• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

    Апошні з магікан

    Джэймс Фенімар Купер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 318с.
    Мінск 1996
    79.09 МБ
    Яны ўвайшлі ў лес без ніякай перашкоды і спакойна наблізіліся да тых мясцін, дзе хаваліся іхнія разведчыкі. Тут Ункас сказаў, каб усе запыніліся, і правадыры сабраліся на раду. Тут вылучаліся розныя планы, але ніводзін з іх не падабаўся палымянаму важаку. Калі б Ункас паддаўся на тое, на што штурхала ягонае сэрца, ён неадкладна павёў бы воінаў на штурм і, такім чынам, даў бы першай жа сутычцы рашыць зыход барацьбы; але такі ход супярэчыў усім звычкам ягоных супляменнікаў. Пагэтаму ён дбайна захоўваў асцярожнасць.
    Рада працягвалася ўжо нейкі час без усякага выніку, калі з таго боку, дзе знаходзіліся ворагі, паказалася адзінокая чалавечая постаць. Яна крочыла вельмі шпарка; можна было гэтага чалавека палічыць за пасланца, якога адправілі ворагі для мірных перамоў. Аднак, калі незнаёмец быў за ярдаў сто ад густых дрэў, у цені якіх раіліся дэлаварскія правадыры, ён пайшоў павольней, мабыць, у нерашучасці, куды ісці, і нарэшце запыніўся. Цяпер усе вочы падняліся на Ункаса, чакаючы, што ён на ўсё гэта скажа.
    — Сакалінае Вока,— ціха прамовіў малады правадыр,— ён ніколі не будзе болып гаварыць з гуронамі.
    — Апошняя хвіліна наступіла для яго,— лаканічна сказаў разведчык, прасоўваючы доўгі ствол свайго ружжа скрозь лістоту і цэлячыся для смяртэльнага стрэлу. Але, замест таго каб спусціць курок, ён апусціў рулю і нечакана па-свойму, нягучна, надоўга зарагатаў.— I я, грэшны, палічыў гэтага няшчаснага за мінга! — сказаў ён нарэшце.— Толькі калі пачаў прыглядацца, шукаючы ў яго паміж рэбраў месцейка, куды можна было б уплішчыць кулю, я раптам... ці паверыш, Ункас?.. я раптам убачыў музыкальны інструмент! Ды гэта ж не хто іншы, як той, каго называюць Гамутам!
    Смерць ягоная нікому не патрэбная, а вось жыццё, калі толькі яго язык здольны на што-небудзь іншае, апроч спеваў, можа быць карысны для нас. Калі гукі не страцілі сілы над ім, дык я хутка пагавару з гэтым сумленным дзецюком голасам больш прыемным, чым голас майго «аленебоя».
    Прамовіўшы гэта, Сакалінае Вока адклаў ружжо ўбок і папоўз паміж кустоўя. Калі апынуўся на такой адлегласці, што Давід мог пачуць яго, ён паспрабаваў заспяваць так, як рабіў гэта з поспехам і бляскам у гуронскім лагеры. Няможна было падмануць чуйны Гамутаў слых (ды, сказаць шчыра, цяжка было камунебудзь іншаму, апроч Сакалінага Вока, падаць такія гукі); ён чуў аднойчы гэтыя гукі і, канечне ж, адразу здагадаўся, хто можа якраз гэтак спяваць. Ен закрочыў туды, адкуль чуўся голас,— задача для яго настолькі няцяжкая, наколькі без ніякага клопату можна адшукаць па гуках артылерыйскую батарэю,— і хутка знайшоў спевака ў ягонай схованцы.
    — Хацеў бы я ведаць, што падумаюць пра гэта гуроны! — са смехам прамовіў разведчык, беручы за руку таварыша і адводзячы яго далей.— Калі нягоднікі паблізу і чулі мяне, дык, напэўна, скажуць, што тут двое апантаных замест аднаго. Але тут мы ў бяспецы,— сказаў ён, паказваючы на Ункаса і ягоных спадарожнікаў.— Цяпер раскажыце нам пра ўсе задумы мінгаў на добрай англійскай мове, без ніякіх усклікаў.
    Давід моўчкі здзіўлена пазіраў на блізкіх правадыроў з суровым і дзікім выглядам. Але тое, што тут былі знаёмыя яму людзі, супакоіла яго, і ён хутка авалодаў сабой настолькі, што мог даць разумны адказ.
    — Язычнікі выйшлі агромністым натоўпам,— сказаў Давід,— і, асцерагаюся, з паганымі намерамі. Нядаўна ў іхніх хацінах чуліся выццё і пагражальныя радасныя крыкі. Калі прызнацца шчыра, ад усяго гэтага я збег да дэлавараў шукаць міру.
