• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

    Апошні з магікан

    Джэймс Фенімар Купер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 318с.
    Мінск 1996
    79.09 МБ
    Магуа так удала расчуліў сваёй прамовай слухачоў, што ўсякае пачуццё гуманнасці было цалкам задушана жаданнем помсты. Адзін воін з дзікім і лютым вонкавым выглядам праяўляў асабліва гарачую ўвагу да слоў прамоўцы. На твары яго папераменна адбіваліся ўсе хвалюючыя яго пачуцці, што саступілі нарэшце месца выразу смяртэльнай злосці. Калі Магуа скончыў, воін падняўся са свайго месца, ускрыкнуў,
    і ў тое ж імгненне пры святле факела бліснула яго маленькая сякера, якой ён хутка ўзмахнуў над сваёй галавою. Яго рух і крык былі такія нечаканыя, што словамі ўжо нельга было перашкодзіць намерам. Здавалася, быццам яркі прамень святла раптам бліснуў з ягоных рук, і ў той жа момант яго перасекла нейкая цёмная рэзкая лінія. Гэта гурон кінуў свой тамагаўк, a Marya адхіліў яго ад цэлі. Хуткі і спрытны рух правадыра не спазніўся. Вострая зброя перабіла баявое пяро на галаўным уборы Ункаса і прайшла праз хілую сцяну будана, быццам яна была пушчана нейкай страшнай кідальнай машынай.
    Дункан, бачачы пагражальны жэст, ускочыў на ногі, перапоўнены самымі ўдзячнымі намерамі да свайго сябра. Яму было даволі аднаго позірку, каб упэўніцца, што ўдар быў прамашлівы, і яго жах змяніўся захапленнем. Ункас спакойна стаяў, гледзячы ў вочы свайму ворагу холадна і цвёрда. Потым, быццам шкадуючы, што вораг такі няўмелы, ён усміхнуўся і прамармытаў некалькі зняважлівых слоў на сваёй мове.
    — He,— сказаў Магуа, калі ўбачыў, што яго палонны цэлы і здаровы,— сонца павінна асвяціць яго ганьбу, жанчыны павінны бачыць, як будзе трымцець яго плоць, інакш наша помста будзе нагадваць дзіцячую забаву. Завядзіце яго туды, дзе пануе цішыня. Паглядзім, ці зможа дэлавар спакойна праспаць ноч, ведаючы, што раніцай ён павінен памерці!
    Маладыя людзі, якія павінны былі вартаваць палоннага, тут жа звязалі яму рукі лазовымі дубцамі і павялі яго з будана сярод глыбокага злавеснага маўчання. Толькі ў той момант, калі Ункас быў ужо ў дзвярах, ён злёгку запаволіў свой цвёрды крок, і ў хуткім ганарлівым позірку, якім ён акінуў ворагаў, Дункан з радасцю заўважыў выраз, які сведчыў пра тое, што надзея на паратунак не зусім пакінула яго.
    Магуа быў занадта задаволены поспехам і заклапочаны сваімі таемнымі планамі, каб працягваць роспыты; захінуўшы плашч на грудзіне, ён таксама пайшоў з будыніны, не працягваючы размовы, якая магла аказацца такой цяжкай для яго суседа. Нягледзячы на ўсё нарастаючае абурэнне, прыродную цвёрдасць і неспакой за лёс Ункаса, у Хейварда ўсё-такі адлегла ад сэрца, калі гэты небяспечны і хітры вораг знік.
    Узбуджанне, выкліканае прамоваю Магуа, паволі ўлеглася. Воіны занялі свае месцы, і дымнае воблака зноў напоўніла будыніну. Мінула з паўгадзіны. Ніхто не прамовіў ні слова, амаль ніхто не павярнуў галавы. Панавала важкае, засяроджанае маўчанне, што заўсёды наступае пасля бурнай сцэны сярод гэтых людзей, якія былі такія палкія і ў той жа час вылучаліся вялікім самавалоданнем.
    Калі правадыр, які прасіў памагчы Дункана, выкурыў сваю люльку, ён зрабіў рашучую і на гэты раз удалую спробу пайсці з будыніны, запрасіўшы маўклівым жэстам уяўнага лекара за ім.
    Прайшоўшы скрозь клубы дыму, Дункан з радасцю ўдыхнуў свежае паветра халаднаватага летняга вечара.
