Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
Натуральнае пачуццё гора ўзяло на імгненне верх над усімі іншымі пачуццямі, і стары воін прыкрыў вочы рукой. Пасля ён авалодаў сабою, зірнуў на сваіх сяброў і, паказваючы на труп, сказаў на мове свайго народа:
— Жонка майго маладога сябра пакінула нас! Вялікі Дух крыўдзіцца на сваіх дзяцей!
Смутная вестка была сустрэта ўрачыстым маўчаннем. Пасля кароткага зацішша адзін са старэйшых індзейцаў толькі хацеў загаварыць, як раптам з суседняга памяшкання выкаціўся нейкі цёмны прадмет. Усе міжволі адхінуліся, не ведаючы, з кім прыходзіцца мець справу, і глядзелі са здзіўленнем на гэты незнаёмы прадмет, пакуль слабае святло не асвятліла зменены, але па-ранейшаму люты і змрочны твар Ma­rya. Агульны крык здзіўлення пачуўся за гэтым адкрыццём.
Але як толькі акружаючыя зразумелі, што з іхнім правадыром, нажы мільгнулі ў паветры, і хутка Магуа быў вольны ад путаў і мог гаварыць. Гурон устаў, абапёрся, як леў, які выходзіў са свайго логава. Аднак ні аднаго слова не сарвалася з ягоных вуснаў, толькі рука
сутаргавата пакручвала ручку нажа, а панурыя вочы пільна азіралі ўсіх прысутных, быццам шукаючы, на каго скіраваць свой першы парыў гневу.
На шчасце для Ункаса, разведчыка і нават Давіда, рука ягоная не магла дастаць іх. Магуа задыхаўся ад вар'яцкай злосці. Бачачы вакол сябе толькі дружалюбныя твары, ён заскрыгатаў зубамі і стрымаў сваю ярасць з-за таго, што няма ахвяры, на якую мог бы абрынуць яе. Аднак праяўленне яго гневу было заўважана ўсімі акаляючымі, і прайшло некалькі хвілін, перш чым хто-небудзь прамовіў бы хоць адно слова: усе баяліся ўз’юшыць чалавека, і без гэтага даведзенага амаль да шалу. Калі мінула нямала часу, самы старэйшы з правадыроў рашыўся загаварыць.
— Мой сябра сустрэў ворага,— сказаў ён.— Скажы, дзе ён знаходзіцца, каб гуроны змаглі яму адпомсціць.
— Няхай дэлавар памрэ! — грамавым голасам прамовіў Магуа.
Зноў наступіла доўгае, выразнае маўчанне, перапыненае праз некаторы час з належнай асцярожнасцю тым жа правадыром.
— У маладога магіканіна хуткія ногі, але мае воіны ідуць па яго следзе.
— Хіба ён уцёк? — спытаў Магуа глыбокім гартанным голасам, што нібы выходзіў з самай глыбіні грудзіны.
— Злы дух з’явіўся паміж намі і асляпіў нашы вочы.
— «Злы дух»! — насмешліва паўтарыў Магуа.— Гэта дух, які ўзяў жыццё столькіх гуронаў, дух, які забіў маіх воінаў каля вадаспада, які скальпіраваў іх каля гаючай крыніцы і звязаў нядаўна рукі Хітраму Лісу!
— Пра каго гаворыць мой сябра?
— Пра сабаку, у якога пад белай скурай хаваецца сэрца і хітры розум гуронаў,— пра Доўгага Карабіна.
Гэтае жахлівае імя зрабіла моцнае ўражанне на слухачоў. Пасля некалькіх хвілін развагі, калі воіны зразумелі, што грозны, смелы вораг толькі што быў у іхнім лагеры, здзіўленне саступіла месца ярасці, і ўсё шаленства, якое пад’юшчвала гнеў Магуа, раптам перадалося яго сябрам. Некаторыя з іх скрыгаталі
зубамі ад гневу, іншыя выказвалі свае пачуцці ў гулкіх крыках, а той-сёй шалёна размахваў рукамі ў паветры, быццам бы вораг мог пацярпець ад гэтых удараў. Але гэты раптоўны ўзрыў абурэння неўзабаве заціх, і ўсё хутка патанула ў змрочным, стрыманым маўчанні, звычайным для індзейцаў у той час, калі яны нічога не робяць.
Магуа, які паспеў паміж тым абдумаць усё, што здарылася, змяніў свае паводзіны і набыў выгляд чалавека, які ведае, што рабіць і як рабіць з годнасцю ў такой важнай сітуацыі.
