Апошні з магікан
Джэймс Фенімар Купер
Выдавец: Юнацтва
Памер: 318с.
Мінск 1996
Крокі ягоныя рабіліся ўсё болып асцярожныя па меры таго, як ён падыходзіў да жылля, і ад яго пільнага позірку не хавалася ні адна прыкмета варожых або сяброўскіх намераў індзейцаў. Наперадзе стаяў маленькі будан; здавалася, ён быў пакінуты напалову пабудаваным, непрыгодным для жыцця ў ім. Аднак праз шчыліны пранікала слабае святло, паказваючы, што будан, хоць і недабудаваны, жылы. Разведчык накіраваўся туды, як асцярожны генерал, які знаёміцца з авангардам варожай арміі, перш чым пайсці ў атаку.
Сакалінае Вока зноў стаў ва ўласцівую мядзведзю позу — апусціўся на карачкі — і пайшоў да невялікай адтуліны, праз якую можна было бачыць сярэдзіну будана. Ен аказаўся жыллём Давіда Гамута. Тут настаўнік спеваў адасобіўся з усім сваім смуткам і страхам.
Якая ні сляпая была вера Давіда ў цуды, што адбываліся ў старажытнасці, ён адкідваў тое, што нейкія звышнатуральныя сілы могуць умешвацца ў сучасны свет. Ен, безумоўна, верыў, што асліца Валаама магла загаварыць, ён ставіўся крыху скептычна да таго, што можа заспяваць мядзведзь, а паміж тым ён упэўніўся ў гэтым, да вялікага свайго здзіўлення. Кінуўшы позірк на спевака, Сакалінае Вока адразу ўбачыў, што ў роздуме яго пануе поўная разгубленасць. Давід сядзеў у поўным задуменні на вязанцы галля, з якой выцягваў сяды-тады некалькі галін, каб падтрымаць скупы агонь. Апрануты быў прыхільнік музыкі ўсё так
жа, толькі ў дадатак да свайго ўбору ён яшчэ прыкрыў лысую галаву трохкутнім капелюшом, што быў не зусім прывабны, каб узбудзіць хцівасць у каго-небудзь са злодзеяў.
Кемны Сакалінае Вока ўспомніў, як хутка пакінуў Давід сваё месца каля ложка хворай, і здагадаўся, пра што думае зараз спявак. Ен абышоў вакол будана, упэўніўся, што ён стаіць зусім асобна ад іншых, і адважыўся ступіць у яго. Увайшоўшы ў нізкія дзверы, ён апынуўся перад самым Гамутам. Паміж імі было вогнішча. Сакалінае Вока сеў, і на працягу цэлай хвіліны яны моўчкі глядзелі адзін на аднаго. Раптоўнае з’яўленне звера ўзрушыла Давіда. Ен пашукаў у KimaHi камертон і ўстаў з трывожным намерам пусціць у ход музычнае заклінанне.
— Змрочная і таямнічая пачвара! — усклікнуў ён, хапаючы дрыжачымі рукамі свой інструмент.— Я не ведаю ні цябе, ні тваіх намераў, але калі ты задумаў нешта супраць самага пакорлівага са слуг храма, то паслухай натхнёную прамову ізраільскага юнака і пакайся!
Мядзведзь затросся ўсім сваім калматым тулавам. Потым добра знаёмы Гамуту голас прамовіў:
— Адлажы ўбок свістульку і павучы сваю глотку памаўчаць. Пяць простых англійскіх слоў варты цэлай гадзіны крыку.
— Хто ты? — спытаў Давід, задыхаючыся.
— Такі ж чалавек, як ты, кроў якога мае столькі ж прымясі крыві мядзведзя, як і твая. Няўжо ты так хутка забыўся, ад каго атрымаў той недарэчны інструмент, што ў цябе ў руцэ?
— Няўжо гэта можа быць? — усклікнуў Давід. Ен уздыхнуў вальней з таго часу, як праўда пачала адкрывацца перад ім.— Мне давялося бачыць многа цудаў з таго часу, як я трапіў да паганцаў, але такога яшчэ ні разу не здаралася.
— Ну-ну,— сказаў Сакалінае Вока, адкідваючы мядзведжую галаву і паказваючы свой сумленны твар, каб упэўніць гэтым нерашучага сябра,— вы зможаце ўбачыць скуру, хоць і не такую белую, як у мілых дзяўчат, але ўсё ж такую, чырвонае адценне якой бывае толькі ад вятроў і сонца. А зараз за справу!
— Перш за ўсё раскажыце мне пра дзяўчыну і юнака, які вышукваў яе з такой смеласцю.
