Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
Колькі мала ні было шанцаў на паратунак, словы Дункана не прапалі дарэмна: яго заўвагі ажывілі дух дзяўчат настолькі, што яны знайшлі ў сабе сілу моўчкі чакаць далейшых падзей.
Хутка пачулася завыванне, пасля ў розных месцах вострава загучэлі галасы; спачатку чуліся ў яго дальнім канцы, пасля пачалі набліжацца да пячоры.
Нарэшце сярод збянтэжання і шуму пранёсся пераможны кліч у некалькіх ярдах ад замаскаванага ўвахо-
да ў пячору. Хейвард палічыў, што іх прыстанішча знойдзена, і апошняя надзея патухла ў яго душы. Але ён зноў крыху супакоіўся, пачуўшы, што крычаць ужо каля каменя, на які Сакалінае Вока з такім шкадаваннем паклаў сваё ружжо. Маёр добра адрозніваў гутарку індзейцаў; ён чуў не толькі асобныя словы, але і цэлыя фразы, вымаўленыя на канадскім жаргоне, у аснову якога пакладзена французская мова. Раптам хор галасоў паўтарыў: «Доўгі Карабін!» Гэтыя словы адбіліся рэхам у суседнім лесе, і Хейвард успомніў, што гэтае імя было дадзена ворагамі паляўнічаму і разведчыку англійскай арміі; толькі цяпер Дункан зразумеў, хто быў яго спадарожнік.
«Доўгі Карабін, Доўгі Карабін!..» — пераходзіла з вуснаў у вусны, і вось увесь гурт, відаць, сабраўся каля ваеннага трафея, які як быццам сведчыў пра смерць яго страшнага ўладальніка. Потым гуроны зноў рассыпаліся па востраве, напаўняючы паветра імем ворага, чыё цела, як гэта зразумеў Хейвард з воклічаў гуронаў, яны думалі адшукаць у якой-небудзь шчыліне.
— Зараз,— шапнуў Хейвард дзяўчатам,— усё хутка вырашыцца. Калі гуроны не знойдуць нашага прыстанішча, мы ацалеем. Ва ўсякім разе, мяркуючы па фразах, якія мне ўдалося зразумець, нашы сябры выратаваліся, і хутка мы можам чакаць дапамогі ад Веба.
Прайшло некалькі хвілін страшнага зацішку. Хейвард разумеў, іпто ў гэты час гуроны праводзяць новыя, болып старанныя пошукі. Ен адрозніваў крокі гуронаў, якія чапляліся за голле сасафраса; чуў, як шалясцела сухое лісце і з трэскам ламалася сучча. Нарэшце голле падалося, адзін кут коўдры ўпаў, і слабое святло заіскрылася ў аддаленым кутку пячоры. Кора ў жаху прыціснула Алісу да сябе, Дункан ускочыў. Прагучаў усклік з глыбіні знешняй пячоры, і гэта азначала, што ў яе зайшлі ворагі. Праз хвіліну шматлікія галасы паказалі слухачам, што ўсе дзікуны сабраліся каля іх прыстанішча. _
Паколькі толькі невялікая адлегласць аддзяляла ўнутраныя праходы дзвюх пячор, Дункан разумеў, што пра ўцёкі не трэба і думаць. Ен прайшоў каля Давіда і дзвюх дзяўчат і запыніўся каля ўвахода, чакаючы страшнай сустрэчы. Зараз усяго некалькі футаў аддзялялі яго ад тых, хто іх бязлітасна вышукваў. Маёр
прыціснуў твар да адтуліны і з раўнадушным адчаем зірнуў вонкі, сочачы за рухамі гуронаў.
Ен мог бы дакрануцца да мускулістага пляча волата-індзейца, валадарны і загадны голас якога накіроўваў дзеянні ўсіх сваіх сяброў. Пад купалам другой пячоры натоўп дзікуноў паварочваў і трэс рэчы, якія складалі сціплы скарб разведчыка. Кроў з раны Давіда афарбавала лісце сасафраса; бачачы гэты доказ паспяховасці сваіх дзеянняў, індзейцы схапілі водарнае голле, што засцілала дол пячоры, уцягнулі яго ў цясніну і пачалі раскідваць, нібы падазраючы, што яно хавае цела ненавіснага і небяспечнага для іх чалавека. Воін лютага выгляду падняў поўны ахапак голля, з радасцю паказаў на цёмныя плямы крыві на лісці і штосьці закрычаў, Хейвард змог зразумець сэнс яго слоў толькі таму, што ён некалькі разоў паўтарыў імя «Доўгі Карабін». Усцешлівыя галасы гуронаў замоўклі; воін кінуў галіну на голле, складзенае Дунканам перад уваходам у другую пячору, і такім чыцам заваліў адтуліну, праз якую цікаваў маёр. Астатнія дзікуны пераймалі яго; выцягваючы галіны з пячоры разведчыка, яны кідалі іх на кучу голля сасафраса, не мяркуючы, што такім чынам самі ж хавалі людзей, якіх шукалі.
