Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
Коні былі навязаны да рэдкіх кустоў, што раслі ў шчылінах камянёў; яны стаялі ў вадзе, і ім трэба было правесці цэлую ноч у гэтым месцы.
Сакалінае Вока параіў Дункану і яго спадарожнікам сесці ў пярэднюю частку пірогі, сам жа змясціўся на карме і стаяў так роўна, нібы пад яго нагамі была палуба вялікага карабля, зробленага не з драўлянай кары, а з нашмат больш трывалага матэрыялу. Індзейцы асцярожна адышлі ўбок. Сакалінае Вока з сілай упёрся жэрдкай у прыбярэжную скалу і адпіхнуў пірогу ад берага на сярэдзіну звар’яцелай плыні. Некалькі доўгіх хвілін ішла жорсткая барацьба паміж нямоцнай лодкай і бурлівай ваДой. Падарожнікі з ліхаманкавым напружаннем глядзелі на ваду, не асмельваючыся пакратаць рукою або дыхнуць глыбей, каб не перавярнуць хілую пірогу.
Разоў дваццаць ім здавалася, што вір загубіць іх, але ўмелая рука стырнавога лёгка накіроўвала і паварочвала пірогу. Доўгая, упартая і, як калі-нікалі пачынала здавацца дзяўчатам, безнадзейная барацьба заканчвалася поспехам. Якраз у тое імгненне, калі Аліса
ў жаху заплюшчвала вочы, думаючы, што вір занясе іх да падножжа вадаспада, пірога падплыла да плоскай скалы, што ледзь-ледзь выступала з вады.
— Дзе мы? I што рабіць далей? — запытаў Хейвард, зразумеўшы, што Сакалінае Вока дабіўся свайго.
— Гэта Глен,— гулка адказаў разведчык, ведаючы, што пры гуле вады яму няма чаго паніжаць голас.— Перш за ўсё, нам трэба ўмела прыстаць, каб не перавярнуць пірогу, не то вас аднясе ўніз па цячэнні туды ж, адкуль мы толькі што прыплылі, але болып хутчэй. Цяжка ісці супраць цячэння, калі рака бурліць; ды і маленькай пірозе з бярозавай кары, змазанай смалой, нялёгка трымаць пецярых чалавек. Высаджвайцеся на гэтую скалу, а я прывязу магікан і ежу. Лепш спаць без скальпа, чым мучыцца ад голаду пры дастатку.
Падарожнікі з радасцю згадзіліся з тым, што сказаў Сакалінае Вока.
Як толькі апошні з іх ступіў на скалу, высокая постаць паляўнічага слізганула над вадой і адразу знікла ў непрагляднай цемры, што ахутала раку. Некалькі хвілін падарожнікі, застаўшыся без свайго кіраўніка, бездапаможна вагаліся, не ведаючы, на што рашыцца, баючыся зрабіць хоць крок на няроўных камянях, асцерагаючыся пры першым няправільным руху ўпасці ў прорву адной з пячор, куды з усіх бакоў з ровам ляцела вада. Аднак ім давялося чакаць нядоўга: пірога зноў падышла да нізкай скалы, і, як здалося ўсім, хто чакаў, раней, чым Сакалінае Вока мог дабрацца да магікан.
— Зараз у нас тут і крэпасць, і гарнізон, і правіянт,— весела крыкнуў Хейвард,— і нам не страшныя ні сам Манкальм, ні яго саюзнікі! Скажыце ж мне, пільны абаронца, што вы думаеце пра тых, каго называеце іракезамі?
— Нічога добрага я не скажу пра іракезаў! Калі Веб жадае бачыць сумленнага і вернага індзейца, ён павінен паклікаць да сябе дэлавараў, а французам аддаць сквапных, хлуслівых махокаў і анайдаў разам з шасцю плямёнамі іхняга саюза.
— Але ў такім разе нам прыйшлося б замяніць ваяўнічых людзей бяздзейснымі сябрамі. Я чуў, што дэлавары кінулі тамагаўкі і баяцца вайны, як пужлівыя жанчыны.
— Так, сорамна галандцам' і іракезам, якія сваімі д’ябальскімі хітрыкамі змусілі іх заключыць такі саюз. Але я ведаю дэлавараў дваццаць гадоў і назаву ілгуном кожнага, хто скажа. што ў жылах дэлавараў цячэ кроў баязліўца. Вы адпіхнулі гэтыя плямёны ад марскіх берагоў, а зараз гатовы верыць іхнім ворагам, якія паклёпнічаюць на іх, как вы маглі спакойна спаць.
