• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апошні з магікан  Джэймс Фенімар Купер

    Апошні з магікан

    Джэймс Фенімар Купер

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 318с.
    Мінск 1996
    79.09 МБ
    Вочы ўсіх прысутных, якія ўважліва азіралі Дункана, імгненна ўгледзеліся на высокую, быццам вылітую з жалеза, постаць Сакалінага Вока. He было нічога дзіўнага ў тым, што двое людзей заявілі свае правы на такі гонар: самазванцы рэдка, але ўсё ж калі-нікалі трапляліся сярод індзейцаў. Некалькі старых параіліся паміж сабой і, відаць, вырашылі добра распытаць гурона.
    — Мой брат паведаў, што змяя запаўзла ў мой
    лагер,— сказаў правадыр гурону.— Хто гэта?
    Магуа паказаў на разведчыка.
    — Няўжо мудры дэлавар паверыць брэху ваўка? — усклікнуў Дункан, яшчэ больш упэўніўшыся ў злых намерах свайго даўняга ворага.— Сабака ніколі не маніць, а ці чуў хто, каб воўк гаварыў праўду?
    Маланка бліснула ў вачах Магуа, але, успомніўшы, што яму належыць захоўваць прысутнасць духу, ён моўчкі адвярнуўся з пагардлівым выглядам, упэўнены, што праніклівасць індзейцаў паспрыяе разабрацца, на чыім баку праўда.
    Ен не памыліўся: пасля новай кароткай нарады пільны дэлавар аб’явіў пра рашэнне правадыроў у занадта асцярожных выразах.
    — Майго брата назвалі лгуном,— сказаў ён,— і яго сябры раззлаваліся. Яны хочуць паказаць, што ён сказаў праўду. Дайце палонным ружжы, і няхай яны дакажуць, хто з іх Доўгі Карабін.
    Магуа зрабіў выгляд, быццам лічыць гэтыя словы кампліментам, і кіўнуў у знак згоды, упэўнены, што праўда будзе хутка даказана такім выдатным стралком, як разведчык.
    Сябрам-супернікам тут жа далі ў рукі зброю і загадалі страляць праз галовы натоўпу ў гліняны посуд, які выпадкова апынуўся на пні, ярдах у пяцідзесяці ад таго месца, дзе яны стаялі. Хейвард усміхнуўся сам сабе пры думцы, што яму прыйдзецца спаборнічаць з разведчыкам, але вырашыў падтрымліваць падман, пакуль не даведаецца пра задумы Магуа. Ен старанна падняў ружжо, прыцэліўся тры разы і стрэліў; куля прабіла дрэва ў некалькіх дзюймах ад посуду. Воклічы задавальнення паказалі, што гэты стрэл індзейцы палічылі доказам вялікага ўмення абыходзіцца са зброяй. Нават Сакалінае Вока хітнуў галавою, быццам жадаючы сказаць, што гэта лепш, чым ён чакаў. Але замест таго каб выявіць жаданне спаборнічаць з сябрам, які стрэліў так удала, ён стаяў некаторы час, абапёршыся на ружжо, заглыблены ў глыбокі роздум. 3 гэтай задумлівасці яго вывеў адзін з маладых індзейцаў. Ен даткнуўся да пляча разведчыка і сказаў на ломанай англійскай мове:
    — Ці можа бледнатвары стрэліць лепш?
    — Так, гурон! — усклікнуў Сакалінае Вока, падымаючы правай рукой кароткае ружжо і грозячы ім
    Marya з такой лёгкасцю, быццам гэта была чаратовая трысцінка.— Так, гурон, я мог бы зараз забіць цябе, і ніякая зямная сіла не замінала б мне! Сокал, які лётае ў паветры, не больш упэўнены ў сваёй перамозе над галубкай, чым я ў тым, што мог бы зараз прабіць табе сэрца куляй! I чаму б мне не зрабіць гэтага? Чаму? Толькі таму, што гэтым я мог бы наклікаць бяду на галаву пяшчотных нявінных істот!
    Разгарачаны твар разведчыка, гнеўны позірк, выпрамленая ва ўвесь рост постаць — усё гэта выклікала пачуццё пачцівага страху ва ўсіх, хто слухаў яго. Дэлавары прытаілі дыханне ў чаканні; але Магуа, хоць і не верыў у паблажлівасць ворага, працягваў стаяць, быццам прыкуты да месца сярод натоўпу, які акружаў яго.
    — Пацэль туды,— паўтарыў малады дэлавар, які стаяў побач з разведчыкам.
    — «Пацэль туды»! Дурань! Куды? — крыкнуў Сакалінае Вока, працягваючы гнеўна размахваць ружжом над галавой.
    — Калі белы чалавек — той воін, за якога ён падае сябе,— прамовіў пажылы правадыр,— няхай ён трапіць бліжэй да цэлі.
