Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
сойкі ці глухім аднастайным шумам далёкага вадаспада, гук якога сюды прыносіў вецер.
Але гэтыя малавыразныя абрыўкі гукаў былі добра знаёмыя лясным жыхарам і не адваблівалі іхняй увагі ад гутаркі. Чырвоны колер скуры аднаго з суразмоўцаў і яго вопратка выяўлялі ў ім воінаіндзейца. Загарэлы твар другога, апранутага таксама ў вельмі простае адзенне, быў значна святлейшы; ён здаваўся несумненным нашчадкам еўрапейскіх перасяленцаў.
Чырванаскуры сядзеў на краі парослага мохам дрэва і спакойнымі, але выразнымі рухамі рук хацеў патлумачыць тое, што гаварыў. Яго амаль што голае цела з’яўлялася страшэннай эмблемаю смерці: яно было размаляванае чорнымі і белымі фарбамі, што чалавека пераўвасаблялі ў шкілет. На паголенай галаве індзейца была толькі адна пасма валасоў, упрыгожваннем жа — адзіная арліная пярына, якая апускалася на левае плячо. 3-за пояса былі відны тамагаўк і скальпіравальны нож англійскай вырабкі. На мускулістым калене нядбайна ляжала кароткае салдацкае ружжо, адно з тых, якімі англічане ўзбройвалі сваіх чырванаскурых саюзнікаў.
Усё ў гэтым воіне — яго шырокая грудзіна, статная постаць і незалежны выгляд — сведчыла, што ён у поўным росквіце сіл, але яшчэ не пачаў старэць. Мяркуючы па постаці белага, можна было сказаць, што ён з самага ранняга юнацтва пазнаёміўся з нягодамі і турботамі. Ен быў мускулісты, хутчэй худы, чым поўны; кожны напружаны нерв і стальны мускул яго цела гаварылі пра тое, што жыццё гэтага чалавека праходзіла ў безупыннай рызыцы і цяжкай працы; адзенне яго складалася з паляўнічай кашулі зялёнага колеру, акаймаванай жоўтымі махрамі; галаву прыкрываў летні скураны капялюш.
За поясам паляўнічага тырчэў нож, але тамагаўка ў яго не было. Па звычаі чырванаскурых, яго макасіны ўпрыгожвала стракатая аздоба, скураныя штаны былі зашнураваныя на баках, а вышэй каленяў перавязаныя аленевымі жыламі. Скураная торба і рог з порахам заканчвалі яго рыштунак, каля ствала суседняга дрэва стаяла яго вельмі доўгае ружжо. У невялікіх вачах гэтага паляўнічага або разведчыка свяціліся ажыўленне, праніклівасць і розум. У час размовы ён
азіраўся па баках, ці то выцікоўваючы дзічыну, ці то асцерагаючыся якога-небудзь нечаканага нападу. Нягледзячы на звычайную падазронасць, твар ягоны быў не толькі шчыры, але ў той момант, пра які ідзе размова, ён быў асвечаны бездакорнай праўдзівасцю.
— Паданні твайго племені, Чынгачгук, за мяне,— сказаў ён.
Гутарка вялася на тым дыялекце, які быў знаёмы ўсім тутэйшым, што займалі край паміж рэкамі Гудзонам і Патамакам, і мы будзем для чытацкай зручнасці даваць толькі вольны пераклад, намагаючыся, аднак, захаваць некаторыя асаблівасці мовы субяседнікаў.
— Твае бацькі прыйшлі з краіны заходзячага сонца, пераправіліся праз вялікую раку1, уступілі ў бой з мясцовымі жыхарамі і авалодалі іхняй зямлёй. Mae продкі прыйшлі ад чырвонага ранішняга світання, пераплылі праз Салёнае возера і паступілі гэтак жа, як і твае родапачынальнікі. He будзем спрачацца пра гэта і марна пераліваць з пустога ў парожняе.
— Mae прадзеды ваявалі з аголенымі чырванаскурымі людзьмі,— сурова адказаў індзеец на гэтай жа мове.— Скажы, Сакалінае Вока, хіба ты не бачыіп розніцы паміж стралой з каменным вастрыём і свінцовай куляй, якой ты прыносіш смерць?
