Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
Гэтую незвычайную прамову сябры воіна слухалі так сур’ёзна і ўважліва, быццам словы яго ўпэўнівалі, што якраз так усё будзе і на самай справе. Акурат у гэтую хвіліну, калі ён закончыў свой зварот, з будана, сцены якога былі ў такім неахайным выглядзе, што дзікуны палічылі яго нежылым, вызірнула галава вялікага бабра. Прамоўца палічыў такі незвычайны знак даверу дужа прыемнай прыкметай і, хоць жывёліна тут жа схавалася, проста рассыпаўся падзякамі і ўхваленнямі.
Калі Магуа палічыў, што на выяўленне любові родзічаў патрачана даволі часу, ён даў сігнал кіравацца далей. Індзейцы рушылі ўсе разам асцярожным крокам, не чутным для людзей са звычайным слыхам.
Калі б гуроны азірнуліся, то ўбачылі б, што жывёліна, зноў высунуўіпы галаву, сачыла за іх рухамі з назіральнасцю і цікавасцю, якія лёгка можна было палічыць за праяўленне розуму. Сапраўды, усе рухі жывёлы былі такія выразныя і разумныя, што нават самы сталы назіральнік не ў стане быў бы патлумачыць гэтую з’яву; але ў тую хвіліну, калі атрад увайшоў у лес, усё вытлумачылася. Жывёла выйшла з будана, і з-пад скураной маскі паказаўся змрочны твар Чынгачгука.
РАЗДЗЕЛ XXVIII
Толькі карацей, прашу вас, Цяпер час для мяне вельмі турботны.
Шекспір. <Шмат шуму з нічога*
Племя дэлавараў — ці, дакладней, палова племені, што размясцілася ў гэты час лагерам паблізу часовага пасялення гуронаў, магло выставіць прыкладна столькі воінаў, што і гуроны. Як і іхнія суседзі, дэлавары пайшлі за Манкальмам на зямлю, якая належала англійскай кароне, і рабілі смелыя набегі на паляўнічыя абшары махокаў. Аднак са звычайнай стрыманасцю, уласцівай індзейцам, яны адмовіліся памагчы чужаземцам у той самы момант, калі тыя асабліва чакалі гэтага; дэлавары даручылі пасланцам Манкальма перадаць яму, што іхнія сякеры ступіліся і патрэбен час, каб іх 'навастрыць. Камандуючы Канады, як тонкі палітык, рашыў, што разумней мець пасіўных сяброў, чым ператварыць іх у адкрытых ворагаў недарэчна суровымі мерамі.
У той час, калі Магуа вёў у лес свой маўклівы атрад, сонца, што паднялося над лагерам дэлавараў, асвятліла людзей, якія мелі клопат, уласцівы больш позняму часу дня. Жанчыны бегалі з будана ў будан: адны рыхтавалі сняданак, іншыя — прыбіралі ўсярэдзіне будана; большасць прыпынялася, каб перакінуцца паміж сабой некалькімі словамі. Воіны стаялі асобнымі групамі; яны больш думалі пра штосьці, чым гаварылі, а калі і прамаўлялі некалькі слоў, дык з выглядам людзей, якія паважалі сваю думку. Паўсюль паміж буданамі віднелася мноства рыштунку для палявання, але ніхто не браўся за яго. Дзе-нідзе той-сёй з воінаў аглядваў сваю зброю. Калі-нікалі вочы многіх воінаў адразу накіроўваліся на вялікі будан у цэнтры селішча, быццам якраз пра яго ўсе думалі ў гэты час.
На самым краі плоскага ўзвышша, на якім быў размешчаны лагер, раптам з’явіўся нейкі чалавек. Ен быў без зброі, і афарбоўка хутчэй змякчала, чым павялічвала прыродную суровасць яго строгага твару. Калі ён наблізіўся настолькі, што дэлавары маглі бачыць яго, то зрабіў жэст, які выяўляў дружалюбныя намеры, спачатку падняўшы руку да неба, а потым выразна прыціснуўшы яе да грудзіны. Жыхары па-
сёлка адказалі на яго прывітанне і запрасілі падысці бліжэй. Падбадзёраны гэтай сустрэчай, смуглы незнаёмы пакінуў край прыроднай тэрасы, дзе ён стаяў, рэзка выдзяляючыся на фоне пачырванелага ранішняга неба, і важнымі крокамі пайшоў да сярэдзіны стану. Па меры таго як ён набліжаўся, чулася лёгкае пазвоньванне срэбраных упрыгожванняў на яго руках і на шыі ды звон маленькіх званочкаў, што акаймлялі ягоныя скураныя макасіны. Ен дружалюбна вітаў мужчын, не звяртаючы ніякай увагі на жанчын. Калі незнаёмы дайшоў да гурту людзей, па гордых тварах якіх можна было здагадацца, што гэта правадыры племені, ён спыніўся, і дэлавары ўбачылі статную, стройную постаць добра знаёмага правадыра гуронаў, вядомага пад імем Хітры Ліс.