    Разведчык гулка засмяяўся, пасля перакінуў ружжо ў выцягнутую левую руку; пачуўся стрэл — відаць, па прычыне ўздрыгвання,— і ў паветра ўзляцелі асколкі посуду і рассыпаліся ва ўсе бакі. Амаль у той жа час пачуўся гук падзення ружжа, з пагардай кінутага на зямлю разведчыкам.
    У першую хвіліну прысутныя былі здзіўленыя і ўражаныя. Потым у натоўпе пранёсся ціхі шэпт, што ўсе ўзмацняўся. Некаторыя адкрыта выяўлялі сваё захапленне перад такім непараўнальным спрытам, але большасць былі схільныя думаць, што трапны стрэл — простая выпадковасць. Хейвард падтрымаў думку, якая была яму на руку.
    — Гэта простая выпадковасць! — крыкнуў ён.— Нельга страляць не прыцэльваючыся!
    — Выпадковасць! — паўтарыў усхваляваны жыхар лясоў, не звяртаючы ўвагу на знакі, якія крадком падаваў яму Хейвард, што маліў, каб ён не выкрываў падману.— Што ж, і той ілгун-гурон лічыць гэта выпадковасцю? Дайце яму ружжо, пастаўце нас твар у
    твар без усякіх ухілак, і няхай прывід і нашыя ўласныя вочы вырашаць спрэчку.
    — Зусім ясна, што гурон — ілгун,— спакойна запярэчыў Хейвард.— Вы ж самі чулі, што ён назваў вас Доўгім Карабінам.
    Нельга сказаць, якія доказы прывёў бы ўпарты Сакалінае Вока, каб засведчыць сваю асобу, калі б зноў не ўмяшаўся стары дэлавар.
    — Сокал, які спускаецца з воблакаў, можа вярнуцца, калі пажадае,— сказаў ён.— Аддайце ружжы.
    На гэты раз разведчык прагна схапіў ружжо; Магуа, які раўніва сачыў за кожным рухам стралка, не бачыў ужо прычын для небяспекі.
    — Ну, дакажам зараз перад вачыма ўсяго гэтага племені дэлавараў, хто з нас лепшы стралок! — крыкнуў разведчык, удараючы па рульцы ружжа пальцам, які столькі разоў спускаў лёсаносны курок.— Бачыце, маёр, бутыль з гарбуза, што вісіць на тым дрэве? Калі вы стралок, прыгодны для пагранічнай службы, то вы праб’еце яе.
    Дункан зірнуў на паказаны яму прадмет і падрыхтаваўся да новага выпрабавання. Гэта быў маленькі посуд з гарбуза, які ўвесь час выкарыстоўвалі індзейцы. Ен звешваўся на скураным рэмені з высахлай галінкі невялікай сасны каля сотні ярдаў ад тых, хто спрачаўся. Як было ўжо сказана, Дункан быў нядрэнным стралком, а цяпер ён рашыў пастарацца, каб паказаць сябе бліскуча. Наўрад ці ён праявіў больш абачлівасці і дакладнасці цэлячыся, калі б ад выніку гэтага стрэлу залежала яго жыццё. Ен стрэліў: тры-чатыры індзейцы кінуліся да дрэва, на якім вісеў гарбуз, і гучнымі крыкамі аб’явілі, што куля трапіла ў дрэва зусім блізка ад цэлі. Воіны адгукнуліся на гэтую вестку ўхвальнымі воклічамі і запытальна паглядзелі на суперніка маладога афіцэра.
    — Нядрэнна для каралеўскага гвардзейца! — сказаў Сакалінае Вока, смеючыся сваім нягучным задушэўным смехам.— Але калі б маё ружжо часта дазваляла сабе падобныя адхіленні ад сапраўднай цэлі, то шмат куніц, мех якіх пайшоў на жаночыя муфты, гуляла б у лясах і ніводзін люты мінг, які адправіўся па апошні разлік на той свет, выкідваў бы яшчэ і зараз свае д’ябальскія штучкі! Спадзяюся, што ў жанчыны, якой належыць гэты гарбуз, ёсць яшчэ шмат такіх у
    запасе ў вігваме, бо гэтаму ўжо не наканавана больш захоўваць ваду!
    Сакалінае Вока, гаворачы гэтыя словы, насыпаў пораху і ўзвёў курок. Закончыўшы сваю прамову, ён адставіў нагу і стаў павольна падымаць рулю ад зямлі роўным, плаўным рухам. Калі руля аказалася на адным узроўні з вокам, разведчык спыніў яе на імгненне і стаў нерухомы, быццам чалавек і ружжо былі зроблены з каменя. Бліснула яркае, зыркае полымя. Маладыя індзейцы кінуліся наперад, але па іхніх трывожных пошуках і расчараваных позірках ясна было відаць, што яны не знайшлі ніякіх слядоў кулі.
    — Ідзі,— сказаў стары правадыр разведчыку тонам, поўным агіды,— ты воўк у сабачай скуры! Я пагавару з Доўгім Карабінам інгізаў.
