Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
Наўрад ці хто дагэтуль аглядваў усе гэтыя драбніцы з такой пільнасцю, як іх азіраў разведчык. Ен ведаў, што гуронскае селішча знаходзіцца за паўмілю ўверх па рацэ, і разведчыка браў нясцерп, уласцівы чалавеку, які прагне чым найхутчэй абсачыць затоеную небяспеку; але Сакалінае Вока быў вельмі занепакоены тым, што нідзе не бачыў ніякіх прыкмет таго, што вораг паблізу.
Некалькі разоў яму хацелася падняць воінаў у наступ і захапіць селішча гуронаў нечакана, але вялікі вопыт стрымліваў яго ад такога небяспечнага і марнага кроку. Сакалінае Вока чуйна прыслухоўваўся, ці не даносяцца гукі бою адтуль, дзе цяпер знаходзіцца Ункас. Але чуліся толькі ўздыхі ветру, што парывамі праносіліся па лесе, прадказваючы буру. Нарэшце, скарыўшыся свайму жаданню, разведчык, насуперак свайму вопыту, рашыў дзейнічаць, і, не тоячыся болып, воіны асцярожна рушылі ўверх па рацэ.
Разведчык затаіўся ў кустоўі, а воіны палеглі ў лагчыне, па якой цякла рэчка. Ледзь пачуўшы ціхі ясны сігнал свайго камандзіра, увесь атрад выбраўся на бераг і, нібы цёмныя здані, абкружыў разведчыка. Сакалінае Вока пайшоў наперад, за ім па адным рушылі дэлавары, ступаючы дакладна па слядах паляўнічага, каб пакінуць толькі адзін адбітак. .
Як толькі атрад выйшаў з-пад прыкрыцця дрэў, ззаду пачуўся залп з некалькіх ружжаў, і адзін дэлавар, высока падскочыўшы, нібы паранены алень, упаў ніцма на зямлю, ужо мёртвы.
— Я асцерагаўся якраз такога д’ябальскага ад
іх! — усклікнуў разведчык па-англійску і дадаў на дэлаварскай мове: — Станавіцеся пад прыкрыццё, малойцы, і страляйце!
Атрад імгненна разбегся, і перш чым Хейвард апамятаўся ад здзіўлення, ён убачыў, што застаўся адзін з Давідам. На шчасце, гуроны ўжо адступілі, і ім не пагражалі стрэлы. Але, відаць, якраз так не магло доўга быць; разведчык першы кінуўся даганяць тых, што ўцякалі, страляючы раз за разам і перабягаючы ад дрэва да дрэва.
Мусіць, у першым гуронскім нападзе было не вельмі шмат воінаў; лік іх, аднак, хутка павялічваўся па меры таго, як уцекачы набліжаліся да сваіх сяброў, і хутка агонь у адказ з іхняга боку амаль зраўняўся па моцы са стрэламі наступаючых дэлавараў. Хейвард кінуўся ў сярэдзіну бою і, пераймаючы сваіх таварышаў, пачаў страляць.
Бой разгараўся ўсё мацней і настойлівей ды ўпарцей. Параненых было шмат, бо абодва атрады намагаліся хавацца за дрэвы. Але шчасце паволі пачало здраджваць Сакалінаму Воку і ягонаму атраду. Праніклівы разведчык хутка заўважыў пагражальную небяспеку, але не ведаў, як пазбегнуць яе. Ен разумеў, што адступаць можа быць яшчэ больш небяспечней, і таму рашыўся заставацца на месцы, хоць бачыў, што непрыяцеляў усё большае і большае. Дэлаварам пачало цяжэй заставацца за прыкрыццём, яны амаль зусім спынілі агонь. У гэтую цяжкую хвіліну, калі яны думалі, што варожае племя паволі абкружае іх, дэлавары раптам пачулі баявы кліч і грымоту стрэлаў, што панесліся з-пад лясных шатаў, дзе быў Ункас.
Вынікі гэтага нападу хутка сталі адчувальныя і прынеслі вялікую палёгку разведчыку. Відаць, ворагі пралічыліся ў падліку тых, хто ішоў за імі, дык цяпер большая палова іх уступіла ў бой з новым непрыяцелем.
Сакалінае Вока, падбадзёрваючы сваіх воінаў і голасам, і асабістым прыкладам, загадаў ім нападаць на ворага як мага яраеяей. Воіны тут жа і вельмі ўдала рынуліся ў атаку. Гуроны мусілі адступіць, і бой з болып адкрытага месца, дзе ён пачаўся, перайшоў у гушчар, дзе нападаючым зручней хавацца. Тут пабоішча працягвалася яшчэ болып заўзята, і, здаецца, ні адзін бок не меў перавагі. Хоць нікога з дэлавараў не
забілі, але многія з іх знясіліліся ад таго, што страцілі шмат крыві, бо параненых было ўжо нямала з-за таго, што атрад займаў не лепшае становішча.
