• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

    Апошні з магікан

    Джэймс Фенімар Купер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 318с.
    Мінск 1996
    79.09 МБ
    ШКОЛЬНАЯ (W) БІБЛІЯТЭКА
    ДЖЭЙМС ФЕНІМАР КУПЕР
    АПОШНІ
    3 МАГІКАН, АБО АПОВЕСЦЬ ПРА 1757 ГОД
    ШКОЛЬНАЯ (W ] БІБЛІЯТЭКА
    ДЖЭЙМС ФЕНІМАР КУПЕР
    АПОШНІ 3 МАГІКАН, АБО АПОВЕСЦЬ ПРА 1757 ГОД
    Мінск «Юнацтва» 1996
    ВБК 84(7 ЗША) К 92
    УДК 820(73)—93
    Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
    Пераклад Г. В. ДАЛІДОВІЧА
    Мастак В. Ф. АЛЕКСАНДРОВІЧ
    8200000000— 019
    К	66—95
    М 307(03)—96
    © Пераклад. Г. В. Далідовіч, 1996
    ISBN 985-05-0065-4	© Ілюстрацыі. В. Ф. Александровіч, 1996
    РАЗДЗЕЛ I
    Пачуць гатовы самае ліхое
    I страшнае, што ты сюды прынёс, Але скажы пра каралеўства лёс, Скажы — ці ацалела каралеўства?!
    Шэкспір’
    Бадай, па ўсёй велізарнай мяжы, што аддзяляла ўладанні французаў ад абшараў англійскіх калоній Паўночнай Амерыкі, не знойдзецца больш яркіх помнікаў жорсткіх і лютых войнаў 1755—1763 гадоў, чым у краі, што пры вытоках Гудзона і каля суседніх з імі азёр.
    Гэта мясцовасць была для руху войска такая зручная, што гэтым нельга было грэбаваць.
    Вадзяная роўнядзь Шамплейна цягнулася ад Канады і глыбока ўрэзвалася ў калонію Нью-Йорк; пагэтаму возера Шамплейн служыла самым зручным шляхам зносін, па якім французы маглі праплыць да паловы адлегласці, што аддзяляла іх ад непрыяцеля.
    Паблізу паўднёвага краю возера Шамплейн з ім злучаюцца крыштальна ясныя воды возера Харыкэн — Святога возера.
    Святое возера выгінаецца паміж незлічонымі астраўкамі, і яго сціскаюць невысокія прыбярэжныя горы. Выгібамі яно цягнецца далёка на поўдзень, дзе ўпі-
    1	Вершаваныя пераклады на грамадскіх пачатках адрэдагавалі: у раздзелах I—XI — К. Камейша, у раздзелах XII—XXXIII — В. Гардзей.
    раецца ў пласкагор’е. Адсюль пачынаўся шматмільны волак, што прыводзіў падарожніка да берага Гудзона; тут плаваць па рэчцы зручна, бо цячэнне вольнае ад парогаў.
    Дамагаючыся сваіх ваяўнічых намераў, французы спрабавалі пранікнуць у самыя далёкія і недасягальныя цясніны Алеганскіх гор і ўгледзелі натуральныя перавагі толькі што апісанага намі краю. Сапраўды, ён хутка ператварыўся ў крывавую арэну шматлікіх пабоішчаў: імі варожыя бакі хацелі выясніць, чые будуць гэтыя калоніі.
    Тут, у самых важных мясцінах, што ўзвышаюцца над навакольнымі шляхамі, узнікалі крэпасці; імі валодаў то адзін, то другі супернік; крэпасці то руйнавалі, то зноў адбудоўвалі, у залежнасці ад таго, чый сцяг узвышаўся над крэпасцю.
    У той час як мірныя земляробы намагаліся быць далей ад небяспечных горных цяснін, хаваючыся ў даўніх паселішчах, шматлікія ваенныя сілы паглыбляліся ў нерушныя лясы. Вярталіся адтуль нямногія, знясіленыя нястачамі і цяжкасцямі, упалыя духам ад няўдач.
    Хоць гэты неспакойны край не ведаў мірных рамёстваў, яго лясы часта ажыўляліся людзьмі.
    Пад шатамі галін і ў далінах чуліся маршавыя гукі, і рэха ў гарах паўтарала то смех, то лямант шматлікіх бесклапотных юных смельчакоў — яны ў росквіце сваіх сіл спяшаліся сюды, каб аддацца глыбокаму сну доўгай ночы забыцця.
    Якраз на гэтай арэне крывавых войнаў разгортваліся падзеі, пра якія мы паспрабуем расказаць. Наша прыпавесць адносіцца да часоў трэцяга года вайны паміж Францыяй і Англіяй — яны змагаліся за ўладу над краінай, якую па волі лёсу нельга было ўтрымаць у сваіх руках ні адной з іх.
