Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
— Мой канадскі бацька не забывае сваіх дзяцей,— сказаў правадыр.— Я ўдзячны яму. Злы дух пасяліўся ў жонку аднаго маладога воіна. Ці можа ўмелы чужаземец выгнаць яго?
Хейвард ведаў некаторыя прыёмы шарлатанскага лячэння, якое бывае ў індзейскім ужытку ў такіх выпадках. Ен зразумеў адразу, што гэтае запрашэнне можна будзе спажыць, каб дамагчыся таго, што задумаў. Цяжка было б у гэтую хвіліну пачуць штосьці
іншае, што прынесла б яму большае задавальненне. Аднак, ведаючы, што трэба мусова падтрымліваць годнасць свайго ўяўнага звання, ён закілзаў свае пачуцці і адказаў з неабходнай у такой сітуацыі таямнічасцю: .
— Духі бываюць розныя. Адныя адступаюць перад мудрасцю, а іншыя могуць быць занадта моцныя.
— Мой сябра — вялікі лекар,— сказаў хітры індзеец,— няхай ён паспрабуе.
Дункан адказаў жэстам згоды. Індзеец задаволіўся гэтым знакам і, закурыўшы люльку, чакаў моманту, калі можна будзе адправіцца ў шлях, не трацячы годнасці. Нецярплівы Хейвард, праклінаючы ў душы цырымонныя індзейскія звычаі, вымушаны быў прыкінуцца такім жа раўнадушным, якім быў і правадыр. Хвіліны цягнуліся адна за адной і здаваліся Хейварду гадзінамі. Нарэшце гурон адклаў убок люльку і перакінуў плашч цераз плячо, намерваючыся накіравацца ў будан хворай. У гэты самы момант праход у дзвярах закрыла магутная пастава нейкага воіна, які нячутнай паходкай моўчкі прайшоў паміж насцярожанымі воінамі і сеў на вольны край невялічкай вязанкі галля, на якой сядзеў Дункан. Апошні кінуў нецярплівы позірк на свайго суседа і адчуў, як неадольны жах авалодвае ім: побач з ім сядзеў Магуа.
Нечаканае вяртанне вераломнага, страшнага правадыра затрымала гурона. Некалькі затухлых люлек былі запаленыя зноў; прышэлец, не гаворачы ні слова, выцягнуў з-за пояса свой тамагаўк і, запоўніўшы тытунём адтуліну ў яго абуху, пачаў уцягваць тытунёвы дым праз пустую ручку тамагаўка з такім раўнадушшам, быццам стамляльнае паляванне, дзе ён быў два апошніх дні, было для яго забаўкаю. Так прайшло, мабыць, хвілін дзесяць, што здаліся Дункану стагоддзямі. Воіны былі ўжо зусім ахутаныя воблакамі белага дыму, перш чым адзін з іх адважыўся загаварыць:
— Калі ласка! Ці знайшоў мой сябра дзічыну?
— Юнакі ледзь перастаўляюць ногі ад цяжару сваёй ношы,— адказаў Магуа.— Няхай Хісткі Трыснёг падыдзе да паляўнічай сцяжынкі — ён сустрэне іх.
Наступіла глыбокае і прымхлівае маўчанне. Усе выцягнулі з рота свае люлькі, быццам бы ў гэтае імгненне яны ўдыхалі штосьці нячыстае. Дым тонкімі стру-
меньчыкамі клубіўся над іхнімі галовамі і, звіваючыся ў колцы, падымаўся праз адтуліну ў даху, ад чаго паветра ў будыніне ачысцілася і смуглыя індзейскія твары былі відаць выразна. Позіркі большасці накіраваліся на дол; некаторыя з больш маладых воінаў скасавурылі вочы на сівога індзейца, які сядзеў паміж двума самымі паважанымі правадырамі. Hi ў паставе, ні ў адзенні гэтага індзейца не было нічога, што магло даць яму права на такую выключную ўвагу. Пастава яго, калі глядзець вачыма туземцаў, не ўяўляла нічога ўзорнага; адзенне было такое, якое звычайна насілі радавыя члены племені. Як амаль і ўсе з прысутных, ён больш хвіліны пазіраў на зямлю; калі ж рашыў падняць вочы, каб крадком зірнуць на ўсіх, то ўбачыў, што на яго пазірае сама болып люду. Сярод поўнага маўчання індзеец падняўся.
— Гэта была хлусня,— сказаў ён.— У мяне не было сына. Той, каго так называлі, забыты: у яго была бледная кроў, гэта не кроў гурона. Злы, хітры чыпевей спакусіў маю жонку. Вялікі Дух сказаў, што род Уісэентуша павінен скончыцца. Уісэ-ентуш шчаслівы, што зло яго рода скончыцца разам з ім. Я скончыў.
