Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
Сакалінае Вока і магікане горача ўзяліся за справу. Правялі круг у некалькі сот футаў у акружнасці, і кожны з членаў атрада ўзяў на сябе абавязак даследаваць пэўны яго кавалак. Але даследаванне не дало ніякіх вынікаў. Слядоў ног было шмат, але, здавалася, яны належалі людзям, якія блукалі вакол гатага месца, не маючы намеру адыходзіцца ад яго. Разведчык і яго сябры яшчэ раз абышлі вакол стаянкі, ступаючы адзін за адным, і апынуліся яшчэ раз у цэнтры, не даведаўшыся нічога новага.
— Што за д’ябальская хітрасць! — усклікнуў раз-
ведчык, сустрэўшы збянтэжаныя позіркі сваіх сяброў.— Мы павінны дабіцца толку, сагамор. Трэба пачаць з вытоку і прайсці ўсю мясцовасць, дзюйм за дзюймам. Няхай гурон не хваліцца ў сябе ў племені, што яго нага не пакідае следу.
Разведчык сам паказаў прыклад і ўзяўся за справу з падвоенай энергіяй. Hi адзін ліст не застаўся некранутым. Было паднятае ўсё голле, зрушаны ўсе камяні. Вядома, што індзейцы часта ўжываюць гэтыя прадметы, з вялі'кай цярплівасцю і спрытам прыкрываюць імі свае сляды. Але ўсё было дарэмна. Нарэшце Ункас, які раней за астатніх закончыў сваю долю работы, пачаў капаць зямлю вакол мутнага ручайка, які выцякаў з крыніцы, і накіроўваў яго цячэнне па другім рэчышчы. Як толькі высахла вузкае рэчышча пад загароджай, Ункас нахіліўся і пачаў разглядваць яго пранізлівым, вострым позіркам. Захоплены крык зараз жа паведаміў пра ўдачу маладога воіна. Усе кінуліся да гэтага месца, і Ункас паказаў адбітак макасіна на сырой нанесенай зямлі.
— Хлапчына прынясе славу свайму народу і шмат клопатаў гуронам! — сказаў Сакалінае Вока, пазіраючы на след з такім захапленнем, з якім паглядзеў бы любы прыродазнавец на клык маманта або рабро мастадонта.— Але гэта след не індзейца! Нага занадта апіраецца на пятку, і адбітак наска надта шырокі, быццам які-небудзь французскі танцор падбадзёрваў сваіх супляменнікаў... Бяжы назад, Ункас, і прынясі мне мерку нагі спевака. Ты знойдзеш выдатны адбітак яго якраз насупраць вунь той скалы.
Пакуль юнак рабіў тое, што яму даручылі, разведчык і Чынгачгук уважліва разглядвалі сляды. Памеры поўнасцю супадалі, і Сакалінае Вока, не вагаючыся, аб’явіў, што гэта след ног Давіда, якога зноў прымусілі памяняць чаравікі на макасіны.
— Зараз я магу прачытаць усё так яскрава, як калі б сам бачыў усе хітрыкі Хітрага Ліса,— дадаў ён.— Паколькі галоўная вартасць спевака заключаецца ў горле і нагах, то яго пусцілі першым, а астатнія прайшлі па яго слядах.
— Але,— усклікнуў Дункан,— я не бачу слядоў...
— Маленькіх слядоў слабых жанчын? — перапыніў яго разведчык.— Махляр знайшоў спосаб пераправіць іх, спадзеючыся, што такім чынам саб’е праследава-
целяў са следу. Mary заручыцца, што мы ўбачым сляды іх прыгожых ножак праз некалькі дзесяткаў футаў.
Увесь атрад пайшоў уздоўж ручая, трывожна ўзіраючыся ў сляды.
Вада хутка вярнулася ў сваё рэчышча, але жыхары лясоў спакойна разглядвалі глебу з двух бакоў ручая, упэўненыя ў тым, што сляды знаходзяцца пад вадой. Прайшлі больш паўмілі, пакуль ручай не заструменіўся якраз каля падножжа вялікай змрочнай скалы. Тут падарожнікі спыніліся, каб упэўніцца, ці выйшаў гурон з вады.
Шчасце спрыяла ім. Жывы, дзейсны Ункас рутка знайшоў след нагі на лапінцы моху, куды, відаць, выпадкова ступіў адзін з індзейцаў. Ен прайшоў па накірунку, што паказваў пакалечаны мох, увайшоў у суседні гушчар і напаў на такі ж свежы і ясны след, як той, па якім яны ішлі да крыніцы. Новы гулкі крык апавясціў сябрам пра ўдачу юнака, і пошукі слядоў адразу закончыліся.
