Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
Разведчык крыху затрымаўся, каб сказаць некалькі слоў Коры, якая з палёгкаю ўздыхнула, убачыўшы, якую сілу маюць яе словы.
— Калі-нікалі ў юнай душы з’яўляецца такая ж мудрасць, як і ў старой,— сказаў ён.— Калі вас павядуць у лес, лепш сказаць, тых з вас, каго часова пашкадуюць, загінайце на шляху голле кустоў і дрэў і намагайцеся рухацца так, каб заставаўся шырокі след. Тады, паверце, знойдзецца сябра, які не пакіне вас, хоць бы яму прыйшлося ісці па вас на край свету!
Ен пяшчотна паціснуў руку Коры, падняў ружжо, са скрухаю паглядзеў на яго, зноў асцярожна паклаў свой «аленебой» на камень, нарэшце спусціўся да таго месца ракі, дзе знік Чынгачгук. Сакалінае Вока на імгненне павіс на скале, заклапочана азірнуўся і з горыччу прамовіў:
— Калі б у мяне застаўся порах, не было б такога няшчасця і ганьбы!
Нарэшце ён расшчапіў рукі і апынуўся ў вадзе; струмені сыйшліся над яго галавою, і ён знік.
Цяпер позіркі тых, хто застаўся, звярнуліся да Ункаса, які нерухома стаяў, прыхіліўшыся да скалы. Кора сказала яму:
— Вораг не заўважыў нашых сяброў, і яны зараз, відаць, ужо ў бяспецы. Ці не пара і вам рушыць за імі?
— Ункас застанецца,— спакойна на англійскай мове сказаў малады магіканін.
— Гэта толькі зробіць наш палон яшчэ цяжэйшым і зменшыць для нас магчымасць выратавання,— прамовіла Кора.— Ідзіце, велікадушны малады чалавек,— працягвала яна, апускаючы вочы пад позіркам магіканіна і невыразна адчуваючы сваю ўладу над ім.— Ідзіце да майго бацькі, як я ўжо гаварыла іншым, і будзьце самым надзейным з маіх пасыльных. Скажыце яму, каб ён даў вам грошай для выкупу яго дачок з няволі. Ідзіце! Я жадаю гэтага! Я прашу вас ісці!
Спакойны выраз твару маладога правадыра змяніўся на сумны, але ён перастаў вагацца. Нячутнымі крокамі Ункас перасёк пляцоўку і слізгануў у вірлівую плынь. Амаль не дыхаючы, пазіралі на раку тыя, хто застаўся, пакуль яго галава не паказалася над вадою даволі далёка ад астраўка. Набраўшы паветра, Ункас зноў схаваўся пад вадою.
Гэты хуткі і, відаць, удалы манеўр трох жыхароў лесу адбыўся ўсяго за некалькі хвілін. Паглядзеўшы апошні раз услед Ункасу, Кора павярнулася да Хейварда і прамовіла дрыготкімі вуснамі:
— Я чула, што вы таксама славіцеся майстэрствам плаваць. Дык за імі! Зрабіце разважна так, як гэтыя дабрадушныя людзі!
— А хіба Кора Мунро патрабуе менавіта такога доказу вернасці ад свайго абаронцы? — з сумнай усмешкай адказаў Дункан, і ў яго тоне адчулася горыч.
— Цяпер не час спрачацца,— адказала дзяўчына.— Наступіў момант, калі абавязак кожнага — праявіць сябе найлепшым чынам. Тут ад вас не будзе карысці, але ваша каштоўнае жыццё можа быць выратавана для іншых найбліжэйшых сяброў.
Дункан не адказаў, а толькі зірнуў на чароўную
Алісу, якая з дзіцячай бездапаможнасцю прыціскалася да яго рукі.
— Падумайце,— працягвала Кора пасля кароткага маўчання, у час якога яна, відаць, з усіх сіл намагалася заглушыць у сабе боль, яшчэ больш востры, чым страх,— бо смерць — самае горшае, што можа чакаць нас, а смерці ніхто не міне.
— Бывае ліха горш за смерць,— рэзка, здаецца, адчуваючы горыч за яе настойлівасць, адказаў Дункан,— але чалавек, гатовы памерці дзеля вас, можа адхіліць яго.
Кора перастала ўгаворваць яго і, затуліўшы твар хусткаю, павяла з сабою амаль непрытомную Алісу ў глыбіню другой пячоры.
РАЗДЗЕЛ IX
Вясёлай будзь, мая любоў, He бойся.
Усмешкай светлай хмары прагані ты, Што ахмурылі пяшчотнае чало.
