Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
Як толькі шэпт разведчыка змоўк, чатыры чалавечыя галавы паказаліся над бярвёнамі, што прыбіла цячэннем да аголеных скал. У наступнае імгненне ў зялёнай пене з’явілася пятая постаць; яна плыла і змагалася з вадою. Індзеец з усіх сіл намагаўся дабрацца да бяспечнага месца. Імклівае цячэнне несла яго; вось ён працягнуў ужо руку сваім сябрам, але бурлівая плынь зноў адкінула яго ад іх. Раптам гурон быццам узляцеў у паветра, ускінуў рукі і знік у зіхоткай прорве. 3 глыбіні пачуўся адчайны крык. Пасля ўсё змоўкла; наступіла хвіліна страшнага зацішша...
Першым шчырым Дунканавым жаданнем было кінуцца памагчы чалавеку, які гінуў, але жалезныя ціскі рук паляўнічага прыкавалі яго да месца.
— Вы хочаце выявіць наша прыстанішча і наклікаць на ўсіх нас верную смерць? — сурова асадзіў Сакалінае Вока.— Гэта захавала нам адзін зарад. А баявыя прыпасы гэтак жа нам дарагія, як хвілінная перадышка
стомленаму аленю. Перамяніце порах у вашых пісталетах. Над вадаспадам падымаецца такі вадзяны пыл, што селітра, бадай, адмоклая. Падрыхтуйцеся да барацьбы ўрукапашную, я ж буду страляць.
Разведчык уклаў палец у рот і моцна, працяжна засвістаў. Магікане, якія вартавалі скалы, адказалі яму тым жа. Дункан паспеў заўважыць, што галовы над бярвёнамі, прынесенымі да берага, імгненна падняліся, але так жа хутка зніклі. Неўзабаве ён пачуў шоргат, павярнуў галаву і ў некалькіх кроках ад сябе ўбачыў Ункаса; малады індзеец спрытна поўз па зямлі. Сакалінае Вока сказаў магіканіну некалькі слоў на мове дэлавараў, і Ункас незвычайна асцярожна і спакойна заняў новую пазіцыю. Хейвард перажываў хвіліны ліхаманкавага і нецярплівага чакання, а разведчык палічыў гэты час зручным для лекцыі пра разумнае і асцярожнае абыходжанне з ружжамі і пісталетамі.
— 3 усіх відаў зброі,— пачаў ён свае навучанні,— у вопытных руках самае дзейснае — даўгаствольнае ружжо, добра адпаліраванае і зробленае з мяккага металу. Але для абыходжання з такім ружжом патрэбны моцныя рукі, дакладнае вока і добры прыцэл; толькі пры такіх умовах ружжо пакажа ўсё сваё найлепшае. Я лічу, што збраяры дрэнна ведаюць сваё рамяство, калі вырабляюць кароткія ружжы і кавалерыйскія...
Ціхі, але выразны ўсклік Ункаса перапыніў яго гаворку.
— Бачу, бачу, сябра,— працягваў Сакалінае BoKa.— Яны рыхтуюцца напасці, бо ў іншым выпадку не пачалі б падымаць над бярвёнамі свае спіны... Ну і выдатна! — дадаў ён, аглядаючы сваё ружжо.— Першы з іх, канечне, сустрэне верную смерць, нават калі гэта будзе сам Манкальм.
3 лесу данёсся новы ўзрыў дзікіх крыкаў, і па гэтым сігнале чатыры дзікуны выскачылі з-пад прыкрыцця. Чаканне было такое пакутлівае, што Хейвард адчуў пякучае жаданне кінуцца насустрач ім, але яго спыніў спакой Ункаса і разведчыка. Гуроны пераскочылі цераз чорныя скальныя камяні, якія ўздымаліся перад імі, і з дзікім крыкам кінуліся наперад.
Калі яны апынуліся ў некалькіх сажнях ад разведчыка і яго сяброў, ружжо Сакалінага Вока марудна падпаднялося над кустамі, і з доўгага ствала вылецела смяр-
тэльная куля. Першы гурон падскочыў, як падстрэлены алень, і ўпаў паміж цяснінамі.
— Зараз, Ункас, твая чарга,— загадаў Сакалінае Вока і, бліскаючы вачыма, выцягнуў з-за пояса свой доўгі нож.— Апошні з гэтых д’яблаў — твой. 3 астатнімі справімся мы, пра іх не думай.
Хейвард аддаў Сакалінаму Воку адзін са сваіх пісталетаў і разам з разведчыкам пачаў хутка спускацца насустрач ворагам. Разведчык і маёр стрэлілі адначасова, але абое няўдала.
