Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
зямлю такой, якой стварыў яе: парослую лесам, напоўненую дзічыйай. Чырванаскурыя дзеці Вялікага Духу жылі вольна. Сонца і дождж вырошчвалі для іх плады, вятры асвяжалі іх улетку. Калі яны змагаліся паміж сабою, дык толькі для таго, каб даказаць, што яны мужчыны. Яны былі храбрыя, справядлівыя, яны былі шчасЛівыя...
Тут прамоўца замоўк, зноў пазіраючы вакол, каб убачыць, ці ўзбудзіла яго легенда ўсіх, хто быў паблізу. Усюды ён натыкаўся на вочы, што прагна пазіралі ў ягоныя вочы, высока паднятыя галовы, раздзьмутыя ноздры.
— Калі Вялікі Дух даў розныя мовы сваім чырванаскурым,— прадаўжаў Магуа ціхім, сумным голасам,— дык для таго, каб усе жывёліны маглі разумець іх. Некаторыя ён змясціў сярод снягоў разам з іхнім стрыечным братам — мядзведзем. Іншых ён змясціў паблізу заходняга сонца па дарозе да шчаслівых абшараў палявання, таго-сяго — на зямлі вакол пітной вады, але самым вялікім, самым любімым ён даў пяскі Салёнага возера. Ці ведаюць мае браты імя гэтага шчаслівага народа?
— Гэта былі ленапы! — тут жа крыкнула галасоў дваццаць.
— Гэта былі ленні-ленапы,— сказаў Магуа, схіляючы галаву з прытворнай пачцівасцю перад іхняй былой велічнасцю.— Гэта былі плямёны ленапаў! Сонца падымалася з салёнай вады і апускалася ў пітную ваду, ніколі не хаваючыся з іхняга позірку. Але чаму мне, гурону лясоў, расказваць мудраму народу пра ягоную гісторыю! Навошта напамінаць яму пра перажытыя ім знявагі, пра яго колішнюю веліч, пра подзвігі, славу, шчасце, пра страты, паражэнні, бяду і гора! Хіба сярод гэтага народа няма таго, хто бачыў усё гэта і ведае, што гэта праўда? Я сказаў усё. Мой язык маўчыць, бо свінец цісне мне сэрца. Я слухаю.
Калі голас прамоўцы заціх, усіхныя твары і вочы павярнуліся туды, дзе быў стары Таменунд. 3 той хвіліны, як ён сеў на сваё месца, і да гэтага часу патрыярх не прамовіў ні слова. Сагнуты ад старасці і, відаць, не ўсвядомліваючы, дзе знаходзіцца, ён моўчкі сядзеў у час гэтай замятні. Аднак пры гуках прыемнага, роўнага голасу гурона ў яго нібы ажывілася свядомасць — падняў разы два галаву, быццам прыслухоўваючыся
да ягоных слоў. Але, калі хітры Магуа назваў імя ягонага народа, стары зірнуў на натоўп выцвілымі і безжыццёвымі вачыма, нібы здань. Ен паспрабаваў падняцца і пры падтрымцы правадыроў, якія былі паблізу, стаў на ногі ў велічнай позе, не зважаючы на тое, што хістаўся ад нямогласці.
— Хто ўспамінае пра дзяцей ленапаў? — сказаў ён глыбокім гартанным голасам, што прагучаў са страшнай сілаю, паколькі была магільная цішыня вакол.— Хто гаворыць пра тое, што прайшло? Хіба з яйка не выходзіць чарвяк, з чарвяка — муха, каб загінуць? Нашто гаварыць дэлаварам пра добрае мінулае? Лепш падзякаваць Маніту за тое, што засталося.
— Гэта гаворыць вейандот,— прамовіў Магуа, падыходзячы бліжэй да таго месца, дзе стаялі старыя,— сябра Таменунда.
— «Сябра»! — паўтарыў мудрэц, змрочна нахмурыўшыся; у вачах ягоных з’явіўся суровы бляск, што рабіў іх некалі вельмі пагрознымі.— Хіба мінг кіруе зямлёю? Што прывяло сюды гурона?
— Прага справядлівасці. Яго палонныя тут, у ягоных братоў, і ён прыйшоў па тое, што належыць яму.
Стары павярнуўся да аднаго з тых, хто яго падтрымліваў, і выслухаў ягонае кароткае тлумачэнне. Пасля ён зірнуў на просьбіта, некалькі хвілін разглядваючы яго з глыбокай увагаю і, нарэшце, прамовіў ціха і нібы нехаця:
— Правасуддзе — закон вялікага Маніту. Дзеці мае, накарміце чужаземца... А пасля, гурон, вазьмі сваё і сыходзь.
