Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
Голас Магуа заглушылі вар'яцкія ўсклікі, так напоўніўшы паветра, быццам тут, у лесе, сядзела не маленькая купка індзейцаў, а сабраўся вялізны натоўп. Усё, што гаварыў Магуа, можна было прачытаць на тварах індзейцаў, якія акружалі яго. На маркотныя прамовы яго яны адказвалі спачуваннем і сумам. Калі ён
заклікаў адстойваць свае правы, яны падтрымлівалі яго жэстамі радасці; выхвальныя пропаведзі яны сустракалі дзікім захапленнем. Калі ж ім напомнілі пра мужнасць, позіркі іхнія станавіліся цвёрдымі і суровымі; калі ён сказаў пра страты, якія яны панеслі, вочы іх загараліся лютасцю; калі ён загаварыў пра жаночыя насмешкі, дзікуны ад сораму апускалі галовы, але яго слова пра помсту закранула самую адчувальную струну ў душы гуронаў; дзікуны зразумелі, што помста ў іх руках, і ўсе падняліся з зямлі, выліваючы сваю лютасць у вар’яцкіх крыках. Яны агалілі нажы, паднялі тамагаўкі і рынуліся да палонных. Хейвард кінуўся наперад і прыкрыў сабою Кору і Алісу. Ен схапіў першага з чырванаскурых, адчайным намаганнем сціснуў яго і тым самым на імгненне запыніў натоўп.
Нечаканае супраціўленне дазволіла Магуа зноў падаць свой рашучы голас; штосьці закрычаўшы, ён прыцягнуў да сябе ўвагу. Хітрымі прамовамі Ліс не даў дзікунам тут жа вырашыць лёс палонных і хутка ўгаварыў іх прадоўжыць пакуты няшчасных ахвяр. Гуроны сустрэлі яго параду гучнымі радаснымі крыкамі.
Двое тут жа кінуліся на Хейварда, трэці схапіў нязграбнага выкладчыка спеваў. Аднак ні адзін з белых не здаўся без адчайнай, хоць і няплённай барацьбы. Нават слабы Давід зваліў на зямлю свайго праціўніка. Хейварда гуроны не змаглі адолець, пакуль трэці індзеец, справіўшыся з Давідам, не падаспеў ім на дапамогу. Пасля гэтага Дункана скруцілі і прывязалі да ствала таго самага дрэва, на галінах якога Магуа паказваў пантаміму, малюючы смерць гурона. Калі малады афіцэр прыйшоў у сябе, ён убачыў, што справа ад яго стаяла, таксама прывязаная да дрэва, Кора. Яна была бледная і ўсхваляваная, але яе цвёрды позірк смела сачыў за кожным рухам ворагаў. Злева Дункан убачыў Алісу; толькі вербалозныя дубцы, якімі яе прывязалі да сасны, падтрымлівалі тонкую постаць светлавалосай дзяўчыны; трымацца на сваіх аслабелых нагах яна не магла. Давід упершыню ўступіў у барацьбу і зараз быў у задуменні, не ведаючы, ці прыстойна гэта для добрага хрысціяніна.
Паміж тым гуроны сабраліся здзейсніць сваю страшную задуму. Яны складвалі голле, трэскі і кару ў адно
месца для вогнішча; іншыя прыгнулі вершаліны двух маладых дрэў да самай зямлі, збіраючыся прывязаць рукі Хейварда да гэтых вершалін і пасля адпусціць дрэўцы. Аднак Магуа задумаў яшчэ больш змрочную, больш жорсткую помсту, што цешыла яго асаблівай асалодай.
Пакуль яго сябры перад вачыма палонных рыхтавалі гэтыя добра вядомыя прыстасаванні для катавання, Хітры Ліс.падышоў да Коры і са злосным выразам твару паказаў ёй на хуткую яе немінучую долю.
— Ну,— прамовіў ён,— што скажа дачка Мунро? Яе галава надзвычай прыгожая, каб адпачываць на падушцы ў вігваме Хітрага Ліса? Ей больш падабаецца, каб яе галава пакацілася з гэтага ўзгорка, як забаўка для ваўкоў?
— Што хоча сказаць гэтае страшыдла? — спытаў здзіўлены Хейвард.
— Нічога,— цвёрда адказала дзяўчына.— Ен дзікун і не ведае, што робіць. У яго пячорнасці — для яго дараванне.
— Дараванне? — паўтарыў люты гурон, не зразумеўшы яе слоў.— О не! Памяць індзейца даўжэйшая за рукі бледнатварых. Гавары, ці павінен я адпраўляць светлавалосую дзяўчыну да яе бацькі? Ці пойдзеш ты за Магуа да Вялікіх азёр, каб насіць для яго ваду і пячы яму хлеб?