    Дурнота ваенаначальнікаў за мяжой і згубная бяздзейнасць саветнікаў пры двары пазбавілі Вялікабрытанію таго гордага прэстыжу, што быў заваяваны ёй талентам і смеласцю яе былых воінаў і дзяржаўных дзеячаў. Англійскія войскі былі разбіты жменькай французаў і індзейцаў; гэтая нечаканая няўдача агаліла болыпую палову мяжы. I вось пасля сапраўдных бядот з’явілася шмат уяўных небяспеч-
    насцей. У кожным пошуме ветру, што даносіўся з бязмежных лясоў, напалоханым пасяленцам чуліся дзікія крыкі і злавеснае індзейскае выццё.
    Ад страху небяспека большала і большала; здаровы сэнс не мог змагацца з устрывожаным уяўленнем. Нават самыя смелыя, самаўпэўненыя, энергічныя пачалі сумнявацца ў спрыяльным сыходзе барацьбы. Гурт палахліўцаў і маладушных неймаверна рос, ім здавалася, што неўзабаве ўсе амерыканскія ўладанні Англіі дастануцца французам ці будуць загублены індзейскімі плямёнамі — саюзнікамі Францыі.
    Вось таму, калі ў англійскую крэпасць, што ўзвышалася ў паўднёвым краі пласкагор’я паміж Гудзонам і азёрамі, прыйшлі звесткі аб з’яўленні паблізу Шамплейна маркіза Манкальма і выдумлівыя балбатуны дадалі, што гэты генерал рухаецца з атрадам, «у якім салдат як лісця ў лесе», страіпную навіну ўспрынялі хутчэй з палахлівай пакорай, чым з суровай здаволенасцю, якую трэба было б адчуваць воіну, які выявіў побач з сабой ворага. Вестка, што наступае Манкальм, прыйшла ў разгар лета; яе прынёс індзеец у той час, калі ўжо вечарэла. Разам са страшнай навіной пасланец перадаў камандзіру лагера просьбу Мунро, каменданта аднаго з фортаў на берагах Святога возера, тэрмінова выслаць яму падмацаванне. Шлях паміж фортам і крэпасцю, які лясны жыхар праходзіў за дзве гадзіны, ваенны атрад, са сваім абозам, мог прайсці паміж усходам і заходам сонца. Адно з гэтых умацаванняў верныя прыхільнікі англійскай кароны назвалі фортам Уільям-Генры, а другое — фортам Эдвард, па імёнах прынцаў каралеўскай сям’і. Ветэран-шатландзец Мунро камандаваў фортам Уільям-Генры. У ім стаяў адзін з рэгулярных палкоў і невялікі атрад каланістаў-валанцёраў; гэта быў гарнізон вельмі малалікі для барацьбы з наступаючымі сіламі Манкальма.
    Пасаду каменданта ў другой крэпасці займаў генерал Веб; ён камандаваў каралеўскай арміяй, у якой было звыш пяці тысяч чалавек. Калі б Веб злучыў усе свае рассыпаныя ў розных мясцінах атрады, ён мог бы выставіць супраць ворага ўдвая больш салдат, чым было ў прадпрьгмальнага француза, які адважыўся адысці так далёка ад свайго папаўнення з арміяй не нашмат болынай, чым у англічан.
    Аднак напалоханыя няўдачамі англійскія генералы
    і іх падначаленыя вырашылі дачакацца ў сваёй крэпасці набліжэння грознага праціўніка, не рызыкуючы выйсці насустрач Манкальму, каб затрымаць удалае наступленне французаў каля Дзекенскага форта, даць ворагу бой і спыніць яго.
    Калі ўляглося першае хваляванне ад страшнай зесткі, у лагеры, абароненым траншэямі і размешчаным на беразе Гудзона ў выглядзе ланцуга ўмацаванняў, якія прыкрывалі сам форт, прайшла чутка, што паўтаратысячны атрад на золку павінен рушыцца з крэпасці да форта Уільям-Генры. Чутка гэтая хутка пацвердзілася; даведаліся, што некалькі атрадаў атрымалі загад паспешна рыхтавацца ў паход. Усе сумненні наконт намераў Веба рассеяліся, і на працягу дзвюх-трох гадзін у лагеры чулася паспешлівая беганіна, мільгалі заклапочаныя твары. Навабранец трывожна снаваў туды-сюды, мітусіўся і празмерным стараннем сваім толькі замаруджваў зборы да выступлення; вопытны ветэран узбройваўся спакойна, не спяшаючыся, хоць строгія рысы твару і клапатлівы выгляд добра паказвалі, што страшная барацьба ў лесе не зусім радуе яго сэрца.
