• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

    Апошні з магікан

    Джэймс Фенімар Купер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 318с.
    Мінск 1996
    79.09 МБ
    Ункас застаўся амаль адзін, паколькі жадаючы ісці ўпагон за ворагамі, разаслаў амаль усіх сваіх воінаў. Але ён забыўся пра ўсякую асцярожнасць, калі яму ў вочы кінулася постаць Хітрага Ліса. Ен падаў баявы кліч, на які адгукнулася шэсць-сем воінаў, і рынуўся на ворага, не зважаючы, што іхнія сілы няроўныя. Магуа, які ўважліва сачыў за ім, са злоснай радасцю запыніўся і падрыхтаваўся сустрэць напад. Але ў тую хвіліну, калі ён лічыў, што запалістасць зашкодзіць неасцярожнаму ворагу, аддасць таго ў ягоныя рукі, пачуўся зноў баявы кліч, і на падмогу Ункасу кінуўся Сакалінае Вока разам са сваімі белымі воінамі. Гурон тут жа адступіў і пачаў хутка падымацца ўверх па адхоне.
    Час быў не для таго, каб вітаць альбо віншаваць адзін аднаго; Ункас, хоць і ведаў, што яго сябры блізка, працягваў гнацца за ворагам з хуткасцю ветру. Марна Сакалінае Вока крычаў яму, каб ён асцерагаўся засады,— малады магіканін грэбаваў непрыяцельскім агнём і змусіў ворага бегчы так жа імкліва, як бег ён сам. Хутка і тыя, што ўцякалі, і тыя, хто даганяў, на невялікай адлегласці адны ад адных увайшлі ў пасёлак вейандотаў.
    Падбадзёраныя відовішчам свайго жылля, хоць і стомленыя ад пагоні, гуроны запыніліся каля хаціны рады і пачалі біцца з ярасцю адчаю. Напад дэлавараў быў падобны на ўраган. Ункасаў тамагаўк, стрэлы Сакалінага Вока, упэўненая яшчэ рука Мунро — усё пайшло ў ход, і зямля хутка была завалена трупамі іхніх ворагаў. Але Магуа, не зважаючы на ярасны ўдзел, які ён браў у баі, па-ранейшаму быў цэлы, нават не паранены. Калі хітры правадыр убачыў, што ўсе яго сябры палеглі, ён падаў крык гневу і адчаю і пакінуў поле пабоішча з двума сваімі сябрамі, якім удалося ацалець.
    Ункас кінуўся за ім; Сакалінае Вока, Хейвард і Давід беглі ўслед за маладым воінам. Разведчык рабіў усё, што мог, выставіўшы наперад рулю свайго ружжа і абараняючы ім сябра, быццам зачараваным шчытом. Магуа паспрабаваў яшчэ раз адпомсціць за ўсе свае страты, пасля, адмовіўшыся ад гэтага намеру, адным скачком схаваўся ў гушчары. Ворагі яго рынуліся за ім, і нечакана ўсе яны праслізнулі ў вядомую ўжо чытачу пячору. Сакалінае Вока з радасцю заявіў, што цяпер перамога ў іхніх руках. Усе, хто гнаў ворага, кінуліся ў доўгі, вузкі праход вельмі своечасова, каб убачыць гуронаў, якія ўцякалі. Жаночы лямант і дзіцячы плач, сотні напалоханых галасоў гулка адбіваліся ад скляпення. Уся пячора пры скупым, няяркім святле здавалася пачаткам пекла.
    Ункас не спускаў вачэй з гуронскага правадыра, быццам толькі той адзін на свеце існаваў для яго. Хейвард і разведчык беглі за ім, як кажуць, наступаючы на пяты, адчуваючы тое ж самае пачуццё. Шлях іхні ў цёмных, змрочных праходах рабіўся ўсё больш заблытаным; постаці ўцекачоў бачыліся ўсё радзей і радзей ды менш выразна. Хвіліну-другую сябры думалі, што згубілі след гуронаў, як раптам светлая сукенка мільганула каля далёкага прахода, што, мабыць, вёў да гары.
    — Гэта Кора! — усклікнуў Хейвард голасам, у якім жах змешваўся з захапленнем.
    — Кора! Кора! — паўтарыў Ункас, кідаючыся наперад з аленевай хуткасцю.
    — Гэта дзяўчына! — крычаў разведчык.— Мацуйцеся, лэдзі! Мы набліжаемся! Мы набліжаемся!
    Калі ўбачылі палонную, усе яны кінуліся ўпагон з яшчэ большым імпэтам. Але шлях быў для іх няпросты і мясцінамі амаль непераадольны. Ункас кінуў сваю зброю і пераскокваў цераз усе перашкоды з галавакружным спрытам. Хейвард намагаўся рабіць тое ж, хоць праз хвіліну яны маглі пераканацца, што паступілі неабдумана, пачуўшы гук стрэлу — яго даў хтосьці з гуронаў, прабягаючы па праходзе ў горы. Куля, пушчаная па іх, злёгку параніла маладога магіканіна.
