Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер

Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
Жорсткая разня ўсё яшчэ працягвалася. Палонныя мітусіліся па ўсёй раўніне перад сваімі бязлітаснымі ворагамі, а ў гэты час салдаты французскай арміі стаялі нерухома, што ніколі не было вытлумачана і пакінула брудную пляміну на бліскучай рэпутацыі Манкальма.
Меч смерці не быў спынены, пакуль хцівасць не пераадолела помсту. Толькі тады крыкі параненых і ўсклікі забойцаў пачалі заціхаць, калі жудасныя гукі патанулі ў гулкім доўгім і пранізлівым ляманце ўрачыстых дзікуноў.
РАЗДЗЕЛ XVIII
Усё, што трэба.
Забойца, відавочна, я сумленны, Я дзейнічаў ад гонару — не злосці.
Шэкспір. «Атэла»
Трэці дзень пасля ўзяцця форта падыходзіў да канца. На берагах Харыкена панавала цішыня і смерць. Заплямленыя крывёю пераможцы пайшлі. На месцы
лагера, у якім так нядаўна кіпела шумная весялосць пераможнай арміі, відзён быў маўклівы шэраг пакінутых хацін. Крэпасць уяўляла сабою задымленыя разваліны. Абвугленыя бэлькі, асколкі ўзарваных артылерыйскіх снарадаў і разваліны разбураных каменных пабудоў валяліся на зямлі.	.
Надвор’е таксама моцна змянілася. Сонца, адносячы з сабою цяпло, схавалася ў тумане, і сотні чалавечых целаў, пачарнелых ад страшэннай жнівеньскай спякоты, застылі пад парывамі халоднага, амаль лістападаўскага, ветру. Хвалістыя празрыстыя туманы, якія несліся над узгоркамі па накірунку да поўначы, вярталіся цяпер у выглядзе змрочнай заслоны, якую гоніць шалёная бура. Знікла люстраная роўнядзь Харыкена. Зялёныя злыя хвалі біліся аб берагі, паўночны вецер роў над возерам.
Адзінокія, ледзь прыкметныя чэзлыя былінкі гайдаліся пад парывамі ветру. Рэзкія абрысы вызначаліся сваёй аголенасцю. Вока дарэмна старалася пранікнуць у бязмежную пустэльню нябёсаў, закрытых ад погляду шэрай тумановай заслонай.
Вецер дзьмуў няроўна: ён то прыціскаўся да зямлі, нібы нашэптваючы штосьці, то раздражняўся пранізлівым самотным свістам і ўрываўся ў лес, напаўняючы паветра адарваным на шляху лісцем і голлем. Некалькі варон змагаліся з моцнымі парывамі буры. Мінуўшы разлеглы зялёны акіян лясоў, яны з радасцю апускаліся дзе прыйдзецца і прымаліся за свой агідны пір.
Усё вакол было дзікае і пустэльнае; здавалася, кожнага, хто з’яўляўся тут, раптам пранізвала бязлітасная рука смерці. Але зараз валадарству яе як бы прыйшоў канец, і першы раз, з таго часу як зніклі вінаватыя за злачынства, чалавек адважыўся наблізіцца да гэтага месца.
За гадзіну да заходу сонца пяць чалавек выйшлі з вузкай прагаліны паміж дрэвамі, дзе сцежка да Гудзона збягала ў лес, і пайшлі па накірунку да развалін крэпасці. Спачатку яны рухаліся павольна і асцярожна. Паперадзе крочыла лёгкая постаць; па насцярожанасці і рухавасці яе было відаць, што гэта туземец. Ен узыходзіў на кожны ўзгорак, старанна азіраючы кожную купіну, і тады жэстам паказваў сваім спадарожнікам шлях, па якім трэба было ісці. Спадарожнікі не саступалі яму ў асцярожнасці, неабходнай пры вайне ў лесе.
Адзін з іх, таксама індзеец, адышоў крыху ўбок і назіраў за краем лесу; яго вочы даўно прывыклі заўважаць самую маленькую прыкмету небяспекі. Астатнія трое былі белыя.
Страшныя карціны, што пастаянна сустракаліся на шляху да берага возера, дзейнічалі на членаў атрада па-рознаму, як і розныя былі ў іх характары. Малады чалавек, які ішоў паперадзе, кідаў употай панурыя позіркі на знявечаныя ахвяры. Ен баяўся выявіць узбуджаныя моцныя пачуцці, але быў занадта незагартаваны, каб заглушыць іх поўнасцю. Яго старэйшы чырванаскуры сябар быў больш непадатны такой вось слабасціЕн прайшоў каля мерцвякоў з такім спакоем, які можа быць набыты толькі доўгай звычкай.