    Замест таго каб пайсці паміж будынінамі, дзе Хейвард рабіў свае марныя пошукі, спадарожнік яго звярнуў убок і пайшоў напрасткі да падэшвы гары, што панавала над пасёлкам; падымацца на гару даводзілася па пакручастай вузкай сцяжынцы. На прагаліне хлопчыкі ўзнавілі свае гульні. Полымя вогнішчаў асвятляла шлях правадыра і Дункана, надаючы яшчэ болып змрочны характар суроваму пейзажу. Яны ўвайшлі ў расколіну, парослую кустоўем. Якраз у той момант магутнае полымя вогнішча ярка асвяціла ўсё наваколле, і нейкая цёмная, таямнічая істота нечакана паўстала на іх шляху.
    Індзеец спыніўся.
    Вялікі чорны шар пачаў рухацца амаль незразумела для Дункана. Полымя зноў павялічылася, яго святло ўпала на таямнічую істоту. Цяпер нават Дункан пазнаў яго па неспакойным і няўклюдным руху. Гэта быў мядзведзь. Ен гучна і люта завыў, але не выяўляў іншых прыкмет варожасці. Гурон быў, відаць, упэўнены ў мірных намерах дзіўнага прышэльца; уважліва паглядзеўшы на яго, ён спакойна працягваў свой шлях.
    Дункан ведаў, што ручныя мядзведзі часта жывуць у індзейцаў, і таксама спакойна крочыў за сваім спадарожнікам, уяўляючы, што гэты мядзведзь — любімец племені. Гурон прайшоў каля звера, не трацячы часу на далейшыя назіранні. Але Хейвард міжволі азіраўся на мядзведзя, баючыся нападу ззаду. Яго неспакой не зменшыўся, калі ён убачыў, што мядзведзь бяжыць за імі па сцежцы. Ен хацеў загаварыць, але ў гэтую хвіліну індзеец, адчыніўшы дзверы з драўля-
    най кары, увайшоў у пячору, якая знаходзілася ў глыбіні гары.
    Дункан ступіў услед за ім, радуючыся, што можна хоць крыху схавацца ад мядзведзя, як раптам адчуў, што дзверы вырываюць з яго рук, і зноў убачыў калматую постаць. Яны знаходзіліся зараз у вузкай доўгай галерэі сярод двух скал; выйсці адгэтуль, не сустрэўшыся са зверам, было немагчыма. Малады чалавек хутка ішоў наперад, намагаючыся быць як можна бліжэй да свайго правадніка. Мядзведзь роў час ад часу, ідучы за ім, і разы два клаў яму на плечы свае магутныя лапы.
    Цяжка сказаць, як доўга вытрымалі б нервы Хейварда, які трапіў у такую нечаканую сітуацыю, але, на шчасце, перад вачыма яго заблішчэла слабае святло, і хутка яны дайшлі да месца, адкуль яно сыходзіла.
    Вялізная пячора ў глыбіні скалы была абы-як прыстасавана для жытла. Перагародкі былі зроблены з камянёў, галля і драўлянай кары. Адтуліны наверсе памяшканняў давалі доступ дзённаму святлу, а ноччу жытло асвятлялася вогнішчамі і факеламі, якія змянялі дзённае святло. Тут гуроны складвалі большую палову сваіх каштоўных рэчаў, агульны здабытак усяго племені. Сюды ж, як выявілася, была перанесена і хворая жанчына, якую лічылі ахвярай звышнатуральных сіл. Думалі, што д’яблу, які мучыў яе, будзе цяжэй рабіць свае напады на яе праз каменныя сцены, чым праз дахі буданоў, складзеных з галля. Памяшканне, у якое трапілі Дункан і яго праваднік, было поўнасцю адведзена для хворай.
    Праваднік падышоў да ложка хворай, каля яе стаяла некалькі жанчын. Сярод іх Хейвард са здзіўленнем убачыў Давіда.
    Аднаго позірку на хворую было даволі для ўяўнага ўрача, каб упэўніцца, што, каб лячыць яе, трэба мець сапраўдныя медыцынскія веды. Яна ляжала, здаецца, у паралічы, раўнадушная да ўсяго акаляючага. Хейвард не адчуваў пачуцня сораму: бачыў, што жыццё хворай ніколькі не залежыць ад поспеху або няўдачы яго лячэння. Лёгкія пакуты сумлення, якія ён адчуваў раней, адразу паглушэлі, і ён пачаў рыхтавацца лекаваць. Аднак Дункан заўважыў, што яго апярэдзілі і жадаюць выпрабаваць на хворай сілу і моц музыкі.
    Гамут у тую хвіліну, як увайшлі наведвальнікі.