Кора знакам загадала яму адысці: яе ахапіла неадольная агіда.
— Адыдзі! — сказала яна з цвёрдасцю, якая на імгненне зачаравала жорсткага дзікуна.— Ты нянавісцю напаўняеш мае апошнія хвіліны.
Але ён, з ухмылкаю паказваючы на Алісу, сказаў: — Глядзіце! Дзіця плача! Ей рана паміраць! Пашлем яе да Мунро — няхай яна расчэсвае яго сівыя валасы і падтрымлівае жыццё старога.
Кора не змагла ўстаяць супраць жадання зірнуць на сваю малодшую сястру, у вачах якой сустрэла ўмольны выраз, які яскрава гаварыў, што ёй вельмі хочацца жыць.
— Што ён гаворыць, мілая Кора? — прагучаў дрыготкі Алісін галасок.— Здаецца, ён сказаў, што хоча адаслаць мяне да бацькі?
Некалькі імгненняў Кора пазірала на малодшую сястру, і на яе твары адбівалася барацьба моцных і
супярэчлівых пачуццяў. Нарэшце яна загаварыла голасам, што страціў нядаўнюю рэзкасць; зараз у яе тоне чулася амаль мацярынская пяшчота.
— Аліса,— прамовіла яна,— гурон прапаноўвае нам абедзвюм жыццё... не, больш: ён вызваліць таксама і Дункана, нашага дарагога Дункана, і завядзе яго і цябе да нашых сяброў... да нашага бацькі... да нашага няшчаснага бацькі, калі я згаджуся...
Голас Коры задрыжэў і абарваўся.
— Дагаворвай, Кора! — усклікнула Аліса.— Калі ты згодзііпся — на што? Ах, каб ён звярнуўся да мяне! Вызваліць цябе, каб ты цёпла і пяшчотна суцяшала нашага старога бацьку, вызваліць Дункана... О, з якой радасцю я пайшла б на смерць!
— Памерці! — з горыччу сказала Кора больш цвёрдым і спакойным голасам.— Смерць была б лягчэй за тое, чаго хоча ён. Зрэшты, можа, усё закончыцца смерцю... Ен хоча,— працягвала яна,— патрабуе ён, каб я стала яго жонкаю. Аліса, маё дарагое дзіця, любімая сястрычка, і вы таксама, маёр Хейвард, парайце мне, што рабіць. Ці хочаце вы выратаваць мяне і сябе цаною такой ахвяры? Ці хочаш ты, Аліса, узяць ад мяне жыццё, ведаючы, чым яно куплена?.. А вы, Дункан? Гаварыце, дайце параду, распараджайцеся як хочаце: я поўнасцю ваша.
— Ці згодны я? — са здзіўленнем і абурэннем закрычаў малады чалавек.— Кора, Кора! Вы смеяцеся над нашым няшчасцем! He, не гаварыце пра гэты жахлівы выбар: адна думка пра гэта горш тысячы смерцяў!
— Я добра ведала, што вы адкажаце менавіта так! — сказала Кора, і яркая чырвань заззяла на яе шчоках, а ў вачах загарэлася гарачая іскрынка таемнага пачуцця.— Што скажа мая Аліса? Для цябе я пакорліва падпарадкуюся.
Хейвард і Кора чакалі адказу дзяўчыны, але рукі Алісы безжыццёва павіслі, і толькі яе пальцы сутаргавата падрыгвалі; яе прыгожая светлавалосая галоўка апусцілася на грудзі: яна здавалася нежывой, а паміж тым уся трымцела ад хвалявання. Але вось Аліса паспрабавала выпрастацца і ціха паківала галавою:
— He, не, не, лепш памром, як жылі, разам!
— О, дык і памры! — закрычаў Магуа і кінуў свой тамагаўк у безабаронную бялявую дзяўчыну.
