Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
Хейвард і яго спадарожнікі з асцярогаю набліжаліся да старога блакгаўза. Але Сакалінае Вока і індзейцы ўвайшлі ў нізкі будынак без страху і з відавочнай цікавасцю. Пакуль разведчык азіраў сцены з увагаю чалавека, успаміны якога ажывалі з кожнай хвілінаю, Чынгачгук на дэлаварскім дыялекце расказаў Ункасу кароткую гісторыю сутычкі, што адбылася ў гэтай зацішнай мясціне. Калі ён гаварыў пра гераічныя ўчынкі свайго юнацтва, на ягоным твары і паставе заўважаўся пераможніцкі гонар.
Кора і Аліса з задавальненнем спусціліся з сёдлаў у надзеі адпачыць сярод вечаровай прахалоды ў бяспечным месцы, цішыню якога, як яны думалі, магло патрывожыць толькі з’яўленне лясных звяроў.
— Ці не лепш нам размясціцца адпачыць у больш патайным кутку, мой дарагі сябра? — спытаў разведчыка асцярожны Дункан, заўважыўшы, што Сакалінае Вока ўжо закончыў свой кароткі агляд блакгаўза.— Можа, будзе разумней адшукаць менш вядомае месца, якое мала бачылі нечыя вочы?
— Амаль усе, хто ведаў пра існаванне гэтага блакгаўза, памерлі,— павольна і задумліва адказаў белы паляўнічы.— He часта пішуць кнігі пра такія сутыкненні, што адбыліся паміж варожымі магіканамі і махокамі. Тады быў я вельмі малады і выступіў з дэлаварамі, ведаючы, што іхняе племя пакрыўджана і прыгнечана. Сорак дзён і сорак начэй д’яблы махокі, якія прагнулі нашай крыві, абкружалі гэты драўляны зруб. План гэтай крэпасці быў прыдуманы мною, я ж і будаваў гэты блакгаўз, хоць сам я не індзеец, а белы. Дэлавары таксама памагалі мне, і мы хутка паставілі гэтую выдатную будыніну. Пасля зрабілі вылазку на жорсткіх сабак, і ні адзін з іх не вярнуўся дамоў, каб расказаць пра лёс, што іх напаткаў. Так-так, мне, тады маладому чалавеку, былі навіною крывавыя відовішчы, я жахаўся ад думкі, што істоты, надзеленыя такою ж душой, як мая, ляжаць на аголенай зямлі, што іх
трупы пакінуты на спажыву звярам ці застануцца гнісці пад дажджамі. Я ўласнымі рукамі пахаваў забітых. Яньі ляжаць вось пад тым самым узгоркам, на якім вы размясціліся. I трэба сказаць, што сядзець тут вельмі зручна, хоць узгорак гэты ўзвышаецца над кучаю чалавечых касцей.
Хейвард і Аліса з Кораю імгненна ўскочылі з пакрытай травою магілы. Хоць дзяўчаты нядаўна перажылі шмат страшных сцэн, яны ўсё ж не мелі сілы пераадолець у сабе жах, ведаючы, што каля іх так блізка магіла забітых махокаў. Шараватае святло, панылая паляна, парослая рыжаватай травою, акаймоўка зараснікаў і кустоўя, за якімі чарнеліся высокія сосны, што падымаліся, здавалася, да самых хмар, мёртвае лясное маўчанне — усё гэта наводзіла на змрочныя думкі.
— Яны памерлі, яны не зробяць шкоды,— працягваў Сакалінае Вока, махнуўшы рукою.— Ніколі больш не напоўняць яны цішыні сваім ваенным клічам, ніколі не замахнуцца тамагаўкамі! Чынгачгук ды я толькі ацалелі з тых, хто тады змагаўся на гэтым поплаве. Браты і родзічы майго сябра магіканіна былі ў нашым атрадзе, а паглядзіце, што засталося ад яго роду!
Слухачы міжволі зірнулі на сваіх цёмнаскурых сяброў з пачуццём спачування да іх сумнага лёсу. Постаці магікан яшчэ бачыліся ў цяні блакгаўза. Ункас з напружанай цікаўнасцю слухаў апавяданні свайго бацькі пра слаўныя подзвігі магікан.
— Я думаў, дэлавары адмаўляліся прымаць удзел у войнах,— сказаў Дункан,— і ніхто з іх не браў у рукі зброі, давяраючы абараняць свае землі гэтым самым махокам, якіх вы пабілі.