— Яны шчасліва пазбеглі тамагаўкаў... Але ці не можаце вы паказаць мне, дзе Ункас?
— Малады чалавек у палоне, і я дужа баюся, што лёс яго ўжо вырашаны. Я глыбока шкадую, што чалавек з такімі добрымі якасцямі павінен памерці неадукаваным. Я адшукаў выдатны гімн...
— Ці можаце вы правесці мяне да яго?
— Задача няцяжкая,— нерашуча адказаў Давід,— але баюся, што ваша прысутнасць хутчэй пагоршыць, чым палепшыць яго няшчаснае становішча.
— He марнуйце час, а вядзіце мяне,— запярэчыў Сакалінае Вока, закрываючы зноў твар.
Ен паказаў прыклад Давіду, першым выйшаўшы з будана.
Хаціна, дзе знаходзіўся Ункас, стаяла ў самым цэнтры пасёлка і была так размешчана, што да яе нельга было ні падысці, ні выйсці з яе непрыкметным. Але Сакалінае Вока і не думаў хавацца. Разлічваючы на свой цяперашні выгляд і ўменне сыграць узятую ім на сябе ролю, ён пайшоў па адкрытай прамой дарозе. Позні час служыў яму абаронай. Дзеці паглыбіліся ўжо ў моцны сон; усе жанчыны і большасць воінаў пайшлі на ноч у буданы. Толькі чацвёра-пяцёра воінаў заставаліся яшчэ каля дзвярэй турмы Ункаса, пільна назіраючы за палонным.
Калі воіны ўбачылі Гамута разам з істотаю, апранутай у мядзведжую шкуру, якую звычайна апранаў усім вядомы вядзьмар, яны ахвотна прапусцілі іх, але не выказалі ніякага жадання адысціся. Наадварот, іх, відаць, цікавіла, што будуць рабіць тут дзіўныя прышэльцы — вядзьмар і вар’ят.
Паколькі разведчык не мог размаўляць з гуронамі на іх мове, то яму давялося даручаць Давіду весці размову. Нягледзячы на ўсю сваю наіўнасць, Гамут добра ва ўсім разабраўся і нават прыемна здзівіў свайго настаўніка.
— Дэлавары — баязлівыя жанчыны! — крыкнуў ён, звяртаючыся да індзейца, які крыху разумеў мову, на якой ён гаварыў.— Інгізы, мае недарэчныя суайчыннікі, загадалі ім узяцца за тамагаўк і забіваць сваіх бацькоў у Канадзе, і яны забыліся пра свой пол. Ці жадаў бы мой брат бачыць, як Хутканогі Алень будзе плакаць перад гуронамі, стоячы каля слупа?
Уеклік «у-у-ух» выявіў задавальненне, якое адчуў
бы гурон, убачыўшы такое прыніжэнне з боку ворага, якога так даўно баяліся і ненавідзелі.
— Дык няхай жа мой брат стане ўбаку, і вядзьмар напусціць злы дух на гэтага сабаку!
Гурон патлумачыў словы Давіда сваім сябрам; яны, у сваю чаргу, выслухалі параду з задавальненнем. Дзікуны адступіліся крыху ад увахода ў будан і далі знак ведзьмаку зайсці туды. Але мядзведзь, замест таго каб паслухацца, застаўся на месцы і зароў.
— Вядзьмар баіцца, што дыханне яго трапіць таксама на яго братоў і адыме ў іх мужнасць,— працягваў Давід.— Ім трэба стаць далей.
Гуроны, для якіх такая падзея была б вялікім няшчасцем, адскочылі ўсе адразу і сталі там, адкуль не маглі нічога чуць і ў той жа час маглі назіраць за ўваходам у будан. Разведчык зрабіў выгляд, што ўпэўніўся ў іх небяспецы, устаў і павольна ўваўшоў у будан. У ім панавала змрочная цішыня; акрамя палоннага, там нікога не было; асветлены быў будынак толькі патухлымі вуглямі вогнішча.
Ункас, моцна звязаны за рукі і ногі вярбовымі галінамі, сядзеў у дальнім кутку, прыхінуўшыся да сцяны. Малады магіканін не звярнуў увагі на пачвару, якая з’явілася перад ім. Разведчык пакінуў Давіда каля дзвярэй, каб упэўніцца, ці не назіраюць за ім, і разважна рашыў працягваць сваю ролю, пакуль не ўбачыць добра, што ён сам-насам з Ункасам. Пагэтаму, замест таго каб гаварыць, ён пачаў выкідваць розныя выбрыкі, уласцівыя ўяўнай жывёліне. Малады магіканін падумаў спачатку, што ворагі падаслалі да яго сапраўднага мядзведзя, каб мучыць і выпрабаваць яго мужнасць; але, угледзеўшыся пільней, ён заўважыў ва ўхілках звера, якія здаваліся Хейварду такімі дасканалымі, некаторыя промахі, якія адразу выдалі падман. Каб ведаў Сакалінае Вока, як нізка ацэньваў пільны Ункас яго мядзведжыя таленты, ён, відаць, пакрыўдзіўся б на яго.
