Апошні сезон  Павел Савоська

Апошні сезон

Павел Савоська

Выдавец: Галіяфы
Памер: 398с.
Мінск 2009
92.91 МБ
Колькі Храмаў загублена толькі ў нашай Беларусі не злічыць! Я бачыў аднойчы фотакартку Віцебска на пачатку нашага стагоддзя, то ўвесь горад быў у пазалочаных купалах люба-дорага зірнуць! А цяпер апошнія Храмы ўзрываюць ды будуюць панельныя дамы-блізняты: няма ў тых ні выгляду, ні прыгажосці.
— Усё гэта так, але што кажуць навукоўцы наконт душы, стварэння зорак, зямлі, сусвету... Ці яны ўсе вераць у Бога? спытаў Міхаіл Пятровіч.
Адкажу вам і на гэтае, бадай, самае складанае пытанне. Але спачатку пра навукоўцаў. Сярод іх было многа веруючых. Напрыклад, знакаміты фізік Энштэйн, Ісак Н’ютан, чые законы мы зубрылі ў школе. А калі ўзяць бліжэй да нас, то вельмі веруючым быў акадэмік Паўлаў. Ён жыў і працаваў у Ленінградзе і, не хаваючыся, хадзіў у царкву. Сталіну не раз пра гэта дакладвалі, але нават “бацька ўсіх народаў” не асмеліўся ў той час пасадзіць навукоўца за краты, бо той быў вядомы ўсяму свету.
I вось якую тэорыю ўзнікнення Сусвету прыдумалі тыя навукоўцы, якія не вераць у Бога. Яны сцвярджаюць, што ўсё ў Сусвеце пастаянна кантралюецца з боку энергаплазматычнага мегарозуму, або так званай “Нулявой Кропкі”. Гэтая “Нулявая Кропка” пасылае ў нрастору вельмі многа розных хваляў, якія пранікаюць праз усё. Яны двух відаў: пасіўныя — “альфа”, і актыўныя “бэта”. Хвалі “альфы” звязаныя з
кожнай часцінкай Сусвету. Гэтыя хвалі маюць такую асаблівасць, што ўзбуджаюць энергію ў тым, праз што праходзяць.
I вось гэтыя хвалі, збіраючы энергію і прыдаючы ёй вялізную хуткасць, ствараюць будаўнічы матэрыял Сусвету. Пранікаючы праз усё, яны нясуць інфармацыю і загады ад “Нулявой Кропкі”.
Актыўныя хвалі “бэта” складаюцца з многіх элементаў, з так званых палос, якія плаўна пераходзяць адна ў адну, як колеры ў вясёлцы. A ў кожным з нас знаходзіцца энергетычнае ядро, якое называюць трансмісерам. Гэта своеасаблівы прыёмнік актыўных хваляў “бэта”. Звязаны са свядомасцю “Нулявой Кропкі”, ён з’яўляецца тым, што мы называем душой.
У гэтым трансмісеры і хаваецца загадка нашай бессмяротнасці. Але ён недасканалы і можа падвяргацца пашкоджанням, якія і вызываюць у чалавека розныя хваробы. I калі наш трансмісер, а гэта значыць, душа, пачынае дрэнна прымаць хвалі “альфы”, то хварэе наша цела.
Наш трансмісер не гіне пасля нашай смерці, a застаецца на адлегласці некалькіх метраў ад месца пагібелі і знаходзіцца там некалькі тысяч гадоў, працягваючы прымаць хвалі “бэта”.
I калі б чалавецтва навучылася карыстацца ведамі “Нулявой Кропкі”, то паўсюдна ўзнік бы неймаверны хаос. Магло б здарыцца самагубства ва ўсім Сусвеце, а за гэтым загінула б і сама “Нулявая Кропка”.
Цяпер вы бачыце, што вывады няверуючых навукоўцаў ідуць як бы паралельна кірунку тых, хто верыць у Бога. Адна толькі розніца ў назвах: у нявернікаў душа — трансмісер, а Усявышні — “Нулявая Кропка”. Усяклі што-небудзь? Сцяпан усміхнуўся.
— Ну, Сцёпа, у цябе і галава, — працягнуў Валянцін. Была б мая воля, то прысвоіў бы табе акадэміка.
Маёй заслугі тут няма, гэта навукоўцам трэба сказаць дзякуй. Але пара развітвацца, бо заўтра ў мяне цяжкі дзень магілку буду капаць.
Частка восьмая
Наступным днём Сцяпан падняўся раней звычайнага, хуценька паснедаў, выдаў падрыўніку дзённую норму аманіту і толькі пасля стаў рыхтавацца ў дарогу.
