Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

Апошні з магікан

Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
79.09 МБ
— Ці паверыць ён у гэта, калі пачуе, што найбольшы яго вораг знайшоў прыстанішча ў лагеры яго дзяцей? Калі яму скажуць, што крыважэрны інгіз курыць каля вашага агню? Што бледнатвары, які забіў так многа яго сяброў, паходжвае сярод дэлавараў? Што вы, мой вялікі канадскі бацька не такі й дурань!
— Дзе ж той інгіз, якога баяцца дэлавары? Хто смяртэльны вораг майго вялікага бацькі?
— Доўгі Карабін.
Дэлаварскія воіны ўздрыгнулі, пачуўшы добра вядомае імя. Па іх здзіўленню ясна было відаць, што яны ўпершыню даведаліся, што ў іхніх руках знаходзіцца чалавек, які набыў такую славу сярод французскіх саюзнікаў.
— Што хоча сказаць мой брат? — спытаў Цвёрдае Сэрца са здзіўленнем.
— Гуроны ніколі не хлусяць! — холадна адказаў Магуа; ён прыхінуўся галавою да краю будыніны і прыкрыў смуглую грудзіну лёгкай вопраткай.— Няхай дэлавары пералічаць сваіх палонных; сярод іх яны знойдуць аднаго, скура якога не чырвоная і не белая.
Наступіла доўгая паўза. Правадыр адышоў убок параіцца з сябрамі, а пасланцы адправіліся, каб сабраць старэйшын племені.
Адзін за адным уваходзілі воіны ў будыніну, і важная вестка, якую паведаміў Магуа, перадавалася кожнаму з вуснаў у вусны, і хутка ва ўсім лагеры паднялося моцнае хваляванне. Жанчыны кінулі работу, спрабуючы ўчуць асобныя словы, што незнарок вымаўляліся вуснамі воінаў. Хлопчыкі, пакінуўшы свае гульні, паходжвалі сярод дарослых, з цікавасцю і захапленнем прыслухоўваліся да адрывістых воклічаў бацькоў, якія выяўлялі сваё здзіўленне смеласцю ненавіснага ворага.
Калі ўзбуджэнне ўляглося, старыя рашылі сур’ёзна абдумаць, чаго патрабавалі годнасць і бяспека іхняга племені ў такіх своеасаблівых і цяжкіх абставінах. За ўвесь час гэтага хвалявання і мітусні Магуа не толькі не пакінуў свайго месца, але застаўся ў той жа позе, нерухомай і знешне амаль раўнадушнай да таго, што адбывалася навокал яго. Але нічога не ўнікала ад яго пільнага позірку. Добра ведаючы народ, які ён узбудзіў, Хітры Ліс прадбачыў кожную меру, на якую адважыліся б правадыры; можна сказаць, што ў многіх выпадках ён ведаў намеры наперад, чым самі яны ўсвядомлівалі іх.
Нарада дэлавараў была непрацяглай. Калі яна закончылася, агульная неразбярыха апавясціла, што за нарадай правадыроў павінен адбыцца ўрачысты сход усяго племені. Такія сходы адбываліся ў самых важных выпадках.	•
Хітры гурон, вераломны і змрочны назіральнік, сядзеў воддаль. Ен разумеў: пра тое, што ён сказаў, будуць гаварыць на сходзе ўсяго племені. Затым Магуа падаўся з будана і моўчкі падышоў Да пляцоўкі перад лагерам, дзе пачалі ўжо збірацца воіны.
Прайшло каля паўгадзіны, пакуль усе, уключаючы
жанчын і дзяцей, не паселі на свае месцы. I калі сонца пачало падымацца над вяршынямі гары, каля падножжа якой дэлавары зрабілі свой лагер, большасць іх ужо сядзелі на звыклых месцах. А калі ягоныя яркія промні пырснулі з-за абрысаў дрэў, што акалялі ўзвышша, колькасць людзей, якія сабраліся, пераваліла за тысячу.	"
Толькі старэйшыя і болып вопытныя мелі права сказаць сходу тое, пра што трзба параіцца. Пакуль адзін з такіх людзей не зажадае падаць свой голас, ніякія вайсковыя подзвігі, прыродныя таленты альбо прамоўніцкі дар не апраўдалі б юнака, які асмеліўся б перапыніць яго маўчанне. Цяпер састарэлы воін, які павінен быў прамаўляць, доўга маўчаў, відаць, усхваляваны важнасцю таго, што яму належала сказаць. Маўчанне цягнулася значна даўжэй за звычайную паўзу, што была перад нарадай; але нават самы малодшы з хлопчыкаў не выказаў нецярплівасці. Часамі вочы каго-небудзь падымаліся ад зямлі, да якой былі нібы прыкутыя позіркі большасці, і паварочваліся да адной з будынін, якая адрознівалася ад астатніх тым, што яна была лепш іншых абароненая ад непагадзі.
