Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
Возера станавілася шырэйшае, і шлях лодкі ляжаў паўз высокі скалісты бераг. Астравы сустракаліся рэдка і на такой адлегласці, што іх можна было пазбегнуць. Удары вёсел сталі павольней і правільней; веслуны, уцёкшы ад пагоні, якая пагражала ім смерцю, махалі вёсламі спакойна, быццам перад тым займаліся спортам, а не баранілі сваё жыццё.
Замест таго каб, праследуючы сваю мэту, плыць
уздоўж заходняга берага, асцярожны магіканін накіраваў пірогу да тых узгоркаў, за якія, як было вядома, Манкальм павёў свае войскі ў непрыступную крэпасць Цікандэрога. Калі стала зусім відавочна, што гуроны адмовіліся ад праследавання, зніклі, здавалася, усе падставы для асцярогі. Але ўсё ж маленькі атрад яшчэ некалькі гадзін прытрымліваўся гэтага курсу, пакуль нарэшце падарожнікі не дасягнулі бухты на паўночным краі возера. Сакалінае Вока і Хейвард узышлі на бліжэйшую скалу. Разведчык зірнуў на разасланую пад яго нагамі прастору вады і паказаў маёру на маленькі чорны прадмет каля мыса, які ляжаў на адлегласці некалькіх міль.
— Бачыце? — спытаў ён.— Ну, за што вы лічыце гэтую пляміну?
— Калі б не далечыня і не велічыня гэтага прадмета, я палічыў бы яго за птушку. Няўжо гэта жывая істота?
— Гэта пірога з добрай бярозавай кары, а на вёслах суровыя, лютыя мінгі. Ашуканцы робяць выгляд, быццам яны вельмі смачна вячэраюць, але, ледзь толькі сцямнее, яны пойдуць па нашым следзе, як сабакі, якія нюхам адшукваюць звера. Нам трэба збіць іх з панталыку або прыйдзецца адмовіцца ад праследавання Хітрага Ліса. Гэтыя азёры бываюць калі-нікалі карысныя, асабліва калі на вадзе сустракаецца дзічына,— працягваў разведчык, азіраючыся вакол з заклапочаным выглядам,— але схавацца тут нельга нікому, акрамя рыб. А да таго ж мне вельмі не падабаецца дымок, што паўзе ўздоўж цясніны над пірогай. Гатовы закласці сваё жыццё — гэта сігнал, які бачаць яшчэ чыесьці вочы, не толькі нашыя... Але словамі нічога не зменіш, час дзейнічаць.
Сакалінае Вока спусціўся са скалы на бераг у глыбокім задуменні. Ен паведаміў сябрам на мове дэлавараў вынікі таго, што назіраў; затым пачалася невялікая сур’ёзная рада. Пагаварыўшы паміж сабою, яны паднялі пірогу і паняслі яе на руках. Усе ўвайшлі ў лес, намагаючыся пакідаць за сабою вялікія, выразныя сляды. Яны хутка дайшлі да ручая, рушылі праз яго і працягвалі ісці наперад да вялікай аголенай скалы. 3 таго месца, дзе можна было чакаць, што не застанецца слядоў, яны вярнуліся да ручая, увесь час старанна ідучы спіною наперад. Па цячэнню ручая яны дабраліся
да возера і тут спусцілі пірогу на ваду. Невялікі ўзгорак хаваў іх ад мыса, а край берага быў на значнай адлегласці парослы густым кустоўем, што звешвалася ў ваду. Пад прыкрыццём гэтых прыродных агароджаў падарожнікі цярпліва і асцярожна рухаліся наперад, пакуль разведчык не сказаў, што, на яго думку, трэба прыстаць да берага.
На беразе пачакалі да таго часу, пакуль абрысы не расплыліся ў прывідным вячэрнім святле. Тады ўцекачы зноў рушылі ў дарогу. Цемра спрыяла ім, і яны маўкліва і моцна налеглі на вёслы, панесліся да заходняга берага. Суровыя абрысы гары, куды яны кіраваліся, не мелі ніякіх адрозных прыкмет у вачах Дункана, але магіканін увайшоў у жаданую гавань з упэўненасцю і дакладнасцю вопытнага рулявога.
Пірогу зноў паднялі і заняслі ў лес, дзе старанна схавалі пад галлём. Падарожнікі ўзялі сваю зброю і рыштунак, і разведчык заявіў Мунро і Хейварду, што і ён, і індзейцы нарэшце гатовы працягваць шлях.