— Я так і ведаў, так і гаварыў! — прашаптаў Сакалінае Вока і з пагардай кінуў маленькі пісталет у вадаспад.— Ну, падыходзьце, крыважэрныя нелітасцівыя сабакі!
У той жа час-імгненне перад ім паўстала постаць індзейца з жорсткім, лютым тварам. Тут жа паміж Дунканам і іншымі чырванаскурымі пачаўся рукапашны бой. Сакалінае Вока і яго непрыяцель з аднолькавым спрытам схапілі адзін аднаго за паднятыя рукі, якія сціскалі страшныя нажы. 3 хвіліну яны нерухома стаялі, напружваючы свае мускулы і намагаючыся адолець адзін аднаго. Напухлыя мышцы белага знясільвалі менш напрактыкаваныя мускулы гурона; рукі дзікуна саступалі моцы і наступу разведчыка. Раптам Сакалінае Вока зусім вызваліўся ад ворага і адным ударам нажа пранізаў яму грудзіну.
Паміж тым Хейвард люта змагаўся са сваім ворагам, і смерць дыхала ў твар маладому афіцэру. У першай жа сутычцы індзеец выбіў з рук Хейварда яго тонкую шаблю, і маёр застаўся безабаронны; увесь паратунак Дункана залежаў ад яго сілы і спрыту. У яго не было недахопу ні ў тым, ні ў іншым, але ён сустрэў ворага, які не саступаў яму. На шчасце, Хейварду ўдалося абяззброіць гурона, і нож індзейца са звонам упаў на камень.
3 гэтага імгнення пачалася адчайная барацьба: усё цяпер рашалася ад таго, хто з праціўнікаў скіне іншага з галавакружнай вышыні.
3 кожнай хвілінай яны набліжаліся да абрыву; тут трэба будзе зрабіць апошняе намаганне. Абодва ўклалі ўсю сваю рашучасць у гэтае намаганне, і абодва, хістаючыся, спыніліся над безданню. Хейвард адчуваў, як пальцы дзікуна ўпіваюцца ў яго горла, душаць яго, бачыў злую ўхмылку гурона, які спадзяваўся пацягнуць за сабою ў бездань ворага і прымусіць яго быць
таксама асуджаным на страшны лёс. Цела маёра марудна саступала магутнай сіле чырванаскурага, але раптам перад вачыма Хейварда мільганула цёмная рука, бліснула лязо нажа. Пальцы гурона імгненна расчапіліся, і выратавальныярукіУнкасаадцягнуліДункана ад берага прорвы. Але малады маёр усё яшчэ не мог адарваць позірк ад страшнага твару індзейца, які цяпер пакаціўся ў бездань.
— Пад укрыццё! — закрычаў Сакалінае Вока, які толькі што адолеў свайго праціўніка.— Калі вам дарагое жыццё, схавайцеся за камяні. Наперадзе яшчэ новая сутычка. .
3 горла маладога магіканіна вырваўся пераможны крык, і ён разам з Дунканам хутка падняўся на адхон, з якога маёр збег перад пачаткам бою; абодва схаваліся сярод камянёў і кустоў.
РАЗДЗЕЛ VIII
Мсціўцы радзімы Усё яшчэ марудзяць.
Грэй
Папярэджанне разведчыка было своечасовае. Пакуль адбывалася апісаная намі барацьба, ні чалавечы голас, ні шум крокаў не парушалі аднастайнага гулу вадаспада. Гуроны з такім напружаннем сачылі за вынікам сутычкі, што, здавалася, не маглі скрануцца з месца. Хуткія рухі тых, хто змагаўся, заміналі ім страляць у ворагаў, таму што іх стрэлы маглі быць пагібельныя і для сяброў. Але калі ўсё скончылася, паднялося раз’юшанае выццё, і адзін за адным пачалі ўспыхваць ружэйныя стрэлы, пасылаючы свінцовых вестуноў цэлымі залпамі, быццам нападаючыя вылівалі злосць на бяздушныя скалы.
Ружжо Чынгачгука адказвала ім непаспешлівым, але трапным агнём. Старшы магіканін з халоднай цвёрдасцю не пакідаў свайго паста на працягу ўсёй папярэдняй дзеі. Толькі калі пераможны кліч Ункаса даляцеў да яго слыху, бацька адказаў маладому чалавеку радасным воклічам, але ў той жа час зноў замёр, і цяпер толькі яго стрэлы даказвалі, што ён з непахіснай стараннасцю ахоўвае свой пост.