Гурон скрыгатаў зубамі ў неўтаймаванай злосці, якая ахапіла яго ад такой цвёрдасці і мужнасці палоннай, якую ён да гэтага часу лічыў самай слабою і ціхай ахвяраю. Тамагаўк прасвістаў каля твару Хейварда і, зрэзаўшы некалькі залацістых Алісіных кудзерак, захіляўся ў ствале дрэва над яе галавою. Гэта давяло Дункана да вар’яцкай лютасці. Ен сабраў усе сілы і з нечалавечым намаганнем разарваў свае кайданы і кінуўся на таго індзейца, які з гучнымі крыкамі цэліўся ў Алісу, жадаючы нанесці больш трапны ўдар. Пачалася барацьба: абодва ўпалі на зямлю. Аголенае цела чырванаскурага выслізнула з рук Хейварда, індзеец вырваўся з абдымкаў маёра, ускочыў і наступіў каленам на грудзі маладога афіцэра, прыціснуўшы яго да зямлі ўсім цяжарам свайго вялізнага цела. Дункан убачыў, як у паветры бліснуў нож. У гэтую хвіліну штосьці прасвістала над ім, а ўслед за тым пачуўся ружэйны стрэл. Хейвард адчуў, што яго грудзіна вызвалілася ад цяжару, і ўбачыў, як лютасць на твары яго праціўніка змянілася жахам і індзеец упаў мёртвы побач з ім на сухое лісце.
РАЗДЗЕЛ XII
Блазан. Памчуся і вярнуся Я зараз жа да вас.
Шэкспір. «Дванаццатая ноч»
Уражаныя раптоўнай смерцю аднаго са сваіх сяброў, гуроны на імгненне анямелі. Але, калі яны ўбачылі надзвычайную трапнасць рукі, якая асмелілася пусціць кулю ў ворага, рызыкуючы ўцэліць у сябра, імя «Доўгі Карабін» вырвалася адначасова з усіх Bye­Hay. У адказ на гэта данёсся гулкі крык з невялікага пралеска, у якім неасцярожныя дзікуны склалі ўсю сваю зброю. У наступнае імгненне паказаўся Сакалінае Вока. Ен не паспеў зарадзіць зноў сваё ўлюбёнае ружжо, а проста рушыў на гуронаў, трасучы ім, як дубінаю, і хутка набліжаючыся да ашаломленых чырванаскурых. Але, як ні рухавыя былі яго крокі, лёгкая моцная постаць апярэдзіла разведчыка, з неверагоднай смеласцю кінулася ў самую сярэдзіну натоўпу гуронаў
і запынілася каля Коры, размахваючы ў паветры тамагаўкам і махаючы бліскучым нажом. Раней чым гуроны паспелі апамятацца, іншая постаць апынулася сярод іх — постаць, падобная на ўвасабленне смерці. Яна праслізнула каля аслупянелых індзейцаў і з грозным выглядам стала з другога боку Коры. Дзікія мучыцелі белых міжволі адступілі перад гэтымі ваяўнічымі прышэльцамі. Прагучалі здзіўленыя ўсклікі, пасля пачуліся імёны, страшныя для гуронаў:
— Хутканогі Алень! Вялікі Змей!
Толькі асцярожны і пільны Maryа не збянтэжыўся. Праніклівым позіркам ён акінуў маленькую пляцоўку, адразу зразумеў, адкуль быў зроблены напад, і, падбадзёрваючы сяброў голасам, а таксама ўласным прыкладам, агаліў свой доўгі востры нож, пасля з працяжным крыкам кінуўся на Чынгачгука. Гэты рух паслужыў знакам для пачатку агульнай сутычкі. Hi той, ні другі бок не быў узброены агнястрэльнай зброяй, і барацьба вялася ўрукапашную.
Ункас, адказаўшы на вокліч ворага, кінуўся на аднаго з гуронаў і трапным ударам тамагаўка разбіў яму чэрап. Хейвард выхапіў са ствала тамагаўк Магуа і таксама ўступіў у бой. Пасля гэтага лік тых, хто змагаўся з двух бакоў, быў амаль аднолькавы, а таму кожны схапіўся адзін на адзін са сваім праціўнікам. Удары сыпаліся з хуткасцю маланкі і лютасцю ўрагану. Хутка разведчык ударыў другога гурона, зваліў яго на зямлю.
Хейвард нават не думаў чакаць імгнення, калі сутыкнецца з ворагам, і, замахнуўшыся, кінуў свой тамагаўк у праціўніка. Зброя трапіла індзейцу ў лоб, але тупым бокам, і толькі на імгненне ашаламіла яго. Узбадзёраны такім шанцаваннем, малады афіцэр без зброі кінуўся на свайго ворага, але ў той жа момант зразумеў усю неабдуманасць гэтага смелага ўчынку: яму давялося абараняцца ад удараў нажа, што мільгаў у руцэ лютага гурона. На шчасце, Дункану ўдалося абхапіць свайго праціўніка; дужымі абдымкамі ён прыціснуў яму рукі да грудзіны, адхіляючы ад сябе аголены клінок. Але сілы пачалі пакідаць яго. Малады чалавек адчуў, што ён не зможа доўга ўтрымаць індзейца. У гэтае імгненне Дункан пачуў гучны крык: