Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
— У-у-ух! — гулка ўскрыкнуў здзіўлены індзеец, здрадніцкі стрэл якога быў спынены такім дзіўным і нечаканым чынам.
Замест адказу французскі афіцэр паклаў сваю руку на плячо індзейца і, не прамовіўшы ні слова, адцягнуў яго далёка ад таго месца, дзе іхняя размова магла зрабіцца небяспечнай для аднаго з іх і дзе, відаць, індзеец шукаў сабе ахвяру. Расхінуўшы свой плашч і гіаказаўшы свой мундзір і ордэн, які вісеў у яго на грудзіне, Манкальм сурова спытаў:
— Што гэта значыць? Хіба мой сын не ведае, што паміж англійскімі і канадскімі бацькамі закапаны тамагаўк?
— А што ж рабіць гуронам? — адказаў індзеец па-французску, хоць і няскладна.— Hi адзін з нашых воінаў яшчэ не заваяваў скальпа, а бледнатварыя за гэты час пасябравалі паміж сабою.
— Ага! Хітры Ліс! Такое старанне лішняе ў сябра, які яшчэ так нядаўна быў нашым ворагам. Колькі разоў зайшло сонца з той пары, як Ліс пакінуў лагер англічан?
— Куды закацілася гэтае сонца? — паныла спытаў індзеец.— За гару, і паўсюль стала цёмна і холадна. Але, калі яно зноў пакажацца, будзе светла і цёпла. Хітры Ліс — сонца свайго племені. Паміж ім і яго народам было шмат хмар, але зараз сонца свеціць і неба яснае.
— Я выдатна ведаю, што Ліс мае ўладу над сваім племенем,— сказаў Манкальм,— бо яшчэ ўчора ён хацеў здабыць скальп гуронаў, а сёння яны слухаюць яго парады, седзячы каля вогнішчаў.
— Магуа — вялікі правадыр.
— Няхай ён дакажа гэта, навучыўшы племя правільна паводзіць сябе з нашымі новымі сябрамі.
— Навошта правадыр канадцаў прывёў сваіх маладых воінаў у лясы і страляў са сваёй гарматы ў земляны дом? — спытаў хітры індзеец.
— Для таго, каб заваяваць яго. Мой пан валодае гэтай зямлёю, і мне — твайму бацьку — было загадана выгнаць адсюль англійскіх пасяленцаў. Яны згадзіліся пайсці, і ён болып не называе іх ворагамі.
— Добра. Аднак Магуа ўзяў тамагаўк, каб афарбаваць яго крывёю. А зараз вайсковая сякера Ліса блішчыць. Калі яна пачырванее, правадыр закапае яе.
— Але Магуа абяцаў не азмрочваць славы Францыі! Ворагі вялікага караля, якія жывуць па той бок Салёнага возера, таксама і яго ворагі; яго сябры павінны быць сябрамі Магуа і яго племені.
— «Сябрамі»! — пагардна паўтарыў індзеец.— Няхай мой бацька дасць руку ivfarya.
Манкальм, які адчуваў, што яму лягчэй падтрымліваць свой уплыў на ваяўнічыя плямёны, якія ён сабраў сабе на дапамогу, шляхам уступак, чым сілы, зрабіў, хоць і неахвотна, тое, чаго хацеў індзеец. Магуа прыклаў палец французскага генерала да глыбокага рубца на сваёй грудзіне і радасным тонам спытаў:
— Ці ведае мой бацька, што гэта такое? Вось тут, у гэтым месцы?
■— Канечне, кожны воін пазнае сляды ран. Гэтае месца было прабіта свінцоваю куляю.
— А што гэта значыць? — спытаў індзеец, павярнуўшыся да Манкальма сваёй аголенай спіною, што звычайна прыкрытая плашчом.
— Гэта? Мой сын быў жорстка зняважаны. Хто нанёс яму такія ўдары?
— Marya моцна спаў у вігваме англічан, і дубцы пакінулі сляды на яго спіне,— адказаў індзеец і засмяяўся глухім смехам, які не хаваў лютай злосці, што душыла яго. Аднак ён хутка авалодаў сабою і напышліва дадаў: — Ідзі і скажы тваім салдатам, што наступіў мір. Хітры ж Ліс ведае, як гаварыць з воінамі гуронаў.
