• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

    Апошні з магікан

    Джэймс Фенімар Купер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 318с.
    Мінск 1996
    79.09 МБ
    — А ён падмануў вас і пасля кінуў?
    — Ен не зрабіў ні таго, ні іншага — ва ўсякім разе, здрадлівага, бо знаходзіцца тут.
    — Хацелася б лепш зірнуць на гэтага чалавека! Калі ён сапраўдны іракез, я пазнаю яго па хітрым позірку і афарбоўцы,— сказаў разведчык.
    Прайпіоўшы каля каня Хейварда і сухарэбрыны псалмаспевака, каля якой ужо прымасцілася смактаць малако жарабя, ён рушыў паўз кусты і хутка падышоў да дзяўчат, якія з нецярплівасцю і нейкай трывогаю чакалі канца перамове.
    Ззаду Коры і Алісы стаяў індзеец-скараход; прыхіліўшыся да дрэва, ён абыякава сустрэў учэпісты позірк разведчыка. Твар індзейца выяўляў такую змрочную лютасць, што міжволі наганяў пачуццё страху.
    Здаволены сваімі агледзінамі, Сакалінае Вока адышоў ад чырванаскурага, спыніўся на імгненне, любуючыся прыгажосцю дзяўчат, і сардэчна адказаў на ўсмешку і ласкавы ківок Алісы, потым падышоў да кабылы псалмаспевака, якая карміла сваё жарабя, з хвіліну пазіраў на ездака, дарэмна намагаючыся адгадаць, хто ён, і нарэшце, пахітаўшы галавой, зноў вярнуўся да Дункана.
    — Мінг заўсёды застанецца мінгам, і ні махокі, і ніякае іншае племя не зменяць яго,— сказаў ён, вяртаючыся на сваё ранейшае месца.— Калі б вы былі адны і згадзіліся ахвяраваць ваўкам вашага пародзістага каня, я за адну гадзіну давёў бы вас да форта Эдвард, бо гэтая крэпасць знаходзіцца ўсяго на адлегласці адной гадзіны шляху адгэтуль. Але з вамі жанчыны, для якіх такі пераход немагчымы.
    — Чаму? Праўда, яны стаміліся, але могуць праехаць яшчэ некалькі міль.
    — Немагчыма,— паўтарыў разведчык.— Пасля таго як сцямнее, я мілі не прайшоў бы з гэтым скараходам, хоць бы за тое мне абяцалі лепшае ружжо ва ўсіх калоніях. Тут, у гушчары, хаваюцца іракезы.
    і ваш махок вельмі добра ведае, дзе хаваюцца яны, каб я згадзіўся пусціцца з ім у дарогу.
    — Няўжо? — запытаў Хейвард, нахіляючыся наперад і паніжаючы голас амаль да шэпту.— Прызнаюся, у мяне таксама з’явіліся некаторыя сумненні. Праўда, я хацеў схаваць іх і прыкідваўся спакойным, але я рабіў гэта толькі для таго, каб заспакоіць маіх спадарожніц. Таму я не дазволіў індзейцу ісці паперадзе, а змусіў яго рухацца за намі.
    — 3 першага ж погляду відаць, што гэта ашуканец,— сказаў паляўнічы, даткнуўшыся пальцам да носа ў знак перасцярогі.— Вось гэты зладзеяваты мінг прыхіліўся да дрэва маладога клёна, там, за кустамі, правая нага махляра супадае з лініяй ствала...— Сакалінае Вока шматзначна дакрануўся да свайго ружжа.— Я магу трапіць у яго паміж шчыкалаткай і каленам, і пасля гэтага ён недзе каля месяца не зможа як след хадзіць. Падысці бліжэй нельга: хітрая пачвара насцярожыцца і кінецца ў кусты, як напалоханы алень.
    — Не-не, гэтага не трэба. Можа, ён ні ў чым не вінаваты, і мне не хочацца, каб вы яго ранілі... Хоць бы я зусім упэўніўся, што ён здраднік..
    — Ну, у гэтым няма чаго сумнява. ца: іракез заўсёды гатовы здрадзіць і падмануць,— сказаў Сакалінае Вока. Кажучы так, ён падняў ружжо і ■ 'авёў яго рульку на Магуа.
    — Пачакайце,— спыніў яго Дункаг,— не страляйце. Прыдумайце нейкі іншы спосаб ад яго пазбавіцца, хоць я маю падставы лічыць, што ня однік абмануў мяне.
    Сакалінае Вока адмовіўся ад намер> перабіць нагу індзейцу-скараходу; ён на хвіліну задумаўся, пасля зрабіў рукой знак сваім сябрам-магікане м, якія ту г жа падышлі да яго. Усе ўтраіх паўшэптам загаварылі на дэлаварскім дыялекце. 3 сур’ёзным выглядам яны засяроджана і ціха пра штосьці раіліся. Мяркуючы па рухах рук белага паляўнічага, які часта паказваў на дрэўца, што ўзвышалася над кустамі, ён, відаць, гаварыў пра здрадніка.