— Прырода дала індзейцу чырвоную скуру, але ў яго ёсць розум,— сказаў белы, пахітаў галавою, быццам той, якому гэты заклік да справядлівасці не абы-што. На імгненне здалося, што ён прыдумаў толькі слабы доказ, але пасля, паразважаўшы болей, ён адказаў на пярэчанне свайго суперніка найлепшым чынам, наколькі яму гэта дазвалялі яго мізэрныя веды.— Я малой навукі чалавек і не таю гэтага; аднак, мяркуючы па тым, што я бачыў у час палявання на аленяў і вавёрак, мне здаецца, што ружжо ў руках маіх дзядоў было менш небяспечнае, чым лук і добрая крэмневая страла, якую паслала ў цэль зоркае вока і трапная рука індзейца.
— Усё гэта ты чуў ад тваіх бацькоў,— холадна адказаў чырванаскуры, махнуўшы рукою.— Але што кажуць вашы старыя? Хіба яны гавораць воінам, што бледнатварых сустрэлі чырванаскурыя ў ваеннай
1 Місісіпі.
афарбоўцы, з каменнымі сякерамі і драўлянымі ружжамі ў руках?
— Я не прадузяты, я не хвалюся перавагаю ад таго, што нарадзіўся якраз такі, хоць мой самы злосны вораг — макуас — не будзе пярэчыць, што я чыстай крыві белы,— адказаў паляўнічы, са схаваным задавальненнем разглядваючы сваю пацямнелую жылістую, касцістую руку.— Але я ахвотна прызнаюся, што не ўхваляю вельмі і вельмі шматлікіх учынкаў маіх суайчыннікаў. Адзін са звычаяў гэтых людзей — запісваць у кнігі ўсё, што яны бачылі ці зрабілі, замест таго каб расказаць пра ўсё ў пасяленнях, дзе ўсякая мана нясмелага выхвалякі адразу будзе відаць, а храбры салдат здолее паклікаць у сведкі ўласным праўдзівым словам сваіх жа сяброў. I таму многія нічога не ўведаюць пра сапраўдныя справы бацькоў сваіх і не будуць намагацца зрабіць болып і лепш. Што да мяне, дык у абыходжанні з ружжом я маю прыроджаныя здольнасці, і гэта, відаць, перадаецца з пакалення ў пакаленне, бо як гавораць нашы свяшчэнныя запаветы, добрае і дрэннае наследуецца. Зрэшты, я б не хацеў адказваць за іншых. Кожную гісторыю можна разглядваць з двух бакоў. Скажы мне, Чынгачгук, што кажуць паданні чырванаскурых пра першую сустрэчу тваіх дзядоў з маімі?
Наступіла маўчанне. Індзеец доўга не прамаўляў ні слова; нарэшце, поўны ўсведамлення важнасці таго, што ён скажа, пачаў расказваць, і ў яго тоне загучала ўрачыстая шчырасць:
— Слухай, Сакалінае Вока, і твае вушы не пачуюць маны! Вось што гаварылі мае бацькі, вось што здзейснілі магікане! Мы прыйшлі адтуль, дзе сонца вечарам хаваецца за неабдымныя раўніны, на якіх пасуцца статкі бізонаў, і безупынна рухаліся да вялікай ракі. Тут мы ўступілі ў барацьбу з алігевамі і біліся, пакуль зямля не пачырванела ад іх крыві. Ад берагоў вялікай ракі да Салёнага возера мы не сустрэлі нікога, толькі адны макуасы здалёк сачылі за намі. Мы сказалі, што ўвесь гэты край наш. Мы мужна заваявалі гэты край і ахоўвалі яго, як моцныя і смелыя воіны. Мы прагналі макуасаў у лясы, пбўныя мядзведзяў, і яны здабывалі для сябе соль толькі з ямаў перасохлых салёных крыніц. Яны не злавілі ні адной рыбы з Вялікага возера, і мы кідалі ім толькі косткі...
— Пра ўсё гэта я ўжо чуў і ўсяму веру,— сказаў белы паляўнічы, бачачы, што індзеец змоўк.— Але ўсё, пра што ты расказваеш, здарылася задоўга да таго часу, калі прыйшлі англічане.
— Тады сосны раслі там, дзе зараз падымаюцца каштаны. Першыя бледнатварыя, якія прыйшлі да нас, размаўлялі не па-англійску. Яны прыплылі ў вялікай лодцы. Гэта здарылася ў тыя дні, калі мае бацькі разам з усімі навакольнымі плямёнамі закапалі свой тамагаўк'. I тады...— прамовіў Чынгачгук, і вялікае хваляванне выявілася толькі ў тоне яго голасу.— Тады, Сакалінае Вока, мы былі адным народам. Мы былі шчаслівыя! Салёнае возера давала нам рыбу, лясы — аленяў, паветра — птушак. У нас былі жонкі, якія нараджалі нам дзяцей, Мы пакланяліся Вялікаму Духу, і макуасы баяліся нашых пераможных песень.