    намерыўся выказаць сваю душу ў спевах; пачакаўшы крыху, ён пачаў спяваць гімн, які мог бы зрабіць цуд, калі б толькі вера мела цяпер нейкае значэнне. Яму дазволілі даспяваць да канца, бо індзейцы адносіліся з павагай да яго ўяўнай дапамогі. Хейвард быў вельмі рады гэтай адтэрміноўцы. Калі заміраючыя гукі данесліся да слыху Хейварда, ён міжволі адскочыў, пачуўшы, што нехта ззаду паўтарае іх замагільным голасам. Азірнуўшыся, ён убачыў, што калматае страшыдла, седзячы ў цяні пячоры, неспакойна і няўклюдна хітаецца і паўтарае ціхім рыканнем гукі гімна.
    Цяжка апісаць уражанне, якое зрабіла на Давіда такое дзіўнае рэха. Вочы яго шырока расплюшчыліся, голас раптам перапыніўся ад нечаканасці... Ад пачуцця, хутчэй падобнага на страх, чым на здзіўленне, ён гучна крыкнуў Хейварду: «Яна блізка і чакае вас!» — і імкліва выбег з пячоры.
    РАЗДЗЕЛ XXV
    Міляга. А ў вас роль Льва перапісаная? Вы мне цяпер жа яе дайце, a то ў мяне памяць непрыдатная да вучобы.
    Пігва. Тут і вучыць няма чаго, і так сыграеш, табе прыйдзецца толькі бурчэць.
    Шэкспір. «Сон у летнюю ноч»
    Гэтая сцэна ўяўляла сабой дзіўную сумесь смешнага з урачыстым. Жывёліна працягвала гайдацца, відаць, зусім не стамляючыся; але яе смешныя спробы пераймаць мелодыі, якія спяваў Давід, спыніліся, ледзь толькі апошні пакінуў пячору. Гамутавы словы, якія кінуў ён на роднай мове, як здалося Дункану, мелі тайны сэнс, хоць нічога з акаляючага не спрыяла выявіць той, якую ён шукаў. Да ложка хворай падышоў правадыр і даў знак выйсці жанчынам, якія сабраліся натоўпам, каб паглядзець на майстэрства незнаёмага. Жанчыны паслухаліся, пакорліва, але неахвотна. Калі змоўкла рэха, пабуджанае далёкім ляскам дзвярэй, правадыр паказаў на хворую, якая была яго дачкою, як выявілася пасля, і сказаў:
    — Няхай брат мой пакажа сваю сілу.
    Закліканы так уладарна споўніць тое, на што pa-
    шыўся, Хейвард з трывогай падумаў, што самае малое хістанне можа быць вельмі небяспечным. Ен паспрабаваў прыпомніць тыя своеасаблівыя і дзіўныя абрады, якімі індзейскія ведзьмакі ратуюцца звычайна ад свайго невуцтва і бяссілля. Больш чым верагодна, што з тым збянтэжаннем, што меў Дункан, ён мог тут жа зрабіць нейкую лёсаносную памылку, калі б грозны роў чацвераногага не спыніў яго на самым пачатку. Тры разы ён узнаўляў свае спробы і кожны раз сустракаў тое ж незразумелае супраціўленне, прычым пры кожным перапынку роў жывёлы здаваўся больш дзікім і пагрозным.
    — Д’яблы раўнуюць,— сказаў гурон,— я пайду. Брат, гэта жанчына — жонка аднаго з маіх самых храбрых воінаў, зрабі з ёй па-справядлівасці... Цішэй,— сказаў ён раздражнёнаму зверу,— я іду.
    Дункан застаўся ў дзіўным, пустым памяшканні сам-насам з бездапаможнай хворай і небяспечным зверам. Той прыслухоўваўся да рухаў індзейца з тым кемлівым выглядам, якім адрозніваюцца мядзведзі, пакуль новы гук рэха не апавясціў, што правадыр выйшаў з пячоры. Тады мядзведзь павярнуўся, падышоў, перавальваючыся, да Дункана і сеў насупраць яго ў сваёй звычайнай позе.
    Малады чалавек азірнуўся навокал, шукаючы зброі, каб адбіць напад, што мог быць.
    Але настрой жывёліны, відаць, раптам змяніўся. Ен ужо не рыкаў, не выяўляў ніякіх іншых прыкмет гневу; усё яго магутнае калматае цела трэслася быццам ад нейкага дзіўнага ўнутранага хвалявання, няўклюднымі пярэднімі лапамі ён цёр сваю нібы ўхмылістую морду. Хейвард не зводзіў вачэй з мядзведзя і раптам убачыў, як страшная галава ўпала набок і на яе месцы з’явіўся лагодны твар разведчыка.