Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
Ункас моўчкі і хутка апрануўся ў шкуру жывёліны і пачаў чакаць, іпто загадае далей стары сябра.
— Ну, дружа,— сказаў Сакалінае Вока, звяртаючыся да Давіда,— перамена адзення будзе вельмі карысная для вас, паколькі вы дрэнна падрыхтаваны для жыцця ў пустыні. Вось, вазьміце маю паляўнічую сарочку і шапку, а мне дайце вашу коўдру і капялюш. Вы павінны даверыць мне вашу кнігу, акуляры і свістульку. Як сустрэнемся калі-небудзь у лепшы час, вы атрымаеце ўсё гэта і вялікую ўдзячнасць у дадатак.
Давід развітаўся з усімі названымі прадметамі з такой ахвотаю, якая магла б зрабіць вялікі гонар яго шчодрасці, калі б не тыя абставіны, што перамена гэта была карысная яму ў многіх адносінах. Сакалінае BoKa не прамарудзіў апрануць Гамутаву вопратку; калі акуляры схавалі яго неспакойныя вочы, а на галаве з’явілася трохкутка, ён лёгка мог пры зоркавым святле здацца за спевака, бо па росце яны не вельмі адрозніваліся адзін ад аднаго.
— Скажыце, вы схільныя паддавацца пачуццю боязі? — спытаў ён спевака, жадаючы добра абгаварыць усё, перш чым раіць пітосьці далей.
— Mae заняткі мірныя, а мой характар, спадзяюся, вельмі схільны да міласэрнасці і любові,— адказаў
Давід, крыху пакрыўджаны такой грубаватай атакаю,— але ніхто не можа сказаць, што я калі-небудзь, нават у цяжкіх абставінах, забыў веру ў бога.
— Галоўная небяспека для вас будзе ў той момант, калі дзікуны ўбачаць, што іх падманулі. Калі не заб’юць адразу, вас выратуе тое, што яны лічаць вас за чалавека не зусім разумнага; тады ў вас будуць усе падставы, калі прыйдзе час, памерці ў сябе на пасцелі. Калі ж вы застанецеся тут, то павінны сесці ў цень і сыграць ролю Ункаса да таго часу, пакуль хітрыя індзейцы не адкрыюць падману; тады, як я ўжо гаварыў вам, наступіць для вас час выпрабавання. Такім чынам, выбірайце: бегчы або заставацца тут.
— Я застануся тут замест дэлавара,— цвёрда сказаў Давід.— Ен змагаўся за мяне храбра і велікадушна, і я гатовы зрабіць для яго не толькі гэта, але і значна большае.
— Вы гаворыце як мужчына. Апусціце галаву і падагніце ногі — іх незвычайная даўжыня можа занадта рана выдаць праўду. Маўчыце як можна даўжэй, а тады, калі прыйдзецца загаварыць, добра было б, калі б вы адразу закрычалі так, як уласціва вам: гэта напомніла б індзейцам, што вы чалавек звар’яцелы. Але калі яны скальпіруюць вас, чаго, я ўпэўнены, яны не зробяць, то будзьце спакойныя: Ункас і я не забудзем гэтага і адпомсцім за вас, як належыць сапраўдным воінам і першым сябрам.
— Пачакайце,— сказаў Давід, бачачы, што яны збіраюцца ісці.— Я няварты павагі, пакорлівы паслядоўнік таго, хто вучыў не плаціць злом за зло. Пагэтаму, калі я загіну, не прыносьце ахвяр маім смертным рэшткам, але даруйце тым, хто забярэ маё жыццё; а калі і ўспомніце іх калі-нікалі, то няхай гэта будзе ў малітвах пра святло іхніх розумаў і вечнае іпчасце.
Разведчык збянтэжыўся і задумаўся.
— Гэта зусім не падобна на закон лясоў,— сказаў ён,— але, калі падумаць, гэта прыгожа і велікадушна.— Ен цяжка ўздыхнуў і дадаў: — Ды захавае вас неба, сябра мой! Я думаю, што вы ідзяце па даволі верным шляху, калі паглядзець на яго як належыць, маючы перад вачыма вечнасць.
Сказаўшы гэта, разведчык падышоў да Давіда і паціснуў яму ад усёй душы руку; пасля гэтага ён зараз жа
выйшаў з будана разам з пераапранутым у мядзведзя Ункасам.
