан на сабе не адзін раз адчуваў яго лекавую і ачышчальную сілу. Нездарма ж усюдыісныя навукоўцы даўно даказалі, што ад царкоўнага звону гінуць нават мікробы. 3 гэтым цяжка не пагадзіцца.
I нават тут, у векавой мерзлаце, за Палярным кругам, яму рабілася раптоўна цяплей на душы і радасней на сэрцы ад адных толькі ўспамінаў пра сваю царкву, у якой калісьці вянчаліся ягоная бабуля і маці. Дый яго, зусім малечу, хрысцілі ў гэтай жа царкве. Бацюшка скупануў у халоднай вадзіцы, а ён нават і не заплакаў, чым вельмі здзівіў прысутных.
Яны чакалі трактара з харчаваннем да восьмага сакавіка, але на базе сёмыя суткі гуляла пурга. А ў іх, на дзіва, было цудоўнае надвор’е. I толькі праз тыдзень прабіліся да іх праз заснежаныя перавалы два трактары з санямі. На свята падкінулі ўрэшце сапраўдных ласункаў: была тут і чырвоная рыба, апельсіны, яблыкі, шампанскае і скрынка каньяку, бо з гарэлкай здарыўся перабой. I, да неабмежаванай радасці шурфоўшчыкаў, ажно чатыры скрынкі піва. Раней яны лёталі па яго ажно ў Магадан, бо свайго піўзавода ў Певеку не было. I вось урэшце яго пабудавалі.
Начальнік сам хуценька праверыў усе шурфы, застаўся задаволены, і адразу ж зазбіраўся ў былую брыгаду Каваленкі, бо там ужо цэлы месяц працаваў новы горны майстар і падрыўнік.