Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
Ен намагаўся суцішыць у сабе вялікае хваляванне, якое пачало разгарацца ў ім яркім полымем пры ўспаміне пра нанесеныя яму крыўды.
— Але ці вінаваты Хітры Ліс, што галава яго зроблена не з каменя? Хто даў яму вогненную ваду? Хто
ператварыў яго ў нікчэмнага чалавека? Бледнатварыя, людзі твайго колеру!
— А хіба я вінаватая, што на свеце сустракаюцца людзі з тым жа колерам твару, як у мяне? — спакойна спытала Кора.
— He. Marya — воін, а не дурань. Я ведаю, TaKia, як ты, ніколі не раскрываюць вуснаў, каб выпіць вогненнай вадкасці. Вялікі Дух даў табе мудрасць.
— Што ж я магу зрабіць або сказаць, каб аблегчыць вынікі тваіх няшчасцяў або памылак?
— Слухай,— паўтарыў індзеец, зноў набыўшы спакойны і ганарлівы выгляд.— Калі французскія і англійскія бацькі выкапалі з зямлі свае тамагаўкі, Ліс стаў у рады махокаў і выступіў супраць свайго роднага племені. Бледнатварыя выгналі чырванаскурых з тых лясоў, дзе яны палявалі, і цяпер, калі індзейскія плямёны змагаюцца, іх вядзе белы чалавек. Вялікі правадыр пры Харыкене, твой бацька, кіраваў нашым атрадам. Ен загадаў махокам рабіць то адно, то другое, і яны яму падпарадкоўваліся. Ен аб’явіў: калі індзеец нап’ецца вогненнай вады і прыйдзе ў палатняныя вігвамы яго воінаў, гэта не забудзецца. Магуа неабачліва раскрыў свой рот, і пякучы напітак прывёў яго ў хаціну Мунро. Няхай дачка сівавалосага скажа, што зрабіў правадыр.
— Ен не забыў сваіх абяцанняў і паступіў справядліва, пакараўшы вінаватага,— адказала смелая дзяўчына.
— «Справядліва»! — паўтарыў індзеец, кінуўшы злы позірк на яе спакойны твар.— Хіба справядліва, зрабіўшы зло, караць за яго? Магуа быў сам не свой, гаварыла і дзейнічала вогненная вада, а не ён. He паверыў гэтаму Мунро. Правадыра гуронаў звязалі пры бледнатварых воінах і білі, як сабаку!
Кора маўчала, не ведаючы, што адказаць на гэтыя словы.	.
— Глядзі! — працягваў Магуа, зрываючы лапік тканіны, які хаваў яго расфарбаваную грудзіну.— Глядзі: вось рубцы ад ран, нанесеных нажамі і кулямі. Гэтымі шрамамі воін можа хваліцца перад сваімі супляменнікамі, але, з ласкі сівавалосага, на спіне правадыра гуронаў засталіся знакі, якія ён павінен хаваць пад рознакаляровымі тканінамі белых.
— А я думала,— сказала Кора,— што індзейскі
правадыр цярплівы, што яго дух не адчувае болю, які трывае яго цела.
— Калі чыпевеі' прывязалі Магуа да слупа і нанеслі яму вось гэту рану,— адказаў чырванаскуры, паказваючы пальцам на глыбокі рубец,— гурон смяяўся ім у вочы, гаворачы, што толькі жанчыны здольны так ласкава калоць. У тыя хвіліны яго дух быў у аблоках. Але, калі ён адчуў удары Мунро, яго прыніжаны дух ляжаў пад бярозаю. Дух гурона ніколі не ап’яняецца і ніколі нічога не забывае.
— Але яго можна супакоіць. Калі мой бацька несправядліва абышоўся з табою, пакажы яму, што індзеец здольны дараваць абразы і вярнуць яму яго дачок. Ад маёра Хейварда ты ўжо чуў...
Магуа сурова паківаў галавою: ён не хацеў зноў выслухоўваць тое, чым у душы грэбаваў.
— Чаго ж ты патрабуеш? — працягвала Кора пасля некалькіх хвілін стамляльнага маўчання, адчуваючы, што велікадушны і высакародны Дункан быў жорстка ашуканы хітрасцю дзікуна.
— Я патрабую таго, што ў звычаях гурона: дабро за дабро, зло за зло.
— Значыць, ты хочаш адпомсціць безабаронным дочкам за крыўду, нанесеную табе Мунро? Хіба не прыстойней храбраму мужу пайсці прама да яго і запатрабаваць задавальнення?
