Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
Прагучаў сігнал, і не паспеў Сакалінае Вока зарадзіць сваё ружжо, як Чынгачгук быў побач. Калі Ункас паказаў спрактыкаванаму воіну месца, дзе ўсеўся праціўнік, з вуснаў старога магіканіна сарваўся толькі звычайны ўсклік: «у-у-ух»; больш ён нічым не выказаў ні свайго здзіўлення, ні трывогі. Сакалінае Вока і магікане некалькі хвілін ажыўлена раіліся на дэлаварскім дыялекце, а пасля кожны з іх спакойна вярнуўся на сваё месца, рыхтуючыся споўніць тое, што задумалі.
3 таго часу, як акружаныя заўважылі воіна, які хаваўся сярод галля, стрэлы сталі бязладныя, бо, ледзь ён толькі паказваўся з-пад прыкрыцця, варожыя ружжы пагражалі яму. Усё ж яго кулі калі-нікалі даляталі да іх. Мундзір Хейварда ў некалькіх месцах быў прабіты. На адным рукаве яго паказалася кроў, што выступіла з лёгкай раны.
Нарэшце, падбадзёраны цярплівым чаканнем ворагаў, гурон паспрабаваў прыцэліцца лепш. Хуткія позіркі Чынгачгука і Ункаса ў той жа момант абсачылі яго задуму. Праз рэдкую лістоту ў некалькіх дзюймах ад дубовага ствала мільганулі ногі дзікуна, і ружжы магікан імгненна стрэлілі. Гурон прысеў на раненую нагу, і ўсё яго цела паказалася з-за схованкі. 3 хуткасцю думкі Сакалінае Вока скарыстаў гэта і сгрэліў са свайго страшнага «аленебоя». Дубовае лісце захвалявалася, ружжо гурона ўпала з вышыні, і пасля кароткай MapHaft барацьбы цела дзікуна захісталася ў паветры, хоць ён усё яшчэ адчайна чапляўся за аголены сук дрэва.
— У імя міласэрнасці, пусціце ў яго кулю! — усклікнуў Дункан, з жахам адводзячы позірк ад няшчаснага.
— He патрачу ні адной драбінкі,— цвёрда прамовіў Сакалінае Вока.— Ен усё роўна загіне, а ў нас няма лішняга пораху, а між тым бой з ідзейцамі часам прадаўжаецца па некалькі дзён. Гутарка пра тое ўжо, ці яны захаваюць свае скальпы або ацалеюць нашы.
Ніхто не мог пярэчыць супраць такога суровага і непахіснага слова.
Крыкі ў лесе змоўклі, стрэлы парадзелі; позіркі сяброў і ворагаў не адрываліся ад бедалагі, які вісеў паміж небам і зямлёю. Вецер гайдаў цела, і, хоць з вуснаў паміраючага не вырвалася ні стогнаў, ні наракання, ён часам змрочна азіраўся на сваіх праціўнікаў, і тады, не зважаючы на далечыню, яны бачылі на яго твары пакуту адчаю. Тры разы разведчык падымаў сваё ружжо, тры разы асцярожлівасць запыняла яго, і доўгая руля славутага «аленебоя» марудна апускалася. Нарэшце адна рука гурона расціснулася і бяссільна павісла ўздоўж цела. Адчайна, але дарэмна намагаўся ён зноў учапіцца за галіну — рука сутаргавата хапала паветра. Маланка не была хутчэй стрэлу Сакалінага BoKa; труп дзікуна ўздрыгнуў і, як свінцовы, упаў ва ўспененыя рачныя хвалі.
Hi адзін пераможны ўсклік не вырваўся ў паветра пасля гэтай падзеі, і нават суровыя магікане з жахам моўчкі пераглянуліся паміж сабою. 3 лесу зноў данёсся страшэнны лямант. Толькі адзін Сакалінае Вока захаваў здольнасць разважлівасці; ён пахітаў галавою і з дакорам прамармытаў:
— Гэта быў апошні зарад пораху, апошняя куля з
торбы... Я зрабіў як хлопчык,— сказаў ён.— Ну, ці не ўсё мне было роўна, жывы ці мёртвы ён зваліцца ў Bafly!.. Ункас, хлопчык мой, падыдзі да пірогі і прынясі адтуль вялікі рог. Там увесь запас нашага пораху. На жаль, мы, відаць, хутка патрацім яго да апошняй крупінкі. Калі я памыляюся, няхай скажуць, што я зусім не ведаю макуасаў. .