Яго сустрэлі сур’ёзна, маўкліва і насцярожліва. Воіны, якія стаялі паперадзе, расступіліся, прапусціўшы лепшага дэлаварскага прамоўцу, які размаўляў на ўсіх мовах паўночных тубыльцаў.
— Калі ласка, мудры гурон! — сказаў дэлавар на мове макуасаў.— Ен прыйшоў адведаць сака-туш1 разам са сваімі прыазёрнымі братамі?
— Ен прыйшоў,—'паўтарыў Магуа, нахіляючы галаву з веліччу паўднёвага ўладара.
Правадыр, працягнуўшы руку, узяў гурона за кісць, і яны зноў абмяняліся дружалюбнымі прывітаннямі. Потым дэлавар запрасіў госця зайсці ў будан і разам з ім паснедаць. Ен згадзіўся, і абодва воіны спакойна пайшлі разам з трыма-чатырма старымі, пакінуўшы астатніх, якія гарэлі жаданнем даведацца: якая прычына прывяла сюды такога незвычайнага госця. Аднак яны не выявілі ні адзіным жэстам, ні словам сваёй нецярплівасці.
Размову, калі сціпла снедалі, вялі з надзвычайнай пільнасцю; гутарка ішла толькі аб прыгодах на паляванні, на якім нядаўна быў Marya. А між тым кожны выдатна ведаў, што наведванне гэта павінна мець нейкую таемную мэту і вялікае значэнне для іх племені. Калі ўсе наеліся, а жанчыны прыбралі рэшткі ежы і бутлі з напіткамі, два бакі падрыхтаваліся да славеснага паядынку.
— Ці павярнуў мой вялікі канадскі бацька зноў
1 С а к a т у ш — страва, згатаваная з размолатага маісу і бобу.
свой твар да яго дзяцей — гуронаў? — спытаў прамоўца дэлавараў.
— Хіба было калі-небудйь інакш? — запярэчыў Marya.— Ен называе мой народ самым любімым.
Дэлавар урачыста нахіліў галаву, быццам згаджаючыся з тым, што ён лічыць хлуснёю, і працягваў:
— Тамагаўкі вашых воінаў былі занадта чырвоныя!
— Так было раней, але зараз яны бліскучыя і тупыя, бо інгізы мёртвыя, а дэлавары — нашы суседзі.
Правадыр адказаў на гэты міралюбны камплімент толькі рухам рукі і замоўк. Тады Магуа, быццам успомніўшы пра штосьці, што было пры сутычцы, спытаў:
— Ці не турбуе мая палонная маіх братоў дэлавараў?
— Мы радыя ёй.
— Шлях паміж дэлаварамі і гуронамі кароткі і адкрыты — прышлі яе да маіх жанчын, калі яна турбуе майго брата.
— Мы радыя ёй,— запярэчыў правадыр дэлавараў унушальней, чым першы раз.
Магуа, збіты з панталыку, маўчаў на працягу некалькіх хвілін, відаць, раўнадушны да таго, што першая спроба вярнуць Кору скончылася няўдала.
— Ці пакідаюць мае воіны дэлаварам месца для палявання ў гарах? — загаварыў ён пасля некаторага маўчання.
— Ленапы — гаспадары ў сваіх уласных гарах! — адказаў правадыр трохі пагардліва.
— Гэта добра: справядлівасць кіруе ўчынкамі чырванаскурых. Навошта ім чысціць тамагаўкі і вастрыць нажы адзін супраць аднаго! Хіба мала тут бледнатварых?
Трое з прысутных падалі ўхвальныя воклічы.
Магуа пачакаў крыху; каб словы ягоныя змаглі змякчыць строгую дэлаварскую душу, а пасля дадаў:
— Ці не бачылі мае браты слядоў чужых макасінаў у лясах? Ці не нападалі яны на сляды белых людзей?
— Няхай прыходзіць мой канадскі бацька,— ухільна адказаў правадыр,— ягоныя дзеці гатовы бачыць яго.
