Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
У цемры з-за спіны разведчыка з’явілася нейкая постаць, падобная на ўвасабленне смерці, і ўзяўшы запаленую галавешку, асвяціла ёю аддалены канец вузкага грота. Аліса ўскрыкнула, і нават смелая Кора ўскочыла, калі з’явілася страшная постаць. Але Хейвард супакоіў дзяўчат, сказаўшы ім, што гэта толькі іх праваднік, Чынгачгук. Прыпадняўшы другую коўдру, індзеец паказаў, што ў пячоры ёсць яшчэ адзін выхад. Пасля, трымаючы ў руках палаючую галавешку, ён праслізнуў праз вузкі праход у скале ў другі грот, амаль такі ж самы, як і гэты.
— Такіх вопытных лісаў, як мы з Чынгачгукам, не часта ловяць у нары з адным выхадам! — смеючыся, заўважыў Сакалінае Вока.— Гэта выдатнае мес-
1	Сасафрас — дрэва з сямейства лаўровых.
ца! Скалы — чорная вапна, а гэта вельмі мяккая парода. Раней вадаспад знаходзіўся на некалькі ярдаў ніжэй, чым цяпер, і, думаю, у свой час быў такой жа спакойнай і прыгожай роўняддзю, якія вы сустракаеце ў лепшых мясцінах Гудзона. Але гады забіраюць прыгажосць — пра гэта яшчэ суджана вам даведацца, маладыя дзяўчаты. Мясцовасць гэтая вельмі адмянілася з часам. У скалах і ўцёсах з’явілася шмат трэшчынрасколін. У адных месцах каменні мякчэйшыя, чым у іншых, і вада вытачыла ў іх вялікія выбоіны, адны скалы зваліла, іншыя паламала, і зараз гэтыя вадаспады не маюць ні прыгажосці, ні сілы.
— Дзе ж мы знаходзімся? — спытаў Хейвард.
— Каля таго месца, дзе некалі быў вадаспад. 3 двух бакоў ад нас парода аказалася мяккай, таму мяцежная вада выбіла вось гэтыя дзве маленькія пячоры, зрабіўшы для нас выдатнае прыстанішча, і адхлынула направа і налева, агаліўшы сярэдзіну свайго рэчышча, якое стала сухім востравам.
— Значыць, мы на востраве?
— Так, па абодва бакі ад нас вадаспады, а рака і вышэй, і ніжэй нас. Пры дзённым святле вам варта было б падняцца на скалу і паглядзець на дзівацтвы вады. Яна падае шалёнымі скачкамі. Дзе-нідзе скача, дзе-нідзе цячэ гладка; там яна куляецца, тут ціха струменіцца; у адным месцы белая як снег, у іншым здаецца травяніста-зялёнай; то цурчыць і спявае, як рахманы ручай, то раптам пачынае круціцца вірам і размывае каменныя скалы, быццам мяккую гліну. Так, ледзі, тонкая тканіна, што павуцінкай абвівае вашую шыю, здасца грубым невадам у параўнанні з узорамі рачных струменяў. Пасля таго як рака набушуецца ўдосталь, яна спакойна цячэ далей, каб зліць свае воды з марской хваляй.
Такое апісанне гленскіх вадаспадаў унушыла падарожнікам упэўненасць у недаступнасці іх прыстанішча, але ім было не да таго, каб заўважаць прыгажосць прыроды. Пасля ўсе вырашылі ўзяцца за неабходны, хоць і больш заземлены клопат, за вячэру.
Ункас памагаў ва ўсім, што толькі ўмеў і мог, Коры і Алісе.
Спалучэнне гордасці і ветлівасці на яго твары цешыла Хейварда, які ведаў, што яго паслужлівасць — не ў індзейскіх звычках. Але правілы гасціннасці лічыліся
свяшчэннымі, а таму нязначнае адхіленне ад строгіх законаў воінскай годнасці не выклікала, відаць, папроку ад Чынгачгука.
Пры гэтым уважлівы назіральнік мог бы заўважыць, што Ункас не зусім аднолькава адносіцца да дзяўчат. Напрыклад, падаючы Алісе біклагу з вадой альбо кавалак аленіны на драўлянай талерцы, ён толькі захоўваў ветлівасць; аказваючы такія ж паслугі яе цёмнавалосай сястры, малады магіканін уталапліваў доўгі позірк на яе прыгожы, выразны твар. Разы са два яму прыйшлося загаварыць з сёстрамі, каб прыцягнуць іх увагу. I кожны раз у такіх выпадках ён гаварыў па-англійску — праўда, на ламанай мове, але ўсё ж зразумела. Яго глыбокі гартанны голас надаваў асаблівую музычнасць англійскім словам. Кора і Аліса абмяняліся з ім некалькімі фразамі, і дзякуючы гэтаму паміж імі ўстанавілася нешта падобнае на дружалюбныя адносіны.