He чакаючы адказу Манкальма, чырванаскуры ўзяў сваё ружжо пад паху і павольна пайшоў да лесу, у якім стаіліся яго супляменнікі. У лагеры яго на кожным кроку аклікалі вартавыя, але ён змрочна крочыў наперад, не звяртаючы ніякай увагі на пытанні салдат, якія шкадавалі яго жыццё толькі таму, што ведалі яго паходку, постаць і непакорную смеласць.
Доўга стаяў Манкальм на тым месцы, дзе яго пакінуў чырванаскуры, сумна разважаючы пра непакорны характар, што выявіўся ў яго дзікага саюзніка.
Нарэшце, адагнаўшы ад сябе думкі, што здаваліся яму слабасцю ў хвіліны такой урачыстасці, ён накіраваўся назад да сваёй палаткі і мімаходзь загадаў вартавым разбудзіць лагер звычайным сігналам.
Пачуліся першыя гукі французскіх барабанаў, лясное рэха паўтарыла іх. Уся даліна імгненна напоўнілася вайсковаю музыкаю, гукі якой прыглушалі акампанемент барабаннага пошчаку. Трубы пераможцаў весела і бадзёра апавяшчалі французскі лагер, пакуль самы нехлямяжы салдат не стаў на свой пост. Але, як толькі прагучаў пранізлівы сігнал брытанцаў, французскія трубы змоўклі.
Хутка французы выстраіліся, рыхтуючыся сустрэць генерала, і калі Манкальм азіраў шарэнгі свайго войска, промні яркага сонца блішчэлі на зброі яго салдат. Ён афіцыйна аб’явіў ім пра тыя поспехі, якія добра ўжо былі вядомыя ўсім. Тут жа адабралі ганаровы атрад для аховы форта, і ён прамаршыраваў перад сваім начальнікам. Пасля прагучаў сігнал, які апавяшчаў англічан пра тое, што набліжаюцца французы.
Зусім іншыя сцэны адбываліся ў англа-амерыканскай крэпасці. Ледзь замоўк сігнал, які даў знак, што ідуць пераможцы, як там пачалася падрыхтоўка да хуткага выступлення. Салдаты змрочна ўскідвалі на плечы незараджаныя ружжы і станавіліся на месцы з выглядам людзей, кроў якіх яшчэ не астыла ад нядаўняй барацьбы; здавалася, яны праглі таго, каб адпом-
сціць за знявагу, якую нанеслі іх самалюбству. Тым не менш выступленне англічан суправаджалася строгім выкананнем вайсковага этыкету. Жанчыны і дзеці перабягалі з месца на месца; многія збіралі рэшткі сваёй беднай маёмасці або адшуквалі позіркам сваіх мужоў і бацькоў.
Салдаты стаялі моўчкі, калі перад імі з’явіўся цвёрды, але сумны Мунро. Нечакана ўдар, відавочна, пранізаў яго ў самае сэрца, хоць ён намагаўся мужна вынесці няшчасце, што навалілася на яго.
Спакойнае і велічнае гора старога ўразіла Дункана. Выканаўшы ўскладзены на яго абавязак, ён падышоў да палкоўніка і спытаў, чым ён мог бы паслужыць яму асабіста.
— Mae дочкі,— лаканічна, але выразна адказаў Мунро.
— Святое неба! Ды хіба не зроблена ўсё, каб палегчыць іх становішча?
— Сягоння я толькі вайсковец, маёр Хейвард,— сказаў ветэран.— Усе, хто тут ёсць, маюць аднолькавыя правы лічыцца маімі дзецьмі.
Гэтага было дастаткова для Дункана. He трацячы ні адной каштоўнай хвіліны, ён пабег да памяшканняў Мунро, каб адшукаць Кору і Алісу. Але Дункан сустрэў іх ужо на парозе нізкага палкоўнікавага дома. Яны былі гатовыя да ад’езду; вакол іх гуртаваліся заплаканыя жанчыны. Кора была збялелая, і ў яе рысах адбівалася трывога, але яна не страціла ні кроплі сваёй цвёрдасці; вочы ж Алісы пачырванелі, і гэта даказвала, як доўга і горка яна плакала. Абедзве дзяўчыны сустрэлі Дункана з непрыхаваным задавальненнем, і, насупраць звычкі, першай загаварыла Кора.
— Форт загінуў,— сказала яна, і сумная ўсмешка кранула яе вусны,— але, я спадзяюся, наш гонар не закрануты.