— У гэтым не ўся праўда,— адказаў паляўнічы.— А па сутнасці, усё гэта хлусня. Шмат гадоў таму намаганнямі галандцаў была заключана такая дамова, па якой галандцы абяззброілі туземцаў, каб завалодаць усёй краінаю, дзе яны пусцілі карані. Магікане, якія былі ў гэтым племені, але якім прыйшлося мець варункі з англічанамі, ніколі не ўступалі ў гэтую змову; яны абаранялі сваю чалавечую годнасць. Так пачалі рабіць і дэлавары, калі ў іх адкрыліся вочы на сваю безразважнасць. Вы бачыце перад сабою вялікага правадыра, мудрага магіканіна. Калісьці яго продкі маглі праследаваць аленя на вялізнай адлегласці.
А што засталося яго нашчадкам? Калі бог забярэ яго да сябе, ён атрымае каля шасці футаў зямлі і будзе спакойна ляжаць у ёй, толькі калі ў яго знойдзецца сябра, які выкапае яму магілу глыбей, так, каб лемяхі не патрывожылі яго.
— Пакінем гэта,— сказаў Дункан, адчуваючы, што гэтая размова можа прывесці да сваркі, якая парушыць добрыя адносіны паміж падарожнікамі.— Мы прайшлі шмат міль, але сярод нас няма тдкога моцнага чалавека, як вы, які амаль зусім не ведае стомы і слабасці.
— Чалавечыя косці і мускулы памаглі мне перанесці ўсё гэта,— адказаў паляўнічы, разглядваючы свае мускулістыя рукі са шчырасцю, што выяўляла ў ім сардэчнае задавальненне ад пахвалы, выказанай яму Дунканам.— Есць людзі мацнейшыя за мяне, але вам трэба будзе яшчэ добра пашукаць сярод іх такога, хто зможа прайсці пяцьдзесят міль, ні разу не спыняючыся адпачыць. I вось таму, што кроў і косці ў кожнага чалавека розныя, трэба думаць, што гэтыя пяшчотныя істоты хочуць адпачыць пасля ўсяго, што яны перажылі за цэлы дзень... Ункас, ачысці ад лісцяў крыніцу, пакуль я з тваім бацькам зраблю прыстанішча для іх у засені пад каштанамі і пасцель з травы і лісця.
Тым часам зусім сцямнела. Сакалінае Вока і яго сябры пачалі ладзіць начлег для Коры і Алісы. Тая крынічка, што за шмат гадоў перад гэтым прымусіла туземцаў выбраць гэтую палянку месцам часовай крэпасці, была хутка ачышчана ад лісця, і крыштальна-празрысты бруёк запульсаваў хутчэй, акрапіўшы сваёй свежай вадою зелянюткі ўзгорак. Услед за гэтым адзін з куткоў старога блакгаўза пакрылі такім дахам, які мог засланіць сабою ўсіх ад буйнай расы, якой шмат у гэтых мясцінах; сабралі таксама абярэмак тонкага галля і сухога лісця, прыладзіўшы іх як пасцель для Коры і Алісы.
Пакуль старанныя жыхары лясоў клапаціліся пра начлег, маладыя дзяўчаты падмацавалі свае сілы вячэраю, хутчэй, зрэшты, для патрэбы, чым таму, што былі галодныя. Пасля яны ляглі на падрыхтаваную для іх пахкую пасцель і адразу заснулі.
Дункан вырашыў не спаць, ахоўваць іх спакой, і сеў за вартавога, размясціўшыся каля адной са знеш-
ніх сцен блакгаўза, але Сакалінае Вока, паказаўшы яму на Чынгачгука, сам спакойна ўлёгся на траву і прамовіў:
— Вочы белага чалавека занадта сляпыя для начнога каравула. Нашым вартавым будзе магіканін, мы ж зможам спакойна спаць.	.
— Мінулы раз я нямала паспаў,— сказаў Дункан.— Я маю меншую патрэбу ў адпачынку, чым вы. Няхай спяць усе, акрамя мяне: я буду стаяць на варце.
— Калі б мы былі сярод белых палатак шасцідзесятага палка і стаялі супраць такога непрыяцеля, як Манкальм, я не жадаў бы лепшай варты,— адказаў разведчык,— але ў цёмную ноч у гэтай дзікай глушэчы вы толькі дарэмна будзеце напружваць сваю ўвагу і пільнасць. Адным словам, вазьміце лепш прыклад з Ункаса і з мяне — засніце, і, паверце, вы будзеце спаць у поўнай бяспецы.
Сапраўды, Хейвард убачыў, што малады індзеец лёг на схіл узгорка і, здавалася, сабраўся як мага лепш скарыстаць тое, што можна адпачыць. Давід, язык якога літаральна прыліп да гартані ад ліхаманкі, выкліканай ранаю і ўзмоцненай ад цяжкога пераходу, узяў прыклад з Ункаса. He жадаючы працягваць непатрэбную спрэчку, малады чалавек паўлежачы прыхіліўся спіною да бёрнаў блакгаўза, але ў душы цвёрда вырашыў не зводзіць вачэй, пакуль не перадасць Кору і Алісу ў рукі Мунро. Разведчыку здалося, што ён упэўніў маладога афіцэра, і з гэтаю верай ён хутка заснуў.