Выказаўшы гэта ўрачыстым голасам, патрыярх сеў і зноў заплюшчыў вочы, здаецца, больш радуючыся явам сваЙго багатага мінулага, чым падзеям і людзям рэальнага свету. Ледзь Таменунд сказаў свой прысуд, чацвёра ці пяцёра маладых воінаў сталі за спіной у Хейварда і разведчыка і спрытна ды хутка звязалі ім рукі рамянямі. Магуа абвёў прысутных урачыстым позіркам. Бачачы, што яго палонныя-мужчыны не могуць супраціўляцца яму, ён перавёў свае вочы на тую, якой даражыў больш за ўсё. Кора сустрэла ягоны погляд такім спакойным, упэўненым позіркам, што раіпучасць ягоная пахіснулася. Прыгадаўшы сваю ранейшую хітрыку, ён узяў Алісу з рук воіна, на якога яна абапі-
ралася і, зрабіўшы знак Хейварду, каб ён ішоў услед, рушыў у натоўп, які расступіўся перад ім. Але Кора, замест таго каб падпарадкавацца яму, як ён чакаў, кінулася да ног патрыярха і моцна ўсклікнула:
— Справядлівы, паважаны дэлавар, мы просім тваёй міласэрнасці, верым у тваю мудрасць і магутнасць! Застанься глухім да слоў гэтага вераломнага, бязлітаснага страшыдлы! Ен атручвае твой слых маной, каб насыціць сваю прагу крыві. Ты, які жыў доўга і бачыў шмат зла, павінен ведаць, як памагчы ў бядзе няшчасным!
Вочы старога цяжка расплюшчыліся, і ён зноў зірнуў на натоўп. Калі голас прасіцелькі дайшоў да ягонага слыху, ён паволі перавёў вочы на яе і нарэшце як след абгледзеў. Кора стаяла на каленях; прыціснуўшы рукі да грудзей, яна не паварухнулася нават і з мальбой ды пачцівасцю пазірала на пабляклы, але ўсё яшчэ велічны патрыярхаў твар. Выраз Таменундавага твару паволі мяняўся, на ім паказалася захапленне, а пасля яно азарылася розумам, які за сто гадоў перад гэтым умеў натхняць сваёй юначай палкасцю шматлікія дэлаварскія плямёны. Ен падняўся без чужых рук, здаецца, нават без намаганняў, і спытаў голасам, што ўразіў сваёй цвёрдасцю слухачоў:
— Хто ты?
— Жанчына з ненавіснага табе племені інгізаў, але жанчына, якая не рабіла зла табе і не магла б, калі б і захацела, зрабіць зло твайму народу. Яна просіць цябе памагчы.
— Скажыце мне, дзеці мае,— працягваў патрыярх хрыплым голасам, звяртаючыся да ўсіх, але не адрываючы вачэй ад Коры, якая ўсё яшчэ стаяла на каленях,— дзе цяпер стаяць лагерам дэлавары?
— У гарах іракезаў, за празрыстымі крыніцамі Харыкэна.
— Шмат разоў прыходзіла і сыходзіла спякотнае лета з таго часу, як я піў ваду з маёй роднай ракі,— прадоўжыў мудрэц.— Белыя жыхары Харыкэна — самыя справядлівыя з белых людзей, але яны адчувалі смагу і ўзялі сабе раку. Няўжо яны хочуць не даваць нам жыцця і тут, у нашым лагеры?
— Мы нікога не выцясняем, нічога не дамагаемся,— адказала Кора.— Нас прывялі сюды як палонных, дык мы просім дазволіць нам адправіцца мірна да нашых
родных. Хіба ты не Таменунд, бацька, суддзя, я сказала б — не прарок гэтага племені?
— Я Таменунд, знясілены ўзростам.
— Сем гадоў таму адзін з тваіх воінаў трапіў у рукі да белага правадыра на мяжы гэтых уладанняў. Ен даказаў, што належыць да роду добрага і справядлівага Таменунда. «Ідзі,— сказаў белы правадыр,— ты вольны, бо корань твой з роду Таменунда». Ці помніш ты імя гэтага англійскага воіна?
— Помню, калі быў я вясёлым хлопчыкам,— сказаў патрыярх са звыклай для глыбокай старасці яснасцю ўспамінаў,— я стаяў на пяску марскога берага і бачыў вялікую лодку з крыллямі большымі, чым лебядзіныя, і шырэйшымі, чым у арла,— яна ішла ад невысокага ранішняга сонца.
— Не-не, я гавару не пра той далёкі час, а пра літасць, што зрабіў нядаўна аднаму з тваіх воінаў мой родзіч.