Калі пад вагою новых ахапкаў зеляноты коўдры абсунуліся, а голле ад свайго цяжару запала ў трэшчыны камянёў, утварыўшы шчыльны пласт, Дункан, уздыхнуўшы з палёгкай, вярнуўся на сярэдзіну пячоры і апынуўся на сваім ранейшым месцы, з якога ён мог бачыць другі выхад, да ракі. У тую ж хвіліну, калі ён адступіў ад сасафраса, індзейцы, нібы паддаючыся агульнаму ўзбуджэнню, ачысцілі праход паміж дзвюма пячорамі, і цяпер было чуваць, як яны зноў пабеглі па востраве да тых камянёў, на якія нядаўна высадзіліся. Іх новы жалобны крык паказаў, што яны зноў сабраліся каля целаў сваіх забітых сяброў.
Зараз Дункан адважыўся зірнуць на сваіх спадарожніц, бо на працягу небяспечных хвілін ён асцерагаўся сваім устрывожаным тварам яшчэ болып напалохаць дзяўчат.
— Яны сышлі, Кора,— шапнуў ён.— Аліса, яны вярнуліся на тое месца, на якім з’явіліся ўпершыню, і мы выратаваныя.
— Тады я падзякую небу! — прамовіла Аліса, вы-
зваляючыся з абдымкаў Коры і згінаючы калені.— Я падзякую небу, якое пазбавіла нас ад слёз нашага ссівелага бацьку і выратавала жыццё тым, каго я люблю больш усяго на свеце...
Дункан і Кора назіралі за праявай яе шчырага пачуцця з гарачай сімпатыяй. I Дункан падумаў, што ніколі яшчэ малітва не зыходзіла ад істоты больш чароўнай, чым юная Аліса.
Алісіны вочы ззялі святлом удзячнасці, чароўная чырвань заліла яе шчокі; але калі яе вусны ўжо раскрыліся для малітвы, словы, якія яны збіраліся вымавіць, раптоўна замерлі, чырвань змяніла смяртэльная белізна, ласкавы бляск яе вачэй патух, рысы твару перакрывіліся ад жаху, сутаргавата сціснутыя пальцы паказвалі на нешта. Хейвард павярнуўся, і, зірнуўшы на пляскатую скалу, якая была нібы парогам адкрытай адтуліны пячоры, убачыў злы, люты твар Хітрага Ліса.
Нягледзячы на нечаканасць, самавалоданне не пакінула Дункана. Па выразе твару індзейца маёр зразумеў, што Магуа яшчэ нічога не паспеў разгледзець у паўзмроку пячоры. Ен ужо сабраўся адступіць за выступ сцяны, што ўсё-такі магла схаваць яго і яго спадарожнікаў, але ў гэтую хвіліну зразумеў, што адступаць позна.
Выраз глыбокай радасці ў дзікуновым абліччы вывеў Дункана з раўнавагі; забыўшыся пра ўсё на свеце і паддаючыся толькі прыліву гневу, Хейвард прыцэліўся і стрэліў. Уся пячора загудзела, як ад гуку вывяржэння вулкана; калі ж вецер, што дзьмуў з расколіны, разнёс клубы дыму, выкінутыя гротам, на месцы, дзе толькі што быў злы твар здрадніка-правадніка, нікога не аказалася. Хейвард кінуўся да выхада і ўбачыў, як цёмная дзікунская постаць кралася каля нізкага выступа скалы і хутка зусім знікла з вачэй.
Пасля грому стрэлу сярод дзікуноў усталявалася страшнае маўчанне, але калі пачуўся працяжны і зразумелы для іх крык Ліса, тупат ног і крыкі пачалі зноў набліжацца, і раней чым Дункан паспеў апамятацца ад узрушэння, кволая перашкода з галля была раскідана ва ўсе бакі. Індзейцы хлынулі ў пячору з двух бакоў. Хейварда і дзяўчат выцягнулі са схованкі ў пячоры, і іх акружыў натоўп задаволеных гуронаў.
РАЗДЗЕЛ X
Баюся, так і ранне мы праспім, Як незаўважна поўнач прасядзелі.
