Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
Усе зразумелі: трывога Сакалінага Вока знікла; зараз ён быў гатовы да барацьбы. Было відаць, што з адкрыццём тайны, якую ўласны яго вопыт не змог патлумачыць яму, знік імгненны страх і, хоць ён добра ўяўляў, у якім стане яны знаходзяцца, гатовы быў сустрэць любую нябеспеку з усёй адважнасцю свайго мужнага характару. Такія ж пачуцці, здавалася, былі і ў тубыльцаў. Яны стаялі на скале, з якой бачыліся два берагі; у той жа час яны самі былі схаваныя ад варожых вачэй. Хейвард і яго спадарожніцы палічылі патрэбным узяць прыклад са сваіх разважлівых праваднікоў. Дункан сабраў вялікі ахапак галля сасафраса і паклаў яго ў расколіну, якая падзяляла дзве пячоры.
Кора і Аліса схаваліся ў гэтую расколіну. Сцены скал маглі засцерагчы сясцёр ад варожых стрэлаў; у той жа час маёр супакоіў расхваляваных дзяўчат, сказаўшы ім, што ніякая небяспека не захопіць іх знянацку. Сам Хейвард змясціўся непадалёку ад Коры і Алісы і мог размаўляць з імі паўшэптам. Паміж тым Давід, пераймаючы жыхароў лесу, схаваўся паміж камянямі так, што яго няўклюднай постаці не было відаць.
Ішлі гадзіны. Нііпто не парушала цішыні і начнога спакою. Месяц падняўся да зеніту, і яго стромкія прамяні асвятлялі дзвюх сясцёр, якія мірна спалі, абняўшы адна адну. Дункан прыкрыў сясцёр вялікай хусткай Коры, тым самым схаваўшы ад сябе відовішча, якое ён з такой любоўю сузіраў, пасля схіліў галаву на каменны асколак. Адтуль, дзе быў Давід, несліся такія гукі храпу, якія ў бадзёрыя хвіліны, канечне, угнявілі б яго ж уласны слых. Словам, акрамя разведчыка і магікан, усіх змарыў сон, усе страцілі ўяўленне рэчаіснасці. Але пільныя вартавыя не ведалі ні санлівасці, ні стомы. Нерухомыя, як камяні, яны ляжалі, зліваючыся з абрысамі расколін, бесперапынку акідваючы позіркам цёмныя шэрагі дрэваў, якія акаймлялі супрацьлеглы бераг вузкай плыні. Hi адзін гук не прапускаў іх слых, і самы пільны назіральнік не змог бы сказаць, дыхаюць яны або не. Было відаць, што такую асцярожнасць нарадзіў доўгі вопыт і што нават самая тонкая хітрасць ворагаў не змагла б падмануць яго. Але ўсё было спакойнае. Нарэшце месяц схаваўся; над верхавінамі дрэў у вытоку ракі з’явілася ружовая палоска і апавясціла, што пачынае днець.
Тады Сакалінае Вока ўпершыню паварушыўся, папоўз уздоўж расколіны і пабудзіў Дункана, які моцна спаў.
— Час у дарогу,— прашаптаў паляўнічы.— Пабудзіце дзяўчат і, калі я падвяду пірогу да зручнай мясціны, падрыхтуйцеся спусціцца да ракі.
— А ноч прайшла спакойна? — спытаў Хейвард.— Мяне змарыў сон і не даў мне вартаваць.
— Так, і зараз усё ціха, як было апоўначы. Але цішэй! Маўчыце і спяшайцеся! — I разведчык пайшоў да пірогі. в
Зусім ачомаўшыся, Дункан наблізіўся да сонных дзяўчат і, адкінуўшы хустку, якой яны былі ахутаныя, сказаў:
— Кора! Аліса! Прачынайцеся, час у дарогу!
Кора падняла руку, быццам адпіхваючы кагосьці. Аліса ж прамовіла сваім пяшчотным галаском:
— He, не, дарагі татка, нас не пакінулі, з намі быў Дункан!
— Так, Дункан тут,— з хваляваннем прашаптаў малады чалавек,— і, пакуль ён жывы і пакуль ёсць небяспека, ён цябе не пакіне!.. Кора! Аліса! Падымайцеся! Час у дарогу!
Раптам Аліса пранізліва ўскрыкнула, а Кора ўскочыла і выпрасталася на ўвесь рост. He паспеў маёр вымавіць слова, як пачулася такое страшэннае выццё, што нават у Дункана ўся кроў прыліла да сэрца. 3 хвіліну здавалася, быццам усе дэманы пекла напоўнілі паветра, што было паблізу падарожнікаў, і віліся вакол іх, выліваючы сваю лютую злосць у дзікіх крыках.