— Так, гэта было зроблена з вялікім умельствам, як і належыць індзейцам,— сказаў разведчык, калі ўсе сабраліся вакол гэтага месца.— Вочы белых нічога б тут не ўбачылі.
— Мы пойдзем далей? — спытаў Хейвард.
— He спяшайцеся. Мы ведаем наш шлях, але трэба ж усё добра даследаваць. Усё зразумела, акрамя аднаго: як удалося ашуканцу пераправіць жанчын уздоўж ручая? Нават гурон не дазволіў бы, каб іх ногі датыкаліся вады.
— Ці не дапаможа гэта вырашыць? — сказаў Хейвард, паказваючы на рэч, падобную на насілкі, паспешна зробленыя з галін, перавязаныя дубцамі вярбы і, відаць, пакінутыя з-за таго, што сталі ўжо непатрэбныя.
— Усё зразумела! — з захапленнем крыкнуў Сакалінае Вока.— Ашуканцы згубілі, у крайнім выпадку, некалькі гадзін, каб учыніць такую штуку, якая прымусіла б згубіць іх след. Мне здаралася бачыць, як яны трацілі цэлыя дні на гэткія штукі і з такім жа вынікам. Вось тры пары макасінаў і дзве пары маленькіх ног. Здзіўляльна, як чалавечая істота можа хадзіць на такіх маленькіх нагах! Дай мне скураны рэмень, Ункас, каб памераць даўжыню гэтай нагі!.. Божа мой! He больш нагі дзіцяці, а дзяўчаты ж высокія і статныя...
— Далікатныя ногі маіх дачок не створаныя для
такіх мучэнняў,— сказаў Мунро, гледзячы з бацькоўскай любоўю на лёгкія адбіткі ног.— Баюся, мы знойдзем іх ледзь жывымі...
— Гэтага няма чаго баяцца,— запярэчыў разведчык, хітаючы галавою,— хада цвёрдая і прамая, хоць занадта дробная. Зірніце: пятка ледзь датыкаецца да зямлі. А вось тут цёмнавалосая пераскочыла з кораня на корань. Не-не, наколькі я бачу, ні адна з іх не абяссілела! Вось у спевака пачалі балець ногі, ён стаміўся; гэта ясна відаць па яго слядах. Бачыце, вось тут ён паслізнуўся; тут ішоў, шырока расставіўшы ногі, і спатыкнуўся; а тут зноў ішоў, быццам на лыжах. Тактак, чалавек, які пастаянна дае работу глотцы, не можа добра валодаць сваімі нагамі.
Дзякуючы ўсім гэтым бясспрэчным доказам вопытны жыхар лясоў дайшоў да ісціны амаль з такой упэўненасцю і дакладнасцю, быццам сам быў сведкам гэтых падзей. Падарожнікі, падбадзёраныя ўпэўненасцю і задаволеныя такімі яснымі і ў той жа час такімі простымі доказамі, прыселі, каб перакусіць, а потым рушылі далей.
Разведчык кінуў позірк на сонца, якое ўжо садзілася, і пайшоў наперад з такой хуткасцю, што прымусіў Хейварда і Мунро напружыць усе сілы.
Цяпер іх дарога ішла лагчынаю, аб якой ужо гаварылася раней. Праследавацелі рухаліся ўпэўнена, бо тут гуроны нават не спрабавалі хаваць свае сляды. Аднак менш чым праз гадзіну Сакалінае Вока значна збавіў крок; ён час ад часу пазіраў то ў адзін, то ў другі бок, як быццам адчуваючы блізкую небяспеку. Нарэшце ён спыніўся, чакаючы астатніх.
— Я адчуваю, што гуроны недзе паблізу,— сказаў ён.— Там відаць неба праз верхавіны дрэў, і мы падыходзім занадта блізка да іх лагера... Сагамор, ідзі справа, збоку гары, Ункас пойдзе налева паўз ручай, а я паспрабую ісці па следзе. Калі здарыцца нешта, знакам паслужыць карканне вароны. Тры разы. Я бачыў адну з тых птушак, якая лятала якраз над сухім дубам,— вось яшчэ адна прыкмета, што мы падыходзім да лагера.