    Яго сябры хутка ўцямілі, чаго ён чакае ад іх, і, адклаўшы сваё ружжо, зніклі ў гушчары. Адзін пайшоў направа, другі — налева. Яны схаваліся ў гушчары і слізгалі ў кустах зусім нячутна.
    — Цяпер вярніцеся да вашых спадарожніц,— звяр-
    таючыся да маёра, сказаў Сакалінае Вока,— і загаварыце з індзейцам. Магікане схопяць яго, не зачапіўшы нават афарбоўкі.
    — He,— з гонарам адказаў Дункан,— я сам хачу яго схапіць.
    — Але скажыце, што зробіце вы, седзячы на кані, калі вашым непрыяцелем будзе індзеец, які шмыгае сярод кустоў?
    — Я сыду з каня.
    — А вы лічыце, што, убачыўшы, як вы вызваляеце са стрэмені адну нагу, ён будзе цярпліва стаяць і чакаць, каб вы скочылі на зямлю? Кожны, хто ступае ў гэтыя лясы і збіраецца мець справу з туземцамі, павінен пераймаць звычкі індзейцаў, калі жадаеш удачы... Такім чынам, наперад! Загаварыце з гэтым бандзюком і прыкіньцеся, быццам вы лічыце яго сваім верным сябрам.
    Хейвард згадзіўся падпарадкавацца, адчуваючы вялікую агіду да таго, што яму выпадала зрабіць. Аднак з кожнай хвілінай у ім расло пачуццё небяспекі, якая навісла над спадарожніцамі з-за яго даверлівасці. Сонца села, і пагусцелыя цені надавалі лесу змрочны выгляд. Абрысы дрэў расплываліся, і цемра ясна напамінала Дункану, што набліжаецца час, калі дзікуны рабілі свае самыя крывавыя ўчынкі — учынкі помсты або варожасці. Гэтая асцярога змусіла Хейварда пакінуць Сакалінае Вока. Разведчык хуценька завязаў вельмі жвавую і гучную гутарку са спеваком, які так бесцырымонна далучыўся з раніцы да маленькай грамады. Праязджаючы каля дзяўчат, Дункан кінуў ім некалькі ветлівых слоў і з задавальненнем заўважыў, што яны бадзёрыя, нягледзячы на стому, і што прыпынак не ўстрывожыў іх. Сказаўшы Коры і Алісе, што яму трэба перамовіцца з індзейцам пра далейшы рух, Хейвард падспешыў свайго каня і зноў нацягнуў павады, калі пародзістая жывёліна апынулася ў некалькіх ярдах ад Магуа, які ўсё яшчэ стаяў каля дрэва.
    — Вось, Магуа, ты сам бачыш,— пачаў Хейвард, намагаючыся гаварыць спакойным і дружалюбным тонам,— надыходзіць ноч, а да форта Уільям-Генры не бліжэй, чым было, калі на ўсходзе сонца мы выходзілі з лагера генерала Веба. Ты збіўся з дарогі, ды і я даў маху. На шчасце, мы сутыкнуліся з паляўнічым — чуеш, ён размаўляе са спеваком,— з паляўнічым, які
    добра ведае ўсе аленевыя сцежкі, усе дарожкі глухога лесу і абяцае правесці нас у такое месца, дзе мы ў бяспецы адпачнём да наступнае раніцы.
    Бліскучыя вочы індзейца ўпіліся ў Хейвардаў твар, і ён запытаў на ломанай англійскай мове:
    — Ен адзін?
    — Адзін? — з лёгкім ваганнем паўтарыў Дункан, з цяжкасцю змушаючы сябе сказаць няпраўду.— О, не зусім адзін, Магуа: з ім жа мы, яго спадарожнікі!
    — У такім разе Хітры Ліс пакідае вас,— прамовіў індзеец і стрымана падняў з зямлі сваю сумку.— 3 бледнатварымі застануцца толькі людзі іх племені.
    — Хітры Ліс пакідае нас? Але каго ты называеш Хітрым Лісам, Магуа? -
    — Гэтае імя далі Магуа яго канадскія бацькі,— адказаў скараход, і па яго твары было заўважна, што ён ганарыцца дадзенай яму мянушкай.— Для Хітрага Ліса, калі Мунро чакае яго, ноч роўная дню.
    — А што скажа Ліс начальніку форта УільямГенры, калі стары спытае пра сваіх дачок? Ці асмеліцца ён растлумачыць начальніку, што яго дочкі засталіся без правадніка, хоць Магуа абяцаў ахоўваць іх?