Нарэшце ў натоўпе прабег ціхі шэпт, і ўсе адразу падняліся са сваіх месц. У гэтае імгненне дзверы будана, пра якія толькі што ішла размова, адчыніліся; адтуль выйшла трое людзей і павольна накіравалася да месца сходу. Усе яны былі пажылыя, старэйшыя за ўсіх старых, якія былі тут; але той, які ішоў пасярэдзіне, абапіраючыся на сваіх сяброў, меў столькі гадоў, колькі рэдка выпадае на долю чалавека. Яго постаць, некалі стройная і гонкая, як кедр, цяпер сагнулася пад цяжарам больш чым стогадовага жыцця. Пружыністая, лёгкая паходка, звычайная для індзейца, знікла; стары перастаўляў ногі павольна, дзюйм за дзюймам. Яго цёмны маршчыністы твар меў рэзкі кантраст з доўгімі белымі кудзеркамі, што рассыпаліся па плячах у такім мностве, быццам апавяшчаючы, што прайшла вечнасць, калі ў апошні час валасы падстрыгаліся.
Адзенне гэтага патрыярха, бо так можна было яго назваць, было багатае і ўнушальнае, але поўнасцю адпавядала простым звычаям людзей яго племені. Яно было зроблена з лепшых звярыных скур, без поўсці і пакрытых дзівоснымі малюнкамі, якія выўлялі яго
былыя баявыя подзвігі. На грудзіне яго блішчэлі медалі, некаторыя са срэбра, а два з золата. Гэта былі дарункі белых, атрыманыя ім за ягонае доўгае жыццё. На руках і нагах блішчэлі залатыя бранзалеты. На яго галаве, якую валасы пакрывалі поўнасцю, паколькі стары даўно ўжо не хадзіў у ваенныя паходы, было відаць нешта, што нагадвала дыядэму. Каштоўнасці, што ўпрыгожвалі гэтую дыядэму, гарэлі сярод трох схіленых страусавых пер’яў, пафарбаваных у чорны колер — яно, гэтае пер’е, рэзка адрознівалася ад бялюткіх пасмаў валасоў. Яго тамагаўк амаль хаваўся пад накладным срэбрам, а рукаятка нажа гарэла, быццам рог з масіўнага золата.
Ледзь толькі заціхнуў глухі шум, выкліканы з’яўленнем паважанага старога, імя «Таменунд» пачало перадавацца шэптам з вуснаў у вусны. Яму нават прыпісвалі рэдкую ўласцівасць тайных зносін з Вялікім Духам. Пагэтаму Магуа выступіў крыху наперад, каб лепш разгледзець рысы твару чалавека, хто мог нават аказаць вялікі ўплыў на лёс правадыра.
Вочы старога былі заплюшчаныя, быццам стаміліся ад таго, што ён вельмі даўно бачыць шмат перыпетый чалавечых страсцей. Колер скуры здаваўся цямнейшы за колер большасці акружаючых, бо шматлікія пераблытаныя лініі ўтваралі складаныя і разам з тым прыгожыя малюнкі, нататуіраваныя ледзь не па ўсім целе.
Таменунд прайшоў каля гурона, які моўчкі за ім назіраў, не зважаючы на яго ніякай увагі, і працягваў абапірацца на сваіх двух пачцівых спадарожнікаў; ён наблізіўся да ўзвышэння, дзе сабраліся дэлавары, і сеў у цэнтры з веліччу манарха і з выглядам бацькі.
Нічога не магло быць вышэй той пашаны і той любові, з якой сустрэў народ старога. Пасля значнай паўзы, якой патрабуе этыкет, галоўныя правадыры падняліся са сваіх месц; падышоўшы да патрыярха, яны ўрачыста ўскладалі яго рукі на сваю галаву, відаць, просячы блаславіць іх. Больш маладыя правадыры задавальняліся тым, іпто датыкаліся да яго вопраткі альбб нават толькі набліжаліся да яго, каб дыхаць адным паветрам з састарэлым, сумленным і храбрым чалавекам. 3 маладых воінаў адважваліся падыходзіць толькі тыя, хто вылучаўся якімі-небудзь выдатнымі подзвіга-
мі; асноўны ж людскі натоўп лічыў сябе шчаслівым, што можа пазіраць на твар такога глыбокапаважанага і горача любімага чалавека. Калі скончыліся ўсе праяўленні любові і павагі, правадыры вярнуліся на свае месцы, і маўчанне запанавала ва ўсім лагеры.