Гэта быў бацька баязлівага маладога індзейца. Ен азірнуўся вакол, нібы шукаючы ўхвалення свайму стаіцызму ў вачах сваіх слухачоў. Але суровыя звычаі індзейцаў вылучалі патрабаванні, занадта цяжкія для слабога старога. Выраз яго вачэй пярэчыў вобразным і выхвальным словам: кожны мускул яго маршчыністага твару падрыгваў ад пакуты. Пастаяўшы хвіліну, быццам цешачыся сваім горасным трыумфам, ён павярнуўся, нібы аслабеўшы ад людскіх позіркаў, і, захінуўшы твар плашчом, нячутнымі крокамі выйшаў з будыніны, каб у цішыні свайго жылля знайсці спачуванне ад такой жа старой нешчаслівай істоты — ягонай жонкі.
Індзейцы, якія верылі ў спадчынную перадачу дабрачыннасці і недахопаў характару, дазволілі яму пайсці сярод агульнага маўчання. Пасля адзін з правадыроў адцягнуў увагу прысутных ад гэтага цяжкага відовішча і сказаў вясёлым голасам, звяртаючыся з-за ветлівасці да Магуа, як да новага тут чалавека:
— Дэлавары блукаюць вакол маёй вёскі, як мядзведзі каля гаршкоў з мёдам. Але хіба каму-небудзь удавалася захапіць гурона соннага?
Твар Marya быў змрачнейшы за хмару, калі ён уск лікнуў:
— Дэлавары з азёраў?
— He. Тыя, якія жывуць на сваёй роднай рэчцы. Адзін з іх выйшаў за межы свайго племені.
— Знялі з яго скальп мае юнакі?
— Яго ногі аказаліся вынослівымі, хоць яго рукі лепш упраўляюцца з матыкай, чым з тамагаўкам,— адказаў іншы, паказваючы на нерухомую постаць Ункаса.
Замест таго каб праявіць цікавасць і паспяшацца нацешыцца выглядам палоннага, Магуа працягваў курыць з задумлівым выглядам. Хоць яго здзіўлялі факты, якія паведаміў у сваёй прамове стары бацька, тым не менш ён не дазволіў сабе пачаць роспыты, адклаўшы гэта на больш зручны момант. Толькі пасля таго, як мінуў значны прамежак часу, ён вытрусіў попел са сваёй люлькі, засунуў тамагаўк за пояс і падняўся з месца, першы раз кінуўшы позірк на палоннага, які стаяў крыху ззаду яго. Шльны, хоць і нібы безуважны Ункас прыкмеціў гэты рух; ён раптоўна павярнуўся да святла; позіркі іхнія сустрэліся. Амаль цэлую хвіліну абодва смелыя і неўтаймаваныя воіны цвёрда пазіралі адзін аднаму ў вочы, і ніводзін з іх не адчуваў ні самага малога збянтэжання перад лютым позіркам праціўніка. Постаць Ункаса стала нібы яшчэ магутнейшай, а ноздры яго расшырыліся, як у загнанага звера, які падрыхтаваўся да адчайнай абароны; але такая непарушная была ягоная пастава, што ўяўленню гледачоў няцяжка было б ператварыць яго ў выдатную выяву бога вайны роднага племені. Дзёрзкі выраз на твары Магуа змяніўся выразам злараднасці, і ён моцна прамовіў грознае імя:
— Хутканогі Алень!
Усе воіны ўскочылі на ногі, калі было прамоўлена гэтае добра ім вядомае імя, і на некаторы час здзіўленне ўзяло верх над непарушным спакоем індзейцаў. Ненавіснае і тым не менш паважанае імя было паўторана ўсімі воінамі і прагучала нават за межамі будыніны. Жанчыны і дзеці, якія чакалі каля ўвахода ў будыніну, падхапілі яго дружным рэхам, за якім пачулася пранізлівае, жаласнае выццё.
Гэтае выццё не заціхла яшчэ зусім, калі мужчынскае хваляванне ўжо зусім уляглося. Усе зноў селі на
свае месцы, як бы саромеючыся таго пачуцця здзіўлення, якое яны выказалі, але прайшло яшчэ шмат часу, перш чым пільнт^я вочы перасталі аглядваць палоннага; усе з цікавасцю ўталопіліся на воіна, які так часта даказваў сваю доблесць у бітвах з гуронамі.
Ункас цешыўся сваёй перамогаю, але ўрачыстасць яго не выяўлялася нічым, акрамя спакойнай зняважлівай усмешкі.