— Хадзем да майго народа,— сказаў ён,— ён чакае нас.
Яго сябры моўчкі згадзіліся з ім, і ўсе выйшлі з пячоры і вярнуліся ў будан нарады. Калі яны селі, усе вочы накіраваліся на Магуа, і па гэтым руху ён зразумеў, што павінен апавясціць пра тое, што адбылося з ім. Ен падняўся і расказаў усё, нічога не дадаючы і не тоячы. Ен выкрыў хітрасць, якую пусцілі ў ход Дункан і Сакалінае Вока, і нават самыя прымхлівыя індзейцы не маглі ўсумніцца ў праўдзівасці яго слоў. Занадта відавочна было, што яны падманутыя самым дзёрзкім, зневажальным чынам.
Калі Магуа скончыў свой расказ, усё племя, што сабралася — бо, можна лічыць, тут былі ўсе яго воіны,— засталося на сваім месцы: гуроны перакідваліся позіркамі як людзі, здзіўленыя ў роўнай меры дзёрзкасцю і поспехам сваіх ворагаў. Потым усе пачалі абдумваць, як адпомсціць.
Па следзе ўцекачоў паслалі яшчэ адзін атрад воінаў, а правадыры пачалі раіцца. Старэйшыя воіны адзін за адным вылучалі свае розныя парады. Магуа выслухоўваў іх з пачцівым маўчаннем. Да спрытнага гурона вярнуліся ўся ягоная хітрасць, самавалоданне, і ён ішоў да сваёй мэты з абачлівасцю і майстэрствам. Толькі тады, калі выказаліся ўсе, хто жадаў гаварыць, ён падрыхтаваўся падзяліцца сваёй думкай. Яго меркаванні набылі асаблівую важнасць, бо якраз у гэты час вярнуліся некаторыя з тых, хто адправіўся на разведку, і сказалі, што сляды ўцекачоў вядуць прамой дарогаю ў лагер іхніх саюзнікаў-дэлавараў. Магуа асцярожна выклаў свой план перад сябрамі. I як можна было ўявіць, з-за яго красамоўства план ухвалілі ўсе.
Некаторыя з правадыроў раілі зрабіць нечаканы
напад на дэлавараў з тым, каб адным ударам захапіць іх лагер і завалодаць сваімі палоннымі. Магуа няцяжка было адхіліць гэтую параду, што мела так шмат небяспекі і так мала надзеі на поспех. А пасля ён выказаў свой асабісты план дзеяння.
Ен пачаў з таго, што ліслівіў самалюбству слухачоў. Пералічыўшы шматлікія выпадкі, калі гуроны выяўлялі сваю храбрасць і адвагу, ён пасля перайшоў да ўхвалення іхняй мудрасці. Ен сказаў, што менавіта мудрасць адрознівае баброў ад іншых звяроў, людзей ад жывёл і, нарэшце, гуронаў ад усяго астатняга чалавецтва. Хвалячы разважнасць, ён пачаў расказваць, якім чынам яна будзе прымяняцца неўзабаве, каб адпомсціць іхнім крыўдзіцелям. 3 аднаго боку, гаварыў ён, іхні вялікі белы бацька, губернатар Канады, глядзіць суровымі вачыма на сваіх дзяцей з тых часоў, як тамагаўкі іхнія афарбаваліся крывёю; з другога боку, народ, такі ж шматлікі, як іхні народ, але які размаўляе на іншай мове, мае іншыя інтарэсы і не любіць гуронаў, будзе рады ўсякай зачэпцы, каб выклікаць гнеў да іх вялікага белага правадыра. Пасля ён загаварыў аб патрэбах гуронаў, пра дары, якіх яны маюць права чакаць за свае ранейшыя заслугі, пра страчаныя імі паляўнічыя абшары і мясціны пасяленняў і пра тое, што трэба ў такіх вось крытычных абставінах кіравацца больш разважнасцю, чым поклічам сэрца. Заўважыўшы, што старыя ўхваляюць ягоную развагу, але многія з самых яраслых і вядоійых воінаў нахмурыліся, ён загаварыў пра твё, што якраз за імі будзе перамога над ворагамі. Ен нават даў зразумець, што пры разумнай асцярожнасці можна будзе забіць усіх дэлавараў. Карацей кажучы, ён так па-майстэрску змяшаў ваяўнічыя заклікі са словамі вераломства і хітрасці, што патрапіў схільнасцям воінаў з супрацьлеглымі думкамі, прычым ніхто не змог бы сказаць, што цалкам разумее яго намеры.