Шэкспір. «Сон у летнюю ноч»
Ледзь толькі гэтае раптоўнае няшчасце навалілася, Дункан пачаў назіраць за тым, што рабілі пераможцы. Чырванаскурыя шморгалі ўпрыгожванні на яго мундзіры, у іхніх вачах гарэла жаданне авалодаць нашыўкамі і галунамі. Але грозныя воклічы волата спынялі дзікуноў, і гэта ўпэўніла Хейварда, што яго і Кору з Алісай рашылі аберагаць да пэўнага моманту.
Пакуль маладыя гуроны выяўлялі прыкметы прагнасці, больш сталыя воіны прадаўжалі абшукваць абедзьве пячоры з увагаю, якая сведчыла, што яны не задаволеныя поспехам. He знаходзячы іншых ахвяр, старанныя мсціўцы падступілі да Дункана і Давіда, паўтараючы імя «Доўгі Карабін» і вымаўляючы гэтыя словы з такой злосцю, што нельга было сумнявацца, пра што яны пыталіся. Дункан прыкінуўся, што ён не разумее іх пытанняў, Давід жа сапраўды не ведаў французскай мовы. Нарэшце настойлівасць гуронаў стаміла Хейварда; акрамя таго, ён баяўся раздражняць сваіх пераможцаў упартым маўчаннем. Ен азірнуўся вакол, адшукваючы вачыма Магуа, які мог перакласці яго адказы на пытанні гуронаў; іх галасы гучалі ўсё больш настойліва і грозна.
Паводзіны Магуа рэзка адрозніваліся ад таго, як паводзіліся яго сябры. Пакуль усе астатнія намагаліся задаволіць сваю хлапечую схільнасць да рабавання, прысвойваючы мізэрны скарб разведчыка, Хітры Ліс спакойна стаяў воддаль ад палонных: ён быў, відаць, задаволены, быццам ужо дасягнуў галоўнай мэты сваёй здрады. Калі вочы Хейварда ўпершыню сустрэлі позірк яго нядаўняга правадніка, маёр міжволі з жахам адвярнуўся ад лютага, хоць і спакойнага твару Marya. Але, перасіліўшы агіду, ён змусіў сябе гаварыць з ім.
— Хітры Ліс занадта мужны воін,— нехаця сказаў Дункан,— каб адмовіцца растлумачыць абяззброенаму чалавеку, што гавораць пераможцы.
— Яны пытаюцца, дзе паляўнічы, які ведае лясныя сцежкі,— на ламанай англійскай мове адказаў
Marya i з лютай ухмылкаю паклаў руку на лісце, якім была прыкрыта і перавязана рана на ягоным плячы.— Ружжо Доўгага Карабіна выдатнае, яго вочы ніколі не міргаюць, але гэтае ружжо, так жа, як і кароткі ствол белага правадыра, не могуць забраць жыццё ў Хітрага Ліса.
— Ліс вельмі храбры, каб помніць пра раны, якія атрымаў у бітве, або пра рукі, якія нанеслі іх.
— А хіба ішла вайна, калі індзеец адпачываў пад цукровым дрэвам і хацеў з’есці хлеба? Хто напоўніў кустоўе падпаўзаючымі ворагамі? Чый язык гаварыў пра мір, калі думкі яго былі крыважэрныя? Хіба Marya сказаў, што тамагаўк выцягнуты з зямлі і што яго рука выкапала баявую сякеру?
Дункан не асмеліўся напомніць ворагу пра яго здраду, не хацеў ён таксама павялічваць яго злосць якімі-небудзь апраўданнямі і таму прамаўчаў. Магуа, здавалася, таксама вырашыў перапыніць далейшыя размовы; ён зноў прыхіліўся да скалы, ад якой адышоў у той час, як у яго былі ўспышкі гневу. Калі нецярплівыя дзікуны заўважылі, што кароткая размова паміж белым і Лісам скончылася, зноў пачуліся крыкі: «Доўгі Карабін!»
— Чуеш? — абыякава сказаў Магуа.— Гуроны патрабуюць жыццё Доўгага Карабіна, і, калі іх не задаволіць, яны заб’юць тых, хто хавае яго.
— Ен пайшоў. Яны не могуць схапіць яго.
Ліс холадна ўсміхнуўся і пагардліва адказаў:
— Калі белы памірае, ён думае, што для яго наступіла хвіліна спакою, але чырванаскурыя ўмеюць здзекавацца нават з прывідаў сваіх ворагаў. Дзе яго цела? Няхай гуроны ўбачаць яго скальп.