Як толькі Сакалінае Вока ўбачыў, што за ім назіраюць гуроны, ён выцягнуўся на ўвесь свой высокі рост, намагаючыся паказаць сухую, жылістую Давідаву постаць, падняў руку як бы для адбівання такту і заспяваў, спрабуючы пераймаць псалмаспевака. На шчасце, для поспеху гэтага рызыкоўнага кроку яму даводзілася мець справу з вушамі, мала знаёмымі з салодкімі гукамі. Неабходна было прайсці паблізу дзікунскага гурту, і голас разведчыка станавіўся ўсё гучнейшы па меры таго, як яны набліжаліся да іх. Калі яны падышлі зусім блізка, гурон, які размаўляў паанглійску, выцягнуў руку і спыніў разведчыка.
— Што ж дэлаварская псіна? — сказаў ён, нахіліўшыся і намагаючыся разгледзець выраз вачэй таго, каго ён палічыў за спевака.— Ен спалохаўся?.. Калі ж мы пачуем яго стогны?
У адказ на гэта пачуўся страшны рык, так падобны на роў сапраўднага мядзведзя, што малады індзеец апусціў руку і адскочыў убок. Сакалінае Вока, які баяўся, каб голас не выдаў яго хітрым ворагам, з радасцю скарыстаў гэтае імгненне і выплеснуў столькі такіх музычных гукаў, якіх бы ў больш далікатнай кампаніі назвалі б какафоніяй. Але сярод яго слухачоў гэтыя гукі далі яму яшчэ болып правоў на павагу, якую аказвалі дзікуны тым, каго яны лічаць звар’яцелымі. Маленькая жменька індзейцаў адступіла, прапусціўшы, як яны думалі, ведзьмака і яго натхнёнага памочніка.
Ад Ункаса і разведчыка патрабаваліся незвычайная смеласць і сіла волі, каб працягваць свой шлях так жа велічна, як яны ішлі каля буданоў, асабліва, калі ўцекачы заўважылі, што цікавасць узяла верх над страхам і вартавыя падышлі да будана, каб упэўніцца ў дзеянні вядзьмарства на палоннага. Самы малы нехлямяжы альбо нецярплівы Давідаў рух мог выдаць іх, а выйграць час было проста неабходна. Гулкія крыкі ўяўнага псалмаспевака прыцягвалі многіх цікаўных, якія сачылі за тымі, хто адыходзіў, стоячы каля парога сваіх буданоў; разы са два-тры ім перасякалі дарогу некаторыя з воінаў, падбухтораныя прымхамі альбо асцярожнасцю. Але ніхто не спыняў іх, цемра ночы і смеласць спробы спрыяла іх задуме.
Выратаваныя ўжо выбраліся з пасёлка і хутка набліжаліся да густога лесу, калі з будана, дзе быў зняволены напачатку Ункас, пачуўся працяжны моцны крык. Магіканін уздрыгнуў.
— Пачакай! — сказаў разведчык, хапаючы сябра за плячо.— Няхай яны крыкнуць яшчэ раз. Гэта быў толькі крык здзіўлення!
Марудзіць больш нельга было, бо ў наступнае імгненне новы ўзрыў крыкаў напоўніў паветра і разнёсся па ўсім лагеры. Ункас скінуў з сябе мядзведжую шкуру. Сакалінае Вока злёгку ўдарыў яго па плячы і праслізнуў наперад.
— Ну, няхай цяпер д’яблы гоняцца па нашых слядах! — сказаў разведчык, дастаючы з куста два зараджаныя ружжы; размахваючы над галавою «аленебоем», ён падаў Ункасу яго ружжо.— У крайнім выпадку, двое з іх знойдуць сваю смерць.
Яны апусцілі свае ружжы, як робяць гэта паляўнічыя, калі рыхтуюцца пачаць аблаву, кінуліся наперад і хутка зніклі ў лясным змроку.
РАЗДЗЕЛ XXVII
Антоній. Буду помніць я. Бо Цэзарава слова — закон.
Шэкспір. «Юлій Цэзар*
Цікаўнасць дзікуноў, якія засталіся каля Ункасавай цямніцы, узяла верх над іх страхам перад варажбітом.