Зусім не дзіўна, што думка Магуа перамагла іншыя. Індзейцьі рашылі рабіць сваё больш дбайна і ўсе ў адзін голас даверылі кіраваць імі правадыру, які даў ім такія мудрыя парады.
Цяпер Магуа дасягнуў нарэшце таго, што так хітра задумаў. Ен не толькі вярнуў страчаны давер свайго народа, але і стаў нават яго правадыром. Ен адмовіўся раіцца з іншымі правадырамі і ўладарна насупіўся,
каб падтрымаць годнасць сваёй заваёвы.
Разведчыкаў паслалі ў розныя бакі: шпіёнам загадалі адправіцца ў лагер дэлавараў і даведацца пра ўсё, што трэба; воіны былі адпушчаныя па хатах з папярзджаннем, што іх паслугі хутка спатрэбяцца, жанчынам і дзецям загадалі сысці, наказаўшы, што іх справа — маўчаць.
Уладна распарадзіўшыся, Магуа прайшоўся па лагеры, зазіраючы ва ўсе буданы, дзе, як ён разлічваў, тое, што ён з’явіўся, будзе мець поспех. Ен нібы цёпла падбадзёрыў сваіх сяброў і заспакоіў тых, хто вагаўся. Пасля ён адправіўся ў сваю хаціну. Жонкі, якую правадыр гуронаў пакінуў, калі народ прагнаў яго, ужо не было. Дзяцей таксама ў яго не мелася, і цяпер ён застаўся адзінокі ў сваім будане. Гэта было тое паўразваленае жытло, у якім пасяліўся Давід. У тых рэдкіх выпадках, калі яны сустракаліся, Магуа цярпеў яго прысутнасць з пагардным раўнадушшам. Сюды накіраваўся Магуа, калі закончыў усе свае справы.
Хоць усе іншыя спалі, Магуа не жадаў і не хацеў жадаць адпачынку.
Калі б хто-небудзь пацікавіўся, што робіць зноў выбраны правадыр, ён убачыў бы, што Магуа прасядзеў у кутку будана, абдумваючы свае планы, усю ноч, амаль да таго часу, калі ён прызначыў збірацца воінам. Часамі вецер, што прабіваўся праз шчыліны ў будан, раздзьмухваў слабенькі агеньчык, які падымаўся над палаючым вуголлем, і тады водбліскі полымя асвятлялі сваім калыхлівым святлом змрочную постаць адзінокага індзейца.
Задоўга да світанку воіны адзін за адным пачалі ўваходзіць у адасоблены будан Marya, пакуль не сабралася дваццаць чалавек. Кожны з іх меў пры сабе ружжо і ўсе баявыя прылады, нягледзячы на тое, што афарбоўка ва ўсіх была мірная. Гэтыя лютыя на выгляд людзі ўваходзілі ціха, зусім нячутна; некаторыя садзіліся ў цёмны куток, іншыя стаялі, быццам нерухомыя статуі.
Калі сабраўся ўвесь выбраны атрад, Магуа ўстаў, жэстам рукі загадаў воінам ісці за сабою і сам рушыў наперадзе ўсіх. Воіны пайшлі за правадыром па адным, у парадку, вядомым пад назваю «індзейская шарэнга». Яны пракраліся з лагера ціха і непрыкметна, нагадваючы хутчэй прывідаў, чым воінаў, якія прагнуць вай-
сковай славы, шукаюць подзвігаў з адчайнай смеласцю.
Замест таго каб накіравацца па дарозе прама да лагера дэлавараў, Магуа некаторы час вёў атрад па звілістых берагах ручая і ўздоўж бабровай запруды. Пачало ўжо світаць, калі яны прыйшлі на прагаліну, расчышчаную гэтымі разумнымі і працалюбівымі жывёлінамі. Магуа апрануўся ў сваё ранейшае ўбранне са звярыных шкураў, на якім быў відаць малюнак лісы. На адзенні аднаго з воінаў бачыўся малюнак бабра; гэта быў асаблівы сімвал-татэм.
Для гэтага воіна, канечне, было грэхам і злачынствам прайсці каля магутнай абшчыны сваіх уяўных родзічаў, не выказаўшы ім знакаў павагі. Ен назваў баброў сваімі братамі, напомніў ім, што дзякуючы яго заступніцтву і ўплыву яны застаюцца да гэтага часу жывымі, тады як сквапныя гандляры ўжо даўно падгаворваюць індзейцаў забіць іх. Ен абяцаў і далей не пакідаць іх без свайго заступніцтва.