    — Ах! Было б у мяне ў руках тое ружжо, якое дало мне мянушку, я дакляраваў бы прастрэліць рэмень і скінуць гарбуз, не разбіўшы яго,— заўважыў, ніколькі не бянтэжачыся, Сакалінае Вока.— Дурні, калі вы хочаце знайсці кулю майстэрскага стралка тутэйшых лясоў!
    Індзейскія юнакі адразу зразумелі сэнс яго слоў — на гэты раз ён гаварыў на дэлаварскай мове,— знялі гарбуз з дрэва і высока паднялі яго ўгару з захапляльнымі крыкамі, паказаўшы натоўпу дзірку на дне посуду; куля, трапіўшы ў горла посуду, выйшла з супрацьлеглага яго боку. Пры гэтым нечаканым відовішчы гучныя крыкі захаплення вылецелі з вуснаў воінаў. Гэты стрэл вырашыў пытанне і пацвердзіў пагалоску пра трапнасць Сакалінага Вока. Цікаўныя захапляльныя позіркі, якія яшчэ нядаўна былі павернутыя на Хейварда, уталопіліся зараз на моцную постаць разведчыка. Калі крыху сціхла раптоўнае шумнае ўзбуджэнне, стары правадыр зноў прыняўся за роспыты.
    — Навошта ты хацеў заткнуць мне вушы? — звярнуўся ён да Дункана.— Хіба дэлавары такія дурныя, што не змогуць адрозніць маладога барса ад кошкі?
    — Яны яшчэ не разумеюць, якая лжывая птушка — гурон,— сказаў Дункан, спрабуючы падрабіцца пад вобразную мову тубыльцаў.
    — Добра, мы даведаемся, хто прымушае людзей закрываць вушы. Брат,— дадаў правадыр, звяртаючы свой погляд на гурона,— дэлавары слухаюць.
    Закліканы гэтымі непасрэднымі словамі патлума-
    чыць свае намеры, гурон падняўся са свайго месца. 3 рашучым, велічным выглядам ён увайшоў у самы цэнтр круга, спыніўся перад палоннымі ў позе прамоўцы і падрыхтаваўся гаварыць. Але, перш чым адкрыць рот, ён абвёў позіркам мноства напружаных твараў, здаецца, абдумваючы выразы, якія адпавядалі б разуменню слухачоў. Ён кінуў на разведчыка позірк, поўны варожасці, змешаны з павагаю; на Дункана зірнуў з пачуццём непрымірымай нянавісці; толькі ледзь-ледзь абвёў позіркам дрыготкую Алісу; але, калі ўгледзеў непахісную, уладную і ў той жа час прыгожую постаць Коры, ён затрымаў на ёй позірк з выразам, вызначыць які было вельмі цяжка. Потым, поўны сваіх цёмных задум, ён загаварыў на мове, што гучыць у Канадзе, паколькі ведаў, што яна зразумелая амаль для ўсіх.
    — Дух, які стварыў людзей, даў ім самы розны колер,— пачаў хітры гурон.— Некаторыя з іх чарнейшыя за непаваротлівага мядзведзя. Яны мусяць быць рабамі, і ён загадаў ім працаваць заўсёды, як бабрам. Вы можаце пачуць іхнія стогны, калі дзьме паўднёвы вецер, стогны болып мацнейшыя, чым роў бізонаў; яны чуюцца ўздоўж берагоў вялікага Салёнага возера, куды па іх прыходзяць вялікія лодкі і адвозяць іх натоўпамі. Некаторых ён стварыў з тварамі, бялейшымі за ляснога гарнастая: гэтым ён загадаў быць гандлярамі, слугамі сваіх жанчын і ваўкамі для сваіх рабоў. Ен даў гэтаму народу галубіныя крылы — крылы, што ніколі не стамляюцца лятаць,— дзяцей болып, чым лістоты на дрэвах, і прагавітасць, што можа глынуць увесь Сусвет. Ен даў ім голас, падобны на крык дзікай кошкі, еэрца, падобнае на заечае, свіную хітрасць — але не лісіцы — і рукі, даўжэйшыя за аленевыя ногі. Сваім языком белы чалавек затыкае вушы індзейцам; сэрца белатварага вучыць яго наймаць за плату воінаў, каб яны змагаліся за белых людзей; хітрасць памагае яму збіраць дабро з зямлі, а рукі ягоныя захопліваюць усю зямлю ад берагоў салёнай вады да астравоў Вялікага возера. Вялікі Дух даў яму ўсяго даволі, а ён хоча мець усё. Такія вось белатварыя. Іншых людзей Вялікі Дух стварыў са скурай больш бліскучай і чырвонай, чым гэтае сонца,— працягваў Магуа, выразна паказваючы ўверх, на вогненнае свяціла, чые праменні прабіваліся скрозь туман на небакраі.— Ен аддаў ім гэтую