    — Праўда, у сівога начальніка гучны голас і доўгія рукі, але ў глыбіні лясоў Ліс не пачуе яго крыку і не адчуе яго ўдараў.
    — А што скажуць людзі твайго племені? Яны пашыюць для Ліса жаночае адзенне і загадаюць яму сядзець у вігваме з жанчынамі, бо яму нельга болып даручаць справы мужных воінаў.
    — Хітры Ліс ведае дарогу да Вялікіх Азёраў, зможа знайсці прах сваіх продкаў,— прагучаў нязломны адказ індзейца.
    — Хопіць, Магуа, хопіць! — сказаў Хейвард.— Xi63 мы з табою не сябры? Навошта нам гаварыць адзін аднаму жорсткія і горкія словы? Мунро падакляраваў узнагародзіць цябе, калі ты выканаеш сваё абяцанне. Я таксама ў даўгу перад табою. Значыць, лажыся, дай адпачынак стомленаму целу, развяжы сваю торбу і падмацуйся ежай. Мы ненадоўга застанёмся тут. He будзем жа марнаваць кароткія хвіліны прывалу і спрачацца, як сварлівыя бабы. Калі наезніцы адпачнуць, мы зноў рушымся ў дарогу.
    — Бледнатварыя ператвараюць сябе ў пакорлівых сабак белых жанчын,— прамармытаў індзеец на сваім
    дыялекце.— Калі жанчынам хочацца есці, белыя воіны пакорліва кідаюць свае тамагаўкі, каб споўніць пажаданні гультаек.
    — Што ты кажаш, Ліс?
    — Хітры Ліс кажа: «Добра».
    Пранізлівы позірк індзейца быў прыкаваны да твару маёра, але калі Хейвард цікнуў на Магуа, скараход хутка адвёў вочы ўбок, сеў на зямлю, асцярожна і марудліва азірнуўся і нарэшце дастаў з торбы рэшткі ежы.
    — Выдатна! — працягваў Дункан.— Ежа дадасць Хітраму Лісу сілы, павялічыць яго праніклівасць, і ён раніцай знойдзе сцежку,
    Дункан на імгненне замоўк, пачуўшы трэск зломанай сухой галіны і шалясценне лістоты ў суседніх кустах, але хутка ўзяўшы сябе ў рукі, працягваў:
    — Нам трэба адправіцца да ўзыходу сонца, бо мы, бадай, сустрэнем Манкальма і ён перакрые нам доступ у крэпасць.
    Паднятая рука Магуа застыла, ь хоць яго вочы не адрываліся ад зямлі, ён павярнуў галаву; яго ноздры пашырыліся, і нават вушы яго, здавалася, выцягнуліся, надаючы яму выгляд статуі, што выяўляла напружаную ўвагу.
    Хейвард сачыў за кожным яго рухам і з няшчырай нядбайнасцю выцягнуў адну нагу са стрэмені, а руку паклаў на чахол з мядзведжай скуры, што хавала яго пісталет.
    Вочы Магуа ні на адно імгненне не спыняліся на чым-небудзь, хоць твар быў засяроджаны.
    Маёр не ведаў, на што асмеліцца. Між тым Ліс падняўся на ногі, але так паволі і асцярожна, што пры гэтым не было чуваць ніякага шолаху. Хейвард адчуў, што яму неабходна пачаць дзейнічаць; ён перакінуў нагу праз сядло і саскочыў з каня; цвёрда вырашыўшы схапіць здрадніка, ва ўсім спадзеючыся на сваю сілу і смеласць.
    Аднак, не жадаючы без патрэбы палохаць сваіх спадарожніц, маёр усё ж пастараўся захаваць знешні спакой і дружалюбна загаварыў з Магуа.
    — Хітры Ліс не есць,— сказаў ён, называючы індзейца тым іменем, якое, відаць, здавалася яму асабліва прыемным.— Тваё хлебнае зерне недастаткова перасмажанае і жорсткае? Дай я пагляджу — можа, у маіх запасах знойдзецца што-небудзь па тваім гусце.
    Marya падаў маёру сваю торбу, відаць, жадаючы скарыстаць афіцэрскую прапанову. Іх рукі сустрэліся; пры гэтым індзеец не выявіў ніякага збянтэжання, і яго напружаная ўвага не аслабла ні на імгненне. Але калі ён адчуў, што пальцы Хейварда ціха слізнулі па яго аголеным локці, адкінуў маёраву руку, пранізліва крыкнуў, хітнуўся і знік у гушчары. У наступную секунду з-за кустоў з’явілася постаць Чынгачгука, афарбоўка якога надавала індзейцу выгляд шкілета. Магіканін кінуўся за скараходам. Пачуліся крыкі Ункаса. Лес асвяціўся ўспышкай, услед за тым прагучаў стрэл ружжа паляўнічага.