Малады магіканін хутка пайшоў выканаць загад разведчыка. Сакалінае Вока паныла і без карысці перабіраў тое, што было ў яго торбе, і дарэмна спрабаваў выскрабці порах з пустой парахаўніцы. Яго занятак хутка перапыніў гулкі і пранізлівы Ункасаў крык. Нават для неспрактыкаваных Дунканавых вушэй усклік маладога магіканіна быў сігналам новай, нечаканай бяды. Хейвард хутка ўскочыў, поўнасцю забыўшы пра небяспеку, якую ён мог на сябе наклікаць, падняўшыся на ўвесь рост. Нібы паддаючыся на яго ўзбуджанасць, усе іншыя таксама кінуліся ў вузкі праход паміж дзвюма пячорамі. Яны рухаліся так хутка, што стрэлы іх ворагаў нікога не зачапілі. Ункасаў крык змусіў сясцёр і раненага Давіда выйсці са свайго прытулку, і хутка ўсе зразумелі, якая пагроза жахнула маладога індзейца.
Недалёка ад цясніны бачылася лёгкая пірога разведчыка; яна няслася па рацэ, і ёю, відаць, кіраваў нейкі нябачны плывец. Калі Сакалінае Вока ўбачыў гэта, ён імгненна ўскінуў ружжо і спусціў курок; бліснула прамянёвая іскра, але ствол не адгукнуўся стрэлам.
— Позна! Вельмі позна! — усклікнуў Сакалінае BoKa і з адчаем апусціў ружжо на зямлю.— Гэты ліхадзей мінуў хуткаплынь, і, нават калі б у нас быў порах, я не змог бы запыніць яго куляй.
Паміж тым кемлівы гурон прыпадняў галаву з-за борта пірогі і, слізгаючы па цячэнню, узмахнуў у паветры рукою. 3 яго грудзіны вылецеў пераможны вокліч; з лесу яму адказалі завыванні, смех і раз’юшаныя крыкі.
— Смейцеся, д’яблавы дзеці! — прамармытаў разведчык, прысядаючы на выступ скалы.— Самыя трапныя ружжы, лепшыя тры ружжы ў гэтых лясах, зараз менш небяспечней за мінулагоднія аленевыя рогі!
— Што ж зараз рабіць? — спытаў Дункан.— Што з намі будзе?
Замест адказу Сакалінае Вока толькі правёў паль-
цам вакол цемені, і гэты рух быў да таго красамоўны, што ніхто, хто бачыў жэст разведчыка, не мог усумніцца ў яго значэнні.
— Не-не, наша становішча не можа быць такое безнадзейнае! — усклікнуў малады маёр.— Гуроны яшчэ не тут, мы можам умацаваць пячоры і не даць ім высадзіцца.
— А якім чынам, скажыце мне? — пачулася пытанне Сакалінага Вока.— Стрэламі Ункаса або дзявочымі слязьмі? Не-не, вы маладыя, багатыя, у вас ёсць сябры, і я разумею, што ў вашыя гады цяжка паміраць. Але,— дадаў ён і перавёў позірк на магікан,— не варта забываць, што мы з вамі белыя. Пакажам жыхарам гэтых лясоў, што белыя таксама без страху праліваюць сваю кроў, як і чырванаскурыя, калі наступае іх апошні час!
Дункан зірнуў туды, куды глядзеў разведчык; паводзіны індзейцаў пацвердзілі яго самыя жахлівыя прадчуванні.
Чынгачгук у гордай паставе сядзеў на абломіне скалы; ён паклаў на камень нож і тамагаўк, зняў з галавы арлінае пяро і прыгладжваў адзіную пасму валасоў, нібы рыхтуючы яе для апошняй, жахлівай долі. Твар індзейца быў спакойны, хоць і задумлівы; яго цёмныя вочы памалу трацілі ваяўнічы бляск і прымалі выраз абыякавасці і гатоўнасці да смерці.
— Я не веру, каб наша становішча было зусім безнадзейнае,— паўтарыў Дункан.— Кожнае імгненне можа прыйсці помач, і я не бачу ні аднаго ворага. Ім надакучыла барацьба, у час якой для іх вельмі вялікая небяспека, ды і няма ім асаблівай карысці.
— Можа, праз хвіліну... праз гадзіну-другую гэтыя змеі падкрадуцца да нас. У гэтае самае імгненне яны здольныя ляжаць і слухаць нас,— сказаў Сакалінае Вока.— Чынгачгук,— дадаў ён на мове дэлавараў,— брат мой, мы з табою разам змагаліся апошні раз... Цяпер макуас будзе святкаваць перамогу ад думкі пра смерць мудрага магіканіна і яго бледнатварага сябра, чые вочы бачаць ноччу так, як і ўдзень.
— Няхай жонкі мінгаў плачуць над сваімі забітымі! — з непахіснай цвёрдасцю і годнасцю адказаў індзеец.— Вялікая Змяя магікан звіў свае кольцы ў іхніх вігвамах, атруціў іх пераможныя крыкі плачам і стогнамі дзяцей, бацькі якіх не вярнуліся дахаты.