Асцярожна падкраліся яны да шчыліны, праз якую прабівалася слабае святло ад цяпельца. На працягу некалькіх хвілін яны лічылі Давіда за свайго палоннага, але затым здарылася менавіта тое, што прадбачыў Сакалінае Вока. Спявак, стомлены доўгім сядзеннем у сагнутым стане, паступова пачаў выцягваць свае ногі, і нарэшце адна з іх даткнулася да патухлых вуглёў і адкінула іх убок. Спачатку гуроны падумалі, што гэта сіла чараў так знявечыла магіканіна. Але калі Давід, не прадчуваючы, што за ім назіраюць, павярнуў галаву і паказаў свой шчыра-наіўны твар, усякія сумненні зніклі нават у прымхлівых дзікуноў. Яны кінуліся ў будан і, наваліўшыся без усякай цырымоніі
на чалавека, які там сядзеў, адразу ўбачылі падман. Тады пачуўся першы крык, што данёсся да ўцекачоў. За ім быў яшчэ адзін, у якім загучалі злосць і жаданне помсты. Як ні быў цвёрды Давід у сваім намеры прыкрыць уцёкі сваіх сяброў, ён усё ж падумаў: наступіў ягоны апошні час. У яго не было ні кнігі, ні камертона; прыйшлося звярнуцца да памяці, якая рэдка здраджвала яму.
Моцным, поўным натхнення голасам ён заспяваў першыя радкі пахавальнага псалма, каб падрыхтавацца перайсці ў іншы свет. Індзейцы своечасова ўспомнілі пра яго вар’яцтва і, выбегшы з будана, паднялі на ногі ўсіх лагерных насельнікаў.
Ледзь толькі пачуліся гукі трывогі, дзвесце чалавек ужо былі на нагах, гатовыя адправіцца ў бой альбо ў пагоню за ворагам. Вестка пра тое, што ўцёк палонны, хутка распаўсюдзілася, і ўсё племя, з нецярпеннем чакаючы начальніцкага загаду, сабралася вакол будана, дзе звычайна адбываліся нарады. Зразумела, што ўсе палічылі: трэба, каб цяпер, калі здарылася такая нечаканая падзея, тут быў хітры, разумны Магуа. Ягонае імя тут жа пачало перадавацца з вуснаў у вусны, і ўсе са здзіўленнем азіраліся вакол, не бачачы яго сярод натоўпу. Па яго адразу паслалі з патрабаваннем, каб ён з’явіўся зараз жа.
У той жа час самым хуткім і ўвішным з маладых воінаў загадалі, хаваючыся ў лесе, абысці прагаліну, каб упэўніцца, ці не задумваюць чаго-небудзь супраць гуронаў іх падазроныя суседзі-дэлавары. Жанчыны і дзеці бегалі туды-сюды; ва ўсім лагеры запанавала страшнае хваляванне. Але паціху ўсеагульная трывога пачала супакойвацца, і праз некалькі хвілін старэйшыя правадыры сабраліся ў будан для важнай нарады.
Моцны гул шматлікіх галасоў апавясціў пра тое, што набліжаецца атрад, які збіраўся паведаміць яшчэ болып здзіўляльную навіну. Натоўп расступіўся, і некалькі воінаў увайшлі ў будан, несучы на руках злашчаснага ведзьмака, якога Сакалінае Вока так доўга трымаў у няволі.
Гуроны па-рознаму адносіліся да гэтага чалавека: некаторыя з іх слепа верылі ў варажбітову сілу, іншыя лічылі яго падманшчыкам. Але цяпер яго слухалі з глыбокай увагаю. Калі ён закончыў свой кароткі расказ,
выступіў бацька хворай жанчыны і, у сваю чаргу, расказаў усё, што яму было вядома. Гэтыя два расказы вызначылі, каго і дзе шукаць, да чаго гуроны адразу прыступілі са сваёй звычайнай пільнасцю.
Яны даручылі агледзець пячору самым разумным і храбрым воінам. Паколькі часу траціць было нельга, воіны адразу ж падняліся і моўчкі выйшлі з будана. Калі яны дайшлі да ўвахода ў пячору, малодшыя прапусцілі старэйшых, і ўсе рушылі па нізкай галерэі, гатовыя ў выпадку патрэбы ахвяраваць сабою і ў той жа час асцерагаючыся невядомага праціўніка.
Першае памяшканне ў пячоры было па-ранейшаму змрочнае і ціхае. Хворая ляжала на тым жа месцы і ў той жа паставе, хоць сярод воінаў былі відавочцы, якія сцвярджалі, што бачылі, як яе нёс у лес «лекар белых людзей». Тады вочы ўсіх прысутных накіраваліся на бацьку хворай. Раздражнёны гэтым нямым абвінавачваннем і ў глыбіні душы збянтэжаны такімі незразумелымі абставінамі, правадыр падышоў да пасцелі і недаверліва зірнуў у твар хворай, як бы сумняваючыся, ці яна гэта. Дачка яго была мёртвай.