«Смерць Агрыпіны»
Шум і хваляванне бою, як па волі чарадзейных сіл, змяніліся цішынёю, і ўзбуджанаму ўяўленню Хейварда ўсё гэта здалося якімсьці страшэнным трызненнем. Тое, што адбылося, глыбока ўрэзалася ў яго памяць, a паміж тым, ён з цяжкасцю мог упэўніць сябе, што нядаўна сапраўды штосьці адбылося. He ведаючы, які лёс напаткаў людзей, якія даверыліся хуткай плыні, Дункан уважліва прыслухоўваўся, чакаючы якіх-небудзь сігналаў або гукаў трывогі, па якіх ён змог бы даведацца, ці ўдаліся рызыкоўныя ўцёкі. Але дарэмна напружваў ён сваю ўвагу: нішто не гаварыла пра лёс гэтых смелых людзей. У гэты момант Дункан забыўся пра тое, што трэба хавацца за скалу, што яшчэ зусім нядаўна трэба было рабіць для бяспекі. Але кожная спроба выявіць хоць бы маленькі намёк на набліжэнне ворагаў была такой жа марнай, як і пошукі сяброў, якія адплылі. Здавалася, усё жывое зноў пакінула лясістыя рачныя берагі. Ястраб-рыбалоў, які назіраў за боем здалёку, седзячы на верхніх галінках сухой сасны, цяпер зляцеў са свайго высокага седала і, апісваючы шырокія кругі, кружыў над здабычай. Сойка, пранізлівы голас
якой быў заглушаны дзікім выццём індзейцаў, зноў напаўняла паветра бязладным крыкам, быццам лічачы, што да яе вярнулася панаванне над лясной глушэчай. Гэтыя гукі ажывілі ў Дункага слабае мігценне надзеі; ён сабраўся з сіламі да новай барацьбы, і ў ім ажыла ўпэўненасць у перамозе.
— Гуронаў не відаць,— сказаў ён Давіду, які ўсё яшчэ не апамятаўся ад удару, што ашаламіў яго.— Схаваемся ў пячору. У астатнім ды будзе воля вышэйшая!
— Помню, я разам з дзвюма чароўнымі дзяўчатамі пасылаў усявышняму ўхвалу і ўдзячнасць,— у паўпрытомным стане загаварыў Давід,— але мяне напаткала жорсткая... у рэшце рэшт, справядлівая кара за мае грахі. Я быццам заснуў, але гэта быў несапраўдны сон. Рэзкія, нястройныя гукі бітвы глушылі мой слых. Гэта быў хаос. Здавалася, наступіў канец свету і прырода забылася пра гармонію.
— Бедны чалавеча! Вы сапраўды былі на валасінку ад смерці. Але ўстаньце і ідзіце за мною. Я адвяду вас у такое месца, дзе вы не пачуеце іншых гукаў, акрамя псалмаспеваў. •
— У шуме вадаспада гучыць мелодыя, і цурчэнне вады слодычнае,— сказаў Давід, прыціснуўшы руку да сваёй, поўнай збянтэжання галавы.— Толькі ці не гучаць у паветры скавытанне і такі лямант, што здаецца, быццам душы асуджаных...
— Не-не,— нецярпліва перапыніў яго Хейвард,— ляманту няма. Усё ціха і спакойна, акрамя вады... Дык ідзіце туды, дзе вы можаце спакойна спяваць песні, якія вы так любіце.
Давід сумна ўсміхнуўся, але пры напаміне пра яго любімы занятак на твары псалмаспевака мільгануў прамень задавальнення. Без ваганняў дазволіў ён адвесці сябе ў пячору, спадзеючыся там заспакоіць мелодыяй свой змучаны слых. Абапіраючыся на руку Дункана, Гамут пайшоў да сясцёр, а Дункан схапіў абярэмак сасафраса, заваліў пахучымі галінамі ўваход у пячору і замаскіраваў яго. Ззаду гэтай кволай перашкоды ён павесіў кінутыя ляснымі жыхарамі коўдры; такім чынам, ва ўнутраную пячору не магло трапіць святло, у знешнюю ж уліваўся лёгкі водбліск з вузкай цясніны, па якой адзін рукаў ракі імчаўся наперад, каб там, ніжэй па цячэнню, зліцца з іншай вадзяной плынню.
— Мне не падабаюцца правілы тубыльцаў, якія змушаюць іх скарыцца перад няшчасцем без барацьбы,— сказаў Дункан, па-ранейшаму ўкладваючы голле.— Наша правіла: «Пакуль не вычарпалася жыццё — не знікла надзея», значна суцяшальней і найбольш адпавядае характару воіна. Вас, Кора, я не стану суцяіцаць, у вас даволі мужнасці. Але ці не зможаце вы асушыць слёзы бедалагі, якая дрыготка прыціскаецца да вашых грудзей?