Індзейцы, нічога не адказаўшы, пакіраваліся кожны ў свой бок, а Сакалінае Вока з палкоўнікам і маладым афіцэрам пайшлі аецярожна наперад. Хейвард хутка пайшоў побач з правадніком; ён гарэў жаданнем хут-
чэй глянуць на ворагаў, якіх ён так даўно і ўпарта праследаваў. Разведчык загадаў яму прабрацца да ўскрайку лесу і чакаць там яго прыходу, бо ён хацеў даследаваць некаторыя падазроныя прыкметы ў наваколлі. Дункан падпарадкаваўся і хутка апынуўся на такім месцы, адкуль перад ім адкрылася незвычайна новае для яго відовішча.
Дрэвы былі ссечаныя на прасторы многіх акраў, і мяккае летняе вячэрняе святло падала на аголеную паляну. На недалёкай адлегласці ад месца, дзе стаяў Дункан, ручай утварыў маленькае азерца, якое заліло амаль усю лагчыну ад гары да гары. Вада выцякала з гэтага досыць вялікага басейна вадаспадам так правільна і ціха, што каскад здаваўся хутчэй тварэннем чалавечых рук, чым прыроды. Каля сотні пабудоў з гліны стаяла на беразе возера і нават у яго вадзе, як быццам возера выйшла са сваіх звычайных берагоў. Іх круглыя стрэхі, што добра абаранялі ад дрэннага надвор’я, паказвалі: на пабудову будынін было пакладзена шмат працы і старанняў — больш, чым звычайна трацяць туземцы на пабудову свайго часовага жылля тады, калі паляванне ці вайна. Карацей кажучы, уся вёска — або горад, як бы не называлася гэтае селішча,— мела ахайны выгляд і, здавалася, была пабудавана па вызначаным плане, што не адпавядае, на думку белых людзей, індзейскім звычаям. Але селішча здавалася неабжытым. Ва ўсякім выпадку, так думаў Дункан некалькі хвілін; нарэшце яму здалося, што ён бачыць шмат чалавечых постацей, якія набліжаюцца да яго на карачках; яны цягнулі нейкую цяжкую, і як здалося Дункану, страшную гармату. У тую ж хвіліну некалькі цёмных галоў вызірнулі з буданоў, і паляна раптам ажыла, напоўнілася істотамі, якія, аднак, праслізгвалі ад аднаго прыкрыцця да другога так хутка, што немагчыма было разгледзець ні іх дзеяння, ні іх саміх. Хейвард, узрушаны гэтымі падазронымі і невытлумачальнымі дзеяннямі, толькі што хацеў даць умоўны сігнал — закаркаць варонай,— як раптам шолах лістоты паблізу прымусіў яго азірнуцца ў другі бок.
Юнак уздрыгнуў і адступіў на некалькі крокаў, убачыўшы ў некалькіх сотнях ярдаў нейкага незнаёмага індзейца. Але ён тут жа апамятаўся і, замест таго каб даць сігнал, які мог быць для яго згубным.
застаўся на месцы, уважліва сачыў за рухамі незнаёмца.
Яшчэ імгненне — і Дункан упэўніўся, што яго не заўважаюць. Туземец, як і ён, відаць, разглядваў нізкія пабудовы селішча і нягучныя рухі яго жыхароў. Праз груба размаляваную маску немагчыма было разгледзець выраз твару дзікуна, але Дункану ён усё ж падаўся хутчэй засмучаным, чым суровым. Галава яго была, па індзейскім звычаі, паголеная, за выключэннем пасмы валасоў на вяршку; у валасах вольна віселі тры-чатыры сакаліныя пярыны. Падраны сітцавы плашч напалову прыкрываў яго цела; сподняе адзенне складалася са звычайнай сарочкі, рукавы якой замянялі туземцу порткі. Калені яго былі голыя і страшэнна параненыя цярноўнікам, на нагах жа абуты макасіны з добрай аленевай скуры. У індзейца быў маркотны і жаласны выгляд.
Дункан працягваў з цікавасцю разглядваць свайго суседа, калі да яго ціха і асцярожна падышоў разведчык.
— Вы бачыце, мы дайшлі да іх селішча,— шапнуў малады чалавек.— А вось і адзін з іх, дзікуноў, які, відаць, перашкодзіць нам прабрацца далей.
Разведчык уздрыгнуў і ледзь не выпусціў ружжо, калі Дункан паказаў яму незнаёмага. Пасля ён апусціў рулю і выцягнуў сваю доўгую шыю, разглядваючы дзікуна. -