Жахлівае выццё няслося з усіх бакоў.
Напалоханым слухачам здавалася, што бязладны лямант гучэў у лясным гушчары, у пячорах каля вадаспадаў, сярод скал, нёсся з рэчышча ракі, падаў з неба. Пад гукі гэтага незямнога шуму і крыку Давід выпрастаўся, затуліў вушы і ўскрыкнуў:
— Адкуль гэтая какафонія? Можа, растуліліся пякельныя скляпенні. Чалавек не адважыўся б вось так лямантаваць!
Яго неасцярожны рух выклікаў залп стрэлаў з супрацьлеглага боку берага. Бедны настаўнік спеваў несвядома гупнуўся на калені, што служылі яму пасцеллю, калі ён даволі доўга спаў. Магікане смела адказалі крыкамі на ваенны кліч сваіх ворагаў, якія, убачыўшы, як упаў Гамут, завылі з радасцю. Пачалася таропкая перастрэлка; але абодва варожыя станы былі так спрактыкаваныя, што ні на імгненне не пакідалі схованкі. 3 самым вялікім напружаннем Дункан прыслухоўваўся, спадзеючыся ўчуць гук вёслаў; ён думаў, што засталося толькі адно выйсце, каб выратавацца,— уцячы, Рака па-ранейшаму несла свае хвалі паўз цясніны, але пірогі не было відаць на чорнай вадзе. Хейвард пачаў ужо думаць, што разведчык бязлітасна кінуў іх, як раптам на скале пад яго нагамі бліснула полымя, і жудаснае выццё пацвердзіла, што вястунка-смерці — куля, пасланая з ружжа Сакалінага Вока, адшукала сабе ахвяру. Нават гэты слабы адпор змусіў нападаючых адступіць. Пакрысе крыкі дзікуноў змоўклі, і Глен
зноў ахутала тая ж цішыня, што абдымала яго дзікія скалы да пачатку сумятні і шуму.
Дункан, спажываючы спрыяльную хвіліну, падбег да распластанага Гамута і занёс яго ў вузкую расколіну, што была прыстанішчам дзвюм сёстрам.
— Скальп бедалагі ацалеў,— спакойна заўважыў Сакалінае Вока, праводзячы рукою па галаве Давіда.— Вось чалавек, у якога вельмі доўгі язык! Гэта было вар’яцтвам — паказацца дзікунам на неахаванай скале ва ўвесь свой вялізны рост. Здзіўляюся, што ён застаўся жывы!
— Хіба ён не памёр? — спытала Кора голасам, у якім загучалі хрыплыя ноткі, што выдавалі барацьбу, якая была паміж жахам і жаданнем захаваць знешні спакой.— Ці можам мы памагчы гэтаму нешчасліўцу?
— Ен жывы, сэрца б’ецца. Дайце яму крыху адпачыць — ён ачуняе, стане разумнейшы і дажыве да прызначанага яму канца,— адказаў Сакалінае Вока, зноў скоса паглядзеўшы на нерухомае цела спевака і ў той жа час з уражлівай увішнасцю і спрытам падрыхтаваў да новага стрэлу сваё ружжо.— Ункас, занясі яго ў пячору і пакладзі на голле сасафраса. Чым больш ён паспіць, тым лепш будзе для яго, бо наўрад ці яму ўдасца знайсці даволі добрае прыкрыццё для сваёй доўгай постаці, а спевамі ён не абароніць сябе ад іракезаў.
— Значыць, вы думаеце, што атака паўторыцца? — спытаў Хейвард.
— Ці магу я думаць, што галодны воўк можа наталіць голад адным кавалкам мяса? Макуасы страцілі аднаго са сваіх, а пасля першай страты, нават пасля няўдалага нападзення яны заўсёды адступаюць. Але ліхадзеі вернуцца і прыдумаюць новую хітрыку, каб атрымаць нашы скальпы. Мы павінны,— працягваў ён, падняўшы свой твар, засмучаны ценню трывогі,— пратрымацца тут, пакуль Мунро не прышле нам на дапамогу салдатаў. Дай бог, каб гэта здарылася хутчэй і каб вёў салдат той, хто ведае індзейскія звычаі.
— Вы чуеце, Кора, што нас можа чакаць? — спытаў Дункан.— Мы можам спадзявацца толькі на клопат вашага бацькі. Зайдзіце абедзве ў пячору, там вы будзеце, ва ўсякім выпадку, у бяспецы ад стрэлаў нашых ворагаў, і паклапаціцеся пра нашага няшчаснага сябра.