Досыць доўгі час Дункану ўдавалася змагацца са сном. Ен прыслухоўваўся да самых нямоцных гукаў, што даносіліся з лесу. Вячэрні змрок згусціўся над яго галавою, але ён усё яшчэ адрозніваў постаці людзей, якія ляжалі на зямлі, і Чынгачгука, які сядзеў, выпрастаўшы паставу, гэтак жа нерухома, як дрэвы, што цёмнымі сценамі падымаліся з усіх бакоў. Ен чуў лёгкае дыханне сясцёр, якія ляжалі ў некалькіх кроках ад яго, і ні адзін шолах лісточка на ветры не выпадаў з-пад увагі яго слыху.
Але вось сумныя крыкі бугая пачалі для Дункана злівацца са стогнам савы; у дрымоце ён лічыў куст за свайго сябра — вартавога; галава яго апусцілася на плячук, а плячо, у сваю чаргу, схілілася да зямлі; усё цела яго аслабла, і Дункана ахутаў глыбокі сон.
Яго пабудзіў лёгкі ўдар па плячы. Слабы быў дотык, але Дункан падскочыў, успомніўшы пра той абавязак, які ён усклаў на сябе на пачатку ночы.
— Хто ідзе? — запытаў маёр, намацваючы шаблю.
— Сябра,— адказаў ціхі голас Чынгачгука, і, паказаўшы на месяц, які струменіў сваё мяккае святло праз лістоту дрэў, ён дадаў на сваёй ломанай англійскай мове: — Месяц узышоў. Форт белага чалавека яшчэ далёка-далёка. Пара ісці, зараз сон сплюшчвае двое вачэй француза.
— Так-так, ты маеш рацыю. Пакліч сваіх сяброў, закілзай коней, а я разбуджу маіх спадарожніц.
— Мы ўжо прачнуліся, Дункан,— прагучаў з блакгаўза срабрысты галасочак Алісы,— і пасля такога салодкага сну гатовы ехаць, але вы не спалі на працягу ўсёй гэтай доўгай ночы, ды яшчэ пасля такога дня, які доўжыўся, здаецца, цэлае жыццё. I ўсё дзеля нас!
— Скажыце лепш, што я збіраўся не спаць, але вочы мне здрадзілі...
— He, Дункан, не аднеквайцеся,— з усмешкаю перапыніла яго Аліса, выходзячы з ценю блакгаўза на пляцоўку, залітую месячным святлом.— Ці можна нам яшчэ крышку пабыць тут, каб і вы адпачылі? Вам жа гэта так патрэбна! Мы з Кораю ахвотна будзем вартаваць, а вы і ўсе астатнія смельчакі кладзіцеся і адпачывайце.
— Калі б сорам змог вылечыць мяне ад санлівасці, я ніколі больш не звёў бы вачэй,— адказаў малады чалавек, адчуваючы сябе вельмі няёмка і баючыся кпінаў.— Пасля таго як я неабдуманымі дзеяннямі ўцягнуў вас у небяспеку, у мяне не хапае сіл пільнаваць ваш сон, як гэта належыць рабіць салдату...
Яго словы перапыніў глухі вокліч Чынгачгука. У той жа час Ункасава постаць нібы замерла, выяўляючы напружаную ўвагу.
— Сюды ідзе вораг, і магікане чуюць гэта,— прашаптаў Сакалінае Вока, прачнуўшыся, як і ўсе астатнія.— Яны адчуваюць небяспеку ў паветры.
— Ратуй, божа! — прамовіў Хейвард.— Мы бачылі ўжо зашмат кровапраліццяў.
Тым не менш ён схапіў ружжо і выступіў наперад.
— Тут ходзіць які-небудзь лясны звер,— шэптам
сказаў ён, калі яго слых учуў ціхія і, здаецца, аддаленыя гукі, што ўстрывожылі магікан.
— Тсс! — адазваўся ўважлівы разведчык.— Гэта не звер, а чалавек. Хоць я сляпы і глухі ў параўнанні з індзейцамі, але зараз нават я адрозніваю чалавечыя крокі. Збеглы ад нас гурон, відаць, наткнуўся на адзін з перадавых атрадаў Манкальма, і французы напалі на наш след. Мне і самому не хацелася б зноў праліваць у гэтым месцы чалавечую кроў,— дадаў ён, трывожна азіраючы малабачныя абрысы блакгаўза,— але што наканавана, тое і будзе. Завядзіце коней у блакгаўз. Ты, Ункас, і вы, сябры, схавайцеся туды ж. Якія не струхлелыя і не нікчэмныя гэтыя сцены, яны ўсё ж паслужаць укрыццём — у іх ужо стралялі.