    — Мы павінны схапіцца з імі ўрукапашную! — сказаў разведчык, адчайным скачком пераганяючы сваіх сяброў.— Нягоднікі пераб’юць нас усіх на гэтай ад-
    легласці. Глядзіце, яны трымаюць дзяўчыну так, каб яна была для іх шчытом!
    Хоць таварышы не звярнулі ўвагу на ягоныя словы ці, лепш сказаць, не пачулі іх, яны рабілі тое ж, што і ён, дык хутка, можа, нават праз сілу падабраліся да ўцекачоў настолькі блізка, што ўбачылі, як два воіны вядуць Kopy, a Marya кіруе ўцёкамі. Нейкае імгненне ўсе чатыры постаці ясна вымалёўваліся на фоне неба, а затым зніклі. Нямеючы душой, Ункас і Хейвард яшчэ болей напружыліся, хоць і так ужо, як мы казалі, высільваліся, і выбеглі з пячоры вельмі ў час, каб заўва жыць, якім шляхам падаюцца далей уцекачы. Прыйшлося падымацца на гару небяспечнай, малапрыдатнай сцяжынаю.
    Разведчык, абцяжараны ружжом, ішоў за Хейвардам; Хейвард наступаў на пяты Ункасу. Усякія перашкоды яны пераадольвалі з неверагоднай хуткасцю; іншым разам гэтыя перашкоды здаліся б непераадольнымі. На шчасце для іх, гуроны, якія мусілі прамаруджваць з-за Коры, не маглі бегчы так хутка.
    — Стой, сабака вейандот! — закрычаў Ункас, трасучы бліскучым тамагаўкам.— Дэлавар загадвае табе запыніцца!
    — Я не магу больш бегчы! — крыкнула Кора, нечакана запыніўшыся на краі скалы, што высілася над глыбокай безданню.— Забі мяне, калі хочаш, гурон: я не зраблю нават кроку!
    Індзейцы, якія трымалі дзяўчыну, тут жа занеслі над ёю тамагаўкі, але Магуа запыніў іхнія ўзнятыя рукі. Ён дастаў нож і павярнуўся да палоннай.
    — Жанчына, выбірай,— сказаў ён,— ці вігвам Хітрага Ліса, ці яго нож!
    Кора, нават не зірнуўшы на яго, упала на калені і, працягнуўшы рукі да нябёс, прамовіла ціхім, але цвёрдым голасам:
    — Божа, вызначы мой лёс!
    — Жанчына,— паўтарыў Магуа хрыплым голасам, дарэмна спрабуючы перахапіць хоць адзін позірк яе ясных бліскучых вачэй,— выбірай!
    Аднак Кора зусім не зважала на яго. Гурон затрымцеў і высока занёс руку з нажом, але нерашуча апусціў яе, нібы адчуўшы нейкае сумненне. Пасля некаторага вагання ён зноў падняў клінок; якраз у гэты час над яго галавой пачуўся пранізлівы крык, і Ункас, скок-
    нуўшы са страшэннай вышыні на край скалы, упаў паміж імі. Магуа адступіў, але адзін з яго спадарожнікаў скарыстаў гэтае імгненне і ўдарыў нажом Коры ў грудзі.
    Гурон кінуўся, быццам тыгр, на супляменніка, які яго зняважыў, але цела Ункаса, які ўпаў паміж імі, разлучыла іх. Магуа, ашалелы ад учыненага на яго вачах забойства, загнаў нож у спіну распластанага дэлавара, падаўшы пры гэтым нечалавечы крык. Але Ункас, ускочыўшы на ногі, нібы паранены барс, кінуўся да забойцы Коры і шпурнуў яго мёртвым да сваіх ног; на гэта пайшлі ўсе ягоныя сілы. Пасля суровым, няўмольным позіркам ён абвёў гурона, і ў вачах ягоных выявілася ўсё, што ён зрабіў бы з ім, калі б сіла і дух не пакінулі яго. Магуа схапіў аслабелую руку дэлавара і ўваткнуў яму нож у грудзіну тры разы запар, пакуль Ункас, які ўвесь час працягваў пазіраць на яго з вялікай пагардай, не ўпаў мёртвы да ягоных ног.
    — Злітуйся, злітуйся, гурон! — крычаў зверху Хейвард; ён задыхаўся ад жаху.— Пашкадуй яго, і цябе пашкадуюць!
    Пераможны Магуа ўзмахнуў акрываўленым нажом і падаў крык, поўны дзікай, лютай радасці і ўрачыстасці, такі моцны, што гукі яго данясліся да тых, хто змагаўся ў даліне на тысячу футаў ніжэй скалы. У адказ на гэты крык пачуўся іншы, што вылецеў з горла разведчыка. Яго высокая постаць хутка набліжалася да дзікуна; ён пераскокваў праз небяспечныя скалы такімі вялікімі, смелымі скачкамі, быццам мог рухацца па паветры. Але калі разведчык дабраўся да мясцін жахлівага забойства, ён убачыў там ужо толькі мёртвыя целы.
