Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
— Mae думкі не былі накіраваныя на такія дробязныя рэчы — яны былі накіраваныя на тое, каб суцепіыць дзяўчат.
— Прыйдзе час, калі вы, можа, перастанеце лічыць дзікунскі нож марнай рэччу,— заўважыў разведчык.— А бываюць у іх святы ў гонар таго, што заканчваецца жніво? Ці не ведаеце вы нейкіх татэмаў1 гэтага пле мені?
— Я магу толькі сказаць, што хлебнага зерня ў іх шмат; намочанае ў малацэ, яно дае ежу, прыемную на смак і карысную для страўніка. Татэмаў ніякіх не ведаю. Што тычыцца музыкі індзейцаў, то пра яе не варта гаварыць. Яны ніколі не злучаюць свае галасы ва ўхваленні богу і, відаць, належаць да ліку самых грэшных ідалапаклоннікаў.
— Вы ўзводзіце паклёп на індзейцаў. Нават мінгі чакаюць літасці і дапамогі толькі ад Вялікага Духа.
—; Можа быць,— сказаў Давід,— але бачыў я ў іх дзіўныя, фантастычна афарбаваныя малюнкі, што ўзбуджалі ў іх душэўнае ўзрушэнне і былі вельмі паважаныя; асабліва адно адлюстраванне грэшнага агіднага прадмета.
— Змяі? — паспешна спытаў разведчык.
— Штосьці падобнае. Гэта быў малюнак паўзучай чарапахі.
— У-у-ух! — усклікнулі ў адзін голас абодва MariKane, уважліва прыслухоўваючыся да расказу, а разведчык пахітаў галавою з выглядам чалавека, які зрабіў важнае, але непрыемнае адкрыццё.
Пасля Чынгачук загаварыў на дэлаварскай мове са спакоем і годнасцю, што адразу прыцягнула да яго ўвагу нават тых, каму незразумелыя яго словы. Жэсты яго былі выразныя і энергічныя. Адзін раз ён высока падняў руку; калі ён апускаў яе, то гэтым рухам адкідваў складкі свайго лёгкага плашча; ён прыклаў палец да грудзіны, як быццам жадаючы пацвердзіць гэтым жэстам тое, што сказаў. Дунканавы вочы сачылі за рухамі індзейца, і ён убачыў выдатна, хоць і бледна намаляваны сіняй фарбай малюнак толькі што названай жывёліны на смуглай правадыровай грудзіне. Яму адразу прыйшло на розум усё, што ён калісьці чуў пра раскол дэлаварскіх плямён на два варожых лагеры.
Разведчык адвярнуўся ад свайго чырванаскурага сябра і сказаў:
1 Т а т э м — племянны індзейскі знак, што адлюстроўвае жывёліну (радзей расліну): чалавек пад яго аховаю недатыкальны.
— Мы адкрылі тое, што па волі неба можа прынесці нам дабро альбо зло. У жылах нашага сябра Чынгачгука цячэ кроў правадыроў дэлавараў, і ён — вялікі правадыр Чарапах! Са слоў спевака ясна, што некаторыя індзейцы гэтага племені знаходзяцца сярод народа, пра які ён гаворыць. Мы ідзём па небяспечным шляху, бо сябра, які стаў здраднікам, часта бывае болып небяспечны за ворага.
— Патлумачце,— сказаў Дункан.
— Гэта даўняя, сумная гісторыя, і я не люблю думаць пра яе, бо нельга адмаўляць, што гэта было зроблена людзьмі з белай скурай. Але скончылася ўсё тым, што браты паднялі тамагаўкі супраць братоў, а мінгі і дэлавары пайшлі па адным шляху.
— Дык вы лічыце, што Кора жыве сярод гэтага племені?
Разведчык са згодай хітнуў галавою, хоць, відаць, жадаў пазбегнуць далейшай размовы на гэтую цяжкую тэму. Нецярплівы Дункан пачаў паспешна рабіць адчайныя спробы для таго, каб выратаваць сясцёр. Мунро, пазбавіўшыся апатыі, выслухоўваў вар’яцкія планы маладога чалавека з пачцівасцю, што не пасавала для яго сівых валасоў і састарэлага ўзросту. Разведчык пачакаў, пакуль скончыцца запалістасць закаханага, а пасля знайшоў, як упэўніць яго, што спяшацца ў тым, што патрабуе поўнага спакою і найвялікшай мужнасці, было б вар’яцтвам.