Нішто не парушала важнага спакою Чынгачгука; ён сядзеў непадалёку вогнішча, і спадарожнікі, неспакойна зыркаючы на старога індзейца, убачылі нарэшце сапраўдны выраз ягонага твару, які пазнаваўся праз жахлівую ваяўнічую афарбоўку. Сёстры бачылі паміж бацькам і сынам вялікае падабенства, з той толькі розніцай, якую надаюць узрост і перажытыя нягоды. Суровы выраз твару Чынгачгука змякчыўся, і ад яго сыходзіў зараз ясны спакой, што бывае звычайна ў індзейскага воіна, калі для яго няма патрэбы напружваць усе свае здольнасці, абараняючы жыццё. Лёгка было заўважыць па ценях, якія калі-нікалі прабягалі па смуглявым твары індзейца, што ўспышкі гневу было даволі, каб уступіла ў сілу тая страшная эмблема, што на страх ворагам была намаляваная на целе Чынгачгука.
У адрозненне ад яго Сакалінае Вока не ведаў спакою. Жывы позірк разведчыка ўвесь час блукаў, не запыняючыся ні на імгненне. Ен еў і піў з задавальненнем, але пільная асцярожнасць ні на хвіліну не пакідала яго. Разоў дваццаць біклага або кавалак смажанага мяса застывалі ў руках паляўнічага, і ён паварочваў галаву то ў адзін, то ў другі бок, здаецца, прыслухоўваючыся да аддаленага гулу.
— Сябра,— загаварыў Сакалінае Вока, вымаючы з-пад лістоты невялікую бочачку з віном і звяртаючыся да спевака, які вельмі паважаў яго кухарскія здольнасці,— паспрабуйце гэтага вінаграднага соку — ён адго-
ніць усе думкі пра жарабя і ажывіць вашу душу. Я п’ю за нашае сяброўства і спадзяюся, што беднае жарабя не з’явіцца прычынай нянавісці паміж намі. Як вашае імя?
— Гамут. Давід Гамут,— адказаў настаўнік спеваў, збіраючыся заліць свой смутак глытком смачнага і моцна настоенага вострымі прыправамі напітку.
— Добрае імя, і, лічу, яно перададзена вам добрымі сумленнымі продкамі. Я люблю такія імёны, хоць вынаходніцтва хрысціян у гэтым выпадку значна адстае ад дасціпнасці звычаяў індзейцаў. Самага вялікага баязліўца, якога я толькі ведаў, называлі Львом, а яго жонка мела імя Пейшанс (цярплівасць), хоць гэтая асоба паспявала нагаварыць мноства непрыемных слоў на працягу меншага часу, чым патрэбна аленю, каб праімчаць сажань. У індзейцаў імя — справа гонару. Індзеец звычайна бярэ якую-небудзь найбольш адпаведную сабе мянушку. Канечне, імя Чынгачгук, а гэта — «Вялікі Змей», не азначае, што ёні на самай справе гад; не, яго імя гаворыць, што яму вядомыя ўсе выкрунтасы, усе куточкі чалавечай натуры, што ён маўклівы і ўмее наносіць сваім ворагам удары ў такія моманты, калі яны зусім гэтага не чакаюць. Якое ж ваша прызванне?
— Я — просты выкладчык высакароднага мастацтва псалмаспеваў.
— О!
— Я выкладаю спевы маладым навабранцам Канектыкута'.
— Вы маглі б выбраць занятак лепшы. Гэтыя шчанюкі і так занадта шмат смяюцца і спяваюць у лясах, ім жа варта было сядзець прытаіўшы дыханне, як лісе ў засадзе. Ці ўмееце вы, у крайнім выпадку, карыстацца зброяй?
— Дзякуй богу, мне яшчэ ніколі не прыходзілася трымаць у руках смяротную зброю.
— Можа быць, вы ўмееце знаходзіць дарогу па компасе, наносіць на паперу накірунак вод, абазначаць на ёй горы і пустыні так, каб людзі змаглі адшукаць гэтыя мясціны?
— He, гэтым я не займаюся.
1 Канектыкут — мясцовасць, што мяжуецца з калоніяй Нью-йорка.