Так з хуткасцю думкі праляцела шмат хвілін. Нападаючыя стралялі то залпамі, то ўрассыпную. I хоць навакольныя скалы, дрэвы і кусты былі ўсе пасечаныя кулямі, да гэтага часу адзіным пацярпелым з усяго маленькага атрада быў бедны Давід, такім надзейным выйшла прыстанішча акружаных.
— Няхай паляць свой порах,— спакойна сказаў Сакалінае Вока, слухаючы, як свішчуць кулі, пралятаючы міма скалы, за якой ён хаваўся ў бяспецы.— Тым лепш: калі сутычка закончыцца, мы падбяром кулі. I, думаю, забаўка надакучыць гэтым д’яблам paHeft, чым каменні папросяць у іх літасці... Ункас, хлопчык, ты дарэмна марнуеш порах і засыпаеш яго занадта шмат. Ружжо адскоквае, і куля ляціць дрэнна. Я гаварыў табе: цэлься ў гэтага зладзюгу так, каб трапіць яму пад белую рысу, ну, а твая куля трапіла на два дзюймы вышэй. Жыццё ў мінгаў схавана глыбока, а вопыт вучыць нас хутка распраўляцца са змеямі.
Спакойная ўсмешка асвяціла твар маладога магіканіна, выявіўшы, што ён ведае англійскую мову, аднак Ункас нічога не адказаў.
— Дарэмна вы ўшчуваеце Ункаса за недахоп майстэрства,— прамовіў Дункан.— Ен выратаваў мне жыццё самым разумным, адважным шляхам. Зараз я яго сябра навек і ніколі не забуду, чым яму абавязаны.
Ункас прыпадняўся і працягнуў Хейварду руку.
У момант гэтага сяброўскага поціску рук маладыя людзі з разуменнем зірнулі адзін на аднаго, і Дункан забыўся і пра характар, і грамадскае становішча свайго ляснога сябра. Тым часам Сакалінае Вока, які спакойна і дружалюбна глядзеў на гэтую праяву юначых пачуццяў, сказаў:
— У пустынях і лясах сябры часта аказваюць адзін аднаму такія паслугі. I мне здаралася выратоўваць Ункаса з бяды, і я выдатна помню, што ён пяць разоў засланяў мяне ад смерці: тры разы пры сутыкненні з мінгамі, раз пры пераправе праз Харыкен і...
— Гэта куля была пушчана лепш за ранейшыя! — усклікнуў Дункан і міжволі адхінуўся ад скалы, у якую трапіў стрэл.
Сакалінае Вока падняў сплюшчаную кулю, пахітаў галавою і сказаў:
— Свінец, які падае пры канцы лёту, ніколі не рас-
плюшчваецца. Гэта магло здарыцца, толькі калі куля звалілася з воблакаў.
Ункас падняў ружжо, і позіркі ўсіх іншых паімкнуліся ўверх. Загадка імгненна адкрылася. На правым беразе ракі ўзвышаўся магутны дуб; дрэва гэта так нахілілася наперад, што яго верхняе голле навісла над ракою. Пасярод лістоты, што ледзь прыкрывала вузлаватае голле старога дуба, прытаіўся гурон; ён то хаваўся за ствол, то выцікоўваў з-за галін, жадаючы ўпэўніцца, ці трапіў у цэль яго стрэл.
— Гэтыя д’яблы гатовы забрацца на самае неба, каб толькі загубіць нас,— сказаў разведчык.— Трымай яго пад прыцэлам, хлопчык, пакуль я зараджу свой «аленебой». Пасля мы адразу стрэлім у дрэва з двух бакоў.
Ункас чакаў сігналу разведчыка. Нарэшце ўспыхнулі два стрэлы. Кара і дубовае лісце паляцелі ў паветра, і вецер панёс іх у розныя бакі. Дзікун адказаў сваім ворагам толькі насмешлівым рогатам і паслаў новую кулю, якая збіла капялюш з галавы Сакалінага Вока. I зноў з лясных гушчароў вырваўся дзікі, раз’юшаны крык і свінцовы град засвістаў над галавой акружаных; здавалася, быццам дзікуны хацелі прымусіць сваіх ворагаў не зрушвацца з месца, каб даць прыцэліцца воіну, які забраўся на высокі дуб.
— Трэба абараніцца ад куль,— сказаў разведчык.— Ункас, пакліч бацьку: нам патрэбны ўсе ружжы, каб справіцца з хітрым д’яблам і выбіць яго з гнязда.