Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
пакажам макуасам, што мы сапраўдныя мужчыны.
— Я згодзен. Але для таго, каб перамагчы іракезаў, перш за ўсё трэба знайсці, дзе хаваюцца гэтыя хітрыя махляры, а каб перакусіць, трэба знайсці звера... Ды вось ён, тут як тут! Зірні, вунь самы вялікі алень, якога я сустракаў за ўсё гэтае лета! Бачыш, ён ходзіць унізе ў кустах?.. Паслухай, Ункас,— працягваў разведчык, панізіўшы голас да шэпту і смеючыся бязгучным смехам чалавека, які прывык да асцярожнасці,— я гатовы аддаць у заклад тры саўкі пораху супраць аднаго фунта табакі, што патраплю яму паміж вачэй, і бліжэй да правага, чым да левага.
— He можа быць! — адказаў малады індзеец і з гонарам юначай палкасці падхапіўся з месца.— Над кустамі відаць толькі яго рогі, нават толькі іх вяршочкі.
— Ен — хлопчык,— усміхаючыся, сказаў Сакалінае Вока, звяртаючыся да старога індзейца.— Ен думае, што, убачыўіпы частку жывёлы, паляўнічы не можа сказаць, дзе павінна быць усё яе цела.
Ен прыцэліўся і ўжо збіраўся паказаць сваё майстэрства, якім так ганарыўся, як раптам Чынгачгук ударыў рукой па яго ружжу і сказаў:
— Ты, відаць, хочаш сутыкнуцца з макуасамі, Сакалінае Вока?
— Гэтыя індзейцы добра ўчуюць, хто хаваецца ў гушчары,— прамовіў паляўнічы, апускаючы ружжо і паварочваючыся да Чынгачгука, як бы прызнаючы сваю памылку.— Ды што рабіць! Давай ты, Ункас, забі аленя стралой, a то, бадай, мы сапраўды звалім жывёлу для гэтых зладзюг — іракезаў.
Чынгачгук ухваліў параду белага, выразна кіўнуў галавою. Ункас кінуўся на зямлю і пачаў асцярожна падпаўзаць да аленя. Калі малады магіісанін апынуўся ўсяго ў некалькіх ярдах ад кустоў, ён нячутна паклаў стралу на цеціву лука. Рогі заварушыліся; здавалася, іх гаспадар адчуў у паветры блізкую небяспеку. Яшчэ імгненне — і цеціва зазвінела. Страла бліснула ў паветры. Параненая жывёліна выскачыла з галля проста на свайго затоенага ворага, пагражаючы нанесці яму ўдар рагамі. Ункас увішна адхінуўся ад звар’яцелага аленя і, падскочыўшы да яго збоку, хутка пранізаў шыю нажом. Алень рынуўся да ракі і ўпаў, афарбоўваючы ваду сваёй крывёю.
— Справа зроблена са спрытам індзейца,— з пахва-
лой сказаў Сакалінае Вока, нягучна смеючыся.— Прыемна было глядзець! Але ўсё-такі страла прыдатная толькі на блізкай адлегласці, і да яе патрэбен нож.
— У-у-ух! — прамовіў яго субяседнік і хутка павярнуўся, амаль як сабака, які адчуў дзічыну.
— Клянуся богам, здаецца, сюды ідзе цэлы статак! — заўважыў Сакалінае Вока, і яго вочы заблішчэлі.— Калі алені падыдуць на адлегласць стрэлу з ружжа, я ўсё-такі пушчу ў іх кулю-другую, хоць бы ўвесь саюз шасці плямён пачуў грукат ружжа! Што ты чуеіп, Чынгачгук? Для майго вуха лясныя гушчары маўчаць.
— Паблізу толькі адзін алень, ды і той забіты,— сказаў індзеец і нахіліўся так нізка, што яго вуха амаль даткнулася зямлі.— Але я чую гукі крокаў.
— Можа, ваўкі гналі гэтага аленя і зараз бягуць па яго слядах?
— He. Набліжаюцца коні белых,— адказаў Чынгачгук, ганарліва выпрастаўся і стаў у ранейшую позу.— Сакалінае Вока, гэта твае браты. Пагутары з імі.
— Добра. Я звярнуся да іх з такой англійскай прамовай, што самому англійскаму каралю не было б сорамна адказаць мне,— сказаў паляўнічы на той мове, веданнем якой ён ганарыўся.— Але я нічога не бачу і не чую: ні крокаў жывёл, ні тупату чалавечых ног... Ага! Вось трэск сухога галля! Цяпер і я чую, як зашасталі кусты. Во-во, шум крокаў! Я яго палічыў за водгулле шуму вадаспадаў. А вось і людзі. Божа, уратуй іх ад іракезаў!