РАЗДЗЕЛ XXI
Калі вы знойдзеце там чалавека, няхай ён памрэ смерцю мухі.
Шэкспір. «Віндзорскія свавольніцы*
Уцекачы сышлі на бераг на мяжы мясцовасці, нават у цяперашні час менш вядомай жыхарам Штатаў, чым Аравійская пустыня альбо сярэднеазіяцкія стэпы. Гэта была бясплодная няроўная краіна, якая аддзяляла вобласць Шамплейна ад абласцей Гудзона, Махока і Святога Лаўрэнція. 3 тых часоў, пра якія апавядаецца ў нашай кнізе, дзейны дух жыхароў акружыў яе вялікім поясам багатых, заможных пасяленняў, але ў глыбіню яе нават зараз пранікаюць толькі паляўнічыя і туземцы.
Аднак Сакалінае Вока і магікане часта праходзілі па гарах і далінах гэтай неабсяжнай пустыні і таму не замарудзілі паглыбіцца ў яе з упэўненасцю людзей, звычных да гэтых мясцін. Шмат гадзін прабіраліся падарожнікі па цяжкім шляху, то кіруючыся зоркамі, то ідучы ўздоўж якога-небудзь ручая. Нарэшце разведчык параіў спыніцца, і пасля кароткай нарады
індзейцы расклалі вогнішча і пачалі рабіць усе неабходныя падрыхтаванні, каб правесці астатак начы на гэтым месцы.
Раса ўжо выпарылася, і сонца, разагнаўшы туман, асвяціла лес сваімі яркімі промнямі, калі падарожнікі зноў рушылі ў дарогу.
Сакалінае Вока ішоў паперадзе ўсіх. Прайшоўшы некалькі міль, ён пачаў рухацца асцярожней, часта спыняўся, прыглядваўся да дрэў, да цячэння ручаёў, да колеру іх вады. Паколькі ён не давяраў сваім назіранням, то часта звяртаўся да Чынгачгука і ўважліва выслухоўваў яго думку. У час адной з гэтых нарад Хейвард заўважыў, што Ункас, які стаяў моўчкі і цярпліва, з інтарэсам прыслухоўваецца да размовы старэйшых. Яму вельмі хацелася пагаварыць з маладым правадыром, але па спакойных паводзінах туземца ён вырашыў, што той, як і сам ён, поўнасцю давяраецца пранікнёнасці і развазе старэйшых. Нарэшце разведчык загаварыў па-англійску і адразу патлумачыў, што ім цяжка.
— Калі я ўбачыў, што дарога да пасялення гуронаў вядзе на поўнач,— сказаў ён,— я адразу зразумеў, што яны пойдуць далінамі і будуць трымацца паміж водаў Гудзона і Харыкена, пакуль не наткнуцца на вытокі канадскіх рэк, што прывядуць іх у цэнтр французскіх уладанняў. Але вось ужо мы паблізу Скаруна — і не бачылі ні аднаго следу! Чалавечая прырода слабая, і мы, мабыць, пайшлі па зманным следзе...
— Ратуй нас бог ад такой памылкі! — усклікнуў Дункан.— Пойдзем назад па нашых слядах і будзем аглядваць усё як мага пільней. Ці не параіць нам што Ункас у такім цяжкім становішчы?
Малады магіканін кінуў позірк на бацьку, але працягваў маўчаць, захоўваючы ўсё той жа спакойны, стрыманы выгляд. Чынгачгук заўважыў гэты позірк і даў сыну знак рукой, дазваляючы яму гаварыць. У тое ж імгненне спакойны, сур’ёзны твар Ункаса засвяціўся радасцю. Скачком, падобным на скачок аленя, ён кінуўся да невялікага ўзгорка, што знаходзіўся ў некалькіх дзесятках футаў наперадзе таго месца, дзе яны стаялі, і стаў з пераможным выглядам на ўзгорак, дзе свежая зямля, здавалася, была толькі што парытая нейкай жывёлінаю. Вочы ўсіх накіраваліся на юнака, і па яго радасным твары падарожнікі зразуме-
лі, што яны ішлі па правільным шляху.
— Гэта след! — крыкнуў разведчык, падыходзячы да месца, дзе стаяў Ункас.— У хлапчыны добры зрок і востры розум.
— Чаму ж ён так доўга маўчаў? — ціха прамовіў Дункан.