Узяў два шурфовачныя ломікі, кайло, лапату і падаўся на ручай “Каварны”, дзе ўжо ваўсю ішла праца. Праз якую гадзіну яму на дапамогу павінен быў падысці Віця, які пакуль быў заняты гатаваннем абеду.
Месца для магілкі Сцяпан выбраў яшчэ ў той дзень, калі дасталі з шурфа нябожчыка. Трэба было толькі падняцца крыху на сопку, што была з правага берага ручая, там Сцяпан прыкмеціў невялікую пляцоўку. У самой даліне хаваць было нельга, тут у наступны сезон пачнецца прамыўка пяскоў. Даліна валуністая, то будуць увесь палігон забурваць і ўзрываць.
Хаця і з цяжкасцю, але ён урэшце ўскараскаўся на тую пляцоўку. Зверху ўсё было выдатна бачна, як на далоні.
Сонейка пачало прыграваць, бялюткі снег зіхацеў у яго промнях, але Спяпана надзейна ўратоўвалі ад горнай слепаты чорныя акуляры. Пляцоўка была да таго раўнюткай, што на яе мог запраста прызямліцца нават верталёт.
Нядоўга раздумваючы, ён пачаў рыдлёўкай расчышчаць снег. На шчасце, яго тут было не больш за палову метра. Пасля намеціў будучую магілку і пачаў рукамі адкідваць кавалкі серпанціну.
Сцяпан з непрывычкі ажно ўспацеў, але праз якую гадзіну яму ўдалося ўглыбіцца амаль па калена. А тут і Віця падаспеў. Прынёс падрыўную машынку, катушку са званковым провадам і некалькі пачак аманіту. Моўчкі ўзяліся за ломікі і пачалі дзяўбсці буркі. За дзень зрабілі тры адпалкі, і глыбіня магілкі дасягнула аднаго метра.
Гэтага было малавата. I толькі праз два дні магілка была гатова. У Сцяпана на руках нават
з’явіліся мазалі. А ў Віці яшчэ горш уся далонь правай рукі была ў вадзяных пухірах. Але ён іх адразу ж пракалоў, а пасля перабінтаваў.
Цяпер Сцяпан узяўся майстраваць дамавіну. Ніколі гэтым не даводзілася займацца, але ж не класці нябожчыка проста так, гэта было б не пахрысціянску.
Дошкі былі. Праўда, не габляваныя, у асноўным гарбылі, але сярод іх можна было сёе-тое выбраць. За цвікамі таксама затрымкі не было цэлая скрынка стаяла ў тамбуры Сцяпанавага балка.
Здавалася — нічога складанага, а цэлы дзень давялося яму правалэндацца над дамавінаю. I што цікава — даволі зграбная атрымалася. А яшчэ ж трэба было і сваёй працай займацца: апісваць і прымаць шурфы, весці ўлік выбухоўкі. Але ён спраўляўся, бо вясна, хаця і нясмела, але грукала ў дзверы.
А яна ж, гэтая ганарыстая прыгажуня, несла Спяпану двайную радасць: доўгачаканую цяплынь і вольніцу. Пройдзе колькі часу і ён убачыць урэшце сваю старэнькую маці і родныя мясціны. Адзіная думка пра ўсё гэта ўзнімала яго настрой, прыдавала сілы, ён працаваў без перадыху.
Урэшце на наступны дзень прыцягнуў ён на санках дамавіну да таго месца, дзе быў прыкапаны ў снезе нябожчык.
Сцяпан не адразу пачаў яго адкопвааць, а спачатку прысеў на сані і вырашыў крыху адпачыць, бо адчуваў сябе ніякавата... He, вялікага страху не было, але ўсё-такі нябожчык. Напэўна ж, быў зняволеным і загінуў ад хваробы, а мо і суседзі па нарах забілі за які сухарык.
Сцяпану было шкада гэтага незнаёмца. Але ён адчуваў, што Усявышні паслаў таго нездарма. Інтуіцыя падказвала, што павінен быць працяг у гэтай трагічнай гісторыі, але які?
Сонейка між тым падымалася ўсё вышэй і прыпякала як мае быць. Каб не гэтае пахаванне, то Сцяпан абавязкова пазагараў бы, такі дзянёк грэх было ўпускаць, але ж трэба было давесці гэтую справу да канца.
Ён падняўся з санак, узяў у рукі рыдлёўку, зірнуў на зіхацеўшыя ад сонечных промняў вяршыні сопак і пачаў паволі адкідваць снег, які паспеў ужо даволі добра схапіцца марозцам.