Маладыя дзяўчаты пайшлі ўслед за ім ва ўнутраную пячору, дзе ляжаў Давід, усё яшчэ нерухомы, але яго
ўздыхі паказвалі, што ён апрытомнеў. Пакінуўшы раненага на апякунства дзяўчат, Хейвард хацеў пайсці да выхада, але яго спынілі.
— Дункан...— дрыготкім голасам сказала Кора.
Маёр павярнуўся і зірнуў на дзяўчыну. Яе твар смяртэльна спалатнеў, губы трымцелі, а ў яе ўтаропленых на яго вачах было такое напружанне, што маёр імгненна вярнуўся да яе.
— Помніце, Дункан, што вы павінны ўцалець, каб выратаваць нас! Помніце, што бацька даверыў нас вам і вашым клопатам, помніце, што ўсё залежыць ад вашай асцярожнасці,— сказала яна, і красамоўная чырвань заліла яе шчокі,— Словам, помніце: на вас спадзяюцца ўсе, хто носіць прозвішча Мунро.
— Калі што-небудзь можа павялічыць мой покліч да жыцця,— сказаў Хейвард, несвядома гледзячы на маўклівую Алісу,— то менавіта такая ўпэўненасць. Як маёр шасцідзесятага палка я павінен абараняцца разам з усімі. Але нас чакае не цяжкая задача: нам давядзецца толькі кароткі час адбіваць напад дзікуноў.
He чакаючы адказу, ён прымусіў сябе пайсці ад сясцёр і далучыўся да разведчыка і магікан, якія ўсё яшчэ ляжалі паміж дзвюма пячорамі.
— Паўтараю табе, Ункас,— гаварыў паляўнічы, калі да іх падышоў Хейвард,— ты дарэмна траціш nopax — з-за гэтага ружжо адскоквае і замінае кулі ляцець як трэба. Невялікая колькасць пораху, лёгкая кулька і доўгі прыцэл — вось што амаль заўсёды выклікае смяртэльны крык мінгаў... Хадзем, сябры, схаваемся, бо ніхто не можа сказаць, у якію хвіліну і ў якім месцы макуас нанясе ўдар.
Індзейцы моўчкі размясціліся так, што маглі бачыць усіх, хто наблізіцца да падножжа вадаспадаў. Пасярэдзіне маленькага астраўка расло некалькі нізкіх, чэзлых сосен, што ўтварылі гаёк. Сюды з хуткасцю аленя кінуўся Сакалінае Вока; энергічны Дункан пабег за ім. Тут яны паспрабавалі схавацца паміж дрэвамі і абломкамі камянёў, рассыпаных па гаі. Над імі высілася акругленая скала, па абодва бакі якой гулліва бурліла вада, падаючы ў бездань. Зараз, калі развіднела, супрацьлеглы бераг быў яскрава бачны; Сакалінае Вока і маёр узіраліся ў гушчар, адрозніваючы ўсе прадметы пад шатамі змрочных сосен.
Доўга цягнулася трывожнае чаканне; але вартавыя
не заўважалі прыкмет новага нападу. Дункан ужо спадзяваўся, што стрэлы яго сяброў удаліся больш паспяховымі, чым яны самі ўяўлялі, і што дзікуны зусім адступілі, але, калі ён сказаў пра гэта разведчыку, Сакалінае Вока недаверліва паківаў галавою.
— Вы не ведаеце макуасаў, калі думаеце, што іх так лёгка адагнаць. Ім жа не ўдалося здабыць ні адзін скальп. Калі б у гэтую раніцу роў там толькі адзін д’ябал, а іх жа там было каля сарака,— сказаў ён.— Яны вельмі добра ведаюць, як нас мала, каб адмовіцца ад праследавання... Тсс! Гляньма на раку, уверх па цячэнню, туды, дзе струмені разбіваюцца аб каменні! Д’яблы пераправіліся ў гэтым месцы! Ім пашанцавала: глядзіце, яны дабраліся да таго берага вострава... Тсс! Цішэй, цішэй, іначай валасы ў адно імгненне зляцяць з вашай галавы!
Хейвард вызірнуў з-за свайго сховішча і ўбачыў тое, што яму па справядлівасці здалося вяршыняй спрыту і адвагі. Бурныя струмені стачылі край скалы, з якой падала рака, і першы каменны ўступ стаў менш стромкі. I вось, кіруючыся толькі лёгкім гайданнем, што бачылася там, дзе плынь ударалася аб край маленькага вострава, некалькі гуронаў асмеліліся кінуцца ў плынь і паплылі да гэтага месца, ведаючы, што адтуль лёгка будзе ўзабрацца на востраў і нагнаць вызначаныя ахвяры.