Сакалінае Вока спажыў зручны выпадак, каб апынуцца каля дрэва, што прыкрывала Хейварда; большасць яго воінаў знаходзілася паблізу, крыху правей, і працягвала частую, але марную стральбу па затоеных ворагах.
— Вы малады чалавек, маёр,— сказаў разведчык, апускаючы прыклад «аленебоя» на зямлю і стомлена абапіраючыся на ягоны ствол,— можа, вам прыйдзецца калі-небудзь весці армію супраць мінгаў. Вы бачыце, тут увесь поспех у спрыце рук, трапнасці вока і ва ўменні ўдала схавацца. Ну што б вы зрабілі тут, калі б у вас цяпер былі каралеўскія войскі?
— Штыкі праклалі б дарогу.
— Так, вы гаворыце разумна з пункту гледжання белага чалавека, але тут, у пустыні, важак павінен запытаць сябе, колькі жыццяў ён павінен ахвяраваць. Кавалерыя, вось што хутка прынесла б перамогу.
— Лепш іншым часам пагаворым пра гэта,— заўважыў Хейвард,— а цяпер ці не перайсці нам у наступ?
— Я нічога не бачу кепскага ў тым, калі чалавек адпачне і ў гэты час крыху падумае пра тое-сёе,— адказаў разведчык.— Што тычыцца наступу, дык гэта, скажу шчыра, мне не зусім даспадобы, бо прыйдзецца ахвяраваць некалькімі скальпамі. Зрэшты,— дадаў ён, нахіляючы галаву і прыслухоўваючыся да шуму аддаленага бою,— калі мы хочам памагчы Ункасу, то павінны ачысціць шлях ад гэтых нягоднікаў!
Ен павярнуўся хутка, з рашучым выглядам і крыкнуў некалькі слоў індзейцам на іхняй роднай мове. У адказ на ягоныя словы пачуўся моцны крык, і ўсе воіны паспешна выйшлі з-за дрэў, што іх прыкрывалі. Убачыўшы столькі цёмных постацей, якія раптам заявіліся перад іхнімі вачыма, гуроны далі залп спехам, а значыць, і няўдала. А дэлавары кінуліся да лесу вялікімі скачкамі, нібы барсы, якія ўчулі здабычу. Наперадзе ўсіх быў Сакалінае Вока. Ен махаў сваім страшным ружжом і натхняў воінаў прьікладам. Некаторыя з болып старэйіпых і вопытных гуронаў, што не напужаліся іхняга манеўру, стрэлілі са сваіх ружжаў і апраўдалі насцярогу разведчыка, зваліўшы трох воінаў,
якія былі наперадзе атрада. Дэлавары, аднак, не адступілі, уварваліся туды, дзе хаваўся непрыяцель, і хутка знішчылі ўсе ягоныя спробы абараняцца з усіх сіл.
Рукапаіпная сутычка была вельмі кароткая. Гуроны паспешна адступалі, пакуль не дабраліся да супрацьлеглага краю гушчару, дзе і заселі за прыкрыццямі, адбіваючыся з адчайнай упартасцю. У гэтую рашаючую хвіліну, калі шчасце зноў пачало здраджваць дэлаварам, за спіной гуронаў пачуўся гук ружэйнага стрэлу, і куля вылецела са свістам з адной з бабровых хацін. Услед за стрэлам пачуўся страшны, ярасны баявы кліч.
— Гэта сагамор! — усклікнуў Сакалінае Вока і адказаў на кліч сваім магутным голасам.— Ну, цяпер мы абкружылі іх і спераду, і з тылу!
Тое, што прагучэў гэты стрэл, уразіла гуронаў. Адчаіўшыся, што на іх нападаюць і з тылу, воіны адразу рассыпаліся, не думаючы ні пра што, апроч уцёкаў. Многія з іх упалі ад дэлаварскіх куль і ўдараў.
Мы не будзем запыняцца на сустрэчы паміж разведчыкам і Чынгачгукам альбо на яшчэ болып чулым спатканні Хейварда і Мунро. Даволі было некалькіх кароткіх, паспешна сказаных слоў, каб патлумачыць, у якім пераплёце кожны з іх быў. Пасля Сакалінае Вока паказаў свайму атраду на сагамора і перадаў яму сваё важакоўства. Чынгачгук успрыняў гэта з велічнай годнасцю. Ен павёў атрад назад скрозь гушчар; на раўніне, дзе было шмат дрэў для прыкрыцця, ён загадаў спыніцца.