— Я стала спакайнейшая, Дункан,— адказала Аліса, адхіляючыся ад сястры і намагаючыся, нягледзячы на слёзы, здавацца цвёрдай,— значна спакайнейшая. Канечне, тут, у гэтай закрытай пячоры, мы ў бяспецы: нас не знойдуць, нам не зробяць шкоды, і мы можам спадзявацца на помач смелых людзей, якія дзеля нас ужо апыналіся ў страшэннай небяспецы.
— Вось зараз і наша ціхая Аліса гаворыць, як належыць дачцэ Мунро,— сказаў Хейвард і, падыходзячы да знешняга ўвахода ў пячору, спыніўся, каб паціснуць ёй руку.— Маючы такія два ўзоры мужнасці, ганьба быць баязліўцам.
Дункан сеў пасярэдзіне пячоры і сутаргавата сціснуў ацалелы пісталет; суровыя вочы маёра гаварылі пра яго змрочны адчай.
— Калі сюды і прыйдуць гуроны, яны зоймуць гэтую пазіцыю не вельмі проста,— прамармытаў ён і, прыхінуўшыся галавою да скалы, пачаў цярпліва чакаць далейшых падзей, не спускаючы позірку ад увахода ў грот.
Калі змоўк гук яго голасу, наступіла працяглая, глыбокая, амаль мёртвая цішыня. Свежае ранішняе паветра пранікала ў пячору. Хвіліна праходзіла за хвілінаю, нічога не паруіпала спакою; у душы ўсіх, што чакалі дапамогі, з’явілася пачуццё надзеі.
Адзін Давід не падзяляў агульнага хвалявання. Ен сядзеў непарушна. Прамень, што зазірнуў у пячорную шчыліну, асвяціў яго змардаваны твар і ўпаў на старонкі томіка, які спявак пачаў зноў перагортваць, нібы адшукваючы там песню, найболып прыдатную да гэтых хвілін. Хутка намаганні Гамута завяршыліся поспехам; ён гучна прамовіў: «Востраў Уайт», выбраў працяглы ласкавы гук са свайго камертона і сваім яшчэ болып музычным голасам праспяваў уводныя мадуляцыі да таго гімна, назву якога толькі што аб’явіў.
— А гэта, можа, небяспечна? — запытала Кора, і яе цёмныя вочы цікаўна зірнулі на маёра.
— Спевакоў голас такі слабы, што яго заглушыць грукат і роў вадаспада,— быў адказ.— Акрамя таго, пячора паглынае гук. Няхай жа ён аддасца захапленню свайго сэрца, гэта не можа быць небяспечна.
— «Востраў Уайт!» — паўтарыў Давід і азірнуўся з тым важным выглядам, які памагаў яму запыніць шэпт сваіх вучняў.— У гэтым гімне цудоўная мелодыя і ўрачыстыя словы. I трэба пець яго з належнай павагаю.
Пасля кароткага маўчання пачуўся голас спевака, панесліся ціхія ракатлівыя гукі, нарэіпце мелодыя напоўніла вузкую пячору. Усе з глыбокім хваляваннем слухалі, як льецца чароўная мелодыя, усе забыліся пра бессэнсоўнасць пачутых слоў. Аліса несвядома выцерла слязіну і ветла паглядзела на бледны твар Гамута, не хаваючы свайго захаплення. Кора ўхвальна ўсміхнулася, а Хейвард адвёў свой напружаны позірк ад увахода ў пячору, гледзячы то на Давіда, то на Алісу, вочы якой свяціліся захапленнем. Спачуванне слухачоў кранула душу прыхільніка музыкі; яго голас набыў ранейшую паўнату і сілу. Спявак зрабіў новае намаганне, і паліліся працяглыя магутныя гукі. Раптам знадворку пачуўся страшэнны крык. Свяшчэнны гімн імгненна перапыніўся; спявак змоўк, быццам сэрца няшчаснага падступіла да яго гартані і адразу пераціснула дыханне псалмаспевака.
— Мы загінулі! — ускрыкнула Аліса, кідаючыся ў абдымкі да Коры.
— He яшчэ, не яшчэ! — адказаў усхваляваны, але бясстрашны Хейвард.— Крык данёсся з сярэдзіны вострава і вырваўся ў дзікуноў, калі яны ўбачылі забітых сяброў. Яны не знайшлі нашага прыстанішча, і для нас яшчэ не згасла надзея.