— Вялікі правадыр прыходзіў курыць люльку з
індзейцамі ў іхніх вігвамах. Гуроны таксама бываюць радыя бачыць яго. Але ў інгізаў доўгія рукі і ногі, якія ніколі не стамляюцца. Маім маладым людзям здалося, што яны бачылі сляды інгізаў паблізу дэлаварскага пасёлка.
— Яны не знойдуць ленапаў соннымі.
— Гэта добра. Воін, вочы якога адплюшчаны, можа бачыць ворага,— сказаў Магуа, яшчэ раз пераводзячы гутарку на пабочнае, бо ўпэўніўся, што яму не падмануць свайго субяседніка.— Я прынёс дарункі майму брату.
Хітры правадыр падняўся, заявіўшы пра свае шчодрыя намеры, і ўрачыста паклаў падарункі перад асляпляльнымі позіркамі гаспадароў. Падарункі былі ў большасці сціплымі бразготкамі, што забралі ў жанчын у час бойні ў крэпасці Уільям-Генры. Вераломны гурон выявіў не меншае ўменне не толькі раздаваць бразготкі, але і выбіраць іх. Самыя каштоўныя ён аддаў малодшым з такімі пачцівымі і дарэчы сказанымі кампліментамі, што ніхто з іх не меў падстаў быць незадаволеным.
Гэты добра разлічаны ход правадыра гуронаў тут жа даў станоўчыя вынікі. Строга ўрачысты выраз твараў дэлавараў змяніўся на болып раўнадушны. Перамена асабліва адбілася на правадыры. Некаторы час ён разглядваў долю здабычы, што дасталася яму, а потым прамовіў вельмі выразна:
— Мой брат — мудры правадыр. Мы радыя яму.
— Гуроны любяць сваіх братоў дэлавараў,— адказаў Магуа.— I чаму ім не любіць сваіх братоў! Яны афарбаваныя тым жа сонцам, і іхнія праведныя людзі будуць пасля смерці паляваць у адных і тых жа мясцінах. Чырванаскурыя павінны быць сябрамі і глядзець на ўсе вочы на белых людзей. Ці не сустракаў мой брат шпіёнаў у лесе?
Дэлавар, імя якога ў перакладзе значыць «Цвёрдае Сэрца», забыў на гэты раз пра непахіснасць. Выраз яго твару змякчыўся, і ён зрабіў ласку, што пачаў гаварыць больш акрэслена:
— Каля майго лагера былі чужыя макасіны. Сляды іхнія дайшлі да маіх буданоў.
— Мой брат выгнаў сабак? — спытаў Магуа, не напамінаючы правадыру яго нядаўняе ўхіленне ад шчырага адказу.
— Гэтага нельга зрабіць. Вандроўнік — заўсёды жаданы госць для дзяцей племені ленапаў.
— Вандроўнік, але не шпіён.
— Хіба інгізы паслалі б шпіёнамі сваіх жанчын? Ці не сказаў правадыр гуронаў, што ён узяў у палон жанчын у час бітвы?
— Ен «е падмануў. Інгізы паслалі сваіх разведчыкаў. Яны былі ў маіх вігвамах, але не знайшлі нікога, хто мог бы вітаць іх. Тады яны збеглі да дэлавараў, бо, казалі, дэлавары — нашы сябры; іхнія душы адвярнуліся ад канадскага бацькі.
Удар быў нанесены бліскуча і ў больш цывілізаваным грамадстве прынёс бы Магуа рэпутацыю выдатнага дыпламата. Тое, што нядаўна дэлавараў не было ў час бітвы, выклікала, як ім добра было вядома, шмат нараканняў ад іхніх французскіх саюзнікаў, і яны адчувалі, што і далей тыя будуць ставіцца да іх учынкаў недаверліва і асцярожна. Няцяжка было прадбачыць, што гэткае становішча будзе зусім нявыгадным для іх заўтра-паслязаўтра. Аддаленыя пасяленні дэлавараў, іхнія паляўнічыя абшары, сотні іхніх жанчын і дзяцей — усё гэта знаходзілася на французскай тэрыторыі. Таму трывожную вестку яны ўспрынялі, як і разлічваў Магуа, калі не са страхам, дык з яўным клопатам.
— Няхай мой бацька зірне ў твар мне,— сказаў Цвёрдае Сэрца,— ён не ўбачыць у ім перамены. Праўда, мае маладыя людзі не выйшлі на сцяжыну вайны — яны бачылі прарочыя сны, у якіх ім быў наказ не рабіць гэтага. Але яны любяць і цэняць вялікага белага правадыра.