— Ва ўсякім выпадку, я выдатна бачу, што вашы сябры — смелыя і асцярожныя воіны. Скажыце, ці не паспеў хто-небудзь з іх заўважыць ворагаў або даведацца што-небудзь пра іх?
— Індзейца періп пачуеш, а затым убачыш,— адказаў Сакалінае Вока, падымаючыся на скалу і скідваючы на зямлю забітага аленя.— Высочваючы мінгаў, я давяраю не вачам.
— А слых не гаворыць вам, што яны натрапілі на шлях да вашага прыстанішча?
— Мне было б вельмі сумна думаць, што гэта здарылася, хоць месца нашага прыстанішча можа паслужыць выдатнай крэпасцю для мужных і смелых людзей. Зрэшты, не адмаўляю, што калі я праходзіў каля коней, яны дрыжэлі і туліліся адзін да аднаго, быццам адчувалі набліжэнне ваўкоў; а на самай справе ваўкі часта пакручваюцца каля засады індзейцаў, спадзеючыся пажывіцца рэшткамі мяса забітых аленяў.
— Але вы забыліся пра аленя, які зараз ляжыць каля вашых ног! I хіба звяры не маглі ўнюхаць забітае жарабя?.. 0, што гэта за шум?
— Бедная Мірыям! — мармытаў Давід Гамут (так звалі псалмаспевака).— Беднае жарабя было асуджана стаць здабычай дзікіх звяроў!
Раптам голас Давіда далучыўся да незмаўкальнага гулу-груку вады, і ён заспяваў псалом:
Першынцаў Егіпта забіў ён, Першынцаў людзей і звяроў. 0 фараон! Пранізаў ён Цябе правіцаю сваёй.
— Смерць жарабяці цяжка сціскае сэрца яго гаспадара. Зрэшты, калі чалавек клапоціцца пра сваіх бязмоўных сяброў, гэта — добры чалавек. Можа, вы маеце рацыю,— працягваў Сакалінае Вока, адказваючы на
1 Нью-йорк заснавалі галандцы.
апошняе меркаванне Дункана.— Тым хутчэй нам трэба зрэзаць мяса аленя з касцей і кінуць рэшткі ў раку. A то, бадай, тут хутка пачуецца завыванне дзікай гайні, і ваўкі, сгоячы на акаляючых скалах, будуць з зайздрасцю і прагай сачыць за кожным з’едзеным намі кавалкам. Іракезы хітрыя і выдатна разбяруцца па воўчым выцці, што да чаго.
Кажучы гэта, Сакалінае Вока, клапатліва сабраўшы неабходныя рэчы, прайшоў каля гурту іншых падарожнікаў. Магікане рушылі за ім; можна было падумаць, што індзейцы здагадаліся пра намеры свайго белага сябра. Хутка ўсе ўтраіх зніклі адзін за адным; здавалася, яны ўвайшлі ў цёмную адвесную сцяну, што падымалася за некалькі ярдаў ад берага.
РАЗДЗЕЛ VI
Матыў цудоўны, чуты у Сіёне,
Ен растаптаў турботай небывалай
I тут жа з урачы'стасцю сказаў: «Ухвалім Бога з міласцю і славай!»
Бёрнс
Хейвард і яго спадарожніцы з некаторай трывогаю ўспрымалі незразумелае знікненне сваіх праваднікоў.
Хоць паводзіны белага чалавека да гэтага часу не выклікалі ніякай асцярогі, але яго грубая вопратка, дзёрзкая гутарка, глыбокая нянавісць да ворагаў і яго маўклівыя сябры — усё разам нараджала недавер у людзей, устрывожаных здрадай індзейца.
Толькі Гамут не зважаў на ўсё, што адбывалася вакол яго. Ен сядзеў на выступе скалы, і яго прысутнасць не была б заўважаная, калі б хваляванне душы псалмаспевака не выяўлялася частымі глыбокімі і цяжкімі ўздыхамі.
Вось пачуліся прыцішаныя галасы, нібы людзі перамаўляліся дзесьці далёка-далёка ў земляной нетры. I раптам яркае святло ўдарыла ў вочы падарожнікам, якія размясціліся на каленях. Перад імі адкрылася тайна прыстанішча, дзе хаваліся разведчык і магікане.