Магуа заўважыў гэтую ўсмешку і, падняўшы руку, патрос ёю перад палонным; срэбраныя ўпрыгожванні, падвешаныя да яго бранзалета, брынчэлі, калі голасам, поўным помслівага пачуцця, ён усклікнуў паанглійску:
— Магіканін, ты памрэш!
— Гаючыя воды ніколі не вернуць да жыцця мёртвых гуронаў,— адказаў Ункас дэлаварскім пявучым тонам,— хуткая рака абмывае іх косці; іхнія мужчыны — бабы, іхнія жанчыны -— совы. Ідзі пакліч сваіх гуронскіх сабак, каб яны змаглі паглядзець на воіна. Мой нюх зняважаны — ён чуе пах крыві баязліўца.
Апошні намёк глыбока закрануў індзейцаў — крыўда была вялікая. Многія разумелі дзіўную мову, на якой гаварыў палонны. Хітры Магуа зразумеў зручнасць моманту і тут жа скарыстаў яго. Скінуўшы са свайго пляча лёгкую вопратку са скуры, ён выцягнуў руку наперад, і яго небяспечнае, вераломнае красамоўства палілося бурным струменем. Які б ні быў аслаблены ўплыў Магуа на племя выпадковымі промахамі і ўцёкам з шэрагаў племені, яго мужнасць і прамоўніцкі талент былі вялікія. У яго заўсёды знаходзіліся слухачы, і яму рэдка не ўдавалася пераканаць іх. Зараз жа талент падмацаваўся прагаю помсты.
Спачатку ён расказаў аб падзеях, што суправаджалі напад на востраў каля Глена, пра смерць сваіх сяброў і ўцёкі самых небяспечных ворагаў племені. Затым ён абмаляваў прыроду і размяшчэнне гары, куды ён адвёў тых палонных, якія трапілі ў іхнія рукі. Пра свае звярыныя намеры да дзяўчат і пра сваё няўдалае вераломства ён не ўспомніў, але расказаў пра нечаканы напад атрада Доўгага Карабіна і яго цяжкія вынікі. Тут ён зрабіў паўзу і азірнуўся вакол. Як заўсёды, вочы ўсіх былі накіраваны на яго. Усе гэтыя смуглыя постаці здаваліся статуямі: так нерухомыя былі іхнія позы і так напружана ўвага.
Потым Marya панізіў голас, да гэтага моцны і гучны, і напомніў пра заслугі мёртвых. Hi адной якасці, якая б магла ўзбудзіць сімпатыю ў індзейцаў, ён не выпусціў з-пад увагі. Адзін, бачыце, ніколі не вяртаўся з палявання з пустымі рукамі, той быў нястомны ў пагоні за непрыяцелем. Гэты храбры, гэты шчодры... Словам, ён так адмыслова хваліў памерлых, што змог узбудзіць спачуванне ў кожным воіне племені.
— Ці ляжаць косці маіх юнакоў,— закончыў ён,— на могілках гуронаў? Вы ведаеце, што не. Іх душы пайшлі туды, дзе заходзіць сонца, і перасякаюць ужо вялікія воды на шляху да шчаслівай краіны вечнага палявання. Але яны адправіліся ў дарогу без запасаў ежы, без ружжаў, без нажоў, без макасін, голыя і бедныя. Ці можна гэта дапусціць? Ці павінны іхнія душы ўвайсці ў краіну справядлівасці, як тыя галодныя іракезы і баязлівыя дэлавары, альбо яны сустрэнуць сваіх сяброў са зброяй у руках і з вопраткай на плячах? Што падумаюць нашы бацькі, убачыўшы, чым сталі плямёны вейандотаў? Яны акінуць нашых дзяцей змрочным позіркам і скажуць ім: «Ідзіце прэч! Пад імем гуронаў прыйшлі сюды чыпевеі». Браты, мы не павінны забываць памерлых! Нагрузім спіну гэтага магіканіна, пакуль ён не захістаецца пад цяжарам нашых дароў, і пашлём яго ўслед за маімі юнакамі. Яны просяць у нас помачы, яны гавораць: «Не забывайце нас». Калі яны ўбачаць душу гэтага магіканіна, які ідзе ўслед за імі, знемагаючы пад сваім цяжарам, яны зразумеюць нашы намеры. Тады ж яны будуць працягваць свой шлях шчаслівыя, і нашы сябры скажуць: «Так рабілі нашы бацькі са сваімі сябрамі, таксама і мы павінны паступаць з імі». Што значыць адзін інгіз? Мы забілі шмат інгізаў, але зямля ўсё яшчэ не насычана іх крывёю. Пляма на імені гурона можа быць змыта толькі крывёю індзейца. Гэты дэлавар павінен памерці!