— Можа, гэта было тады, калі інгізы і галандцы змагаліся з-за паляўнічых абшараў дэлавараў? Тады Таменунд быў правадыром і першы раз пакінуў лук для маланкі бледнатварых...
— He, не тады,— перапыніла яго Кора,— нашмат пазней. Я гавару пра тое, што здарылася зусім нядаўна, можна сказаць — учора. He, ты не мог пра гэта забыцца!
— Толькі ўчора,— сказаў стары з чулым пафасам,— дзеці ленапаў былі ўладарамі свету! Рыбы Салёнага возера, птушкі і лясныя звяры прызнавалі іх сваімі сагаморамі!
Кора ў адчаі апусціла галаву і з хвіліну-другую змагалася з цяжкім горам. Пасля, падняўшы свой прыгожы твар з бліскучымі вачыма, яна запытала:
— Скажы мне, ці маеш тьі дзяцей?
Стары зірнуў на яе са свайго ўзвышку з мяккай усмешкаю на схуднелым твары, потым марудна абвёў вачыма ўсіх прысутных і адказаў:
— Я бацька ўсяго народа.
— Для сябе я нічога не прашу, я гатовая мець кару за грахі маіх продкаў. Але тая, што стаіць побач каля мяне, да гэтага часу не зведвала цяжару нябеснага гневу. Яна дачка старога чалавека, дні якога злічаныя. Шмат хто, вельмі шмат хто любіць яе! Яна завельмі добрая, вельмі дарагая для многіх, каб стаць ахвяраю гэтага нягодніка!
— Я ведаю, што бледнатварыя — гордае, прагавітае племя. Я ведаю, што яны не толькі заяўляюць правы на зямлю, але лічаць, што самыя нікчэмныя з людзей іхняга колеру лепшыя за сагамораў чырвонага чалавека. Сабакі і вароны іхняга племені,— прадаўжаў стары,— пачалі б брахаць і каркаць, калі б яны ўзялі ў свае вігвамы жанчыну, колер скуры якой не быў бы бялейшы за снег. Але няхай яны не вельмі выхваляюцца перад асобаю Маніту! Яны прыйшлі на гэтыя землі адтуль, дзе ўзыходзіць сонца, і могуць сысці туды, дзе яно заходзіць. Я часта бачыў, як саранча аб’ядала лістоту на дрэвах, але час цвіцення зноў наступаў для іх.
— Гэта так,— сказала Кора, глыбока ўздыхаючы, быццам пазбаўляючыся ад здранцвення.— Але тут ёсць яшчэ адзін чалавек з твайго племені, якога не прывялі да цябе. Выслухай яго, перш чым дазволіць гурону ганарліва пайсці адгэтуль.
Заўважыўшы, што Таменунд з недаўменнем азіраецца вакол, адзін з тых, хто вёў яго, сказаў:
— Гэта змяя, чырванаскуры наёмнік інгізаў. Мы пакінулі яго, каб катаваць.
— Няхай ён прыйдзе,— прамовіў мудрэц.
Ен зноў сеў на сваё месца, і, пакуль воіны хадзілі, каб зрабіць тое, што ён загадаў, стаяла такая цішыня, што ясна чуваць быў шолах лістоты ў суседнім лесе.
РАЗДЗЕЛ XXX
Адмовіце — ганьба законам вашым! Тады ў Венецыі не мае сілы права! Дык адказвайце: будзе ён маім?
Шэкспір. «Венецыянскі купец»
Трывожнае маўчанне доўжылася некалькі хвілін. Пасля натоўп загайдаўся, расступіўся і зноў самкнуўся. У ягоным жывым крузе стаяў Ункас. Вочы, што зусім нядаўна з цікаўнасцю разглядвалі старога, цяпер памкнуліся з тайным захапленнем на стройную, гібкую постаць палоннага. Hi тое, што тут быў усімі паважаны стары, ні выключная ўвага, узбуджаная ім, не парушылі самавалодання маладога магіканіна. Ункасаў твар не страціў свайго спакойнага выразу і дзіцячай цікаў-
насці і тады, калі, абвёўшы вачыма прысутных, ён напаткаў варожыя вочы правадыроў. Але, калі позірк яго запыніўся на постаці Таменунда, юнак павольнымі, нячутнымі крокамі падышоў да таго месца, дзе сядзеў мудрэц, і запыніўся насупраць яго. Тут ён стаяў, шльна назіраючы за ўсім, што адбывалася вакол, пакуль адзін з дэлаварскіх правадыроў не сказаў Таменунду, што ён тут.