Паміж тым адзін з састарэлых спадарожнікаў Таменунда сказаў штосьці шэптам некалькім юнакам; яны адразу падняліся, вымкнуліся з гурту і ўвайшлі ў будан, які прывабліваў усіх, як ужо было заўважана, асаблівай увагай усю раніцу. Праз некалькі хвілін яны з’явіліся зноў, ведучы на судзілішча людзей, якія былі прычынай гэтага ўрачыстага сходу. Натоўп расступіўся, утвараючы праход; калі прайшлі ўсе, ён зноў самкнуўся, узяўшы палонных у шчыльнае кола.
РАЗДЗЕЛ XXIX
Паселі. Ахілес падняўся шустра
.	3 такой прамовай каралю насустрач...
Поп. «Іліяда»
Наперадзе палонных стаяла Кора, трымаючы Алісіны рукі ў сваіх. Высакародная дзяўчына не звяртала ніякай увагі на грозныя твары індзейцаў, якія абкружалі яе з усіх бакоў, яна не адчувала ніякага страху за сябе і не зводзіла вачэй з бледнага спалоханага твару дрыготкай Алісы. Побач з імі стаяў Хейвард. Сакалінае Вока запыніўся крышку воддаль з-за павагі да іхняга больш высокага звання, пра якое не мог забыць у хвіліну, калі становішча параўнялася. Ункаса не было сярод палонных. Калі зноў запанавала маўчанне, пасля доўгай унушальнай паўзы адзін з пажылых правадыроў, які сядзеў побач з патрыярхам, падняўся і спытаў гучна на амаль зразумелай англійскай мове:
— Які з маіх палонных Доўгі Карабін?
Hi Дункан, ні разведчык не адказалі на гэтае пытанне. Першы акінуў позіркам змрочны, маўклівы сход і адхіліўся, калі позірк яго ўпаў на злы твар Магуа. Ен адразу зразумеў, што хітры дзікун мае нейкія адносіны да іхняга выкліку на сход, і адважыўся скарыстаць усе магчымыя намаганні, каб перашкодзіць таму споўніць ягоныя крывавыя намеры. Яму ўжо даводзілася
бачыць хуткую расправу індзейцаў, і ён баяўся, што для яго сябра прызначалася такое ж забойства. Без доўгага роздуму Дункан раптам адважыўся любой цаною выратаваць свайго сябра, хоць бы цаной свайго жыцця. Але, перш чым ён паспеў сказаць тое-сёе, правадыр паўтарыў пытанне, гучней і выразней прамаўляючы словы.
— Дайце нам зброю,— пагардліва адказаў малады чалавек,— і змясціце нас вунь там, каля лесу. Наша майстэрства адкажа на гэтае пытанне.
— Дык гэта вы той воін, імя якога так добра знаёма нам? — сказаў правадыр, гледзячы на Хейварда з той цікавасцю, як бы ён праславіўся дабрачыннасцю альбо заганамі ці які вылучыўся сярод іншых зусім выпадкова: — Што прывяло белага чалавека да дэлавараў?
— Я прыйшоў з-за ежы, прытулку і сяброў.
— He можа быць. У лесе поўна дзічыны. Для галавы воіна не трэба іншага даху, акрамя бязвоблачнага неба, а дэлавары — не сябры інгізаў. Хопіць! Язык сказаў тое, чаго не гаварыла сэрца.
Дункан замоўк, не ведаючы, як працягваць; але разведчык, які ўважліва прыслухоўваўся да ўсяго, што адбывалася вакол, смела выступіў наперад.
— Я не адгукнуўся на імя «Доўгі Карабін» не з-за сораму і страху, бо ні адно з гэтых пачуццяў не ўласціва сумленнаму чалавеку,— сказаў ён,— але я не жадаю прызнаваць за мінгамі права даваць якія-небудзь мянушкі чалавеку, якому сябры далі асаблівае імя за прыродныя таленты. Ды і назвалі гэта не вельмі дакладна: «аленебой» — простае ружжо, зусім не карабін. Але я сапраўды той чалавек, які атрымаў імя Натаніэля ад сям’і і пачцівае імя Сакалінае Вока ад дэлавараў, якія жывуць на сваёй рацэ. Я той, хто болып усяго зацікаўлены ў сваім імені і каго іракезы, не параіўшыся, назвалі «Доўгім Карабінам».