РАЗДЗЕЛ IV
Ты не пойдзеш з лесу раней, Чым за крыўду я адпомшчу.
Шэкспір. <Сон у летнюю ноч»
Ледзь паляўнічы замоўк, як паказаўся першы коннік невялікага атрада. Гэта яго крокі і ўчуў насцярожаны слых індзейца.
Праз палянку бегла адна з тых пакручастых сцяжынак, што пратоптваюць алені на сваім шляху да вадапою; яна ўпіралася ў рэчку каля таго месца, дзе адпачывалі белы паляўнічы і яго чырванаскурыя
сябры. Па сцяжынцы нетаропка рухаліся падарожнікі, з’яўленне якіх у глыбіні гэтых непраходных лясоў здавалася вельмі дзіўным. Сакалінае Вока зрабіў насустрач ім некалькі крокаў.
— Хто ідзе? — спытаў разведчык, як бы незнарок падняўшы левай рукой ружжо і прыклаўшы ўказальны палец правай рукі да курка; у той жа час ён намагаўся паказаць, што ў гэтым руху няма пагрозы.— Хто ідзе па небяспечнай і дзікай звярынай сцежцы?
— Сябры закона і караля,— адказаў вершнік, які ехаў паперадзе ўсіх.— 3 усходу сонца мы едзем у цяні гэтага лесу і вельмі стаміліся ад свайго цяжкога падарожжа.
— Вы, відаць, заблудзіліся,— перапыніў яго Сакалінае Вока,— і настолькі бездапаможныя, што не ведаеце, ці направа вам ехаць, ці налева.
— Менавіта так. Ці не ведаеце вы, як далёка адсюль да каралеўскага форта Уільям-Генры?
— О! — усклікнуў белы паляўнічы і засмяяўся, але хутка здушыў неасцярожны гучны смех, баючыся прыцягнуць увагу ворагаў.— Вы згубілі дарогу, як сабака губляе след аленя, калі паміж ім і зверам рассцілаецца возера Харыкен. Уільям-Генры!.. Божа мой! Калі вы сябры караля і ў вас ёсць справы з каралеўскай арміяй, лепш едзьце па цячэнню ракі да форта Эдвард і скажыце аб тым, што вам патрэбна, Вебу, які схаваўся ў гэтай крэпасці, замест таго каб прабіцца і прагнаць дзёрзкага француза ў яго бярлогу за Шамплейнам.
Падарожнік нічога не адказаў на гэтую дзіўную параду, таму што другі вершнік выехаў з гаю і, абагнаўшы яго, сказаў, звяртаючыся да паляўнічага:
— Колькі адсюль да форта Эдвард? 3 таго месца, куды вы зараз раіце нам адправіцца, мы выехалі сягоння раніцай, а накіроўваемся ў вярхоўе возера.
— Значыць, вы раней згубілі зрок, а пасля ўжо зблудзілі, таму што дарога праз волак, шырынёй, у крайнім выпадку, у два сажні, прасторней, здаецца, чым лонданская шаша, і шырэй за дарогу перад самым каралеўскім палацам.
— Мы не будзем аспрэчваць вартасць ваеннай дарогі,— з усмешкай запярэчыў Хейвард, бо, як, мабыць, здагадаўся чытач, гэта быў ён.— Думаю, у гэтую хвіліну дастаткова сказаць вам, што мы даверы-
ліся правадніку-індзейцу, які абяцаў правесці нас бліжэйшай, хоць і вельмі глухой сцежкай. Але выйшла, што ён дрэнна ведаў яе, і зараз зусім незразумела, дзе мы апынуліся.
— Індзеец, які згубіўся ў лесе? — сказаў паляўнічы і з сумненнем паківаў галавою.— Ен зблудзіўся ў такі час, калі сонца паліць вяршыні дрэў, а ручаі поўныя да берагоў, калі мох кожнай бярозы можа сказаць, у якім баку неба загарыцца ўвечар паўночная зорка? У лясах поўна аленевых сцяжын, што вядуць або да рэчак, або да саляных ям,— словам, да мясцін, вядомых кожнаму. Акрамя таго, і гусі не ўсе яшчэ адляцелі да канадскіх вод. Дзіўна, незвычайна дзіўна, што індзеец збіўся з дарогі паміж Харыкенам і лукавінай ракі! Ці не махок ён?
— Па нараджэнні не, хоць гэтае племя ўзяло яго да сябе. Мне здаецца, яго радзіма паўночней і ён належыць да індзейцаў, якіх вы называеце гуронамі.