Наперадзе быў спад, дык перад вачыма дэлавараў паказалася вузкая цёмная лясістая цясніна, што цягнулася на некалькі міляў. У гэтым густым лесе Ункас усё яшчэ працягваў змагацца з галоўнымі сіламі гуронаў.
Магіканін і ягоныя сябры падышлі да краю абрыва і пачалі ўважліва прыслухоўвацца да шуму бітвы, што даходзіў сюды. Некалькі птушак, якія са сполаху пакінулі свае гнёзды, ляталі над дрэвамі даліны; то тут, то там лёгкія дымныя клубы падымаліся над дрэвамі, паказваючы, дзе самая гарачая сутычка.
— Поле бою, здаецца, пасоўваецца ўверх,— сказаў Дункан, кіўнуўшы туды, адкуль пачуўся новы залп,— і, калі мы ўдарым па ворагу адгэтуль, то, бадай, няшмат карысці прынясём нашым сябрам.
— Гуроны павернуць у цясніну, дзе лес гусцейшы,— сказаў разведчык,— і тады мы апынемся якраз з флангу... Ідзі, сагамор. Ты ледзь паспееш своечасова, каб падаць ваенны кліч і павясці сваіх маладых воінаў. Я застануся тут. Ты ведаеш мяне, магіканін: ні.адзін гурон не пройдзе на цябе з тылу без таго, каб «аленебой» не перасцярог цябе пра гэта.
Індзейскі правадыр запыніўся на хвіліну, назіраючы за бітваю; абодва атрады паволі падымаліся ўсё вышэй па абрыве — верны знак, што дэлавары перамагаюць. Ен не пакінуў свайго паста да той часіны, пакуль не пераканаўся, што блізка і ворагі, і сябры, пакуль дэлаварскія кулі не запстрыкалі па зямлі, быццам град, што бывае перад навальніцай. Сакалінае BoKa, Мунро, Хейвард і Давід адышлі на некалькі крокаў і сталі пад дрэвы, чакаючы зыходу бітвы са спакоем, уласцівым толькі вельмі сталым воінам.
Хутка стрэлы перасталі трывожыць рэха ў лесе: здавалася, яны чуліся ўжо на адкрытай мясцовасці. Пасля на лясным ускрайку пачалі паказвацца воіны; дайшоўшы да прагаліны, яны збіраліся ўсе разам, быццам рыхтуючыся даць тут апошні бой. Неўзабаве ўтварылася суцэльная лінія цёмных постацей. Хейвард адчуў моцньі нясцерп і трывожна зірнуў на Чынгачгука. Правадыр усё яшчэ сядзеў на скале і сачыў за бітваю з такім выглядам, быццам ён знаходзіўся там толькі для таго, каб назіраць за ходам бою.
— Дэлавару час ударыць па ворагу! — сказаў Дункан.
— He, не яшчэ! — адказаў разведчык.— Калі дэлавар адчуе, што сябры блізка, ён падасць знак, што знаходзіцца тут... Глядзіце, глядзіце, нягоднікі збіліся ў адзін гурт вунь пад тымі соснамі, быццам пчолы, што вярнуліся з палёту! Вожа мой! Ды кожная жанчына магла б паслаць кулю ў такое зборышча праклятых мінгаў!
У гэтую хвіліну пачуўся баявы кліч, і з дзесяць гуронаў упалі ад залпу, што далі Чынгачгук і яго сябры. У адказ на гэты залп з лесу данёсся яшчэ адзін баявы кліч, і ў паветры пачулася моцнае выццё, быццам тысячу галасоў зліліся ў гэтым гуку. Гуроны ўздрыгнулі, шэрагі іхнія распаліся, і Ункас на чале сотні воінаў вырваўся з лесу праз неабароненыя мясціны.
Малады воін махнуў рукамі направа і налева, па-
казваючы на ворага сваім воінам. Ашаломленыя гуроны кінуліся зноў у лес, уцякаючы ад пераможцаў-воінаў з племені ленапаў. Прайшло не больш хвіліны, а гукі ўжо заміралі ў розных накірунках і паволі знікалі пад ляснымі шатамі. Але адзін невялікі гурт гуронаў, які, здаецца, не хацеў шукаць прыкрыцця, са змрочным выглядам ■ працягваў падымацца па адхоне, які зусім нядаўна пакінулі Чынгачгук і яго атрад. Магуа вызначаўся тут сваім лютым тварам і ганарлівымі, уладнымі рухамі. .