Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
Група радавых трымалася на пэўнай адлегласці ад дома Веба; але тая постаць, якую мы толькі што апісалі, смела ўвайшла ў натоўп генеральскіх служак. Дзіўны чалавек без ніякаватасці аглядаў коней, адных хваліў, іншых ганіў.
— Вось гэты конік не дамарослы, яго, відаць, выпісалі з-за мяжы... можа быць, нават з вострава, што знаходзіцца далёка-далёка, за сінім морам,— сказаў ён голасам, што быў надзіва мілагучна мяккі, таксама здзіўляў, як і ўся яго пастава сваімі незвычайнымі прапорцыямі.— Скажу без пахвальбы: я магу смела разважаць пра гэта. Бо я пабываў у абедзвюх гаванях: і ў той, што размешчана ў вусці Тэмзы і называецца па імені сталіцы старой Англіі, і ў той, што называецца Нью-Хэйвен — Новай гаванню. Я бачыў, як брыганціны і баркі збіралі жывёлу, бы для каўчэга, і адпраўлялі іх на востраў Ямайка; там гэтых чатырохногіх прадавалі або выменьвалі. Але такога каня я ніколі не бачыў. Як гэта сказана ў бібліі? «Ен нецярпліва рые капытамі зямлю даліны і радуецца сваёй сіле; ён нясецца насустрач воінам. Сярод трубных гукаў ён ускліквае: «Ха, ха!» Ен здалёк адчувае бітву і чуе воінскі кліч». Гэта старажытная кроў, ці не праўда, сябра?
He атрымаўшы адказу на свой незвычайны зварот, вымаўлены з такой паўнатою і сілай звычайнага голасу, што выклікаў пэўную ўвагу, ён павярнуўся да маўклівага чалавека, які стаяў і міжволі слухаў яго, і новы, яшчэ больш варты захаплення аб’ект з’явіўся перад вачыма дзівака. Ен са здзіўленнем спыніў свой позірк на нерухомай, прамой і стройнай паставе
індзейца-скарахода, які прынёс у лагер невясёлыя весткі.
Хоць індзеец стаяў нібы каменны і, здавалася, зусім не зважаў на шум і ажыўленне, што панавалі вакол, рысы яго спакойнага твару ў той жа час выяўлялі панурую суровасць, што абавязкова прыцягнула б увагу і болып вопытнага назіральніка, чым той, хто разглядваў яго цяпер з непрыхаваным здзіўленнем. Індзеец быў узброены тамагаўкам і нажом, а між тым не выглядаў запраўскім воінам. Наадварот, ва ўсім яго абліччы свіцілася нядбайнасць, што была, мабыць, ад нейкага нядаўняга напружання, ад якога ён яшчэ не паспеў апамятацца. На суровым твары тубыльца вайсковая афарбоўка расплылася, і ад гэтага яго цёмныя рысы міжволі выглядалі яшчэ болып дзіка і непрыемна, чым у мастацкіх узорах, наведзеных для таго, каб палохаць ворагаў. Толькі вочы яго зіхоткія, быццам яркія зоркі паміж хмар, гарэлі дзікай злосцю. Толькі на адзін момант пільны пануры позірк злавіў здзіўлены выраз воч назіральніка і ў той жа час, часткова з хітрасці, часткова з пагарды, павярнуўся ў іншы бок, кудысьці далёка-далёка ў прастору.
Раптам замітусіліся слугі, пачуліся пяшчотныя жаночыя галасы, і ўсё гэта апавясціла пра набліжэнне тых, каго чакалі, каб уся кавалькада рушыла ў дарогу. Чалавек, які любаваўся афіцэрскім канём, нечакана адступіў да сваёй нізкарослай кабылкі з падвязаным хвастом — яна грызла сухую траву; адным локцем чалавек абапёрся на ваўняную коўдру, што была яму сядлом, і пачаў сачыць за ад’язджаючымі. У гэты час з супрацьлеглага боку да яго сухарэбрыны падышло жарабя і пачало ласавацца матчыным малаком.
Юнак у афіцэрскім мундзіры падвёў да коней дзвюх дзяўчат — яны, мяркуючы па іх адзенні, падрыхтаваліся адправіцца ў стамляльнае вандраванне праз лясы.
Раптам вецер адкінуў доўгі зялёны вэлюм, прымацаваны да капялюшыка той з іх, якая здавалася малодшай (яны абедзве былі маладыя); з-пад вэлюму паказаўся асляпляльна белы твар, залацістыя валасы, бліскучыя сінія вочы. Пяшчотныя фарбы неба, што ўсё яшчэ разліваліся над соснамі, не былі настолькі яркія і прыгожыя, як чырвонец яе шчок; новы дзень не быў настолькі светлы, як яе ажыўленая ўсмешка —
яна ўзнагародзіла маладога чалавека, які памог ёй сесці ў сядло.