— У вас такія ногі, якія могуць ператварыць доўгую дарогу ў кароткую. Я думаю, генерал пасылае вас з даручэннямі?
— Ніколі. Я служу толькі свайму высокаму прызванню, навучаю людзей царкоўнай музыцы.
— Дзіўнае прызванне,— прамовіў Сакалінае Вока і ўсміхнуўся.— Усё жыццё паўтараць, як перасмешнік, усе высокія і нізкія ноты, якія вырываюцца з чалавечага горла! Зрэшты, сябра, спевы — ваш талент, і ніхто не мае права яго ганіць, як ніхто не павінен ганьбаваць мастацтва стральбы альбо якое-небудзь іншае мастацтва. Няхай гэта будзе наша сяброўскае развітанне на ноч. Дзяўчатам трэба набрацца сіл перад доўгаю дарогаю, у якую мы рушым на досвітку, пакуль яшчэ не заварушыліся макуасы.
— 3 вялікім задавальненнем,— сказаў Гамут. Паправіўшы акуляры ў жалезнай аправе, ён дастаў свой любімы томік і тут жа перадаў кнігу Алісе.— Што можа быць больш прыдатным і заспакойваючым, чым вячэрняя малітва пасля дня, поўнага небяспекі і рызыкі!
Аліса ўсміхнулася. Яна зірнула на Хейварда і зачырванелася, не ведаючы, што ёй рабіць.
— He саромцеся! — шапнуў ёй малады афіцэр.
Аліса падрыхтавалася спяваць. Давід выбраў гімн, адпаведны становішчу ўцекачоў. Кора таксама пажадала падтрымаць сястру. Давід, які заўсёды прытрымліваўся ў спевах строгіх правілаў, папярэдне паказаў спевакам тон, карыстаючыся сваім камертонам.
Паліўся ўрачысты напеў; калі-нікалі маладыя дзяўчаты схіляліся над кнігаю і ўзмацнялі свае гучныя галасы, часам паніжалі іх, так што гул вады ператвараўся ў глухі акампанемент песень. Прыродны густ і верны слых Давіда кіравалі спявачкамі. Ен суразмяраў сілу галасоў з памерамі вузкай пячоры, кожная шчыліна, кожная ўпадзіна якой напаўнялася задушэўнымі гукамі. Індзейцы з такой пільнай увагай глядзелі на скалы, што, здавалася, яны самі пераўтварыліся ў каменні.
Разведчык спачатку сядзеў, абыякава абапёршыся падбародкам на руку, але пакрыху яго суровыя рысы змякчыліся. Відаць, у памяці паляўнічага ўваскрэслі ўспаміны дзяцінства, ціхія дні, калі яму прыходзілася чуць такія ж псалмы з матчыных вуснаў. Задумлівыя вочы ляснога жыхара павільгатнелі, слёзы пакаціліся
па яго абветраных шчоках, хоць ён больш прывык да жыццёвых нягод, чым да праяўлення душэўнага трымцення. Пранёсся адзін з тых нізкіх, заміраючых гукаў, якія слых убірае з прагным захапленнем, як бы ўсведамляючы, што гэта асалода зараз перапыніцца... I раптам пачуўся лямант, не падобны ні на чалавечы крык, ні на голас іншай зямной істоты; ён ускалыхнуў паветра і пранік не толькі ва ўсе куточкі пячоры, але і ў самыя патаемныя тайнікі чалавечых сэрцаў. Услед за гэтым наступіла поўная цішыня; здавалася, быццам нават воды Глена спыніліся, уражаныя жахам.
— Што гэта? — прашаптала Аліса, апамятаўшыся ад аслупення.
— Што гэта? — гучна спытаў Дункан.
Hi Сакалінае Вока, ні індзейцы не адказалі. Яны слухалі, відаць, чакаючы паўтору ляманту, і маўчаннем выказвалі сваё здзіўленне. Нарэшце яны хутка і сур’ёзна загаварылі паміж сабою на дэлаварскім дыялекце. Пасля іх размовы Ункас асцярожна выслізнуў з аддаленага выхада з пячоры.
Калі ён пайшоў, разведчык зноў загаварыў паанглійску:
— Ніхто з нас не можа сказаць, што гэта было, хоць двое з нас на працягу больш чым трыццаці год вывучалі лясы. Я думаў, што майму слыху знаёмы ўсе крыкі індзейцаў, усе звярыныя галасы, але цяпер бачу, што я быў проста фанабэрыстым і саманадзейным чалавекам.