— У-у-ух! — у адзін голас усклікнулі чырванаскурыя сябры белага паляўнічага.
. Да гэтага часу яны сядзелі нерухома і, відаць, абыякава адносіліся да ўсяго, што адбывалася, але ў гэтае імгненне магікане падхапіліся: здзіўленне, відаць, перамагло іхнюю вытрымку.
— Гурон? — паўтарыў суровы разведчык і зноў, не тоячы недаверу, паківаў галавою.— Гэта здрадніцкае племя. Гурон застанецца гуронам, хто б ні ўзяў яго да сябе. Ніякімі сродкамі вы нічога не зробіце з яго, ён заўсёды застанецца баязліўцам і бандзюгам. Раз вы аддалі сябе ў рукі аднаго з гэтых людзей, трэба толькі здзіўляцца, што ён яшчэ не змусіў вас наткнуцца на цэлую хэўру.
— Гэтага няма чаго баяцца, бо форт Уільям-Генры ўсяго ў некалькіх мілях ад нас. Акрамя таго, вы забыліся, што наш праваднік зараз махок, што ён служыць нашай арміі і стаў нашым сябрам.
— А я кажу вам, што той, хто нарадзіўся гуронам, гуронам і памрэ,— упэўнена адказаў Сакалінае Вока.— Махокі!.. Калі хочаце бачыць сумленных людзей, шукайце іх сярод магікан або дэлавараў. Так-так. Яны сумленна ваююць, хоць не ўсе з іх плямён згаджаюцца ісці ў бой, бо многія дазволілі макуасам пераўтварыць сябе ў слабых жанчын. Але калі ўжо яны змагаюцца, то гэта сапраўдныя воіны.
— Хопіць пра гэта! — нецярпліва кінуў Хейвард.— Я не буду тут збіраць звесткі пра добра знаёмага мне чалавека, які зусім невядомы вам. Вы яшчэ не адказалі на маё пытанне: на якой адлегласці мы знаходзімся ад галоўнага атрада, размешчанага ў форце Эдвард?
— Гэта залежыць ад таго, які праваднік павядзе вас. А на такім кані, як ваш, можна прайсці гэтую адлегласць паміж усходам і заходам сонца.
— Я не хачу траціць словы марна,— сказаў Хейвард, стрымліваючы сваю незадаволенасць і працягваючы размову ў болып міралюбным тоне.— Калі толькі вы скажаце мне, колькі міль засталося да форта Эдвард, і згодзіцеся нас туды правесці, вы атрымаеце ўзнагароду за раббту.
— А хто заручыцца, што, зрабіўшы гэта, я не прывяду ворага і шпіёна Манкальма ў нашыя ўмацаванні? He кожны, хто размаўляе па-англійску,— сумленны і верны чалавек.
— Калі вы сапраўды служыце разведчыкам, то, канечне, ведаеце шасцідзесяты каралеўскі полк?..
— Шасцідзесяты? Як не ведаць! He больш скажаце вы мне пра амерыканскіх прыхільнікаў караля, чым я сам ведаю, хоць на мне і не чырвоны мундзір, а паляўнічая куртка.
— Тады, значыць, вам вядома імя маёра гэтага палка...
— Маёра? — перапыніў яго Сакалінае Вока і выпрастаўся з выглядам чалавека, які ганарыцца сваёй рэпутацыяй.— Калі ўжо ў калоніях ёсць чалавек, які ведае маёра Эфінгэма, дык ён перад вамі.
— У шасцідзесятым палку не адзін маёр. Эфінгэм — старшы з іх, а я гавару пра самага малодшага, які камандуе гарнізонам форта Уільям-Генры.
— Так-так, чуў, што на гэтай пасадзе цяпер якісьці малады і багаты джэнтльмен з паўднёвых правінцый. Але ён занадта малады для такой пасады, не варта даручаць быць начальнікам над пасівелымі людзьмі юнаму афіцэру. Хоць, кажуць, ён выдатна ведае сваю справу і вельмі храбры.
— Хто б ён ні быў, што б ні гаварылі пра яго, ён цяпер размаўляе з вамі, і, канечне, вы не павінны асцерагацца яго.
Разведчык са здзіўленнем зірнуў на Хейварда,
пасля, зняўшы капялюш, адказаў тонам менш самаўпэўненым, але ўсё ж з сумненнем:
— Я чуў, што адзін атрад павінен быў сягоння раніцай выступіць з форта Эдвард да возера.
— Вам сказалі праўду. Але я выбраў карацейшую дарогу і даверыўся вопытнасці таго індзейца, пра якога гаварыў.