— А ты ведаеш, што было ў той час з тваімі продкамі? — спытаў белы,— Відаць, яны былі храбрымі, сумленнымі воінамі і, седзячы і раячыся вакол вогнішчаў, давалі супляменнікам мудрыя парады.
— Маё племя — прадзед народаў, але ў маіх жылах няма ні кроплі змешанай крыві, у маіх правадыроў кроў — чыстая, высакародная кроў, і такой яна застанецца назаўсёды. На нашыя берагі высадзіліся галандцы. Белыя далі маім продкам вогненную ваду; яны пачалі піць яе; пілі з прагаю, пілі да таго часу, пакуль ім не здалося, быццам зямля сышлася з небам. I яны вырашылі, што ўбачылі нарэшце Вялікі Дух. Тады маім продкам прыйшлося развітацца са сваёй Радзімай. Крок за крокам іх адпіхвалі ад любімых берагоў. I вось цяпер я, індзейскі правадыр і сагамор’, бачу сонечныя промні толькі праз лістоту дрэў і ніколі не магу падысці да магіл маіх продкаў.
— Магілы выклікаюць глыбокую павагу,— заўважыў субяседнік індзейца, расчулены высакародным і стрыманым смуткам Чынгачгука,— і яны часта спрыяюць чалавеку ў яго найлепшых пачынаннях; праўда, што тычыцца мяне, то я хацеў бы, каб мае косці засталіся бялець у лесе ці былі разадраныя на
‘ Урачысты абрад, які азначае канец вайны.
2	Сагамор (дакладна: мудры, магутны) — ганаровае званне старэйшын племені.
часткі ваўкамі. Але скажы, дзе жывуць твае аднакрэвічы, продкі людзей, якія прыйшлі на дэлаварскую зямлю пімат вёснаў таму назад?
— Адкажы мне, куды зніклі кветкі даўно адляцелых летніх дзён? Яны ўпалі, абсыпаліся. Так загінуў і ўвесь мой род: усе магікане, адзін за адным, адышлі ў краіну духаў. Я стаю на вяршыні гары, але хутка надыдзе час спускацца ўніз. Калі ж і Ункас пойдзе за мною, тады вычарпаецца кроў сагамораў: як вядома, мой сын — апошні з магікан!
— Ункас тут,— пачуўся мяккі малады голас.— Хто ўспомніў Ункаса?
Белы паляўнічы спешна выцягнуў свой нож з похвы і міжволі пацягнуўся да ружжа. Чынгачгук, пачуўшы голас, застаўся спакойна сядзець і нават не павярнуў галавы.	_
У наступны момант паказаўся малады індзеец; нягучнымі крокамі ён праслізнуў паміж двума сябрамі і сеў на беразе імклівага патоку. Hi адным гукам не выявіў індзеец-бацька свайго здзіўлення. На працягу многіх хвілін не чулася ні пытанняў, ні адказаў; кожны, здавалася, чакаў зручнага моманту, каб перапыніць маўчанне, не выказаўшы цікаўнасці, уласцівай толькі жанчынам, або нецярплівасці, якую маюць дзеці.
Белы паляўнічы, відаць, пераймаючы звычаі чырванаскурых, выпусціў з рук ружжо і таксама засяроджана маўчаў.
Нарэшце Чынгачгук марудна перавёў позірк на твар свайго сына і спытаў:
— Ці не асмеліліся макуасы пакінуць сляды сваіх макасінаў у гэтых лясах?
— Я ішоў па адбітках іх ног,— адказаў малады індзеец,— і даведаўся, што іхні лік роўны колькасці пальцаў на маіх дзвюх руках. Але яны ж баязліўцы і хаваюцца ў засадах,
— Ашуканцы заляглі ў гушчары і чакаюць зручнага моманту, каб здабыць скальпы і абабраць кагонебудзь,— сказаў Сакалінае Вока.— Гэты француз Манкальм, канечне, наслаў сваіх шпіёнаў у лагер англічан і любымі сродкамі даведаецца, па якой дарозе рухаюцца нашы.
— Хопіць! — сказаў старэйшы індзеец, зірнуўшы туды, дзе заходзіла сонца.— Мы выганім іх з кустоў, як аленяў... Сакалінае Вока, перакусім сёння, а заўтра