    Нарэшце сонца схавалася ў плыні ззяння на захадзе за гарамі, і, калі ноч ахутала сваім покрывам гэтую зацішную мясціну, шум і мітусня прыгатаванняў да паходу замоўклі; у драўляных афіцэрскіх хацінах патухла апошняе святло; пагусцелыя цені ад дрэў леглі на земляныя валы і на імклівую плынь, і праз некалькі хвілін увесь лагер апусціўся ў такую ж цішыню, што панавала ў суседніх глухіх лясах.
    Згодна загаду, аддадзенаму напярэдадні вечарам, глыбокі сон салдат быў парушаны аглушальным грукатам барабанаў, раскацістае рэха якіх далёка разносілася па вільготным ранішнім паветры, гулка адгукалася ў кожным лясным кутку; займаўся дзень, бязвоблачнае неба святлела на ўсходзе; і абрысы высокіх калматых сосен выступалі на ім усё выразней і ясней. Праз хвіліну ў лагеры закіпела жыццё; нават самы неруплівы салдат і той падняўся на ногі, каб бачыць выступленне атрада і разам з сябрамі перажыць хваляванне гэтага моманту. Салдаты пастроіліся ў баявыя атрады. Каралеўскія наёмнікі ганарліва сталі на правым фланзе; больш сціплыя валанцёры-пасяленцы пакорліва занялі месца злева.
    Выступілі разведчыкі. Моцны канвой суправаджаў павозкі з паходнай амуніцыяй; і, раней чым першыя сонечныя промні пранізалі шэрую раніцу, калона кранулася ў дарогу. Пакідаючы лагер, калона мела грозны ваяўнічы выгляд; гэты выгляд павінен быў заглушыць трывожныя прадчуванні многіх навабранцаў, якім трэба вытрымаць першыя выпрабаванні ў баях. Салдаты ішлі паўз сваіх зачараваных сяброў з гордым ваяўнічым выглядам. Але паволі гукі ваеннай музыкі пачалі замаўкаць удалечыні і нарэшце зусім заціхлі. Лес самкнуўся, закрываючы ад вачэй атрад.
    Цяпер вецер не даносіў да пакінутых у лагеры нават самых моцных, пранізлівых гукаў, апошні воін знік у лясным гушчары.
    Тым не менш, мяркуючы па ўсім, што рабілася перад самым буйным і зручным з афіцэрскіх баракаў, яшчэ той-сёй рыхтаваўся адправіцца ў дарогу. Перад домікам Веба стаялі некалькі цудоўна асядланых коней; двое з іх, відаць, былі для жанчын высокага звання, якія не часта сустракаліся ў гэтых лясах. У сядле трэцяга кідаліся ў вочы афіцэрскія пісталеты. Астатнія коні, як было відаць па простых аброцях і сёдлах, прывязаных да іх кайстрах, належалі ніжэйшым чынам. Сапраўды, зусім ужо гатовыя да ад’езду радавыя, відаць, чакалі толькі начальніцкага загаду, каб ускочыць у сёдлы. На пачцівай адлегласці стаяў гурт вольных гледачоў; адны з іх любаваліся чыстай пародай афіцэрскага каня, іншыя з простай цікавасцю сачылі за прыгатаваннямі да ад’езду.
    Аднак сярод гледачоў быў адзін чалавек, манеры і пастава якога выдзялялі яго з гурту. Яго постаць не была брыдкай, а між тым здавалася зусім няскладнай. Калі гэты чалавек стаяў, ён быў вышэй за астатніх людзей; але седзячы ён здаваўся не буйней сваіх суродзічаў. Яго галава была занадта вялікая, плечы занадта вузкія, рукі доўгія, няўклюдныя, з маленькімі зграбнымі кісцяміХудзізна яго незвычайна доўгіх ног даходзіла да крайнасці; калені былі залішне тоўстыя. Незвычайны, нават недарэчны касцюм дзівака падкрэсліваў няскладнасць яго постаці. Нізкі каўнер нябеснаблакітнага камзола зусім не прыкрываў яго доўгай, худой шыі; кароткія полы кафтана дазвалялі насмешнікам пацяшацца над яго тонкімі, доўгімі нагамі. Жоўтыя вузкія нанкавыя штаны даходзілі да каленяў,
    тут яны былі перахоплены вялікімі белымі бантамі, пакамечанымі і бруднымі. Шэрыя панчохі і чаравікі завяршалі касцюм няўклюднай постаці. На адным чаравіку дзівака красавалася шпора з накладнога срэбра. 3 вялікай кішэні яго камізэлькі, моцна забруджанай і ўпрыгожанай срэбранымі галунамі, быў бачны невядомы інструмент, які сярод гэтага ваеннага асяроддзя можна было памылкова палічыць за нейкую таямнічую і незразумелую прыладу. Высокі трохкутні капялюш, які нагадваў тыя, што гадоў трыццаць таму насілі пастары, увенчваў галаву дзівака і надаваў пачцівы выгляд лагодным рысам твару гэтага чалавека.