— Ен ззяе ярчэй, чым калі б то ні было. Аднак, дарагая міс Мунро, зараз вам належыць менш думаць пра іншых і больш клапаціцца пра саміх сябе. Вайсковыя звычаі патрабуюць, каб ваш бацька і я некаторы час заставаліся з салдатамі. Скажыце ж, дзе мы знойдзем вернага заступніка для вас у час замяшання і розных выпадковасцей, якія могуць суправаджаць выступленне?
— Нам нікога не трэба,— адказала Кора.— Хто
ў такую хвіліну асмеліцца зняважыць або пакрыўдзіць дачок такога бацькі, як наш!
— Я не згадзіўся б пакінуць вас адных,— працягваў малады чалавек, паспешліва аглядваючыся вакол,— хоць бы за тое мне абяцалі камандаванне лепшым каралеўскім палком! Успомніце, наша Аліса не надзелена такой цвёрдасцю, як вы, Кора, і адзін бог ведае, што ёй выпадзе перажыць...
— Можа, вы маеце рацыю,— адказала Кора, усміхаючыся яшчэ сумней, чым раней.— Чуеце? Выпадковасць нам дасылае сябра ў такую хвіліну, калі мы асабліва маем у ім патрэбу.
Дункан прыслухаўся і адразу зразумеў, што яна хацела сказаць.
Да яго слыху даляцела спакойная, урачыстая мелодыя свяшчэннага гімна. Хейвард увайшоў у суседні дом, пакінуты ўжо яго былымі жыхарамі, і там заспеў Давіда, які выказваў свае набожныя пачуцці спевамі — адзіным спосабам, у якім адбіваліся яго перажыванні.
Дункан пачакаў да той хвіліны, калі па руху рукі Гамута яму здалося, што гімн скончаны, і, крануўшы спевака за плячо, коратка выказаў яму сваю просьбу.
— Менавіта так,— адказаў сардэчны паслядоўнік цара Давіда,— у гэтых дзяўчатах многа прыцягальнага, гарманічнага. Мы, звязаныя перажываннямі, перажытымі небяспекамі, павінны цяпер, у хвіліны міру, трымацца разам. Да маіх ранішніх усхваленняў трэба дадаць толькі новыя ўслаўленні, і я пайду да іх. Ці не маглі б вы, сябра, выканаць другі голас? Памер вельмі просты, а напеў усім вядомы.
Падаўшы маленькую кніжку і пачаўшы тон камертонам, Гамут зноў працягнуў гімн з такой рашучасцю, што не дазваляла пярэчыць. Хейварду прыйшлося пачакаць, пакуль закончыцца свяшчэнная песня. Нарэшце, убачыўшы, што Давід здымае акуляры і зноў хавае кніжку ў кішэню, Дункан сказаў:
— Ваш абавязак клапаціцца пра тое, каб ніхто не асмеліўся набліжацца да дзяўчат, жадаючы зняважыць іх або пасмяяцца над няшчасцем іхняга адважнага бацькі. Іх слугі дапамогуць вам выканаць гэтую задачу.
— Вось іменна!
— Але ўсё ж, можа, індзейцы або якія-небудзь прайдзісветы з непрыяцельскага войска прарвуцца да вас; у такім выпадку напомніце ім пра ўмовы капітуляцыі
і прыгразіце данесці пра іх паводзіны Манкальму. Я ўпэўнены, што аднаго вашага слова будзе дастаткова, каб прысмірыць іх.
— У адваротным выпадку я здолею падзейнічаць на буянаў,— самаўпэўнена адказаў Давід, паказваючы сваю кнігу.— Калі прамовіць, дакладней, прагрымець вядомы верш з належным захапленнем і ў адпаведны момант, ён заспакоіць самы буйны нораў. Вось гэтыя словы: *Чаму так люта бушуюць язычнікі?»
— Хопіць,— сказаў Хейвард, перапыняючы Гамута.— Мы разумеем адзін аднаго, і зараз кожнаму з нас пара ўзяцца выконваць свае абавязкі.
Гамут з гатоўнасцю згадзіўся з Хейвардам, і яны разам адправіліся да сясцёр. Кора сустрэла свайго новага і даволі дзіўнага апекуна калі не з радасцю, дык ласкава. I нават збялелы Алісін твар зноў асвяціў водбліск яе звычайнай весялосці, калі яна дзякавала Хейварду за яго клопат. Дункан запэўніў іх, што зроблена ўсё, каб забяспечыць душэўны спакой, небяспека, з яго слоў, не пагражае. Затым ён сказаў, што далучыцца да іх, калі пройдзе некалькі міль з перадавым атрадам, і нарэшце развітаўся з Алісай і Корай.