Як толькі Давід даў умоўны сігнал, у будане замест грознага рыку мядзведзя пачулася змяінае шыпенне.
Ункас увесь час сядзеў, прыхінуўшыся да сцяны і закрыўшы вочы, быццам не жадаў бачыць мядзведзя. Ды ледзь толькі пачулася знаёмае шыпенне, ён устаў і азірнуўся навокал, то нізка нахіляючы галаву,
то паварочваючы яе ва ўсе бакі, пакуль яго пранізлівыя вочы не спыніліся на калматай пачвары, быццам прыкутыя нейкімі чарамі. Зноў пачуліся тыя ж гукі — відаць, яны выляталі з мядзведжай пашчы. Юнак яшчэ раз абвёў позіркам усю сярэдзіну будана і зноў павярнуўся да мядзведзя.
— Сакалінае Вока! — прамовіў ён глыбокім, ціхім голасам.
— Разрэжце яго путы,— сказаў Сакалінае Вока Давіду, які толькі што падышоў.
Спявак зрабіў гэта, і Ункас адчуў сябе на волі. У тое імгненне сухая мядзведжая шкура затрашчала, і Сакалінае Вока зняў сваю вопратку, для чаго яму прыйшлося распусціць скураныя рамяні. Пасля ён выцягнуў доўгі бліскучы нож і ўклаў яго ў рукі Ункаса.
— Чырвоныя гуроны стаяць побач з буданом,— сказаў ён,— будзем напагатове.
У той жа час ён шматзначна паказаў другі такі ж нож; абодва нажьі былі ўдала здабытыя ім у той вечар, калі мусіў быць сярод ворагаў.
— Хадзем,— сказаў Ункас,— да Чарапахаў, яны дзеці маіх продкаў.
— Ах, хлопчык,— прабурчэў разведчык па-англійску,— я лічу, тая ж кроў бяжыць у тваіх жылах, толькі час змяніў крыху яе колер! Што нам рабіць з мінгамі, якія стаяць каля дзвярэй? Іх шасцёра, а ў нас спявак не ідзе ў разлік.
— Гуроны — выхвалякі,— зняважліва сказаў Ункас.— Іхні татэм — алень, а бегаюць яны, як слімакі. Дэлавары — дзеці Чарапахі, а бегаюць хутчэй аленя.
— Так, хлопча, ты гаворыш праўду: я не сумняваюся, што навыперадкі ты апярэдзіў бы ўсё іхняе племя. А ў белага чалавека рукі больш здольныя за ногі. Што ж тычыцца мяне, то ва ўменні бегаць я не змагу спрачацца з нягоднікамі.
Ункас наблізіўся ўжо да дзвярэй, каб выйсці першым, але адхінуўся пры гэтых словах і зноў стаў на ранейшае месца ў кутку будана. Сакалінае Вока занадта захапіўся сваімі думкамі, каб заўважыць гэты рух, працягваў размову:
— Зрэшты, Ункас, ты бяжы, а я зноў начаплю скуру і паспрабую ўзяць хітрасцю там, дзе не змагу ўзяць хуткасцю ног.
Малады магіканін нічога не адказаў, але спакойна склаў рукі і прыхіліўся да аднаго са слупоў, што падтрымлівалі сцяну хаціны.
— Ну,— сказаў разведчык, зірнуўшы на яго,— чаго ж ты марудзіш? У мяне застанецца даволі часу, бо нягоднікі кінуцца адразу за табой.
— Ункас застанецца,— пачуўся спакойны адказ.
— Для чаго?
— Каб змагацца разам з братам майго бацькі і памерці з сябрам дэлавараў.
— Так, хлопча,— сказаў Сакалінае Вока, ціснучы руку Ункасу сваімі жалезнымі пальцамі,— калі б ты пакінуў мяне, гэта быў бы ўчынак больш варты мінга, чым магіканіна. Але я лічыў патрэбным зрабіць табе гэтую параду, бо маладосць любіць жыццё. Ну, там, дзе нічога не зробіш ваяўнічай храбрасцю, прыходзіцца пускаць у справу хітрыкі. Апранай мядзведжую шкуру; я не сумняваюся, што ты зможаш паказаць яго так жа добра, як і я.