— Было б болып дзіўна, калі б ён загаварыў без дазволу. Вашы маладыя людзі, якія набіраюцца ведаў з кніг і налічваюць увесь свой вопыт старонкамі, уяўляюць, што іх веды, як ногі, абгоняць пры бегу ногі бацькоў. Але там, дзе настаўнікам з’яўляецца вопыт, вучань прывучаецца цаніць старэйшых, паважаць іх гады і веды.
— Зірніце,— сказаў Ункас, паказваючы на поўнач і поўдзень на яўныя прыкметы слядоў па два бакі ад яго,— цёмнавалосая пайшла ў лес.
— Сабака ніколі не бег па лепшым следзе! — адказаў разведчык, адразу рушыўшы на паказаны шлях.— Нам пашанцавала, вельмі пашанцавала, і мы зараз цвёрда ведаем, куды ісці. Так! Вось сляды нашых абодвух інаходцаў! Гэты гурон падарожнічае, як генерал. Яго пакараў бог — ён звар’яцеў!.. Пашукай сляды ад колаў, сагамор,— працягваў ён, смеючыся ад задавальнення.— Так і глядзі, вар’ят хутка будзе падарожнічаць у карэце, а за ім будуць сачыць тры пары самых пільных вачэй, якія толькі ёсць у Амерыцы.
Добры настрой разведчыка і здзіўляльны поспех пагоні, у час якой яны зрабілі круг прыкладна ў сорак міль, міжволі пасялілі надзею ў сэрцы ўсяго атрада. Індзейцы пайшлі наперад з такой упэўненасцю, з якой падарожнік ідзе па шырокай праезджай дарозе. Калі здаралася, што якая-небудзь каменная глыба, ручай або кавалак зямлі, болып цвёрдай, чым акаляючая глеба, перарывалі звёны следу, па якім яны ішлі, пільнае вока разведчыка дакладна знаходзіла след воддаль, прычым для гэтага рэдка патрабавалася прамаруджванне болып чым на адну хвіліну. Магуа, аднак, не адмовіўся ад хітрыкаў, да якіх звычайна звяртаюцца туземцы, калі адступаюць ад непрыяцеля. Усюды, дзе гэта дазваляў ручай або характар глебы, сустракаліся лжывыя сляды і нечаканыя павароты; але гэта рэдка падманвала праследавацеляў, і яны заўсёды заўважалі памылку раней, чым накіравацца па падманным шляху.
Да сярэдзіны дня яны перайіплі праз Скарун і рушылі ў той бок, дзе заходзіла сонца. Спусціўшыся з аднаго ўзгорка ў нізіну, дзе працякаў хуткі ручай, яны раптам апынуліся на месцы стаянкі Ліса. Вакол ручая ляжалі патухлыя галавешкі; навокал былі раскіданы рэшткі аленіны, а дрэвы былі абскубены коньмі. На нейкай адлегласці Хейвард заўважыў будан і з цікавасцю і пяшчотаю паглядзеў на яго: відаць, тут адпачывалі Кора і Аліса. Але, хоць зямля вакол была стаптаная і адбіткі ног людзей і жывёл былі відаць яскрава, след, здавалася, раптоўна знікаў.
Лёгка было знайсці сляды нараганзетаў, якія, відаць, блукалі самі па сабе і без акрэсленай мэты, заклапочаныя толькі пошукамі ежы. Нарэшце Ункас, які разам з бацькам шукаў дарогу, кудой ішлі коні, натрапіў на след іх нядаўняй стаянкі. Перш чым адправіцца па следзе, ён паведаміў сябрам пра свой поспех, і, пакуль тыя раіліся, юнак з’явіўся зноў, ведучы абодвух інаходцаў са зломанымі сёдламі і бруднымі гунькамі; відаць, яны бегалі на волі на працягу некалькіх дзён.
— Што гэта значыць? — спытаў Дункан, бляднеючы і азіраючыся вакол, быццам баючыся, што кустоўе і лістота адкрыюць хутка нейкую жахлівую тайну.
— Гэта значыць, што наша падарожжа падыходзіць да канца,— адказаў разведчык.— Калі б нягодніка праследавалі і слабым жанчынам патрэбны былі коні, каб не адстаць ад атрада, Магуа мог бы скальпіраваць палонніц; але, калі непрыяцель не ідзе па пятах, Магуа не кране і валасінкі на іхняй галаве. Той, хто думае, што мінг можа дрэнна абыходзіцца з жанчынай, той не ведае ні індзейцаў, ні законаў лесу. Праўда, коні тут, але гуроны пайшлі. Трэба шукаць дарогу, па якой яны адправіліся.