Афіцэр з такой жа ўвагай аднёсся і да другой дзяўчыны на кані, твар якой таксама закрываў вэлюм. Яна здавалася старэйшаю за сястру і была крыху паўнейшая.
Як толькі дзяўчаты селі на коней, малады чалавек лёгка ўскочыў на сядло. Усе трое схілілі галовы перад генералам Вебам, які выйшаў на ганак, каб развітацца з падарожнікамі, павярнулі коней і трушком крануліся да паўночнага выезду з лагера. Некалькі ніжэйшых чыноў паехалі ўслед за імі. Пакуль ад’язджаючыя мінулі адлегласць, якая аддзяляла іх ад вялікай дарогі, ніхто з іх не прамовіў і слова, толькі малодшая з дзяўчын-конніц злёгку ўскрыкнула, калі каля яе нечакана прамільгнуў індзеец-скараход і хутка ды плаўна закрочыў па ваеннай дарозе. Старэйшая сястра пры з’яўленні індзейца-скарахода не прамовіла ні гуку. Ад здзіўлення яна выпусціла складкі вэлюму, і твар яе адкрыўся. Спачуванне, захапленне і страх прамільгнулі ў яе рысах. Валасы гэтай дзяўчыны былі колеру варонінага крыла. На незагарэлым твары яе іскрыліся яркія фарбы, хаця ў ім не было ніякага грубаватага адцення. Яе рысы вызначаліся тонкасцю, высакароднасцю і надзвычайнай прыгажосцю. Ніякавеючы, яна ўсміхнулася, бліснулі роўныя зубы, белізна якіх магла супернічаць з лепшай слановай косцю.
Пасля, паправіўшы вэлюм, яна апусціла галаву і працягвала свой шлях моўчкі, як чалавек, чые думкі былі далёкія ад усяго акаляючага.
РАЗДЗЕЛ II
О-ла! О-ла! Дзе вы? О-ла!
Шэкспір. «Венецыянскі купёц»
У той час як адна з дзвюх прыгожых дзяўчат, з якімі мы так мімаходзь пазнаёміліся, задумалася, малодшая, хутка акрыяўшы ад нечаканага сполаху, засмяялася над сваім страхам і сказала афіцэру, які ехаў побач з ёй:
— Скажыце, Дункан, такія прывіды часта сустра-
каюцца ў тутэйшых лясах ці гэта відовішча было задумана ў наш гонар? Калі так, дык мы павінны падзякаваць, але ў іншым выпадку нам з Корай спатрэбіцца ўся наша мужнасць, раней чым мы сустрэнемся са страшным Манкальмам.
— Гэты індзеец-скараход пры нашым атрадзе і, па разуменні свайго племені, герой,— сказаў малады афіцэр.— Ен узяўся правесці нас да возера па малавядомай сцежцы, што вельмі скарачае шлях. Дзякуючы гэтаму мы з’явімся на месца хутчэй, чым рухаючыся за нашым атрадам.
— Ен мне не падабаецца,— адказала дзяўчына і наўмысна пацепнула плячыма, хоць у душы ёй таксама было страшна,— Вы добра яго ведаеце, Дункан? Калі б было іначай, вядома, вы не верылі б яму.
— Хутчэй я не даверыўся б вам, Аліса. Я ведаю гэтага індзейца, інакш я не выбраў бы яго правадніком, асабліва ў такую хвіліну. Кажуць, Магуа — ураджэнец Канады, але служыць нашым сябрам махокам, якія, як ведаеце, належаць да ліку шасці саюзных плямёнаў1. Мне гаварылі, што ён трапіў сюды па нейкай дзіўнай выпадковасці, што мела дачыненне да вашага бацькі. Здаецца, генерал жорстка абышоўся з гэтым індзейцам... Зрэшты, я забыў гэтую пустую балбатню, бо ведаю, што ён зараз наш сябра.
— Калі ён быў ворагам майго бацькі, тым горш для нас,— заўважыла дзяўчына, устрывожыўшыся не на жарт.— Маёр Хейвард, калі ласка, загаварыце з ім, хочацца пачуць тон яго голасу. Можа, гэта глупства, але я заўсёды мяркую пра чалавека па яго голасе.
— Калі я загавару з ім, гэта, напэўна, нічога не зменіць,— прамовіў Хейвард.— Ен адкажа мне нейкім малазразумелым воклічам. Мне здаецца, Магуа разумее па-англійску, але прыкідваецца, што не ведае нашай мовы. Акрамя таго, ён наўрад ці пажадае весці са мною размову цяпер, калі ваенны час патрабуе ад яго ўсіх прыкмет вышэйшай воінскай годнасці... Але глядзіце, наш праваднік спыніўся. Відаць, тут пачынаецца тая сцежка, на якую нам прыйдзецца звяр«уць. ’
1 Саюз шасці плямёнаў — махокі, анайды, сенекі, кайюгі, анандагі і тускароры, роднасныя плямёны, варожыя з плямёнамі ленапаў (магікан і дэлавараў). Гэтыя шэсць плямёнаў мелі розныя найменні. Іх часта называлі макуасамі, мінгамі або іракезамі.