— Добра было б,— дадаў ён,— калі б гэты чалавек вярнуўся ў індзейскі лагер і шапнуў дзяўчатам, што мы паблізу. Калі спатрэбіцца, мы выклічам яго на нараду... Вы зможаце адрозніць карканне вароны ад свісту казадоя, сябра мой?
— Гэта прыемная птушка,— адказаў Давід.— У яе пяшчотныя, сумныя ноты, але спявае яна занадта адрывіста і не ў такт.
— Ну, калі вам падабаецца яе свіст, то няхай ён будзе вам сігналам. Помніце ж: калі пачуеце тры разы запар свіст казадоя, вы павінны прыйсці ў кусты, дзе, як вы лічыце, знаходзіцца гэтая птушка...
— Пачакайце,— перапыніў яго Хейвард,— я пайду з ім.
— Вы? — здзіўлена ўсклікнуў Сакалінае Вока.— Хіба вам надакучыла бачыць, як заходзіць сонца і як яно ўзыходзіць?
— Давід — жывы доказ, што гуроны могуць быць літасцівыя.
— Так, але Давід можа пускаць у справу сваю глотку так, як гэтага не зробіць ні адзін чалавек пры добрым розуме.
— Я таксама магу прыкінуцца вар’ятам, дурнем, героем, зрэшты любым, каб вызваліць тую, якую люблю. He пярэчце, усё роўна я зраблю так, як вырашыў!
Сакалінае Вока глядзеў некаторы час на маладога чалавека ў нямым здзіўленні. Але Дункан, які да гэтага часу амаль поўнасцю падпарадкоўваўся разведчыку з-за павагі да яго ўмельства і ўчыненых ім паслуг, цяпер зрабіў выгляд начальніка, якога трэба было слухацца. Ен махнуў рукою ў знак таго, што не жадае выслухоўваць далейшыя пярэчанні, і затым дадаў больш спакойным тонам:
— Я магу пераапрануцца, змяніце маё аблічча — размалюйце мяне ў каго хочаце, хоць бы нават і ў блазна!
— Калі вы пасылаеце атрады на вайну, я лічу, што вы, у крайнім выпадку, лічыце патрэбным устанавіць вядомыя знакі і месцы для стаянак, каб тыя, хто змагаецца на вашым баку,— прамармытаў разведчык,— маглі ведаць, дзе і калі яны могуць сустрэць сябра...
— Выслухайце мяне,— перапыніў яго Дункан.— Ад гэтага вернага спадарожніка вы даведаліся, што індзейцы належаць да двух плямёнаў, калі не да двух розных народаў. У аднаго з гэтых плямёнаў — у таго, каго вы лічыце галінаю дэлавараў,— знаходзіцца тая, каго вы называеце цёмнавалосаю. Другая, малодшая, бясспрэчна, у нашых адкрытых ворагаў — гуронаў. Мой абавязак — яе вызваліць. Пагэтаму, пакуль вы будзеце весці перамовы, каб вызваліць адну з сясцёр, я зраблю ўсё, каб выратаваць другую, або памру!
Агонь мужнасці блішчэў у вачах маладога воіна, уся яго постаць выяўляла ўнушальны выгляд. Сакалінае Вока, які занадта добра ведаў індзейскія хітрасці, прадбачыў усе небяспекі, што пагражалі маладому чалавеку, але не ведаў, як змагацца з гэтай нечаканай задумаю.
Можа, яму і спадабалася юначая смеласць. Як бы ні было, замест таго каб пярэчыць супраць Дунканавага намеру, ён раптоўна памяняў свой настрой і пачаў памагаць яму ў тым, што ён задумаў.
— Ну,— прамовіў ён з зычлівай усмешкаю,— калі алень хоча ісці да вады, яго трэба накіроўваць, а не плясціся ў яго хвасце. У Чынгачгука хопіць фарбаў розных колераў. Прысядзьце на бервяно, і — я гатовы паклясціся жыццём,— ён хутка зробіць з вас сапраўднага блазна так, што дагодзіць вам.
Дункан згадзіўся, і магіканін, які ўвесь час уважліва прыслухоўваўся да іх размовы, ахвотна ўзяўся за справу. Вопытны ў хітрамудрым мастацтве свайго племені, ён хутка і спрытна афарбаваў юнака малюнкамі, якія на мове індзейцаў азначаюць дружбу і весялосць. Ен старанна пазбягаў усякіх ліній, якія маглі палічыць за тайную схільнасць да вайны; індзеец старанна намаляваў усе прыкметы, якія выяўлялі дружбу. Потым Дункан апрануўся належным чынам, дык, сапраўды, з яго ведамі французскай мовы можна было палічыць яго за фокусніка з Цікандэрогі, які блукае сярод саюзных, сяброўскіх плямёнаў.