    — Твае вушы няшмат выйгралі б ад перамены, каб ты быў шпарчэйшы на ногі,— сухавата заўважыў разведчык.— Але годзе! Дзе ж гуроны?
    — Яны хаваюцца ў гэтым лесе, у засадзе, якраз паміж гэтай мясцінаю і сваім селішчам, і ў такім мностве, што разумней было б вам вярнуцца назад.
    Ункас акінуў позіркам дрэвы, што прыкрывалі ягоных воінаў, і прамовіў:
    — Marya? .
    — Сярод ix. Ен прывёў дзяўчыну, якая жыла з дэлаварамі, і пакінуў яе ў пячоры, а сам, нібы шалёны воўк, стаў на чале сваіх дзікуноў. He ведаю, што магло так моцна разлютаваць яго...
    — Вы кажаце, што ён пакінуў яе ў пячоры? — перапыніў яго Хейвард.— Добра, што мы ведаем, дзе яна знаходзіцца. Ці можна зрабіць што-небудзь, каб вызваліць яе неадкладна?
    Ункас з запытаннем зірнуў на разведчыка.
    — Што скажа Сакалінае Вока? — опытаў ён.
    — Дайце мне дваццаць узброеных людзей, і я пайду направа ўздоўж берага рэчкі, міма бабровых хацін, і далучуся да сагамора і палкоўніка. Адтуль вы пачуеце наш баявы кліч — пры такім ветры яго лёгка пачуць за мілю. Тады, Ункас, смаляні па ворагу з фронту. Калі яны падыдуць да нас на адлегласць стрэлу, мы нанясём ім такі ўдар, што лінія іхняга войска выгнецца, як ясеневы лук. Пасля гэтага мы возьмем іхняе селішча і забяром дзяўчыну з пячоры. Тады можна будзе дабіць гуронаў альбо, як гэта робяць белыя людзі, даць бой і перамагчы іх, альбо, па індзейскім звычаі, дзейнічаць засадамі і ў схованцы. Можа, тут не хопіць навыку, маёр, але з адвагаю і цярпеннем можна ўсяго дамагчыся.
    — Мне вельмі падабаецца такі план,— сказаў Дункан, разумеючы, што разведчык найперш хоча вызваліць Кору,— вельмі падабаецца! Паспрабуем дабіцца гэтага неадкладна.
    Пасля кароткай, але грунтоўнай нарады план зацвердзілі і перадалі пра гэта ўсім астатнім; вызначылі патрэбныя сігналы, і правадыры разышліся, кожны туды, куды яму наказалі.
    РАЗДЗЕЛ XXXII
    I будзе засаб люд касіць чума,
    I не патухнуць факелы і ў золь, Пакуль не адашле, хоць выкупу няма, Красуню чарнавокую кароль.
    Поп. «Іліяда»
    Калі сабраўся ўвесь маленькі атрад Сакалінага Вока, разведчык узяў ружжо і, даўшы знак ісці за ім, па-
    вярнуў на некалькі дзесяткаў футаў назад, да рэчкі, якую яны нядаўна перайшлі. Тут ён запыніўся, пачакаў, пакуль падыдуць да яго ўсе воіны, і запытаў на дэлаварскай мове:
    — Ці ведае хто-небудзь з маладых людзей, куды цячэ гэтая рэчка?
    Адзін з дэлавараў, паказаўшы, як два пальцы злучаюцца каля далоні, адказаў:
    — Перш чым сонца пройдзе свой шлях, малая вада зліецца з вялікай.— Затым ён дадаў, выцягнуўшы руку: — Там жывуць бабры.
    — Я так думаў,— сказаў разведчык, узіраючыся ў прасветліны паміж верхавінамі дрэў,— мяркуючы па тым, куды цячэ рэчка, а таксама і па тым, як размешчаныя горы. Мы будзем ісці пад прыкрыццём гэтых берагоў да таго часу, пакуль не ўбачым гуронаў.
    Воіны звыкла ўсклікнулі са згодаю, але, заўважыўшы, што важак збіраецца ўжо стаць на чале атрада, зрабілі знак, што не пра ўсё яшчэ абгаварылі. Сакалінае Вока, які выдатна зразумеў значэнне гэтых позіркаў, азірнуўся і ўбачыў, што ўслед за імі ідзе настаўнік спеваў.
    — Ці ведаеце вы, дружа мой,— сур’ёзна і з некаторым адценнем гонару ад усвядомленай ускладзенай на яго задачы запытаў разведчык Гамута,— што гэта атрад, якім камандуе чалавек, што не дасць атраду застацца без работы? Можа, праз пяць хвілін і ўжо ніяк не больш, чым праз паўгадзіны, мы набрыдзем на гуронаў, жывых ці мёртвых.