Дункан меў рацыю. Калі коннікі пад’ехалі да індзейца, які нерухома стаяў, паказваючы на глушэчу кустоў, якія акаймоўвалі ваенную дарогу, яны ўгледзелі сцежку, настолькі вузкую, што па ёй можна было ехаць толькі адзін за адным.
— Мы павінны звярнуць на гэтую сцежку,— прашаптаў Хейвард.— He выказвайце ніякіх асцярог, бо наклічаце на сябе якраз тую небяспеку, якой баіцёся.
— Кора, як ты думаеіп, можа, лепш ехаць разам з атрадам? — спытала сястру залаціставалосая Аліса.— Хоць гэта будзе больш стамляльна...
— Аліса, вы дрэнна ведаеце норавы і звычкі дзікуноў, а таму не разумееце, у якіх выпадках трэба баяцца,— запярэчыў Хейвард.— Калі непрыяцель ужо дайшоў да волака, што зусім неверагодна, бо нашы разведчыкі данеслі б нам пра гэта, ён пачаў бы, мабыць, абкружаць наш атрад, разлічваючы здабыць вялікую колькасць скальпаў. Шлях атрада вядомы ўсім, наша ж сцяжынка яшчэ тайна, бо мы вырашылі ехаць па ёй усяго якую-небудзь гадзіну таму.
— Няўжо мы не павінны верыць гэтаму чалавеку только таму, што яго рухі і звычкі не падобныя на нашыя, а колер яго твару цямнейшы за скуру белых? — холадна спытала Кора.
Аліса запыніла вагацца; яна ўдарыла бізунчыкам свайго нараганзета1, першая расхінула галіны і паехала ўслед за скараходам па цёмнай, вузкай лясной сцяжынцы. Хейвард з захапленнем пазіраў на Кору; ён не заўважыў нават, што яе бялявая спадарожніца адна ўглыбілася ў гушчар. Слугі, падпарадкоўваючыся пачутаму раней загаду, не накіраваліся за імі, а рушылі наўздагон атраду. Хейвард патлумачыў дзяўчатам, што гэта было зроблена з-за асцярогі, па парадзе іх хітрага правадніка: індзеец хацеў паменшыць колькасць слядоў на выпадак, калі б сюды забрылі разведчыкі канадскіх плямён. Няпросты шлях не схіляў да размовы; хутка падарожнікі мінулі шырокі ўзлесак і апынуліся пад цёмнымі шатамі вялізных дрэў. Дарога стала зручнейшай; скараход, заўважыўшы, што маладыя конніцы зараз лепш кіравалі сваімі коньмі, пахутчыў хаду, і Коры з Алісай прыйшлося пусціць нараганзетаў рыссю. Хейвард павярнуўся,
1 Нараганзет — конь вельмі вынослівай пароды.
каб штосьці сказаць чарнавокай Коры, але ў гэтую хвіліну пачуўся аддалены гук капытоў, што стукалі па карэннях на сцяжынцы. Гэта прымусіла маладога чалавека спыніць свайго каня. Кора і Аліса таксама нацягнулі павады. Усе трое хацелі даведацца, што здарылася.
Праз некалькі імгненняў яны ўбачылі жарабя — яно, як алень, няслося паміж сасновымі стваламі; услед за тым з’явілася нязграбная постаць, апісаная намі ў папярэднім раздзеле. Нязграбны незнаёмец набліжаўся з усёй хуткасцю, на якую быў здольны яго худы конь. Да цяперашняй часіны гэтая постаць выпала з поля зроку падарожнікаў. Калі ён звычайна прывабліваў цікаўных сваім высокім ростам, то яго «грацыя» як конніка заслугоўвала яшчэ болыпай увагі. Раз за разам ён адной нагой падганяў сваю сухарэбрыну, але дабіваўся толькі таго, што яе заднія ногі спрабавалі перайсці на лёгкі галоп, а пярэднія рабілі якіясь няпэўныя штоімгненна зменлівыя рухі, падобныя на кульгавую рысь. Частая змена рысі галопам стварала аптычны падман, з-за чаго здавалася, што конь нібы рухаецца хутчэй, чым было ,на самай справе; ва ўсякім разе, знаўца коней Хейвард ніяк не мог здаўмецца, якім алюрам рухалася бедная жывёла, якую падганяў шпорай настойлівы коннік.