Калі раіпылі, што Дункан як трэба размалёваны, разведчык даў яму некалькі парад, дамовіўся наконт сігналаў і прызначыў яму месца сустрэчы. Развітанне Мунро з яго маладым сябрам было журботнае, але стары воін праявіў большую стрыманасць пры расстанні, чым можна было чакаць ад гэтага сардэчнага, сумленнага чалавека, калі б ён быў у менш прыгнечаным душэўным стане. Разведчык адвёў Хейварда ўбок і сказаў яму, што збіраецца пакінуць старога ў якім-небудзь бяспечным месцы пад назіркам Чынгачгука, а сам адправіцца з Ункасам на разведку сярод народа, які ён мае права лічыць дэлаварамі. Потым ён зноў пачаў вучыць і даваць парады, а закончыў іх, сказаўшы ўрачыста і цёпла:
— А цяпер няхай памагае вам бог! Вы праявілі мужнасць, і яна мне падабаецца, бо гэта дар маладосці з гарачай крывёю і смелым сэрцам. Але паверце перасцярозе вопытнага чалавека: каб перамагчы мінга, вам прыйдзецца пусціць у ход усю сваю мужнасць і розум, больш востры, чым той, якога можна набрацца з кніг. Ды паможа вам бог! Калі гуронам удасца зняць ваш скальп, даверцеся чалавеку, якога падтрымаюць два храбрыя воіны. За кожную вашу валасінку яны возьмуць жыццё аднаго з ворагаў!
Дункан горача паціснуў руку следапыту, яшчэ раз даручыў яму свайго састарэлага сябра і зрабіў знак
Давіду ісці наперад. Сакалінае Вока на працягу некалькіх хвілін з яўным захапленнем глядзеў услед энергічнаму маладому чалавеку, пасля ў задуменні пахітаў галавою, павярнуўся і павёў сваіх людзей у лес.
Дарога, выбраная Дунканам і Давідам, ішла праз мясціну, расчышчаную бабрамі, і ўздоўж краю іхняй сажалкі. Калі Хейвард апынуўся сам-насам з гэтым дзіваком, так малапрыдатным, каб памагчы ў тым, што яны задумалі, ён упершыню ясна ўявіў сабе ўсе цяжкасці ўзятай на сябе задачы. У згуслых суцемках яшчэ страшнейшымі здаваліся пустэльныя дзікія мясціны, што ляжалі далёка на два бакі ад яго; было штосьці страшнае нават у цішыні гэтых маленькіх будынін: яны, як вядома, былі надзвычай заселеныя. Дункана ўразілі выдатныя пабудовы баброў і здзіўляльная перасцярога, якую захоўвалі іхнія мудрыя насельнікі пры пабудове свайго жылля. Нават жывёлы гэтай дзікай мясцовасці валодалі інстынктам, блізкім да яго ўласнага розуму. Дункан з хваляваннем падумаў пра няроўную барацьбу, да якой ён так неразважліва імкнецца. Потым ён успомніў Алісу, гора, небяспекі, што напаткалі яе, і ўся рызыка яго ўласнага становішча была забытая. Падбадзёрыўшы Давіда, ён рушыў наперад лёгкім і моцным крокам чалавека маладога і рашучага.
Абышоўшы сажалку, Дункан з Давідам пачалі падымацца на невялікі ўзгорак у лагчыне, па якой яны рухаліся. Праз паўгадзіны яны дайшлі да прасторнай паляны, таксама пакрытай забудовамі баброў, але пакінутай жывёламі. Натуральнае пачуццё прымусіла Дункана на хвіліну прыпыніцца, перш чым пакінуць прыхаваную кустоўем дарожку, бо чалавек спыняецца, каб сабраць сілы, перш чым асмеліцца на рызыкоўны крок.
На супрацьлеглым баку прасекі, паблізу той мясціны, дзе ручай падаў з гор, былі відаць пяцьдзесят — шэсцьдзесят буданоў, проста пабудаваных з бёрнаў і галля, змяшанага з глінаю. Яны стаялі бязладна, і пры пабудове іх, відаць, ніхто не звяртаў увагі ні на чысціню, ні на прыгажосць; у гэтых адносінах яны так моцна адрозніваліся ад селішчаў баброў, што Дункан пачаў чакаць якога-небудзь іншага, не менш здзіўляльнага сюрпрызу. Гэтае чаканне ніколькі не зменшылася, калі пры пэўным святле суцемак ён уба-