Пачуцці белых — сумныя ва ўсіх — таксама былі розныя. Чалавек з сівымі кучаравістымі валасамі і маршчыністым тварам, ваяўнічы выгляд і паходка якога, нягледзячы на адзенне жыхара лясоў, гаварылі пра тое, што ён даўно прывык да ваенных жахаў, не саромеўся, аднак, выяўляць свае пачуцці гулкім стогнам, калі бачыў якое-небудзь асабліва цяжкае відовішча. Малады чалавек, які ішоў побач з ім, уздрыгваў, але намагаўся прыглушыць свае пачуцці, відаць, шкадуючы свайго спадарожніка. Толькі той, хто ішоў услед за імі, гучна выказваў свае думкі, не баючыся, што яго пачуюць, не баючыся вынікаў.
Чытач, канечне, адразу пазнаў у падарожніках магікан, іх белага сябра — разведчыка, а таксама Мунро і Хейварда.
Ункас ішоў паперадзе; дайшоўшы да цэнтра раўніны, ён абазваўся крыкам, на які збегліся ўсе яго сябры. Малады індзеец спыніўся каля некалькіх мёртвых жаночых целаў, якія ляжалі неахайнай грудай. Нягледзячы на ўвесь жах, які выклікала гэтае відовішча, Мунро і Хейвард у парыве любові, якую нішто не магло стрымаць, кінуліся туды, каб паглядзець, ці не знойдуць яны тых, каго шукалі. Задуменна, моўчкі стаялі яны вакол целаў, калі да іх падышоў разведчык. Смелы жыхар лясоў зірнуў на сумнае відовішча; яго твар выказваў гнеў.
— Я быў на многіх палях бітвы, мне даводзілася ісці па крывавым следзе на працягу доўгіх гадзін,— сказаў ён,— але я нідзе не бачыў так ясна д’ябальскай рукі, як яна бачна тут... Помсціць — гэта ўласцівасць
індзейцаў. А я — белы чалавек, але я хачу сказаць тут, перад лікам нябёсаў: калі выпадзе, што гэтыя французы апынуцца на адлегласці стрэлу, то ў мяне знойдзецца такое ружжо, якое да таго часу будзе магчы сваё, пакуль порах гарыць, а крэмень высякае іскру! Тамагаўк і нож я пакіну тым, каму дадзена ад прыроды валодаць імі... Што ты скажаш, Чынгачгук? — дадаў ён на дэлаварскім дыялекце.— Ці думаеш ты, што гуроны стануць хваліцца гэтым учынкам перад сваімі жанчынамі ў дні, калі снег пакрые ўзгоркі?
Абурэнне мільгнула на смуглым твары правадыра магікан; ён выцягнуў нож з ножнаў і затым задумліва адвярнуўся ад жахлівага відовішча; твар яго набыў выраз такога глыбокага спакою, быццам яму былі зусім незнаёмыя моцныя пачуцці.
— У-у-ух! — ускрыкнуў малады магіканін, прыпадняўся на насках і ўважліва зірнуў наперад.
Гук яго голасу і рух спужалі груганоў, якія сядзелі непадалёку; яны паляцелі шукаць іншай здабычы.
— Што такое, хлопчык? — спытаў разведчык, прыгінаючыся, быццам пантэра, гатовая зрабіць скачок.
Ункас, нічога не адказаўшы, хутка пабег і праз некалькі хвілін так жа хутка з’явіўся з гушчару, з трыумфам размахваючы кавалкам зялёнага вэлюму з Корынага капелюша. Яго рухі, выгляд вэлюму, які развяваўся, і новы крык, які вырваўся з вуснаў маладога магіканіна, адразу сабралі вакол яго ўсіх астатніх.
— Хлопчык мой! — голасам, поўным адчаю, усклікнуў Мунро.— Вярніце мне маё дзіцё!
— Ункас паспрабуе,— пачуўся кароткі чулы адказ.
Простыя, але шматзначныя словы маладога індзейца не дайшлі да бацькавай свядомасці. Ен схапіў абрывак матэрыі і сціснуў яго ў руцэ. Позірк яго са страхам блукаў па кустах, быццам ён у адзін і той жа час і баяўся, і спадзяваўся пранікнуць у іх тайну.
— Тут няма мёртвых,— сказаў Хейвард.— Відаць, бура прайшла побач.