    Разведчык зірнуў мімаходзь на ахвяры і акінуў затым позіркам перашкоды, што павінны былі сустрэцца пры пад’ёме. На самай вяршыні гары, на краі галавакружнага абрыву, стаяла нейкая постаць з паднятымі рукамі, у страшнай, пагражальнай позе. Сакалінае Вока нават і не думаў разглядваць твар гэтага чалавека, толькі ўскінуў ружжо і прыцэліўся. Раптам з вяршыні гары на галаву аднаго з гуронаў-уцекачоў зваліўся камень, і затым паказаўся сумленны Гамут, у гэтую хвіліну перапоўнены абурэннем. Са шчыліны ў гары выімкнуўся Хітры Ліс. Спакойна і абыякава ён пераступіў цераз труп апошняга са сваіх сяброў, пераско-
    чыў праз другую шырокую шчыліну і падняўся на гару, туды, дзе яго не магла абязвечыць Давідава рука. Яму трэба было зрабіць толькі адзін скачок, каб выратавацца. Але, перш чым скокнуць, гурон запыніўся і, пагражаючы кулаком разведчыку, закрычаў:
    — Белатварыя — сабакі! Дэлавары — баязлівыя жанчыны! Магуа пакідае іх на гары на здабычу варонам! -
    Ен хрыпла засмяяўся, зрабіў адчайны скачок і сарваўся, паспеўшы ўсё ж ухапіцца рукамі за куст на краі скалы. Сакалінае Вока прыпаў да зямлі, нібы драпежны звер, гатовы зрабіць скачок; ён трымцеў ад нясцерпу, як ліст на дрэве, які калыша вецер. Магуа павіс на руках на ўвесь рост і намацаў нагамі камень, на які мог ступіць. Пасля, сабраўшы ўсю сілу, ён паспрабаваў узабрацца на скалу; гэта ўдалося яму, ён ужо даткнуўся каленьмі краю скалы... Якраз у гэты час, калі вораг амаль згарнуўся ў камяк, разведчык прыцэліўся, і ў тое ж імгненне пачуўся стрэл. Гуронавы рукі аслаблі, цела ягонае абвісла назад, толькі ногі былі там жа. Ен азірнуўся, паглядзеў на ворага з непрымірымай злосцю і пагразіў яму лютым выглядам, у якім быў і выклік. Але рукі Магуа не ўтрымалі галіну, за якую чапляліся; нейкае імгненне было відаць, як ягоная цёмная постаць імкліва ляцела ўніз галавою ўзбоч кустоўя, што акаймляла гару,— ляцела да сваёй пагібелі.
    РАЗДЗЕЛ XXXIII
    3 іх кожны не баяўся куль. Яны разбілі мусульман.
    Ляжалі груды; ворагаў паўсюль, Руччамі кроў лілася з ран.
    Калі магутны крык «ура!» Смяротны заглушыў праклён, Убачылі сябры, што ім Тут усміхнуўся ён.
    Заціхнуў бой. Павекі ён прыкрыў, Памёршы проста, як і жыў.
    Халлек
    Сонца, падняўшыся назаўтра раніцай, убачыла ленапаў у глыбокім смутку. Адгучэлі гукі бітвы, дэлавары задаволіліся сваёй даўняй прагаю помсты, знішчыў-
    шы ўсё гуронскае селішча. Сотні варон, якія ўзляталі над голымі горнымі вяршынямі ці праносіліся шумнымі плоймамі над лесам, паказвалі шлях да нядаўняга поля пабоіпіча.
    He чуваць было ні радасных воклічаў, ні ўрачыстых песень. Пачуццё гонару і захаплення змянілася глыбокай паныласцю.
    Буданы былі пакінутыя; вакол, паблізу іх вялікім гуртам стаяў людскі натоўп з сумнымі, нахмуранымі тварамі.
    Шэсць дэлаварскіх дзяўчат, распусціўшы свае доўгія цёмныя валасы, што цяпер вольна спадалі ім на грудзі, стаялі нерухома збоку; толькі час ад часу яны ажыўляліся, сыплючы духмяныя лясныя травы і кветкі на ложа, дзе пад індзейскім адзеннем знайшло апошні прытулак усё, што засталося ад высакароднай, прыгожай Коры. Цела яе абгарнулі простай, шорсткай тканінаю, а твар назаўсёды схавалі ад людскіх вачэй. Каля яе ног стаяў Мунро. Ен нізка апусціў сваю ссівелую галаву; спаласаваны маршчынамі твар, што напалавіну быў схаваны раскіданымі абы-як пасмамі сівых валасоў, выпраменьваў боль цяжкай страты. Побач з ім стаяў Гамут без галаўнога ўбору; ягоны сумны, трывожны позірк бесперапынна пераходзіў з томіка, адкуль можна было ўзяць столькі шмат святых выслоўяў, на істоту, якая была дарагая ягонаму сэрцу. Хейвард стаяў паблізу, прыхіліўшыся да дрэва, мужна намагаючыся пераадолець горасныя парывы.