    — Хоць я і добра не ведаю, што вы хочаце,— запярэчыў Давід, твар якога пачырванеў, а звычайна спакойныя, невыразныя вочы гарэлі зіхоткім агнём,— але я падарожнічаў доўгі час з дзяўчынаю, якую вы шукаеце; мы перажылі разам шмат радасці і гора. Цяпер я, хоць і не ваяўнічы чалавек, з радасцю гатовы апаясаць сябе мячом і ўступіць у бой за яе!
    Разведчык вагаўся, здаецца, думаючы, ці варта браць з сабою такога валанцёра-дзівака.
    — Вы не ўмееце карыстацца зброяй,— нарэшце сказаў ён.
    — Канечне, я не хвалько, не крывапіўны Галіяф,— запярэчыў Давід, выцягваючы прашчу з-пад свайго стракатага, нехлямяжага адзення,— але, можа, і слабы Давід спатрэбіцца вам. Калі я ў свой час быў малады,
    дык нямала займаўся з прашчай і, бадай, яшчэ ўмею карыстацца ёю.
    — Так,— прамовіў Сакалінае Вока, холадна пазіраючы на рэмень і прашчу,— гэтая рэч, канечне, спатрэбілася б супраць стрэлаў і нават нажоў, але французы далі кожнаму мінгу добрае ружжо. Зрэшты, вы маеце адмысловы дар заставацца жывым нават сярод агню, а паколькі вам удавалася ўсё да гэтага часу... маёр, у вас узведзены курок, дык залішне ранні стрэл можа каштаваць дваццаці скальпаў, страчаных намі зусім марна... то вы можаце ісці за намі, спявак: вы можаце спатрэбіцца нам сваімі крыкамі.
    — Дзякую вам, мой сябра,— адказаў Давід, падбіраючы для сваёй прашчы камяні.— Хоць я і не маю прагі забіваць, але моцна ўпаў бы духам, каб вы мяне не ўзялі.
    — Помніце,— сказаў разведчык, шматзначна паказваючы на сваёй галаве тое месца, што не паспела яшчэ зажыць на Гамутавай галаве,— мы ідзём ваяваць, а не займацца музыкаю. Пакуль не пачуецца ваенны кліч, гаварыць павінна толькі зброя.
    Давід хітнуў галавою, як бы даючы згоду на такую ўмову. Сакалінае Вока яшчэ раз уважліва агледзеў спадарожнікаў і падаў знак ісці наперад.
    Каля мілі шлях іхні быў уздоўж ракі. Хоць абрывістыя берагі і густое кустоўе, што акаймлялі раку, хавалі падарожных, яны ўсё ж былі асцярожныя і хітравалі, як маглі індзейцы. 3 правага і левага боку ішлі, ці, лепш сказаць, паўзлі воіны, якія пільна ўзіраліся ў лес; праз кожныя некалькі хвілін атрад запыняўся, прыслухоўваўся чуйнымі вушамі, ці не пачуецца дзенебудзь падазроны гук. Аднак яны дайшлі зусім без ніякай перашкоды да той мясціны, дзе маленькая рэчка ўііадала ў вялікую.
    Тут разведчык зноў запыніўся і пачаў азірацца вакол, каб тое-сёе ўбачыць і пачуць.
    — Слаўны будзе дзянёчак для бою! — прамовіў ён па-англійску Хейварду, зірнуўшы на вялікія хмары, што плылі па небе.— Яркія праменні і бліскучы ствол не паспрыяюць добра прыцэліцца. Усё добра для нас: вецер дзьме з іхняга боку, дык да нас будзе даносіцца іхні шум і дым, а гэта ўжо нямала; затое яны спачатку пачуюць стрэл, а толькі потым пачнуць разбірацца, што тут і да чаго... Але вось заканчваецца наша пры-
    крыццё. Бабры жылі на берагах гэтай рэчкі не адно стагоддзе, і цяпер паміж іхнімі запрудамі, як самі бачыце, ёсць шмат пнёў, але мала дрэў.
    Сакалінае Вока даволі добра пераказаў карціну, што перад імі адкрылася. Рэчка то звужалася, прабіваючы сабе шлях у расколінах скал, то, вырываючыся на раўніну, шырока разлівалася, утвараючы штосьці падобнае на невялікія азёры.
    Усюды на беразе бачыліся рэшткі загінулых дрэваў. Некаторыя ствалы яшчэ рыпелі на сваіх расхістаных карэннях, з іншых дрэваў была садраная кара, у якой гэтак таямніча жыве-бруіць крыніца жыцця. Як прывіды былых і даўно зніклых пакаленняў, валяліся парослыя мохам ствалы дрэваў.