Неўзабаве рыдлёўка шарганула па краі ледзяной труны. Тады ён з вялікай асцярогаю працягваў адкідваць снег. I тут Сцяпан убачыў, што замнога льду вакол цела нябожчыка. Нават на вока было відаць, што ў ягоную дамавіну той не ўлезе. Тады ён узяў у рукі кайло і начаў адбіваць лёд з абодвух бакоў.
Асабліва многа льду было на ягоным жываце. Тады Сцяпан прыцэліўся і даволі ўдала, з аднаго ўдару знёс вялікую ледзяную глыбу. Яму нават падалося, што мерцвяку стала намнога лягчэй.
Сцяпан хацеў яшчэ ўдарыць ля самых ног, але заўважыў бліскучую металічную спражку, якая была пад той ледзяной глыбай. Дзяга на штанах спарахнела, а вось спражка была як новенькая. Ён зняў акуляры і, нахіліўшыся, убачыў, што на ёй штосьці напісана, толькі цяжка было разабраць.
Гэтая акалічнасць яго зацікавіла, і ён пачаў акуратна вызваляць спражку з ледзянога палону. I праз якую хвіліну ўжо трымаў у сваіх руках. Яна была падобна на трохвугольнік, два бакі якога мелі зубрыстую форму і нагадвалі крылы арла. A ў кожнай такой хвалепадобнай зазубрынцы былі ўмела ўстаўленыя чырвоныя слюдзяныя кружочкі. Пасярэдзіне спражкі было надзейна прымацавана сэрца з белай слюды, якое пранізвала страла, прачэрчаная па нержавейнай сталі, з якой і была зроблена спражка.
Ён не стаў далей разглядваць надпіс, а хуценька паклаў спражку ў кішэню, бо ўбачыў, што да яго шыбуе падрыўнік Віця. Калі той падышоў, Сцяпан сказаў:
Добра, што ты якраз падаспеў. Аднаму мне не пакласці яго ў дамавіну.
Пасля Сцяпан яшчэ крыху паадбіваў лёд, змераў рыдлёўкаю шырыню нябожчыка, даўжыню, прыкінуў на дамавіне — тая павінна была яго прыняць. I яны тут жа асцярожна паклалі яго ў
дамавіну. Спяпан зрабіў яе шырокай, так што падкурчаная нага ніколечкі не перашкаджала закрыць зверху века.
Тут ім адразу ж палягчэла на душы, Сцяпан дастаў з торбачкі цвікі, малаток і пачаў прыбіваць века. Пасля яны прывязалі дамавіну вяроўкамі да санак. Цяпер заставалася толькі зацягнуць яе да магілкі.
Думаю, што ўдвух нам не падняцца на такую верхатуру, пачэсваючы патыліцу, сказаў Віця.
Яно так, — згадзіўся Сцяпан. Але, зірнуўшы ў вярхоўе ручая, з радасцю ўскрыкнуў:
Вось і дапамога да нас спяшае.
I сапраўды, праз якую хвіліну да іх падышлі Валянцін і Міхаіл Пятровіч, бо паспелі забурыцца ды ішлі на абед.
— А хто адпяваць будзе? спытаў Валянцін. Без бацюшкі хаваць нельга, ён усміхнуўся.
Я буду, адказаў Сцяпан. А пакуль давайце зацягнем дамавіну на месца.
Яны з Віцем упрагліся спераду, ухапіўшыся за вяроўку, а Валянцін з Міхаілам Пятровічам узяліся падпіхваць ззаду.
Санкі лёгка скрануліся з месца і паехалі па добра ўтрамбаваным снезе. Яны хутка дабраліся да выступу скалы, за якой давялося ім павалтузіцца, бо пад’ём стаў крутаватым, ногі слізгалі, але выручалі пачарнелыя выступы серпанціну, які да таго ўмёрз у снег, што можна было смела станавіцца на яго нагою ды прасоўвацца далей. На гэтых скальных выступах яны адпачывалі, а пасля зноў вышэй падымаліся з дамавінаю.
Урэшце выехалі на пляцоўку і пад’ехалі да магілкі. Замарыліся ўсе, асабліва спацеў Міхаіл Пятровіч. Але яны не сталі адпачываць, а хуценька знялі дамавіну з санак. Пасля падсунулі пад яе дзве вяроўкі, прыпаднялі дамавіну і асцярожна апусцілі ў магілу.
Сцяпан першы кінуў на яе добрую жменю серпанцінавага пяску.
Спі спакойна, шаноўны незнаёмец. Няхай ператворыцца для цябе гэтая векавая мерзлата ў пух, ціха прамовіў Сцяпан.