3 таго часу, як растаў апошні снег, адзінаццаць воінаў заснулі навек удалечыні ад магіл сваіх продкаў, і ніхто не скажа, дзе яны ўпалі, пасля таго як язык Чынгачгука змоўкне назаўсёды. Няхай аголяцца вострыя нажы макуасаў, няхай узаўюцца ў паветра іхнія самыя хуткія тамагаўкі, бо адзін з самых вялікіх ворагаў мінгаў трапіў ім у рукі... Ункас, апошні адростак высакароднага дрэва, пакліч гэтых баязліўцаў, загадай ім паспяшацца.
— Яны шукаюць свайго памерлага супляменніка там, сярод рыб,— адказаў ціхі, мяккі голас маладога правадыра.— Гуроны плывуць разам са слізкімі вуграмі. Як спелыя дары, падаюць яны з галля дрэў, а магікане смяюцца.
— Ого! — прамармытаў Сакалінае Вока, які з глыбокаю ўвагаю слухаў размову тутэйшых.— Бадай, іх насмешкі паскораць помсту макуасаў. Але я белы, без прымесі індзейскай крыві, а таму мне патрэбна памерці смерцю белага, значыць, без лаянкі на языку і без горычы ў сэрцы.
— Дык навошта ж паміраць? — вымавіла Кора, адступаючы ад скалы, да якой яе прыкавала пачуццё жаху.— Шлях адкрыты з усіх бакоў. Бяжыце ў лес і прасіце бога памагчы вам. Ідзіце, храбрыя людзі, мы і так ужо вельмі многім абавязаны вам і не павінны змушаць вас дзяліць з намі бяду.
— Дрэнна вы, лэдзі, ведаеце хітрых іракезаў, калі думаеце, што яны не адрэзалі ўсе шляхі да адступлення ў лес,— адказаў Сакалінае Вока і тут жа дабрадушна дадаў: — Канечне, калі б мы кінуліся плысці ўніз па рацэ, цячэнне хутка аднесла б нас на адлегласць, недасяжную ні для іх стрэлаў, ні для гукаў іхніх галасоў.
— Паспрабуйце ж выратавацца ўплаў! Навошта заставацца тут і павялічваць колькасць ахвяр! — у парыве велікадушнасці сказала Кора.
— Навошта? — паўтарыў разведчык, горда азіраючыся навокал.— Таму, што чалавеку лепш памерці са спакойным сумленнем, чым да канца жыцця пакутаваць раскайваннем. Што скажам мы Мунро, калі ён спытае ў нас, дзе мы пакінулі яго дочак?
— Пайдзіце да яго і скажыце, што вы хочаце прасіць помачы для нас,— сказала Кора і падышла да разведчыка.— Скажыце, што гуроны вядуць яго дочак да паўночных пустынь, але іх можна яшчэ выратаваць,
калі паспяшацца. Калі ж, нягледзячы на ўсё гэта, богу будзе патрэбна, каб помач спазнілася, прынясіце бацьку...— голас Коры задрыжэў, і яна з цяжкасцю стрымала слёзы,— наша бласлаўленне, апошнія малітвы, прывітанні, поўныя любові...
Па суровым, абветраным твары разведчыка прабегла сутарга, і калі Кора змоўкла, ён абапёрся падбародкам на руку, здаецца, у глыбокім роздуме над яе словамі.
— У гэтых словах ёсць некаторая доля сэнсу,— сарвалася нарэшце з яго дрыготкіх вуснаў.— Чынгачгук, Ункас! Чуеце вы, што гаворыць чарнавокая дзяўчына?
I ён загаварыў са сваімі сябрамі на дэлаварскім дыялекце. Хоць гутарка разведчыка цякла марудна, спакойна, у яго тоне гучала цвёрдая рашучасць. Старэйшы магіканін слухаў з глыбокім маўчаннем і, відаць, узважваў словы свайго сябра, на ўсю моц усведамляючы іх вялікае значэнне. Пасля невялікага вагання Чынгачгук у знак згоды махнуў рукою і сказаў па-англійску «добра» з такой выразнасцю, якая ўласціва толькі голасу індзейцаў. Пасля, засунуўшы за пояс свой нож і тамагаўк, воін марудна падышоў да краю скалы, найменш прыкметнага з берагоў ракі. Тут ён пастаяў імгненне, шматзначна паказаў на лес унізе, прамовіў некалькі слоў на сваёй мове, дакладна вызначаючы намечаны ім шлях, кінуўся ў ваду, нырнуў і знік з вачэй назіральнікаў.