У дальнім канцы вузкай глыбокай пячоры стаяў разведчык, трымаючы ў руках звязку палаючых сухіх сасновых галінак. Водсвет агню, што падаў на яго суровы, абветраны твар і на яго лясны ўбор, надаваў адцен-
не летуценнай першароднасці гэтаму чалавеку, хоць пры звычайным дзённым святле ён уразіў бы вока толькі своеасаблівым адзеннем, жалезнай нерухомасцю сваёй паставы ды насцярогаю і шчырасцю, што адлюстроўваліся на яго твары. Недалёка ад разведчыка, бліжэй да выхада з пячоры, стаяў Ункас. Падарожнікам былі відаць гнуткія і вольныя рухі маладога індзейца. Хоць яго постаць была атулена зялёнай, абшытай кутасамі паляўнічай кашуляй, але галава была непакрытая, дык нішто не замінала назіральнікам з трывогаю сачыць за бляскам яго вачэй, пагрозных і разам з тым спакойных, смелымі абрысамі гордага твару, не збрыджанага фарбамі, высакароднай вышынёю яго ілба і зграбнай формай паголенай галавы, на вяршку якой красавалася доўгая пасма валасоў. Упершыню Дункан і яго падарожнікі змаглі як след разглядзець сваіх праваднікоў-індзейцаў, і падарожнікі ўздыхнулі з палёгкаю, калі ўбачылі горды, рашучы, хоць і дзікаваты выраз твару маладога воіна; адчувалася, што ён не здольны на гнюсную здраду. Аліса з інтарэсам разглядала яго адкрыты твар і гордую паставу, як бы яна азірала каштоўную статую, высечаную разцом старажытных грэкаў і цудам ажыўленую; а Хейвард, хоць і прывык бачыць дасканаласць формаў, вельмі распаўсюджаных сярод тутэйшых, адкрыта выяўляў сваё захапленне, любуючыся такім бездакорным узорам смелых высакародных чалавечых прапорцый.
— Я змагла б спакойна заснуць,— шэптам прамовіла Аліса,— ве'даючы, што такі адважны і, відаць, велікадушны вартавы ахоўвае мяне. Я ўпэўнена, Дункан, што жорсткія забойствы і пакутлівыя катаванні, пра якія мы так часта чуем і чытаем, не могуць адбывацца, калі ёсць такія людзі, як Ункас.
— Я згодзен з вамі, Аліса,— адказаў Хейвард.— Мне таксама здаецца, што такі лоб і такія вочы здольны абуджаць страх, але не падманваць... Аднак не будзем памыляцца: мы павінны чакаць ад яго толькі выяўлення тых вартасцей, якія лічацца дабрадзейнымі сярод чырванаскурых. Зрэшты, сустракаюцца выдатныя людзі і сярод белых, і сярод індзейцаў. Будзем жа спадзявацца, што гэты малады магіканін не расчаруе нас і дакажа, што яго знешнасць не хлуслівая, што ён сапраўды адважны і адданы сябра.
— Зараз маёр Хейвард гаворыць так, як належыць
маёру Хейварду,— заўважыла Кора.— Хто, гледзячы на гэтае стварэнне прыроды, можа ўспомніць пра колер яго скуры!
Наступіла кароткае, як бы няёмкае маўчанне, якое перапыніў разведчык, запрасіўшы спадарожнікаў зайсці ў пячору.
— Агонь разгараецца вельмі ярка,— сказаў ён,— так і глядзі, падкажа мінгам наш прытулак. Ункас, апусці коўдру — гата прыкрые агонь... Частуйцеся! Канечне, перад вамі не такая вячэра, якую мае права мець маёр каралеўскай арміі, але я часта бачыў, як многія вайскоўцы з задавальненнем грызлі сырое мяса, нават без усякіх прыпраў. А ў нас ёсць соль, і мы зможам хутка засмажыць мяса. Вось свежыя галінкі сасафраса'. Няхай кабеты прысядуць на іх, хоць гэта і не крэслы з чырвонага дрэва. Ну, сябра,— звярнуўся ён да псалмаспевака,— не засмучайся пра жарабя: гэта была нявінная істота і яшчэ не паспела зведаць смутку. Смерць выратавала яго ад многіх бед, ад пацёртасцей на спіне, ад натруджаных ног...
За гэты час Ункас выканаў загад разведчыка.
Голас Сакалінага Вока змоўк, і гул вадаспада загучаў, як грукат аддаленага грому.
— Ці бяспечна заставацца ў гэтай пячоры? — спытаў Хейвард.— Ці не чакае нас тут раптоўны напад? Нават адзін узброены чалавек, стоячы каля выхада, можа трымаць нас у сваіх руках.