— Гэта ясна, як неба над вашай галавою,— заўважыў спакойна разведчык,— але або яна, або той, хто абрабаваў яе, праходзілі праз гэты гушчар, таму што я помню тканіну, што закрывала твар, на які ўсе так любілі глядзець... Ты маеш рацыю, Ункас: цёмнавалосая была тут, і яна збегла ў лес, як спалоханая лань,— ніхто з тых, хто ўмее бегаць, не стаў бы чакаць, каб яго
забілі. Будзеш шукаць сляды, пакінутыя ёю. Я калінікалі думаю, што вочы індзейца заўважаюць нават след калібры ў паветры.
Пры гэтым меркаванні малады магіканін панёсся, быццам страла; не паспеў разведчык дагаварыць свае словы, як з ляснога ўскрайку пачуўся яго пераможны крык. Спадарожнікі маладога чалавека трывожна кінуліся да лесу і ўбачылі другую палову вэлюму, што развяваўся на ніжняй букавай галіне.
— Цішэй, цішэй! — сказаў разведчык, загароджваючы сваім доўгім ружжом дарогу нецярпліваму Хейварду, каб утрымаць яго.— Мы ведаем зараз, што нам рабіць, не затоптвайце толькі слядоў. Адзін заўчасны крок можа пацягнуць за сабою доўгія гадзіны трывогі. Але мы напалі на іх след — гэтага ніяк нельга адмовіць.
— Ды блаславіць вас бог, дастойны чалавек, ды бароніць вас бог! — усклікнуў Мунро.— Куды ж збеглі яны, мае дзеці?
— Шлях, які яны выбралі, залежыць ад многіх прычын. Калі яны адправіліся адны, то маглі пайсці як па крузе, так і напрасткі, і, відаць, знаходзяцца ад нас за міль дванаццаць. Калі ж іх захапілі гуроны або якія-небудзь іншыя французскія індзейцы, то, відаць, яны знаходзяцца паблізу межаў Канады. Але што ж з гэтага? — працягваў рашучы разведчык, заўважыўшы трывогу і расчараванне слухачоў.— Магікане і я на адным канцы следу — значыць, мы знойдзем другі, хоць бы ён быў на адлегласці сотні міль!.. Цішэй, цішэй, Ункас! Ты нецярплівы, быццам жыхар пасёлка: забываеш, што мяккая паходка пакідае слабыя сляды.
— У-у-ух! — крыкнуў Чынгачгук, які ўвесь час уважліва разглядваў прароблены кімсьці невялікі праход у нізкім кустоўі, што быў паблізу лесу. Цяпер ён выпрастаўся і паказаў уніз з выглядам чалавека, які ўбачыў агідную змяю.
— Тут ясны след чалавечай нагі! — паведаміў Хейвард, нахіляючыся над паказаным дзікуном месцам.— Ен ііпоў па краі гэтай лужыны, і ў следзе нельга памыліцца. Яны ўзятыя ў палон. .
— Гэта лепш, чым паміраць ад голаду ў пустыні,— адказаў разведчык.— След будзе яснейшы. Я гатовы паспрачацца на пяцьдзесят бабровых скур супраць такой жа колькасці крэмняў, што мы з магіканамі ўвойдзем у іх вігвамы!.. Нахіліся, Ункас, і паглядзі, ці не
пазнаем што-небудзь па макасіне, бо гэта макасін, без сумнення, а не бот.
Малады магіканін нахіліўся над следам і, адкінуўшы лісце, рассыпанае вакол гэтага месца, пачаў разглядваць яго з увагаю, падобнай на тую, з якой у нашыя дні банкір разглядваў бы падазроны чэк. Нарэшце ён падняўся з калень, задаволены вынікам сваіх даследаванняў.
— Ну, хлопчык,— спытаў разведчык,— што? Можна даведацца што-небудзь па следзе?
— Гэта Хітры Ліс.
— Ага! Зноў гэты люты д’ябал! He будзе канца яго злачынствам, пакуль «аленебой» не скажа яму ласкавае слоўца!
Хейвард выказаў хутчэй свае надзеі, чым сумненні, сказаўшы:
— Усе макасіны так падобныя паміж сабою — можа, вы памыляецеся.
— Вы яшчэ скажаце, што і ўсе ногі падобныя адны на адны! А мы ж выдатна ведаем, што адны ногі вялікія, другія малыя; адны шырокія, другія вузкія; у адных высокі пад’ём, у другіх нізкі; адны людзі ходзяць наскамі ўсярэдзіну, другія — вонкі. Адзін макасін падобны на другі не больш, чым адна кніга на другую... Дайце я пагляджу, Ункас. Hi з кнігай, ні з макасінамі нічога не зробіцца, калі пра іх будуць выказаны дзве думкі замест адной.