— Рукі бледнатварых доўгія, іх нажы вострыя,— адказаў дзікун і злосна засмяяўся.— Навошта Лісу станавіцца пад стрэлы воінаў Мунро, калі ў руках гурона душа сівавалосага!
— Скажы, Магуа, што ты хочаш зрабіць? — прамовіла Кора, робячы вялікае намаганне, каб гаварыць цвёрда і спакойна.— Ці не хочаш ты адвесці нас кудынебудзь у гушчар або ты задумаў яшчэ большае зло? Хіба няма такіх дарункаў, якія маглі б загладзіць нанесеную табе крыўду і змякчыць тваё сэрца? Прашу цябе, у крайнім выпадку, вызваліць маю ціхую сястру, вылі на адну мяне ўсю тваю злосць. Набудзь багацце, адпусці яе; задаволі сваю помсту, абрушыўшы тваю злосць толькі на адну ахвяру. Калі стары страціць дзвюх дачок, ён відаць, пойдзе ў магілу. Хто ж тады дасць Лісу шчодрыя дары?
Чыпевеі — шматлікая індзейская народнасць.
— Слухай,— зноў сказаў гурон.— Светлавокая вернецца на бераг Харыкена і ўсё раскажа старому правадыру, калі толькі цёмнавалосая дзяўчына паклянецца імем Вялікага Духа сваіх продкаў не ашукаць.
— А што я павінна абяцаць? — спытала Кора, стрымліваючы лютасць тубыльца сваёй жаночай гордасцю і спакоем.
— Калі Магуа пакінуў гуронаў, яго жонку аддалі другому правадыру. Зараз Магуа зноў пасябраваў з імі і вернецца зноў да магіл свайго племені, туды, на берагі Вялікага возера. Дачка англійскага правадыра павінна ісці з ім і назаўсёды застацца ў яго вігваме.
Прыглушаючы ў сабе абурэнне, гордая Кора спакойна спытала індзейца:
— Ці прыемна будзе Магуа дзяліць сваё жытло з жонкаю, якую ён не любіць, з жонкаю чужога яму племені бледнатварых? Я думаю, ён зробіць лепш, узяўшы золата Мунро і купіўшы сваімі дарамі сэрца якой-небудзь гуронскай дзяўчыны.
3 хвіліну індзеец маўчаў, пазіраючы ў твар Коры з такім выразам, што яе вочы сарамліва апусціліся. Пасля ён адказаў з асаблівай злараднасцю:
— У такім разе, зноў адчуўшы ўдары на сваёй спіне, гурон ведаў бы, дзе знайсці жанчыну, якой ён перадаў бы свой боль. Прыгожая дачка Мунро насіла б для яго ваду, жала яго хлеб, смажыла ежу. Цела сівога правадыра спала б сярод гармат, але Хітры Ліс трымаў бы яго сэрца ў сваіх руках.
— Страшылішча! Ты сапраўды заслугоўваеш сваёй мянушкі! — усклікрула Кора, ахопленая парывам гневу.— Толькі д’ябал можа прыдумаць такую помсту! Але памыляешся: ты лічыш сябе занадта моцным. Праўда, у тваіх руках сэрца Мунро, але яно не збаіцца тваёй злосці, якая вялікая яна ні была б.
Смелыя словы дзяўчыны выклікалі на твары гурона злавесную ўсмешку, якая выяўляла непарушнасць яго намераў; ён знакам паказаў, што перамовы скончыліся. Кора пашкадавала ўжо, што была нястрыманая, але Магуа падняўся з месца і пайшоў да сваіх сяброў.
Хейвард падбег да ўсхваляванай дзяўчыны і спытаў яе, чым закончылася гутарка, за якой ён уважліва сачыў.
He жадаючы трывожыць Алісу, Кора не пераказала
Дункану ўсяго, толькі выраз яе твару паказаў маёру, што перамовы не мелі поспеху; пра гэта ж гаварылі трывожныя позіркі, якія яна кідала на індзейцаў. Аліса засыпала яе пытаннямі пра тое, які лёс іх чакае, але Кора толькі паказала рукой на цёмны гурт чырванаскурых і ў глыбокім хваляванні прашаптала, прыціснуўшы малодшую сястру да сваіх грудзей:
— Нічога, нічога, супакойся! На іх тварах убачыш адказ... Але паглядзім, што будзе далей.
Гэты сутаргаваты рух і перарывісты шэпт былі яскравей доўгіх тлумачэнняў. Палонныя тут жа накіравалі ўсю сваю ўвагу туды, дзе вырашалася пытанне іх жыцця і смерці.
Магуа спыніўся каля сяброў-дзікуноў, якія адпачывалі пасля свайго агіднага банкету. Ен загаварыў з імі з усёй урачыстай важнасцю індзейскага правадыра. Як толькі ён вымавіў першыя словы, яго слухачы выпрасталіся з выглядам пачцівай увагі. Гурон гаварыў на сваім родным дыялекце, дык белыя толькі па жэстах, якімі звычайна індзейцы падмацоўвалі сваё красамоўства, маглі здагадвацца пра тое, пра што ён прамаўляў.
Спачатку, мяркуючы па рухах яго рук і гуку голасу, здавалася, што ён гаворыць зусім спакойна. Калі ж Магуа амаль авалодаў увагаю сваіх сяброў, ён пачаў так часта паказваць на Вялікія азёры, што Хейварду ўявілася, быццам ён гаворыць пра радзіму гуронаў і іх племені. Слухачы, відаць, ухвалялі яго, пастаянна ўсклікваючы «у-у-ух», і пераглядваліся паміж сабою. Ліс быў хітры, каб не спажыць тое, што пачатак яго прамовы гэтак падабаецца суродзічам.
Цяпер дзікун загаварыў пра доўгі і цяжкі пераход, які здзейснівалі гуроны, пакінуўшы свае неабсяжныя і багатыя дзічынаю лясы і зычлівыя вёскі, каб уступіць у бітву з ворагамі «канадскіх бацькоў». Ен перабіраў імёны ўсіх воінаў атрада, гаварыў пра доблесныя подзвігі і якасці кожнага з іх, успамінаў пра іхнія раны, пра мноства знятых імі скальпаў. I кожны раз, калі індзеец прамаўляў імя каго-небудзь з прысутных,— а хітры гурон нікога не забыў успомніць,— цёмны твар усцешанага ў сваёй ганарлівасці воіна ўспыхваў ад захаплення, і зачараваны чалавек, без лішняй сціпласці і ваганняў, пацвярджаў справядлівасць слоў Магуа ўхвальнымі жэстамі і ўсклікамі.
Раптам голас прамоўцы панізіўся; у тоне індзейца не адчувалася ўрачыстасці, што гучала ў ім, калі правадыр пералічваў слаўныя подзвігі сваіх суродзічаў. Ен абмалёўваў гленскі вадаспад, недасягальны скалісты востраў з яго пячорамі і шматлікія хуткаплыні і віры Глена. Вось ён вымавіў мянушку «Доўгі Карабін» і маўчаў да таго часу, пакуль у лесе, які рассцілаўся паблізу падножжа ўзгорка, не сціх апошні адгалосак працяжнага воінскага крыку індзейцаў — крыку, якім яны сустрэлі гэтае ненавіснае для гуронаў імя. Магуа паказаў на маладога палоннага афіцэра і пачаў апісваць смерць воіна, якога абрушыў у бездань Хейвард. Пасля гэтага правадыр успомніў пра лёс індзейца, які вісеў паміж небам і зямлёю, нават паказаў усю страшную сцэну яго пагібелі. Ен схапіўся за галіну аднаго з дрэў, паказаў апошнія хвіліны, сутаргаватыя рухі і самую смерць няшчаснага. Расказаў ён таксама, якім чынам гінуў кожны з яго сяброў, успамінаючы пра мужнасць і слынную дабрачыннасць забітых. Калі заканчваў гэтае апавяданне, ягоны голас зноў змяніўся — загучаў ціха, засмучана, жаласна; у ім чуліся гарлавыя ноты, не пазбаўленыя музычнасці. Магуа гаварыў пра жонак і дзяцей забітых, пра іх адзіноту, пра гора, і нарэшце, напомніў пра абавязак воінаў, пра помсту за нанесеныя ім крыўды. Раптам павысіў голас, надаючы яму выраз лютай сілы, а закончыў сваю доўгую прамову цэлым шэрагам хвалюючых пытанняў.
— Хіба гуроны сабакі, каб гэта ўсё цярпець? Хто скажа жонцы Мінаўгуа, што яго скальп дастаўся рыбам і што роднае племя не адпомсціла за яго смерць? Хто асмеліцца сустрэцца з гордай маці Васавацімі, не пачырвоніўшы рук варожай крывёю? Што мы адкажам нашым старым, калі яны спытаюць нас, дзе скальпы ворагаў, а ў нас не знойдзецца ні аднаго воласа з галавы непрыяцеля? Жанчыны будуць паказваць на нас пальцамі. На імені гуронаў ляжыць цёмная пляміна; трэба змыць яе варожаю крывёю...